Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка




НазваПрывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка
Дата канвертавання05.01.2013
Памер29.08 Kb.
ТыпДокументы
Padb1003abloha-sajt


Прывітаньне” Час наведаць беларускае Сеціва і зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка.


Нехта Сeaser ceaser-by.livejournal.com">ва ўласным ЖЖ-дзёньніку друкуе свае ўспаміны аб днях, праведзеных увесну гэтага году ў турме на Акрэсьціна. У камэнтарах адзін зь ягоных сяброў Kirik17 адзначае: “Падтрымлівалі цябе як маглі. Так атрымалася, што прыйшлося трапіць да дэкана ў той час, калі ў яго на стале быў сьпіс усіх тых, хто падпісваўся за цябе, і крыху паразмаўляць зь ім пра тваю асобу. Шчэ, памятаецца, я раздрукаваў штук 15 “лістоў з Акрэсьціна” і раздаваў нашым настаўнікаў. Большасьць настаўнікаў з разуменьнем паставілася да сытуацыі, і студэнты амаль усе расьпісаліся. А дэкану я казаў: ну ўедзе чарговы малады спэцыяліст пасьля адлічэньня за мяжу, будзе працаваць на іншую краіну. Ці патрэбна гэта каму? Ён ківаў галавой. Падабаецца яму тупая патрыятычная рыторыка”.


На сайце “Белорусскія навіны” праводзіцца апытаньне: “Як Масква адрэагуе на рэзкія заявы Лукашэнкі?”. 146 адказалі: “Прапусьціць міма вушэй”, 16 — “Рэзка адкажа”, 85 — “Пакрыўдзіцца, але прамаўчыць”, 82 — “Адкажа высокімі коштамі на газ”, нарэшце, “Адшукае новыя варыянты ціску” — 91 чалавек.


У суполцы Жывога журнала minsk_news нехта morzh выказваецца: “Я зрэдчас чытаю мясцовыя навіны... І, бывае, у мяне ўзьнікае адчуваньне, быццам я кранаюся розумам. Сёньняшні топавы загаловак у СМІ “Глава “Белнафтахіму” паведаміў Лукашэнку пра пляны будаўніцтва новай сьвінафэрмы на 2,5 тысячы галоў”. Глава найвялікшага ў краіне канцэрну паведамляе пра пляны будаўніцтва сьвінафэрмы. Чаму сьвінафэрмы?!!!! І пра гэта на першых палосах газэт. Скажыце мне, што ўсё ў парадку і што гэта я неадэкватна рэагую, так, супакойце мяне...”


На навінным рэсурсе Хартыя-97

паведамляецца, што днямі на ўладальніка сайту знаёмстваў www.amur.by ў міліцыі быў складзены пратакол на падставе парушэньня правілаў ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці. У камэнтарах да навіны адзначаецца: “Чаму тады не забараніць знаёмствы ў барах і дыскатэках? Чаму ад гэтых устаноў не патрабуюць ліцэнзіі на знаёмствы? Абсурд? Так. Але ж такі самы абсурд прымяняць тэрмін “шлюбнае агенцтва” да інтэрнэт-сайтаў, якія выкарыстоўваюць распаўсюджаныя ва ўсім Інтэрнеце анкетныя базы ў якасьці аднаго з сваіх сэрвісаў…”


Нарэшце, нехта moe_more з суполкі Жывога журнала minsk_news прыводзіць цытату з выдадзенай у 60-я гады кнігі па дамаводзству. У разьдзеле “Парады для мужчынаў” там пішацца: “Пасьля інтымнага акту з жонкай вы павінны дазволіць ёй пайсьці ў ванную, але суправаджаць яе ня варта, дайце ёй пабыць адной. Магчыма, яна захоча паплакаць".


Ну, навошта адразу ў сьлёзы? Лепш дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустэнемся …

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне! Вось чым жыло сёньня беларускае Сеціва
Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: “Чего Вы все в наш Минск поприезжали?” Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: “У адрозьненьні ад Вас, я нарадзіўся...

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне! Час пазнаёміць вас з тым, чым сёньня, 10 кастрычніка, жыў беларускі Інтэрнэт

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconКарыстальнік craniography ва ўласным жж-дзёньніку craniography livejournal com адзначыла сёньня такі вось зьбег лічбаў: 05. 06. 07. Паглядзім, чым жа жыло ў гэты
Карыстальнік craniography ва ўласным жж-дзёньніку craniography livejournal com адзначыла сёньня такі вось зьбег лічбаў: 05. 06. 07....

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне! Вось што зьвярнула сёньня, 9 кастрычніка, маю ўвагу ў бездані беларускага Сеціва
Позва ў райвыканкам чамусьці не дайшла. Папярэджаньне яму вынесьлі завочна. Як распавёў школьнік А., на пасяджэньні камісіі зь ім...

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconЖыло на свеце кураня. Яно было маленькае. Вось такое: Але яно думала, што яно вельмі вялікае, І важна задзірала галаву. Вось так: І была ў яго мама. Мама яго
Аднаго разу наляцеў на маму Чорны Кот ды пагнаў яе прэч з двара. І быў Чорны Кот вось такі

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня
Нехта PanSportsmen парыруе: “Артыкул Крымінальнага кодэксу — адзін, без афарбоўкі. Калі ня верыце, паспрабуйце паўтарыць палітычныя"...

Прывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка iconПрывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня
Нехта PanSportsmen парыруе: “Артыкул Крымінальнага кодэксу — адзін, без афарбоўкі. Калі ня верыце, паспрабуйце паўтарыць палітычныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка