Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё?




НазваАльтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер48.55 Kb.
ТыпВопрос
Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё?


Беларускія чыноўнікі разьвітваюцца са сваімі пасадамі па-рознаму. Камусьці, як сьпікеру Палаты прадстаўнікоў Уладзімеру Канаплёву, удаецца адысьці ад спраў ціха, напісаўшы заяву аб дрэнным стане здароўя. А хтосьці з міністэрскіх пакояў пад зьняважлівы акампанэмэнт мэдыйнай прапаганды перакачоўвае ў сьледчы ізалятар. Ці часта былыя дзяржаўныя служачыя запатрабаваныя пасьля сваёй “дэбюракратызацыі”? Высьвятляў Ігар Карней.


“Тасаваць” палітычную калоду Аляксандар Лукашэнка пачаў зь першых дзён кіраваньня. Тады гэта сьпісвалі на “новую мятлу”. Аднак гучныя ратацыі не спыняюцца ад сярэдзіны 1990-х.


Розныя дывідэнды ад адной дзейнасьці


У апазыцыйным лягеры даўно “прапісаліся” былыя паплечнікі, зь якімі кандыдат Лукашэнка ішоў на выбары: Анатоль Лябедзька, Аляксандар Фядута, Леанід Сініцын, зьніклы Віктар Ганчар ды іншыя. Асобна стаіць група аднадумцаў, якія ледзьве пасьпелі зьнесьці ногі за межы Беларусі – Тамара Віньнікава, Іван Ціцянкоў, Сямён Шарэцкі.


Хутка зразумелі, што ўступілі “не туды” Міхаіл Чыгір, Андрэй Саньнікаў, Мячыслаў Грыб, Аляксандар Пласкавіцкі, Іван Пашкевіч, Аляксандар Вайтовіч, зьніклы Юрый Захаранка.


Першы кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Леанід Сініцын, які пакінуў дзяржаўны алімп на пасадзе віцэ-прэм’ера, кажа: чыноўнікаў выпраўляюць у запас, залежна ад комплексу заслугаў. Канчатковы вэрдыкт у гэтым выносіць асабіста Аляксандар Лукашэнка. Сініцын за сваю службу не атрымаў нічога:


“Не-не, нічога. Сышоў і сышоў. Да пабачэньня. Усё, як кажуць, застаецца за душой, а сацыяльнай дапамогі не было ніякай. Матэрыяльна нічым сыход не падмацаваны. Застаўшыся за бортам, сам чалавек вырашае, як жыць далей, якія прымаць рашэньні і якія для сябе рабіць высновы. Як шахматыст, чыноўнік мусіць глядзець наперад і разумець, што гэта агульная для краіны праблема, асабліва для нашай. Можа, яшчэ гэтак жа абыходзяцца з чыноўнікамі ў якім-небудзь Таджыкістане, Туркмэніі. І гэта ня тое, што рыса аўтарытарнай ўлады. Гэта прыкмета ўлады аўтарытэта, з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі. Бо аўтарытэт пэўным чынам кіруе натоўпам. Ён лідэр натоўпу і таму будзе заўсёды адзін. Таму і паводзіны ў яго адпаведныя”.


Паводле Сініцына, ратацыя кадраў – звыклы інструмэнт аўтарытарнай улады. У беларускіх умовах гэта яшчэ і спосаб нагадаць пасьлядоўнікам, каб не задумвалі альтэрнатыўных сюжэтаў у пабудове новага дзяржаўнага ладу.

Пасьля плённых гадоў працы ўлада аднолькава “аддзячыла” былога міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Міхаіла Марыніча і колісь ураўнанага ў правох зь міністрам, экс-рэктара БДУ Аляксандра Казуліна.


Амаль галівудзкі сцэнар: добры і дрэнны чыноўнік


Хоць выйшлі “сухімі з вады”, але так і не прыбіліся да пэўнага берага былы прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын куратар будоўлі Менск Арена , экс-міністры Міхаіл Падгайны нац цэнтар інфарматызвыцыі , Іван Лях, Іван Антановіч в Мду , Аляксандар Сасноўскі советнік у аппарате СНГ, Анатоль Бутэвіч. Апошні прыклад – разьвітаньне з кіраўніком КДБ Сьцяпанам Сухарэнкам, які яшчэ чакае станоўчага вырашэньня свайго лёсу. Зрэшты, час ад часу ужо “сьпісаных” палітыкаў улада ўсё ж мабілізуе паўторна. Былі адкінутыя, а потым зноў рэанімаваныя Анатоль Мясьніковіч, Уладзімер Замяталін, Леанід Мальцаў, нябожчык Дзьмітрый Булахаў.


Шэраг вядомых людзей абвешчаныя карупцыянэрамі і асуджаныя, яшчэ займаючы высокія пасады, альбо адразу пасьля заканчэньня паўнамоцтваў. Сярод іх экс-міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, дэпутаты-палатачнікі Мікалай Скутаў і Сяргей Скрабец, былы начальнік Беларускай чыгункі Віктар Рахманько в газпроме ўпр тр-та і старшыня камітэту Дзяржавіяцыі Фёдар Іваноў, дырэктары буйных прадпрыемстваў Леанід Калугін, Міхаіл Лявонаў, Канстанцін Часнавіцкі, Валерый Пенза, Аляксандар Бароўскі, адзін з самых заслужаных беларускіх аграрыяў Васіль Старавойтаў: 


“Мне наўпрост казалі, што гэта замова. Судзьдзя, даволі вопытны і граматны чалавек, ведае добра і мяне, і закон. І яна бачыла, што ўсё гэта сфабрыкавана. Бачыла, але выконвала заданьне. Пасадзіць было загадана. І калі нікога не было, сам-насам (а такіх момантаў было шмат) яна прыходзіла і казала: ня бачу ніводнай зачэпкі. За выключэньнем толькі моманту, калі Гецман, колісь тут такі ў мяне намесьнік быў, які браў даляры, і вось гэта, кажа, падазрона. А іншага нічога ня бачу. Але калі гэта было насамрэч, калі ён вінаваты, то трэба было яго выклікаць і зь ім разьбірацца. Аднак тут такая справа, што я патрэбен быў тады для таго, каб людзей у Беларусі прымусіць думаць так, як таго хоча кіраўніцтва краіны”.


Ці патрэбныя Канаплёву “пад’ёмныя”?


На Захадзе звыклая справа, калі добраахвотна ці загадам звольнены чыноўнік рэалізоўвае сябе ў бізнэс-праектах. У беларускіх умовах чыноўнікі, наадварот, часьцяком спрабуюць сумясьціць бізнэс з пасадай. Так здарылася з кіраўніцай справамі прэзыдэнта Галінай Жураўковай і кіраўніком Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ягорам Рыбаковым. Калі Жураўкову Лукашэнка памілаваў, то Рыбакоў будзе яшчэ доўга матаць тэрмін.


Удалымі выпадкамі інтэграцыі ў дзелавыя структуры пасьля адстаўкі можна лічыць хіба выпадкі з былым міністрам транспарту Міхаілам Баравым, які займаецца грузаперавозкамі, і Уралам Латыпавым, які ў розны час займаў цэлую нізку высокіх пасадаў – ён рэалізоўвае свае здольнасьці ў член совет мудрецов нафтавай член совета амкадор сфэры. Ды яшчэ ў Расеі свой бізнэс маюць колішні першы намесьнік старшыні КДБ Валерый Кез, экс-дэпутат генэрал Валерый Паўлаў, а таксама адседзеўшы па карупцыйным артыкуле Васіль Лявонаў.


Генэрал Юрый Сівакоў двойчы “падаў” з высокіх пасадаў. Адразу зь міністра ўнутраных спраў, потым – зь міністра спорту і турызму. Сівакоў таксама працуе ў прыватнай установе, прарэктарам у арганізацыйнай і выхаваўчай працы Менскага інстытуту кіраваньня. Кажа, што да чалавека ў пагонах нават пасьля адстаўкі ставяцца нядрэнна. Але і пра астатніх чыноўнікаў кажа, што яны дзяржавай “не пакрыўджаныя”:


“Тое, што тычыцца ваенных, з пагонамі, як і я сыходзіў, то прадугледжваецца шэсьць акладаў і.д., то бок, вельмі адчувальныя пад’ёмныя для іншага рытму жыцьця. Што тычыцца дэпутацкага корпусу, то я тут некампэтэнтны. Але мяркую, што яны не пакрыўджаныя. І не думаю, каб Уладзімер Мікалаевіч (Канаплёў) меў патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе і ў пад’ёмных на чарговы этап жыцьця. Як вы мяркуеце? Калі з дзяржслужбы сыходзяць, пэўная выходная і адзіначасовая дапамога ёсьць. Але яна невысокая. І гэта аднаразовая выплата. А далей чалавек сам уладкоўваецца і ўсё залежыць ад асобы кожнага чалавека. Адзін можа ад такіх уладаў лёсу не аправіцца, а іншы як добры жывы калок: яго ўбілі зямлю, ці то галавой, ці то нагамі, ён усё роўна карані пусьціў, а потым і крона сфармавалася, даў плады. Гэта залежыць ад асобы чалавека”.


Паводле зьвестак ад былых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, сёлета народныя абраньнікі і вышэйшыя асобы міністэрстваў і стратэгічных ведамстваў усё ж дамагліся забесьпячэньня вартай старасьці. Праўда, толькі сваёй. Пэнсія дэпутата, які адбыў цалкам хоць адзін тэрмін у Палаце прадстаўнікоў, прывязаная ў эквіваленце да 1000 даляраў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconАльтэрнатыва беларускага чыноўніка: бізнэс, краты, забыцьцё?
Учора сышоў у адстаўку старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Канаплёў. Сваё рашэньне ён патлумачыў станам здароўя....

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconАльтэрнатыва беларускага чыноўніка: бізнэс, краты, забыцьцё?
Учора падаў у адстаўку старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Канаплёў. Сваё рашэньне ён патлумачыў станам здароўя....

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconI краты, як трэба, з дрэва

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconДухоýныя творы кампазітара Ганны Кароткінай
Ганна Кароткiна кампазiтар, лаўрэат Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, сакратар Рэвiзiйнай камiсii Беларускага саюза...

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconГісторыя беларускага мовазнаўства
Прадмет І змест курса гісторыі беларускага мовазнаўства. Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconЯк правільна трымаць галадоўку?
Паводле былога чыноўніка Міністэрства аховы здароўя, лекара Дзьмітры Міхнюка, самая небясьпечная – гэта сухая галадоўка, калі чалавек...

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? icon"Свабодны тэатар": альтэрнатыва у падпольлі
Свабоднага тэатра” “11 кашуляў” І абноўлены паказ спэктаклю “Легенды дзяцінства”. Але 23 жніўня ў адным з катэджаў пад Менскам тэатральная...

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconНачная "аблога" 20 сьнежня
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць працэс з пазову Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы...

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconГісторыя беларускага мовазнаўства
Пачатак гісторыі беларускага савецкага мовазнаўства. Традыцыі І наватарства ў параўнанні з лінгвістычнай навукай папярэдніх гадоў....

Альтэрнатыва беларускага чыноўніка: за краты ці ў забыцьцё? iconАнатоль Сыс: "Ні грошай, ні славы я волі хачу"
Анатоля Сыса “Лён”. Зборнік выйшаў у выдавецтве “Кнігазбор” накладам у 1500 асобнікаў дзякуючы сябрам паэта. Некаторыя вершы Анатоля...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка