Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны




НазваЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
Дата канвертавання24.11.2012
Памер86.36 Kb.
ТыпДокументы
majo0909(GeaXarava)


палітычная геаграфія

збор подпісаў у хараве


Эфір 9 верасьня


Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны


Ля сельмагу – стэнд з надпісам “Кіно”. Замест афішы – плякат “17 кастрачніка – выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу”.


У мабільнай камандзе іх трое – актывістаў ініцыятыўнай групы кандыдата на дэпутата, які зьяўляецца сябрам партыі БНФ. Яны дзеляць вёску на сэктары і пачынаюць працу. Дамаўляюцца сустрэцца ля сельсавету. Я далучаюся да Алы Сахарушы.

Паводле прафэсіі, яна мэдык. На дадзены момант ў адпачынку. Кабеціна ўжо гатовая пачаць збор подпісаў, але пэрад гэтым міні-інтэрвію.

(Карэспандэнт: ) “Ці цяжкая праца зборніку подпісаў? І чаму вы на гэта пагадзіліся?”

(Сахаруша: ) “Я пагадзілася, бо мне хочацца чагосьці лепшага, зьмяніць гэтае жыцьцё”.

(Карэспандэнт: ) “А ў вас праблемаў на працы ад такой палітычнай актыўнасьці ня будзе?”

(Сахаруша: ) “Пакуль ня ведаю. Я за справядлівасьць ўжо шмат гадоў ваюю. Пакуль церпяць”.

Разам з Алай Сахарушай мы заходзім на двор Марыі Літвіновіч.

(Сахаруша: ) “Добры дзень можна да вас? Вы ведаеце, што ў гэтым годзе будуць выбары?”

(Літвіновіч: ) “Ведаем”.

(Сахаруша: ) “Ведаеце, што ідзе збор подпісаў?”

(Літвіновіч: ) “Ведаем”.

(Сахаруша: ) “Я зьбіраю подпісы за гэтага маладога чалавека. Чалавек разумны, вышэйшыя адукацыі мае. Людзі яго добра ведаюць”.

(Літвіновіч: ) “Вось хай яны за яго і падпісваюцца! Асабліста я пакуль нічога ня буду пісаць. Ён – мужчына сімпатычны, але я буду за Лукашэнку”.

(Сахаруша: ) “Вы не разуеце! Гэта не ў прэзідэнты!”

(Літвіновіч: ) “Ну, тады магу і за яго падпісацца”.

(Сахаруша: ) “Толькі мне патрэбны ваш пашпарт”.

Пакуль Ала запаўняе падпісны аркуш, я гутару з Марыяй Літвіновіч. Пэнсіянэрка засмучаная ўвагаю да сваёй асобы. Нядаўна ёй выдалілі некалькі зубоў. І цяпер яна калі гаворыць, закрывае далонямі рот.

(Літвіновіч: ) “Людзі ў нас хворыя. Каб мэдыцына нас лепш абслугоўвала. Нас старэенькіх усюль пхаюць. Прыйшоў і яны цябе ня слухаюць. Трэба, каб пэнсіянэраў зьвярталі ўвагу, каб нас лепш лекавалі. Участковыя шпіталі зьліквідавалі, бо няма бюджэту”.

(Карэспандэнт: ) “Людзям дзесьці ітрэба атрымліваць мэдычную дапамогу…”

(Літвіновіч: ) “У Пружану едуць. А нам да яе 12 кілямэтраў. Мы ў Берасьцей пра гэта пісалі. Прыехала камісія. Тыры-пыры… бюджэту ня выгадна”.

(Карэспандэнт: ) “А дэпутат ваш ніяк не падключаўся?”

(Літвіновіч: ) “Ай! Яго тут і не было”.

(Карэспандэнт: ) “Дзякуй вам вялікі! Вы вас болей адрываць ня будзем і пойдзем”.

(Літвіновіч: ) “Вы толькі там не пішыце гэтай лухты, што я нагаварыла”.

(Карэспандэнт: ) “Гэта ж не лухта, а расповяды пра жыцьцё”.

Мы выйшлі за браму сядзібы Марыі Літвіновіч. Я зьвяртаюся да Алы Сахарушы:

(Карэспандэнт: ) “Якія ў вас уражаньні склаліся ад першай сустрэчы ў Хараве?”

(Сахаруша: ) “Вельмі добрыя! Першая сустрэча і адразу подпіс. Шмат хто будзе адмаўляцца падпісвацца, бо яны думаюць, што гэта прэзідэнцкія выбары. Яны шмат чаго ня ведаюць, мала чытаюць апазыцыйных газэтаў, а толькі БТ”.

Наступны адрас – дом Анатоля і Сьвятланы Стасевіч. Перад пэнсіяй абодва дапрацоўваюць на фэрме. Кормяць цялятаў зранку і ўвечары, а днём адпачываюць у хаце.

(Сахаруша: ) “Дома хто ёсьць? Добры дзень! Можна да вас? Я прыйшла ў вашую вску, каб сабраць подпісы. Можа, падпішамся?”

(Анатоль Стасевіч : ) “Падпішамся!”

(Сахаруша: ) “Толькі мне патрэбныя вашыя пашпарты”.

Гаспадар адказвае аўтаматычна, зусім,не раздумваючы. Ён лезе ў шафу па дакуманты. А я тым часам распытваю гаспадыню.

(Карэспандэнт: ) “Прыйшла да вас ініцыятыўная група. Вы пагадзіліся падпісацца. А чаму вы нават не пацікавіліся, чаго яна прадстаўляе, чым ён займаецца?”

(Сьвятлана Стасевіч :) “Ах! Ці мы бачым калі тых дэпутатаў? Божа мой! Вось падпішамся ды і ўсё”.

(Карэспандэнт: ) “Як ў Хараве жывецца? Якія праблемы? Што ёсьць добрага?”

(Сьвятлана Стасевіч :) “Вы хадзілі па Хараве і не бачылі, дзе новыя платы пакрасілі? Дакуль? Толькі да крамы, а пасьля крамы як стаялі старыя, так і сітаяць”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму такая несправядлітвасьць?”

(Сьвятлана Стасевіч :) “Былі рэспубліканскія Дажынкі. Мы на тыя Дажынкі ня езьдзілі і не бачылі”.

(Карэспандэнт: ) “Але вы – як раз тыя людзі, якія працуюць пна зямлі. Гэта ж вашае сьвята!”

(Сьвятлана Стасевіч :) “Ой, Божа! Нам добра, што як бульбу капаць, трактар прыйшоў, а то ручна капаць прыходзіцца”.

Ала Сахаруша дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад чарговай сустрэчы.

(Сахаруша: ) “Ніякіх пытаньняў. Гэтыя людзі можа і прагасуюць. Але ім усё адно”.

(Карэспандэнт: ) ”Вы абураецеся, што яны нічога не пытаюцца. Мне падаецца, што наадварот – радавацца мусіце. Гэта пазбаўляе вас тлумачэньняў, не зусім прыемных сытуацыяў і выказваньняў. Я не магу ўразумець, у чым вашая незадаволенасьць?”

(Сахаруша: ) “Мне падаецца, што як чалавек жыве і ідуць выбары, трэба каб чалавек гэтым цікавіўся, а тут абыякавасьць. А для збору подпісаў самае лепшае”.

Дом пэнсіянэркі Веры Казлова прыцягвае ўвагу сваімі хараством і прыбранасьцю. Са сталай жыхаркі гаспадыня даўно пераўтварылася ў дачніцу. Улетку ў вёсцы, а на зіму перабіраецца да дзяцей ў Берасьце.

Мы падыходзім да ганку. Ала Сахаруша разгортвае тэчку. Тут і падпісныя аркушы, і партрэт будучага кандыдата, ягоная біяграфія і пералік дасягненьняў. Тэчку яна трымае так, каб выява была бачна аўдыторыі.

(Сахаруша: ) “Добры дзень! Вы ведаеце, што восеньню ў парлямант будуць выбары?”

(Казлова: ) “Ня ведаю”.

(Сахаруша: ) “Вось я вам і кажу першую навіну. Я зьбіраю подпісы за гэтага маладога чалавека. Вы паставіце за яго подпіс?”

(Казлова: ) “А я ня ведаю, ці вы гаворыце праўду? Бо мяне аднойчы цыганы абдурылі, нас зь мёдам падманулі. Кажуць: “Калі купіце зараз за грошы, наступным зарам прывязем задарма”.

(Сахаруша: ) “Глядзіце, у мяне ёсьць пасьведчаньне, што я маю права хадзіць і зьбіраць подпірсы”.

(Казлова: ) “А дзе хто ўжо падпісаў. Пакажыце!”

(Сахаруша: ) “Глядзіце, ужо падпісаліся”.

(Казлова: ) “Тады давайце, буду падпісвацца”.

(Сахаруша: ) “Але мне патрэбны ваш пашпарт”.

(Казлова: ) “А мне яго няма. Ён ў Берасьці, у дзяцей”.

(Сахаруша: ) “Тады выбачайце”.

Сустрэча зь Верай Казловай – бязвыніковая. Зноў пры мікрафоне Ала Сухаруша.

(Карэспандэнт: ) “Падпільновала нас тут такая нечаканасьць: бабулька нават ня ведае, ці будуць выбары. Ала, як вы гэта пракамэнтуеце?”

(Сахаруша: ) “Яна сама сказала, што газэтаў не чытае і тэлевізар глядзіць мала. Яна пра гэта і ня ведае”.

(Карэспандэнт: ) “Ці часта вы сутыкаецеся з такімі людзьмі?”

(Сахаруша: ) “Вельмі рэдка. Усе чулі, што будуць выбары. Куды? Гэтага яны не разумеюць, альбо ня ведаюць”.

Наступны адрасат мы вызчачылі зусім выпадкова. Зірнулі праз плот, аж ў агародзе бабулька капае бульбу. Завіталі на грады і адарвалі спадарыню Веру ад працы.

(Сахаруша: ) “Ходзім і зьбіраем подпісы, дзеля таго, каб у бюлэтень патрапіў гэты малады чалавек. Вы паставіце за яго подпіс?”

(Вера: ) “Я буду галасаваць за яго захачу! А што я буду зараз за яго падпісвацца?! Я ж яго ня ведаю!“

(Сахаруша: ) “Паглядзіце на яго!”

(Вера: ) “Міленькая мая, я нічога ня бачу! Я не распішуся!”

(Сахаруша: ) “А як жа вы на выбары ходзіце?”

(Вера: ) “Мне дадуцть бюлэтэн і скажуць, за таго ці да таго”.

Для Алы Сахарушы і гэты візыт нічога не прынёс. Я ж не губляю надзеі пачуць ад бабы Веры пра жыцьцё-быцьцё.

(Карэспандэнт: ) “А як ураджай сёлета? Будзеце з бульбай?”

(Вера: ) “Добрая бульба”.

(Карэспандэнт: ) “Адна капаеце ці каго наймаеце?”

(Вера: ) “А каго я буду наймаць на гэбую драбіну зямлі? Свае прыедуць і дапамогуць. Я дачку пахавала, засталіся зяць і ўнучка. Сын мой спаралізаваны. Што мне казаць? Мне няма чаго казаць! Вы ў мяне нічога не выпытвайце! Людзі мае мілыя, нашто яна вам?! Госпадзі міленькі, Вы такіх дурняў старых не выпытвайце, бо яны аднаго разу скажуць гэтак, а іншы раз – па іншаму”.

У пошуках маладога пакаленьня па Хараве хадзілі мы нядоўга. Лесьнікова жонка, маці дзьвух дзяцей дэкрэтніца Тамара Рудзіч сядзіць на ганку. Побач у горах пяску і пілавіньня коўзаюцца дзеці.

(Сахаруша: ) “Вы ведаеце, што восеньню будуць выбары.”

(Рудзіч: ) “Ну”.

(Сахаруша: ) “Зараз ідзе збор подпісаў за будучых кандыдатаў на дэпутата”.

(Рудзіч: ) “Я ўжо за кагосьці падпісвалася”.

(Сахаруша: ) “Можна падпісвацца за ўсіх. Ну што падпішамся? Калі так, дайце мне свой пашпарт”.

Размаўляючы мы перамясьціліся з ганку ў саму хату. Ала Сахаруша запаўняе чарговы падпісны ліст. Тарама Рудзіч, гледзячы на гэта, прамаўляе:

(Рудзіч: ) “Якая розьніца ён мне ўсё адно нічым на дапаможа. Я за гэтых дэтатаў не хаджу галасаваць. Плёну ад іх няма. Яна сабе толькі кішэні набіваюць. Пару гадоў таму былі выбары і казалі тое самае. А заробак нікому не паднялі. Як было 60 тысячаў, так і засталося. Уся моладзь зьязджае адсюдль. А куды ж яшчэ дзеца? У мяне ёсьць свая хата. Уладкуемся і будзем жыць”.

(Карэспандэнт: ) “А рамонт цяжка рабіць? Якімі сіламі і сродкамі гэта робіцца?”

(Рудзіч: ) “Ёсьць грошы, набываем і будуем, няма – тады сядзім”.

(Карэспандэнт: ) “І колькі такое будаўніцтва можа доўжыцца?”

(Рудзіч: ) “Чатыры гады будуемся”.

Разьвітваемся з Тамарай Рудзіч. Ала Сахаруша вынікамі сустрэчы задаволеная.

(Карэспандэнт: ) “Ала, вы палявалі на подпіс. Я вас віншую з чарговай перамогай”

(Сахаруша: ) “Дзякуй за віншаваньні! Тут ізноў абыякавасьць. Ніхто нічым не цікавіцца. Ёй трэба дабудаваць гэтую хату, жыць, выхоўваць дзетак – усё, больш нічога ёй не патрэбна”.


Мы гасьцюем ў пэсіянэркі Ніны Уроніч.

(Сахаруша: ) “Вы ведаеце, што будуць выбары? Зараз ідзе збор подпісаў, каб вылучыць у кандыдаты. Вы за яго падпішацеся?”

Не слова не кажучы, бабулька шыбуе ў хату за пашпартам.

(Сахаруша: ) “Сядайце і распісывайцеся. Тут пішаце дату, а тут – свой подпіс”.

Зборніца подпісаў сваё атрымала. Цяпер – мая чарга.

(Карэспандэнт: ) “Зьбіраюць подпісы. А што людзі пра выбары ведаюць? Што яны пра іх ведаюць?”

(Уроніч: ) “Ніхто нічога ня ведае! І ніхто нічога не пытаецца. Адкуль той чалавек. За якога мы раза падпісваліся?”

(Карэспандэнт: ) “А чаму вы не запыталіся?”

(Уроніч: ) “Чаго я буду пытацца, калі ён да нас не прыедзе, той кандыдат!?”

(Карэспандэнт: ) “Чаму вы ў гэтым так упэўненыя?”

(Уроніч: ) “Бо такое адбывацца ня першы год”.

(Карэспандэнт: ) “Калі вы яму ня верыце, чаму вы за яго падпісаліся?”

(Уроніч: ) “Сказалі падпісацца, я і падпісалася. Ходзяць і гавораць, каб падпісваліся, ачаго гэта я буду паспытвацца?”

(Карэспандэнт: ) “Маеце на гэта права”.

(Уроніч: ) “Права-та я маю, але хто і што мне скажа?”

(Карэспандэнт: ) “Давайце паклічам зборніцу подпісаў…”

(Уроніч: ) “Ай! Ну ўсё гэта да д’ябла!”

Зь іншымі зборнікамі подпісаў мы сустракаемся ў цэтры вёскі. За пяць гадзінаў працы ў паўтысячным паселішчы трое актывістаў упалявалі 45 аўторгафаў.

На чарзе візыт ў сельсавет. Старшыня тацяна Ільяшэвіч мусіць заверыць пячаткаю запоўненыя аркушы. Адбываецца гэта хутка і амаль што моўчкі.

Усё. Можна лічыць, што Харава адпрацаваная.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Балоты (Кобрыньскі раён Берасьцейшчыны)
Вёска Балоты ў Кобрыньскім раёне Берасьцейшчыны. З аднаго боку поле, з трох астатніх – лес. А гэтых самых балотаў няма – загінулі...

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны
Чалавека засьпелі на месцы злачынства. Вочы ў яго ліхаманкава бегаюць. А сам ня ведае, куды дзявацца. Стары ўсяго толькі хацеў разжыцца...

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка