Начная аблога 15 кастрычніка




НазваНачная аблога 15 кастрычніка
Дата канвертавання06.01.2013
Памер25.03 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 15 кастрычніка


На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць вынікі "Эўрапейскага маршу", які прайшоў у Менску 124 кастрычніка.


“У гэтай сытуацыі нешта мяняць вельмі складана. Хоць апазыцыя стараецца – ня ўчора ж гэта пачалося. Улада ўпарта ўмацоўвала сябе ўлюбёную цягам 13 год, а апазыцыя ўвесь гэты час жавала жуйку. А цяпер, калі ўлада ўмацавалася рукамі й нагамі, дастаць яе з гнязда будзе вой як складана. Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, і прэса была незалежная, і радыё... а цяпер адзін чорт – сабраліся дзьве тысячы раз на паўгода. Жывыя мы і дзякуй богу... і разышліся па хатах. Сумна ўсё, спадарства”.


“Тое, што не жыве – ужо практычна зразумела. Тое, што не Беларусь – ужо таксама відавочна. Увогуле краіне, у якой прымаецца столькі антыбеларускіх законаў, называцца Беларусьсю неяк непрыстойна”.


“Пытаньне: чаму ў нашай краіне апазыцыя ня мае магчымасьць тлумачыць свой пункт гледжаньня ў СМІ? Адказ на гэтае пытаньне растлумачыць, чаму прайшла ўчора гэтая акцыя. І на маю думку, прайшла нармальна (наколькі гэта магчыма ў гэтых умовах). І я думаю, што лідэрам апазыцыі трэба дамагацца магчымасьці адстойваць свае меркаваньні на ТБ”.


Блогер Яўген Ліпковіч адшукаў на сайце НІСЭПІ вынікі сацыялягічнага апытаньня сярод беларусаў: “Як Вы ставіцеся да таго, каб празь некаторы час пераемнікам Аляксандра Лукашэнкі на пасту прэзыдэнта Беларусі стаў ягоны сын?” Станоўча адказалі каля 16 адсоткаў апытаных, адмоўна – амаль 68, а 16,5 адсоткаў устрымаліся ад адказу. Чытачы блогу камэнтуюць:


“Нічога, папросту піяр Іх Высокасьці яшчэ не пачаўся”.


“А я веру, што расьце вартая зьмена. Дзяржаваўтваральныя людзі ў нас не перавяліся! Будзем унукам сваім апавядаць, што бачылі прэзыдэнта маладым!”


Блогер L_u_f_t вырашыў выпадковым чынам зьмяшаць тэксты старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага ды тэлевядучай Люсі Лушчык. На думку L_u_f_t’a, горш ня стала, стала нават больш асэнцавана. Вось урывак з гэтага шэдэўру:


«Побщие королевы» летась не захацелі ўзяць ганарар, калі працавалі на юбілеі майго таты, гэта вынятак з правілаў. І што, вось з гэтым да народу, на парлямэнцкія і/ці прэзыдэнцкія выбары? Выступы на карпаратыўных імпрэзах беларускім артыстам добра аплачваць ня хочуць. Ну, прыходзьце, мажарытарная сыстэма любіць, калі кандыдаты выражаюцца яшчэ круцей. А ўжо калі плацяць, дык лічаць, што аплацілі ня толькі выступ, але й нефармальнае камунікаваньне – пасядзець за сталом, «пазнаёміцца зь сябрам», прылюдна абняцца для фотаздымку на памяць. Хоць у цэлым «Матэрыялы» -- кніга добрая, у духу Ўінстана Чэрчыла, які казаў, што няма нічога лепшага за добрую кнігу. Асабліва, калі спатрэбяцца пыжы для патронаў. Для чаго трэба абдымацца зусім чужым людзям?»


Радыё Свабода

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 15 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 15 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка