Урок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"




НазваУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер106.04 Kb.
ТыпУрок
УА “Язненская дзяржаўная агульнадукацыйная сярэдняя школа”

.


Урок па курсу

Мая Радзіма—Беларусь”


Турнір знаўцаў роднага

краю


4 клас


Настаўніца Банькоўская М.А.


2007г.


Мэта: паўтарыць і абагульніць вывучаны матэрыял

па раздзеле “Наш край”; фарміраваць у вучняў уменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы;

выхоўваць пачуццё гонару за родны край.


Абсталяванне: фізічная карта Беларусі, глобус, карткі з заданнямі, крыжаванкі.


Ход урока.

( Гучыць музыка “Люблю наш край”. Словы К.Буйло, музыка народная.)


Настаўнік. Добры дзень, дзеці! Сёння ў нас незвы –чайны ўрок, урок-спаборніцтва.Барацьбу за званне лепшых знаўцаў нашага краю павядуць

каманды “Крывічы” і “Радзімічы”. Мы жадаем ім

поспехаў. Няхай пераможа мудрэйшы.


Настаўнік прадстаўляе журы.Кожнае заданне будзе ацэньвацца па пяцібальнай сістэме.

Перш чым пачаць турнір, хачу нагадаць кожнаму

ўдзельніку асноўныя запаведзі:

Не забывай, што самым цвёрдым мінералам

з’яўляецца граніт навук.

Мала мець веды, трэба ўмець іх выкарыстаць.

Увага! Турнір пачынаецца.


  1. Прывітанне каманд.

  2. Размінка.”Ты—мне, я—табе”.Кожная каманда

задае па тры пытанні камандзе-саперніцы.

  1. Бліц-турнір.

На працягу адной хвіліны настаўнік задае пытанні кожнай камандзе.

Пытанні камандзе “Крывічы”:

  1. Назваць асноўныя стораны гарызонта.

  2. Што такое план мясцовасці?

  3. Колькі акіянаў існуе на Зямлі і як яны называюцца?

  4. Якія краіны мяжуюць з Беларуссю?

  5. Пад уздзеяннем чаго фарміравалася зямная паверхня Беларусі?

  6. Колькі відаў карысных выкапняў здабываюць у Беларусі?

  7. Назавіце самыя вялікія рэкі Беларусі.


Пытанні камандзе “Радзімічы”:

  1. Што такое лінія гарызонта?

  2. Што дапамагае людзям арыентавацца на мясцовасці?

  3. Назавіце прамежкавыя стораны гарызонта.

  4. Што такое глобус?

  5. Колькі існуе на Зямлі мацерыкоў і як яны называюцца?

  6. Што такое роў?

  7. Якія звяры і птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі?


Гучыць музыка.Журы падводзіць вынікі трох першых конкурсаў.


Вучань чытае верш П.Броўкі “Кажуць, ёсць краіны-цуды”.

  1. Дамашняе заданне.

Настаўнік. У кожнага ёсць свая маленькая Радзіма.Гэта месца, дзе ты нарадзіўся і вырас.Гэта твая зямля, твая хата, твае бацькі.

Дзеці чытаюць сачыненне на тэму

“Мая вёска—мая маленькая Радзіма”.


Журы падводзіць вынікі конкурсу.


  1. Конкурс капітанаў. Кожны капітан атрымлівае тэкст,у якім дапушчаны памылкі.Задача капітана выправіць іх.




  1. Конкурс крыжаванак.Трэба ўпісаць назвы

гарадоў.

Гомель,Магілёў,Брэст,Салігорск,Жодзіна,

Мазыр.

Упісаць назвы карысных выкапняў:

Гліна, торф, вугаль, вапняк, жвір, нафта.


Падвядзенне вынікаў.


  1. Конкурс “Хто лепш працуе з картай”.

Заданне камандзе “Крывічы”.

1.Назваць і паказаць самую высокую гару Беларусі.

2.Назваць і паказаць усе вобласці Беларусі.

3.Назваць паказаць нізіны Беларусі.

Заданне камандзе “Радзімічы”.

1.Назваць і паказаць самае вялікае возера Беларусі.

2.Назваць запаведнікі Беларусі.

3.Назваць радовішчы карысных выкапняў.


  1. Конкурс “Успомні легенду”.


Настаўнік. Зараз трэба ўспомніць і расказаць

легенду, звязаную з назвамі беларускіх гарадоў,

рэк, азёр.


Гучыць музыка. Падводзяцца вынікі спаборніцтваў.


ПАЧАТКОВЫЯ КЛАСЫ

Настаўніца:Банькоўская М.А.



  1. Э.Луканскі. Верабейка.

  2. Р.Барадулін. Як быць.

  3. Абагульняючы ўрок.

  4. В.Вітка. Хто што робіць.

  5. А.Пятровіч. Чароўнае шкло.

  6. Х.Гурыновіч. Давайце пасадзім па дрэўцу.

  7. А.Паскробышаў. Зубны доктар.

  8. Праверка навыку чытання.

  9. Э.Агняцвет. Рэчка...

  10. А.Вольскі. Скарга мядзведзіцы.

  11. Пазакласнае чытанне. Сустракаем Новы год.



Мяккі снег лятае пухам...


  1. С.Шушкевіч. Зазімак.

  2. Р.Ігнаценка. Маладая зіма.

  3. М.Чарняўскі. Прыйшла зіма.

  4. А.Ставер. Зіма.

  5. В.Гурскі. Лясная сталоўка.

  6. Б.Сачанка. У зімовым лесе.

  7. Л.Талстой. Цецярук і лісіца.

  8. М.Корзун. Знаходка.

  9. Пазакласнае чытанне.

  10. Я.Пярмяк. Чарадзейныя фарбы.

  11. У.Шахавец. На зімнім возеры.

  12. Р.Ігнаценка. Ягады пад снегам.

  13. А.Ахмедава. Зіма-падманшчыца.

  14. Прыкметы пра зіму.

  15. Сачыненне. Зімовыя забавы.

  16. Абагульняючы ўрок па тэме.

17.В.Гарбук. Ганначка.


Вясна прыйшла...


  1. А.Бялевіч. Калі пачынаецца вясна.

  2. Я.Крамко. Падсуседзі.

  3. К.Каліна. Буслы.

  4. З.Бядуля. Вясной.

  5. Я.Маўр. На крызе.

  6. Пазакласнае чытанне.

  7. Я.Купала. Вясна.

  8. У.Юрэвіч. У мамінай школе.

  9. Ю.Свірка. Свята.

  10. М.Вышынскі. Падласік.

  11. М.Чарот. Вясенняя раніца.

  12. У.Ягоўдзік. Жаўрук.

  13. Я.Галубовіч. Салодкі кляновік.

  14. Р.Ігнаценка. Цудадзейнае дрэва.

  15. Пазакласнае чытанне.

  16. З.Бяспалы. Дзятлава хвароба.

  17. С.Аляксееў. Хатынь.

  18. Прыкметы пра вясну.

  19. Абагульняючы ўрок па тэме.


Слава травам, слава кветкам...


  1. П.Глебка. Летні дзень.

  2. М.Корзун. Міколкаў барометр.

  3. Я.Пархута. Боця і Чапа.

  4. З.Бядуля. Музыка.

  5. Я.Журба. Летам.

  6. Я.Маўр. У разведцы.

  7. В.Жуковіч. Паляўнічы і рыбак.

  8. М.Прышвін. Паверхі лесу.

  9. Пазакласнае чытанне.

  10. У.Шахавец. Знощ страказа.

  11. У.Шахавец. Зноў страказа.

  12. У.Ягоўдзік. Жмені ягад.

  13. У.Ляўданскі. Бабровы слёзы.

  14. С.Аляксандровіч. У грыбах.

  15. Д.Слаўковіч. На пшанічным палетку.

  16. Пазакласнае чытанне.

  17. В.Швед. Канікулы.

  18. Праверка тэхнікі чытання.

  19. Абагульняючы ўрок.



Урок-аукцион


“Части и речи”


Русский язык


3 класс


2007


Тема. Урок-аукцион “Части речи”.


Цель. Обобщить знания детей по теме “Части речи”,

развивать устную речь детей, воспитывать

быстроту реакции.


Оборудование. Гонг, молоток, открытки-товар,

цифры 1-7.


Ход урока.


  1. Организационный момент.

Объявление темы урока.



  1. Работа по теме урока.

Выясняем, что обозначают слова аукцион, гонг.

Здесь у нас аукцион—

Подведёт итоги он.

Тот, кто больше, лучше знает,

Тот товар и получает.

Сегодня на аукционе удивительный товар.

( Выставляю открытки ). Его вы можете приобрести

за свои знания.

Итак, продажа товара начинается.


Товар 1—Имя существительное.

( Учащиеся ра


Прынцыпы арганізацыі творчай дзейнасці малодшых

школьнікаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце.


У цяперашні час ва ўсіх сферах грамадскага жыцця

патрабуюцца людзі творчыя, актыўныя, ініцыятыўныя.

Апошнія даследванні ў вобласці сацыяльнай псіхалогіі

паказалі, што творчасць выступае неабходнай умовай

паспяховай сацыялізацыі сучаснага чалавека.Станоў-

чых вынікаў у развіцці творчага патанцыялу асобы

можна дасягнуць на пачатковым этапе навучання таму,

што у малодшым школьным узросце ўдасканальваецца

ўяўленне, мысленне, пазнавальны інтарэс, актыўнасць,

самастойнасць, якія іграюць важную роль у працэсе

творчасці.

Творчыя здольнасці – гэта здольнасці да стварэння

новага.Выяўленне асобасных асаблівасцей дазваляе вы-

значыць структуру творчых здольнасцей і ўдакладніць

дадзеную з’ву. Творчыя здольнасці дзяцей – гэта асобаснае навучанне, якое праяўляецца ў інтарэсе, імк-

ненні і эмацыянальных адносінах да творчасці, у якасці

ведаў, узроўні развіцця лагічнага і творчага мыслення,

уяўлення, самастойнасці і настойлівасці ў творчым по-

шуку. Такім чынам, творчыя здольнасці аб’дноўваюць

матывацыю творчасці, якасныя веды і спосабы ўтва-

рэння новага.

Суаднясенне ўзроставых характарыстык малодшых

школьнікаў з патрабаваннямі да творчай дзейнасці дазваляе вызначыць асаблівасці творчых здольнасцей

вучняў дадзенага ўзросту. Павышэнню эфектыўнасці

творчай дзейнасці садзейнічае адкрытасць малодшых

школьнікаў да ўсяго новага, цікаўнасць, эмацыяналь-

насць, цэльнасць успрымання, яркасць уяўлення, рост

самастойнасці і крытычнасці мыслення, высокая сама-

ацэнка. Агранічваюць гэту эфектыўнасць такія харак-

тарыстыкі творчых здольнасцей малодшых школьні-

каў, як дамініраванне матывацыі падражання і недас-

татковы інтарэс да творчай дзейнасці, агранічаны вопыт і схільнасць да захавання вучэбнага матэрыялу

ў першапачатковым успрынятым выглядзе, недастатковая развітасць настойлівасці, лагічнага і

творчага мыслення.

Сучасная псіхалогія прызнае залежнасць здольнасцей

ад біялагічных асаблівасцей чалавека(задаткаў) і ад

сацыяльных фактараў.

Працэс фарміравання здольнасцей(механізм) заклю-

чаецца ў пераходзе ўменняў і навыкаў у абагульненне

ўменняў.Гэты працэс прыводзіць да перабудовы ўсіх

сфер асобы.

Найбольш спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых

здольнасцей малодшых школьнікаў стварае вучэбная

дзейнасць – вядучы від дзейнасці для дзяцей дадзенага

ўзросту.Адбор зместу, метадаў, форм арганізацыі

творчых здольнасцей здзяйсняецца на аснове наступных прынцыпаў.

Прынцып развіваючага дыскамфорта, або прынцып

пераадолення перашкод, вызначае неабходнасць зна-

ёмства вучняў з вынікамі творчасці вучоных, пісьмен-

нікаў пасля іх асабістай творчай дзейнасці, арганізава-

най у зоне іх бліжэйшага развіцця. Складаныя, але па-

сільныя для дзяцей творчыя заданні стымулююць інта-

рэс да творчай дзейнасці і развіваюць адпаведныя

ўменні.Л.С.Выгоцкі адзначаў, што калі хочаце што-не-

будзь выхаваць у дзіцяці, паклапаціцеся аб перашко-

дах. Гэты прынцып рэалізуецца праз дыферынцыра-

ваны падыход да вучняў з розным узроўнем развіцця

здольнасцей.

Навучанне малодшых школьнікаў неабходна буда-

ваць з улікам узроўняў развіцця творчых здольнасцей.

Высокі ўзровень вызначаецца развітымі матывамі твор-

часці,вучэбнымі ўменнямі, лагічным і творчым мыс-

леннем, якаснымі ведамі па прадмету, настойлівасцю

і самастойнасцю ў рашэнні творчых задач. Сярэдні

ўзровень – сітуяцыйнае праяўленне інтарэсу да твор-

часці, надастатковая развітасць творчага мыслення,

навыкаў самаарганізацыі ў творчай дзейнасці. Нізкі

ўзровень – слабае праяўленне большасці прадпасылак

творчасці, негатыўнасць да самастойнага здзяйснен-

ня творчых здольнасцей.

Прынцып самадзейнасці і супрацоўніцтва – неабход-

насць аптымальных суадносін актыўнасці вучняў і нас-

таўніка. Самадзейнасць – гэта дзейнасць, суб’ектам

якой з’яўляецца вучань. Роль настаўніка – стварыць

умовы для самастойнай работы вучняў.Вучань мае пра-

ва на асазнаны і сагласаваны з настаўнікам выбар ас-

ноўных кампанентаў свайго навучання.

У развіцці дзіцяці малодшага школьнага ўзросту

вядучую роль іграе настаўнік.Дадзены прынцып дапа-

магае здзейсніць розныя стратэгіі кіраўніцтва творчай дзейнасцю вучняў. Для вучняў з высокім узроўнем

дапамога настаўніка мінімальная. Вучням з сярэднім

узроўнем аказваецца невялікая дапамога, часцей пры

выкананні складаных творчых заданняў. Для вучняў

з нізкім узроўнем настаўнік прапаноўвае займальныя

заданні, цікавы змест, пахвала, дадатковыя паясненні,

апорныя схемы, разбор аналагічных заданняў. Прыемлема тут і стратэгія падтрымкі, розныя віды дапамогі, выкарыстоўваюцца групавыя і калектыўныя

формы работы.

Прынцып апасрэдаванага ўздзеяння на эфектыўнасць

творчай дзейнасці.Рэалізоўваць сябе ў творчасці дапамагаюць такія якасці, як актыўнасць, ініцыятыўнасць, аптымізм, смеласць.Творчая дзей-

насць спецыфічна, ёй можна ўпраўляць, ствараючы

адпаведныя ўмовы.

Прынцып эмацыянальнага камфорта. Асабліва зна-

чымы гэты прынцып для дзяцей малодшага школьна-

га ўзросту,таму што ім характэрна эмацыянальнасць.

Рэалізуецца гэты прынцып праз узаемаадносіны нас-

таўніка і вучняў, заснаваныя на веры ў сілы і магчы-

масці школьнікаў, на прыняцці кожнага вучня, павазе

яго патрабаванняў, інтарэсаў.

Прынцып межпрадметнасці разглядаецца ў наступ-

ных аспектах:

у працэсе рашэння творчай задачы неабходна выкарыс-

тоўваць веды з розных абласцей.Чым больш складаная

задача, тым больш ведаў неабходна прымяніць для яе

рашэння. Творчыя прыёмы неабходна фарміраваць на

межпрадметнай аснове.

Прынцып рэфлексіі дзейнасці. Вучань асазнае не

толькі творчую дзейнасць, але і сябе ў творчасці.Для

рэалізацыі дадзенага прынцыпа важна фарміраваць

у школьнікаў адэкватную асобасную пазіцыю з уста-

ноўкай на творчасць.Вучням трэба напамінаць, што

спосаб выканання творчага задання нельга знайсці ў

памяці, яго можна “адкрыць” з дапамогай мыслення,

уяўлення.

Рэалізацыя дадзеных прынцыпаў у навучанні малодшых школьнікаў садзейнічае фарміраванню

ў іх напраўленасці на стварэнне новага, забяспечвае

сістэмны падыход да развіцця творчых здольнасцей

вучняў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconУрок па курсу "Мая Радзіма – Беларусь"
Мэта: паказаць ролю замкаў як буйных І добра ўмацаваных пунктаў абароны ад ворагаў

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconУрок-роздум для вучняу
Дзеці вучаць на памяць (альбо рыхтуюць да выразнага чытання) прапанаваныя настаўнікам вершы, паўтараюць вывучаны раней артыкул “Беларусь...

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconУрок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconСцэнарый ранішніка
Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя...

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" icon1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі
Анатацыя: у матэрыяле прапануюцца чатыры варыянты алімпіядных заданняў для вучняў IV класа па курсу "Мая Радзіма Беларусь" змястоўнага...

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconУрок ведаў "Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь!"
Вечар беларускай пісьменнасці “Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”(адк. Баркоўская М. К.)

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №2 горада Наваполацка"
Абсталяванне: ммп “Наша Радзіма на гістарычнай карце”, картка №1 “Асаблівасці гістарычнай карты”, кратка №2 для работы ў парах з...

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconТематика семинарских занятий по дисциплине Методика преподавания предмета
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Урок па курсу \" Мая Радзіма-Беларусь\" iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Прапедэўтычны характар прадмета “Мая Радзіма – Беларусь”, яго змест І асноўныя прынцыпы навучання

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка