Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню




НазваАктыўная ацэнка – у дапамогу навучанню
Дата канвертавання06.01.2013
Памер43.58 Kb.
ТыпДокументы
Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню


10 правілаў


Актыўная ацэнка - у дапамогу навучанню:

1. цесна звязаная з эфектыўным планаваннем

2. засяроджаная на тым, як навучэнцы вучацца

3. адыгрывае важную ролю на працягу ўсяго навучальнага працэсу ад планавання да ацэнкі эфектыўнасці

4. з'яўляецца адным з ключавых дыдактычных навыкаў

5. мае эмацыйнае ўздзеянне

6. уплывае на матывацыю навучэнца

7. накіроўвае ўвагу на крытэрыі поспеху (на што я буду звяртаць увагу?) ужо на этапе планавання

8. дае навучэнцам канструктыўныя рэкамендацыі, якім чынам яны маглі б палепшыць свае вынікі і развівацца далей

9. дапамагае ў самаацэнцы

10. датычыцца ўсіх катэгорыяў дасягненняў


Правіла 1: Актыўная ацэнка павінна быць звязаная як з добрым планаваннем працэсу навучання іншых, так і з ўласным навучаннем.


Гэта план, у якім настаўнік прымае да ўвагі інфармацыю аб прагрэсе навучэнцаў і ацэнку узроўня дасягнення мэтаў. Настаўнік гнутка рэагуе і мадыфікуе план у залежнасці ад атрыманай інфармацыі аб ходзе працы вучняў. Гэты план, мэты і крытэры, па якіх будзе ацэньвацца праца вучня, яму вядомыя. Задача выкладчыка складаецца ў тым, каб распрацаваць такія спосабы інфармавання вучняў, якія дазволілі б ім зразумець пастаўленыя перад імі мэты і задачы. Акрамя таго, выкладчык мусіць прадугледзіць, як забяспечыць зваротную сувязь з вучнямі, якая будзе іх роля ў праверцы ўласных дасягненняў і на якую дапамогу яны могуць разлічваць ў далейшым навучанні.


Правіла 2: Актыўная ацэнка засяроджваецца на тым, як навучэнцы вучацца.


Вучні ўсведамляюць не толькі тое, «чаму» яну вучацца, але і тое, «як» яны вучацца.. І настаўнік, і навучэнцы канцэнтруюцца на самім працэсе, а не толькі на канчатковым выніку.


Правіла 3: Актыўная ацэнка грае важную ролю на працягу ўсяго навучальнага працэсу ад планавання да ацэнкі эфектыўнасці.


Падчас выканання задачаў і адказаў на пытанні настаўніка на ўроку навучэнцы дэманструюць, як яны думаюць, якія маюць навыкі, і чаму ўжо навучыліся. Настаўнік назірае за працай студэнтаў, ацэньвае іх прагрэс і на гэтай падставе плануе далейшую працу. Гэты працэс з'яўляецца неад'емнай часткай штодзённай працы на ўроках, спрыяе рэфлексіі настаўнікаў і навучэнцаў, дыялогу і прыняцця далейшых рашэнняў.


Правіла 4: Актыўную ацэнку належыць разглядаць у якасці аднаго з ключавых дыдактычных навыкаў выкладчыка.


Настаўнік, які выкарыстоўвае метад Актыўнай ацэнкі, умее планаваць, назіраць за працэсам навучання, аналізаваць і тлумачыць атрыманую інфармацыю аб працэсе і яго выніках, карыстацца зваротнай сувяззю і перадаваць вучням са сваёй ацэнкі тое, што мае значэнне для іх развіцця. Настаўнік дапамагае і вучыць ацэньваць самога сябе. У рамках падрыхтоўкі да прафесіі і наступнага ўдасканалення трэба дапамагаць настаўнікам развіць гэтыя навыкі.


Правіла 5: Ацэнка павінна насіць канструктыўны характар і ўжывацца з вялікім тактам, бо няма такой ацэнкі, якую не ўспрымалі б абыякава.


Настаўнік усведамляе, якім чынам ён уздзейнічае на навучэнца, на яго веру ва ўласныя сілы і на яго запал, якое ўздзеянне аказваюць на вучня яго каментары, ацэнкі і меркаванні. Зваротная сувязь мусіць быць як мага больш канструктыўнай, датычыцца не чалавека, а выніка яго працы.


Правіла 6: Актыўная ацэнка павінна матываваць студэнтаў да навучання.


Ацэнка павінна засяроджвацца на поспехах і дасягненнях, а не на адсутнасці прагрэсу, стымуляваць студэнтаў да вучобы. Параўнанне вынікаў асобных навучэнцаў з дасягненнямі іх калегаў, а таксама стварэнне разнастайных рэйтынгаў не матывуе і часцяком перашкаджае навучанню. Ацэнка можа заахвоціць студэнтаў да вучобы, калі абараняе самастойнасць навучэнца, забяспечвае канструктыўную зваротную сувязь, дае яму магчымасць выбару і палягчае кіраванне ўласным навучаннем.


Правіла 7: Актыўная ацэнка накіроўвае ўвагу на крытэрыі поспеху (на што я буду звяртаць увагу?) ужо на этапе планавання


Настаўнік, для таго, каб навучанне было больш эфектыўным, вызначаецца з навучэнцамі, чаго і якім чынам яны жадаюць дасягнуць. Вучні могуць уплываць на выбар мэтаў і вызначэнне крытэрыяў поспеху. Крытэрыі поспеху павінны быць зразумелымі для вучняў, каб яны таксама маглі выкарыстоўваць іх для асабістай і ўзаемнай ацэнкі.


Правіла 8: Навучэнцы атрымліваюць канструктыўныя рэкамендацыі, якім чынам яны маглі б палепшыць свае вынікі і развівацца далей.


Вучні патрабуюць інфармацыю і парады, каб яны маглі планаваць свае наступныя крокі ў працэсе навучання. Настаўнік паказвае моцныя бакі вучня і дае парады, як іх развіваць; выразна і канструктыўна інфармуе аб слабых баках і аб тым, як з імі змагацца; дае студэнтам магчымасць удасканальваць сваю працу.


Правіла 9: Актыўная ацэнка павінна развіваць здольнасць вучняў самастойна ацэньваць сябе такім чынам, каб гэта дапамагала самарэфлексіі і самастойнаму кіраванню працэсам свайго навучання.

Самастойны вучань мае магчымасць сфармаваць свой навучальны працэс: набываць новыя навыкі і веды, задумацца аб тым, як ён гэта робіць і чаго дасягае і запланаваць далейшыя крокі да паляпшэння. Дарога да самастойнасці праходзіць праз развіццё здольнасцяў да асабістай ацэнкі. Настаўнік заахвочвае да яе і фармуе ў вучняў адпаведныя навыкі.


Правіла 10: Актыўная ацэнка прыдатная да ўсіх катэгорый дасягненняў.


Актыўная ацэнка можна выкарыстоўвацца ва ўсіх галінах навучання. Яе мэтай павінна быць імкненне да давання кожнаму вучню магчымасці максімальна выкарыстоўваць яго патэнцыял і мець дасягненні на самым высокім для яго ўзроўні. Настаўнік адзначае і прызнае дасягненні навучэнцаў.


Гэтыя правілы былі распрацаваныя на аснове матэрыялаў брытанскай «Групы рэфармавання ацэнкі» (The Assessment Reform Group 2001).

Цэнтр Грамадскай Адукацыі, Акадэмія SUS Актыўная ацэнка, сэмінар I

Centrum Edukacji Obywatelskiej, Akademia SUS Ocenianie kształtujące, warsztat I

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconУсе мы адчуваем крызіс традыцыйнага спосабу навучання. Настаўнікі з розных краін шукаюць новыя метады выкладання, якія б дазвалялі глыбей уцягнуць вучняў у
Актыўная ацэнка дае надзею на добры кірунак зменаў. Асабліва добрыя вынікі яна дае ў працы з вучнямі, якія маюць цяжкасці ў навучанні....

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconПрайшла серыя семінараў, прысвечаных метаду актыўнай ацэнкі
Той першы семінар нашыя настаўнікі назвалі «метадычнай радасцю» І прыдумалі беларускі адпаведнік выразу «formative assessment»” –...

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconАктыўная ацэнка І адзнака у чым розніца?
Функцыі актыўнай ацэнкі І адзнакі. Ці можна спалучаць ІХ абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі?

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconАктыўная ацэнка на занятках гісторыі І "ЧГ"
Кожнаму таксама вядома, што вучні павінны браць адказнасць за ўласнае навучанне І за самаацэнку, а простая перадача інфармацыі не...

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconБацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта
Мэта: стварэнне сітуацыі адкрытых зносін паміж педагогамі бацькамі, уключэнне бацькоў у актыўнае абмеркаванне пытанняў аб абмежаванні...

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconАктыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў
Толькі чалавек са здаровай агульнай самаацэнкай можа канструктыўна ставіцца да ўласных памылак І няўдачаў, пераводзячы ІХ у задачы...

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconАктыўная ацэнка на ўроках матэматыкі
Аа пры выкладанні матэматыкі. Падчас напісання гэтага артыкула я выкарыстоўвала ўражанні І досвед настаўнікаў матэматыкі, якія бралі...

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconАктыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы
За гэты час мы правялі 173 трэнінгі для педагогаў, а ў нашых інтэрнэт курсах прынялі ўдзел 267 настаўнікаў. У 2006 годзе разам з...

Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню iconПераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў
Блэк І ўільям. Сапраўды, яны не ведаюць ніводнага іншага шляху павышэння стандартаў, для якога можна было б знайсці столькі ж сур’ёзных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка