Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by




НазваТэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by
Дата канвертавання05.01.2013
Памер27.07 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0926abloha-sajt


Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut.by дзесяцігадовай дзяўчынцы прысьвечаны не адзін, а некалькі форумаў. Вось некаторыя з водгукаў:


“Дзяўчынка мусіць вярнуцца ў Беларусь. І беларускія ўлады мусяць пайсьці насустрач сытуацыі, і дазволіць сям’і Джуста ўдачарыць дзіцёнка. І паскорыць агульнае вырашэньне падобных пытаньняў”.


“Калі вы пішаце, што ўлады мусяць пайсьці насустрач сытуацыі, навошта пішаце, што дзяўчынка мусіць вяртацца ў Беларусь? Навошта дзяўчынцы лішні стрэс? Толькі не пішыце, што дзеля выкананьня законнасьці”.


А вось дыскусія ў блогу Андорак :


“Для мяне момант прававога боку гучыць забаўна. (асабліва ў сьвятле новай ініцыятывы дзяржавы -- права пазбаўляць бацькоўскі правоў без суду). Дзесяткі тысяч замежных сямей стаяць на чарзе, каб усынавіць беларускіх дзетак. А на год даюць дазвол на некалькіх”.


“Папросту інцыдэнт зь Вікай можа стаць зачэпкай для беларускіх уладаў, каб увогуле забараніць замежнікам усынаўляць беларускіх дзетак”.


“Няхай дзіцёнак будзе там, дзе яму добра, дзе яму шчасьліва :)”


На сайце “народных навінаў з усіх куткоў” ”Бюлетэнь Он-лайн” зьявілася інфармацыя пра тое, што салігорскае прадпрыемства “Беларуськалій” пазбаўляецца ад сацыяльна значных аб’ектаў. Аўтар навіны Дзяніс Талпенка піша, што сьледам за Палацам культуры і дзіцячымі садкамі чарга дайшла да паліклінікі. Пераход з-пад апекі “Белкалія” ў гарадзкі бюджэт азначае зьмяншэньне заробку і фінансаваньня. “Людзям, якія працуюць у паліклініцы, пагражаюць шматлікія скарачэньні, а ў выпадку захаваньня свайго працоўнага месца магчымая згуба ў заробку, – піша Дзяніс Талпенка, і цытуе пытаньне жыхароў Салігорску пытаньне: “А ці наважыцца хто-небудзь на пратэст?”


На сайце “Глобус Беларусі” можна паўдзельнічаць у конкурсе “Дзе гэта?” Сайт прысьвечаны архітэктурным ды іншым прыкметнасьцям Беларусі. Для аматараў архітэктуры прапануецца паводле фота-фрагмэнта пэўнай архітэктурнай прыкметнасьці вызначыць дзе канкрэтна месьціцца помнік. Дзеля арыенціру прапануецца 20 варыянтаў адказу. Таксама на сайце паведамляецца дзе можна набыць кампакт-дыск з фотаздымкамі і апісаньнямі архітэктурных помнікаў Беларусі.


На віцебскім сайце “Наш Дом” – напамін пра ўгодкі даўняй трагедыі, дзе сярод загінулых быў беларус зь Віцебшчыны Канстанцін Фралоў. Аўтар матэрыялу Уладзімер Жыгулаў піша пра гібель савецкага вайсковага лінкору “Наварасійск”, які выбухнуў і затануў у 1955 годзе: “Маці загінулага Ўльяна Фралова адно ў 1994 годзе атрымала за сьмерць сына “ўзнагароду”: ільготу на камунальныя паслугі”. На лінкоры былі іншыя беларусы. Уладзімер Жыгулаў піша: “Я нядаўна паспрабаваў атрымаць у гарадзкім ваенкамаце зьвесткі пра загінулых землякоў. Але ўцямнага адказу не дачакаўся. Сумна, але факт!”


Магілёўская блогерка Анка Ўпала піша :


“Па радыё толькі што сказалі, што за апошні час інтарэс беларускай моладзі да Кітаю вельмі ўзрос. У сувязі з гэтым кітайскі бок зьбіраецца рабіць нейкія там крокі насустрач гэтаму інтарэсу.


Асабіста мне цікава, як праходзіць вывучэньне гэтага інтарэсу да Кітаю. Вось я, моладзь, сяджу сёньня дома і адчуваю, што мой інтарэс да гэтай краіны за апошні час ані ўзрос, ані паменьшыўся. Я ўвогуле пра Кітай мала думаю (можа і дарма, канешне). А ён ў мяне ўзрос, аказваецца.


Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць сытуацыю зь беларускай дзяўчынкай Вікай Мароз, якая ня хоча вяртацца зь Італіі. Сям’я, дзе...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць сытуацыю зь беларускай дзяўчынкай Вікай Мароз, якая ня хоча вяртацца зь Італіі. Сям’я, дзе...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconТэма, якую сёньня найбольш актыўна абмяркоўваюць на форумах tut by
Тэма, якую сёньня найбольш актыўна абмяркоўваюць на форумах tut by Прэзыдэнт Пуцін падлічыў страты ад газавага пагадненьня зь Менскам...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconЯк вы ставіцеся да ўсынаўленьня беларускіх сіротаў замежнымм грамадзянамі?
Слухачы Свабоды працягваюць выказваць сваё стаўленьне да сытуацыі вакол 10-ці гадовая дзяўчынка Вікі Мароз, якая знаходзіцца на аздараўленьні...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў часе прэсавай канфэрэнцыі для украінскіх мэдыяў....

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што Аляксандар Мілінкевіч зьбіраецца судзіцца з бт. Падставай для судовых разбораў...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconНа форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconБеларуска-расейская вайна
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры І тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by iconПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
Перад тым асаблівы статус мелі адно парлямэнтары І судзьдзі. У інфармацыі зазначана, што ўказ ня будзе публікавацца, бо “з-за магчымай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка