Хто ты такі? Адкуль?




НазваХто ты такі? Адкуль?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер105.75 Kb.
ТыпВопрос
Літаратурна - паэтычная кампазіцыя “ Рэха вогненных вёсак”


(На сцэне дзяўчына і юнак)

Дзяўчына: - Хто ты такі? Адкуль? Ды з якога ты роду?

Хлопец: Я з тых, што вякамі жылося гаротна,

Сын занядбанага вечна народа.

Сын спапялёных гарадоў і вёсак,

Лясоў і поля, акропленых густа крывёю,

Дзе сіняе неба злілося ў гул і пошчак,

Дзе сонца пакрылася свінцоваю імглою.

Дзяўчына: - Ды хто ж ты такі? Можа мы сваякі?

Куды ты ідзеш? Малады, а сівы?

Хлопец: Можа і сваякі. А шлях мой такі:

Я з пепла паўстаў і паўстаў з палыну

Ад вёскі да вёскі я доўга іду,

Бяру я на вогнішчах дробкі зямлі,

Каб сілы змагацца мне надалі.

Дзяўчына: А вораг лютуе, а вораг не спіць

Пастаўшчына, хлопец, таксама гарыць

Стахоўскія, Рымкі,Лісіцы і Грыдзькі

Ёдаўцы, Пруднікі, Шчоткі, Жукі.

Кеўлічы, Альцы таксама ў агні

Людзі гараць і гараць камяні...

Хлопец: Запомні, сястрыца, не я, дык другі,

Адпомсціць за ўсіх, што няма ў жывых...

Яшчэ заквітнее наш край дарагі.

І не затопча ніякая нелюдзь

Празрыстых вытокаў гаючай крыніцы

І поле бязмежнае жыта з пшаніцай.

(Хлопец і дзяўчына разыходзяцца ў розныя бакі. З’яўляецца жанчына ў чорным адзенні)

Жанчына: (размаўляе сама з сабою)

Я жанчына...Я маці, сястра, Я дачка

А яшчэ я калючае слова - ўдава...

Дым пажару гоніць мяне,

Каб выказаць гнеў праклятай вайне.

Ой, горка мне дужа, не хочацца жыць

Адно застаецца: ворагаў біць!

Усмешкі і радасць забрала вайна

Няма ў мяне мужа...

І дзетак няма!..

( здымае з галавы хустку)

  • А дзеткі!

А вы ж не паспелі пажыць!

А вашы ж ногі не паспелі нахадзіцца.

А вашы ж рукі не паспелі напрацавацца.

А вашы ж вочы не паспелі наглядзецца.

Крывіначкі нашы!

Сонейкі нашы!

Дзеткі родныя!

За што ж яны вас?

(Жанчына ідзе са сцэны)

Вядучы 1: Вайна...Якое балючае слова! Б’е вайна зямлю распалёным жалезам, агнём паліць гарады і сёлы. Няма ніводнага чалавека, які б застаўся раўнадушным пры ўспаміне аб Вялікай Айчыннай вайне. Змагаліся з ворагам на франтах і ў тыле, трымалі ў руках зброю не толькі юнакі і сталыя мужчыны, але і жанчыны, дзяўчаты, дзеці. Абаранялі сваю зямлю, як умелі. Подзвіг народа застанецца ў вяках!

Толькі ўявіце сабе, ваш родны кут, хата і наогул самае дарагое, блізкае, што ёсць на гэтай зямлі знішчаецца ў адзін міг. Гінуць блізкія і дарагія вам людзі. Не, немагчыма такое ўявіць... Вядучы 2: За 3 гады Вялікай Айчыннай вайны ў адной толькі Беларусі спалена і разбурана 209 гарадоў і пасёлкаў, 9 200 вёсак. Сцёрта з твару зямлі разам з жыхарамі 628 паселішчаў. Звесткі з Беларусі аб усенарастаючым размаху партызанскага руху вызывалі ў Гітлера роспач і гнеў. Яго стала займаць адно: як устанавіць на акупіраванай тэрыторыі “належны парадак”, прывесці да пакорнасці мясцовых жыхароў . Для гэтай мэты быў сфарміраваны спецыяльны карацельны штурмавы батальён СС пад камандаваннем Дзірлевангера, які складаўся з асуджаных па розных прычынах эсэсаўцаў. Ужо з лета 1942 года пачалася ў Беларусі карная экспедыцыя батальёна смерці. Аперацыі насілі кодавыя назвы адпаведна месяца ўчыненых злачынстваў.


Чытальнік: Карнікі, карнікі, карнікі,

Чорныя, нібы вораны.

Карнікі, карнікі, карнікі,

Рукі ў сажы пажараў.

Карнікі. Страшнейшыя з ворагаў,

На мундзіры - чэрап і косці,

Пад мундзірам - ні сэрца, ні жалю...

Вядучы 1: Цяжка ўявіць і асэнсаваць тую трагедыю, што адбывалася у 40-гады. Застацца без ежы, адзення, без страхі над галавой..Так, немагчыма, але ж простыя людзі не страцілі сваю чалавечую годнасць, не скарыліся, а наадварот узбуджана і апантана падымаліся на барацьбу з ворагам. Напэўна, каб перадаць пачуцці тых людзей, у якіх на вачах забівалі альбо палілі родных, трэба ўсім сэрцам і душой парадніцца з імі. І такіх людзей нямала.


Чытальнік 1: Вайною спаленая хата,

Ды прада мной стаіць яна.

З яе, здаецца, выйдзе тата,

І мама выгляне з акна.

Быў час салодкі, быў і горкі,

Як кажуць, рознае было.

Хоць іх даўно пагаслі зоркі,

А ўсё ж струменяць мне святло.

(М.Смагаровіч “Спаленая хата”)


Чытальнік 2: Я была зусім звычайнай -

Невялікай, ціхай вулкай,

На канцах - крыху пясчанай,

Пасярод - грудаста - мулкай.

Я была ў рабінах, вербах,

У штыкетах і парканах,

У пакрыўленых асверах,

За платамі паўтырканых.

Як вяселле праязджала -

Беглі коні ашалела,

Я ад тупату дрыжала -

Мне ні трохі не балела.

А балела страшна ў дыме,

У агні тым, што аднойчы

Па-над хатамі маімі

Заклубіўся апаўночы.

Ні парканаў, ні штыкетаў,

Ні рабін маіх не стала.

Толькі гора з лета ў лета

Горкім зеллем прарастала.

Я пакрыта і сягоння

Палыном, сівым, як прысак,

Хоць сябе ранейшай помню

Да балючых самых рысак.

Вы, турысты, не ламайце

Палыну - прашу зарана,

І па мне - цішэй ступайце:

Я - зямлі жывая рана.

(Н. Гілевіч “Балада колішняй вуліцы”)

Вядучы 1: Хаты ды хаты - Хатынь. Ціхая лясная вёска. Закутак сунічны, малінавы, грыбны. Восенню лузганцы-арэхі самі сыплюцца ў кошык з ляшчыны пажоўклай. Вясною - такавішча хвойнае глушцоў. Родны, шчодры кут! Людзі шчыра працавалі: аралі, сеялі. Касілі, жалі, малацілі, спраўлялі вяселлі, народзіны... Але прыйшла сюды з курадымнаю бядою вайна і парушыла жыццё шчодрых, працавітых людзей.

Дзень 22 сакавіка 1943 года стаў ракавым для жыхароў невялікай вёскі Хатынь, што размешчана праз 54 кілламетры ад Мінска. Нечакана сюды наляцеў батальён Дзірлевангера. З 27 хат выгналі варожыя салдаты жанчын, дзяцей, старых. Потым загналі ўсіх у пуню, аблажылі саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Людзі вырываліся праз абгарэлыя сцены і ўцякалі, але іх даганяла куля ворага. Абвалілася страха і пахавала жывымі 149 чалавек. У тым ліку 76 малых дзяцей. Нейкім цудам выратаваліся двое хлапчукоў Віктар Жалабковіч і Антон Бараноўскі, якія знайшлі лазейку ў ланцугу карнікаў. З дарослых застаўся Іосіф Іосіфавіч Камінскі. Яму ўдалося вырвацца з палаючага будана да смяртэльна параненага сына і ў бронзе ўстаўшага цяпер з мёртвым сынам на руках. У гэтай бронзавай скульптуры ўсё - і смутак, і трагічнасць, і вялікая воля да жыцця, якая дала беларусам магчымасць выстаяць і перамагчы.

Чытальнік 1: ...І хлынулі карнікі ў вёску тады,

Калі шчэ не снедалі людзі...

Трашчалі тыніны,

дрыжэлі сады,

Крычалі бярозы:

-Што будзе?

Што будзе?..

Зганяюць салдаты людзей:

Хто ў ботах,

хто босы,

раздзеты ідзе,

Хто ў свіце,

хто ў шапцы аўчыннай.

А вунь, нібы гусак, марудна вядзе

Матуля падлеткаў-дзяўчынак...


Чужынцы замкнулі ў адрыне Хатынь,

Замкнулі свабоду і песні.

Агонь да саломы паднеслі.

Узняўся, паслаўся ўдушлівы дым.

І выдыхнуў хтосьці:

-Браточкі, гар-рым!..

Зрабілася душна і цесна.

Страха чырванее, бушуе, гудзе,

Агністай саломы ахапкі

Ляцяць, апякаюць балюча людзей,

Гараць у іх світы і шапкі,

Гараць кажухі і сукенкі гараць,

Гараць на галовах хусціны.

І кроквы, і латы гараць і трашчаць,

Ляцяць на галовы,

як змеі шыпяць,

Бушуе, лютуе адрына.


Пажоўклы, іскрысты ўздымаецца дым,

Плыве, асядае паволі.

А ўжо крумкачы чорнай хмарай над ім

Навіслі, закаркалі ў полі.


Пажар набірае ўсё большы разбег,

З адрыны на стрэхі другія пабег,

Яго раздзімае вятрыска.

А студні ад жару і прыску

Ажно захлынаюцца.

Нельга ўжо ім

Дыхнуць: перасохлыя горлы.

Бярозы і ліпы рыдаюць:

-Гар-рым!..

- Гару!-

Свіран плечы прыгорбіў...


Ужо тры гадзіны адрына гарыць,

Ужо галавешкі датлелі...

Згарэла дашчэнту ў пажары Хатынь,

Усе яе людзі згарэлі.

Згарэлі іх песні.

І радасць.

І смех.

Згарэлі надзеі і мары...

Крывёю і прыскам замешаны снег,

Нібыта крывавая хмара.

(А.Бялевіч)


Чытальнік 2: Вы чулі, як у Хатыні

Звоняць камяны?

Кроў у жылах стыне,

Як слухаеш тыя званы.

Кроў у жылах стыне,

Слухаеш і маўчыш...

А наўкола - пустыня,

А наўкола - ціш.

Толькі адны каміны,

Толькі адны званы,

Толькі адны яны.

(А.Вярцінскі)


Чытальнік 3: Забыць Хатыні мы не мусім:

Дасюль нам сніцца страшны сон,

І над зямлёю Беларусі

Гучыць самотны, дымны звон.


Мемарыялам стала сёння

Хатынь - адна з мільённых страт.

І каміны званамі звоняць

На месцы спапялёных хат.


Нам не забыць цяжкога гора

Усіх паселішч на зямлі,

Дзе кожны камень, нават зоры

Агнём апалены быі.


Тут тры бярозкі бачаць людзі,

Бо не зламіла іх вайна.

Чацвёртай жа

Няма й не будзе,

Хоць і не мёртвая яна.


Бярозцы лёс не даў скарыцца

Перад крывавым груганнём,-

Яна змагла ператварыцца

У агонь -

І вечным стаць агнём.


Хай дзеці туляцца да матак,

Пачуўшы медныя званы.

Але жалобай

І набатам

Для ўсіх для нас гучаць яны.

(П.Прыходзька “Хатынскі набат”)

Чытальнік 4: Хатынь сівая - смутку мора,

Вялікае людское гора.

Дымкі не ўюцца з каміноў.

Трывожны перакліч званоў.


Між кветак, лісцікі - далоні

Трымаюць беражна бутоны:

Ружовенькія камячкі -

Дзіцячых ручак кулачкі.


Тут быў не суд, тут быў не бой -

Была расправа, быў разбой.


Ішлі не ў школу на заняткі,

А ў пуню паміраць дзяўчаткі.

Жанчыны неслі на руках

Дзяцей у той апошні шлях.


Ішлі навечна з родных хат,

І падганяў іх аўтамат,

І чорная стальная каска,

І твар халодны, нібы маска.


Дым едкі раздзіраў ім грудзі...

Забойцам не даруйце, людзі!..


Фашысты зніклі за дарогай.

Стары на рукі ўзяў малога

І праз гады з ім напрамкі

Ідзе ў наступныя вякі.

(М.Смагаровіч “Тут быў не суд”)

Вядучы 1: Лютаваў вораг і на Пастаўшчыне. У нашым раёне было спалена і разбурана 87 населеных пунктаў. Разумеючы штомінутную небяспеку, пагражаючую з лясоў і вёсак лясной стараны, фашысты ў сваім страху дайшлі да шаленства і гатовы былі забіваць кожнага. І калі не забілі ўсіх, то толькі таму, што не не змаглі гэта проста фізічна. Яны забівалі помсцючы за свае няўдачы на франтах і ў баях з партызанамі, забівалі тых, хто дапамагаў, ці толькі мог дапамагчы партызанам. Тры гады гінулі нашы людзі, і гэта была цяжкая плата народа за сваю незалежнасць, якая абышлася Беларусі ў 2 млн. 596 тыс. чалавечых жыццяў. Загінуў кожны чацвёрты беларус.

Вядучы 2: На некалькі тыдняў раней за Хатынь, вёску Альцы напаткаў такі ж жахлівы і несправядлівы лёс. Ураджэнцы вёскі былі ў партызанах.Рыгор Зяноўевіч Крукаў з вёскі Альцы ўзначальваў партызанскі атрад , які насіў назву “Грозны”. Студзеньскім ранкам 1943 года фашысты і паліцаі жалезным кальцом акружылі вёску, сагналі ў хлеў усё насельніцтва і падпалілі. У агні загінулі 72 чалавекі. Паліцаі ведалі, што 7 жыхароў Альцаў пайшлі па сваіх справах з вёскі. Карнікі паехалі наўздагон людзям і расстралялі іх.Тым жудасным днём вёска перастала існаваць. На яе месцы засталіся папялішчы і вечная цішыня. У 70-х гадах на месцы былых Альцаў устаноўлены помнік бязвінным ахвярам. Вакол помніка штогод каласіцца збажына, цягнецца кожным каласком да сонца, наліваецца промнямі і святлом. І здаецца, што ў гэтых каласках і зярнятках сіла і моц тых, хто так жадаў жыць, радавацца, весяліцца, кахаць,нараджаць. Зямля з месца спаленай вёскі быа ўзята дя закладкі на Могілках вёсак на мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Чытальнік 1: Альцы - ні жыхароў, ні хат...

І толькі памяць у народзе.

Іх знішчыў карнікаў атрад

Зімой у сорак трэцім годзе.


І чуе сэрца ў цішыні

Дзіцячы плач, матуляў крыкі...

Памерла радасць у агні -

І смутак наступіў вялікі.


Альцы - Хатынь, Альцы - Хатынь-

Святыні нашае Айчыны.

...Над цішынёй нябёсаў сінь

І вечны вырай жураўліны.

(А.Нафрановіч “Альцы- сястра Хатыні”)


Чытальнік 2: Зараслі папялішчы травою.

Вечны сон пад травою тою.

Падыдзі, супыніся, паслухай,-

Б’юцца сэрцы людскія глуха.

Шэпчуць вусны знясіленай маці:

“Не душыце дзяцей. Не кідайце!..”

Шле праклёны, каб людзі пачулі,

Гнеўны голас ссівелай бабулі.

Шэпчуць вусны людскія глуха.

Падыдзі, супыніся, паслухай,

Шапку скінь. Нахіліся з паклонам

Перад тым дзірваном зялёным.

(С.Шушкевіч “Зараслі папялішчы травою”)


Вядучы 2: А як не прыгадаць Асвейскую трагедыю? Там карнікі спалілі жывымі, патапілі ў рацэ Свільна 3639 мірных жыхароў, сярод іх было 2118 дзяцей...

Чытальнік: Прабівае трава

здзірванелы дол -

І ажына калючымі лінамі.

Толькі сосны старыя

наўсцяж, навакол

Далячынь раскалышуць галінамі.

Мне падасца:

вось з лесу выйдуць яны,

Што згарэлі, зрабіліся попелам.

Зарастаюць дзядоўнікам

адны каміны,

Разам з брустверамі старых акопаў.

Была вёска,

а стала поле магіл -

Пакланюся я грушы знявечанай.

Палымнее скрываўлены небасхіл

Незагойнаю ранаю вечнаю.

Мне падасца:

вораг стаіўся ў цішы,

Хоць даўно ўжо бяда адолена.

На бяздомнай вуліцы ані душы,

І раса,

як слязьмі перасолена...

А.Крывіцкі “Спаленая хата”

Вядучы 1: Нельга забіць, нельга пусціць дымам жыццё! Памяць- вось хто данясе, перадасць новым эпохам, наступным пакаленням усю праўду і пра вялікую трагедыю, і пра гераічную барацьбу нашага народа. 186 беларускіх вёсак ужо больш за 60 год не значацца на геаграфічнай карце, але яны увекавечаны ў людской памяці. Сумна разносяцца днём і ноччу, у вецер і непагадзь над Белай Руссю званы Хатыні. Моўчкі стаяць людзі ля вянка памяці і чытаюць чорныя словы на мармуры:

Людзі добрыя, помніце

Мы любілі жыццё і Радзіму нашу і вас, дарагія.

Мы згарэлі жывымі ў агні.

Наша просьба да ўсіх:

Хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу.

Каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі.

Каб нідзе і ніколі ў віхры пажараў жыццё не ўмірала!

І кожны чалавек падпісваецца пад чорнымі літарамі на белым мармуры, пад словамі клятвы жывых: “Родныя нашы! У смутку вялікім, схіліўшы нізка галовы, стаім мы перад вамі. Вы не скарыліся лютым забойцам у чорныя дні фашысцкага нашэсця. Вы прынялі смерць, але полымя сэрцаў вашай любові да Радзімы ніколі не згасне. Памяць аб вас у нас назаўсёды, як бессмяротная наша зямля і як вечна яскравае сонца над ёю”.

Чытальнік: Буслы шукаюць напрадвесні хату,

А там - варонкі, попел і вада.

На золку не клякочуць бусляняты

І не махаюць крыламі з гнязда.

Ляцяць буслы ад вёскі і да вёскі

І не знаходзяць даўнія сляды,

І слухаюць дагэтуль адгалоскі

Яшчэ не адбалелае бяды.

Няма на ўзгорку студні каля хаты

І ліпы на развілку дзвюх дарог.

Бядуе бусел, быццам вінаваты,

Што цёплую буслянку не збярог.

Ляцяць кругамі бусел і бусліха:

Гудуць адны пустыя каміны,

Раса з вярбы сцякае ціха - ціха,

І жаляцца Хатынскія званы.

(С.Грахоўскі “Буслы”)


Літаратура:

1) Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага раёна.-Мн.:БЕЛТА, 2001.-688 с.:іл.

2) Бялевіч А. Споведзь сэрца.-Мн.: Беларусь, 1978.-87 с.:іл.

3) Партызаны, партызаны..: зб. Паэзіі/ Склад. Ю. Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1985.- 494с.

4) Долготович Б.Беларусь в годы Великой Отечественной войны.- Мн.: Полымя,1994.


Складальнік: Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Пастаўскай раённай бібліятэкі Бандарэнка І.Р.






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хто ты такі? Адкуль? iconПах руж Адкуль у пушчы такі водар?
Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? Днём пушча пахне грыбніцай І прэлым лісцем, ноччу — дымам ад вогнішча, у якое Міхал, падлоўчы,...

Хто ты такі? Адкуль? iconВызначэнне прынамсі двух аргументаў "за" І "супраць"
Давайце пачнем ад таго, хто такі сябар. Сябар – гэта чалавек, якому мы давяраем, хто нам найбольш сімпатычны

Хто ты такі? Адкуль? iconПан Купрыянаў Хто ж гэта такі? Нешта дужа знаёмае
Гуторскі, старшыня n-й павятовай надзвычайнай камісіі, глядзеў на ляжаўшую перад ім паперу І як мага напружваў сваю памяць, стараючыся...

Хто ты такі? Адкуль? iconАндрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва?
Андрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва? : [спісы насельніцтва Расійскай імперыі xviii—xix стст з'явіліся ў Клімавіцкім...

Хто ты такі? Адкуль? iconКантрольная тэставая работа ў 9 класе
Як пабудзе мой Кастусь з вашым дзедам дык хлопца не пазнаць: такі паслухмяны робіцца, такі гаспадарлівы

Хто ты такі? Адкуль? iconХто такі анти?
України, що готується до друку. Великий обсяг цієї праці з її складною термінологією, розлогими коментарями та примітками, не дозволяє...

Хто ты такі? Адкуль? iconЗнаўца мовы Сцэнарыймерапрыемства па беларускаймове Мэты
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто І ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да...

Хто ты такі? Адкуль? iconПатрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных, скарбаў душы, такі скарб, які ніхто І ніколі адабраць ад нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны...

Хто ты такі? Адкуль? iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Хто ты такі? Адкуль? iconУ менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі
Сёньня ў Менску прэзэнтавалі навукова-папулярную кнігу пра Піліпа Орліка, аднаго з самых выбітных украінскіх гетманаў І змагароў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка