На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла




НазваНа сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла
Дата канвертавання24.11.2012
Памер34.8 Kb.
ТыпДокументы
Padb1225abloga


Прывітаньне!


На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative.org сёньня паведамляецца: “Напярэдадні Калядаў — 24 сьнежня — «Инициатива» адправіла сабраныя каляядныя паштоўкі для палітзьняволеных. Апранутыя Санта-Клаўсамі актывісты прынесьлі да Галоўпаштамту вялізны мех з сабранымі цягам двух тыдняў віншаваньнямі. Большасьць паштовак была напісана простымі людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Инициативы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць вязьняў сумленьня. Усяго было адпраўлена каля паўтары тысячы паштовак з Менску, Масквы, Полацку, Бабруйску».


Рэжысэр Уладзімер Халіп з нагоды пашырэньня Шэнгенскай зоны піша на сайце Хартыі'97 www.charter97.org: «Бывай, Эўропа! Бывай, бабульчын сьціплы бізнэс з блокам цыгарэт пад андаракам! Усё — у мінулым. Яны пайшлі. Мы засталіся. За якія грахі? Хіба ня мы — у цэнтры той самай Эўропы? Хіба ня мы нават раней за немцаў Біблію пераклалі на сваю эўрапейскую мову? Хіба ня мы яшчэ ў 1688 годзе прынялі адну з першых на кантынэньце канстытуцый — Статут Вялікага Княства? У той час, калі шмат хто пра гэта і марыць ня мог. Дык чаму ж сёньня мы — пасынкі Эўропы? Несправядліва. Крыўдна. Немагчыма!»


Наведнікі форумаў парталу tut.by абмяркоўваюць дакумэнтальны тэлесэрыял каналу ОНТ пра СССР.


Ksardas піша: “Сэрыял пашыты даволі ўдала. Толькі вось перадзёнута ўсё, што толькі можна было. А таксама сьвядомае замаўчваньне нязручных фактаў. Гэты фільм абсалютна кан'юнктурная рэч! Па-першае: выслужыцца перад вярхоўнай адміністрацыяй (зірніце, хто ў цітрах).


Па-другое: наперадзе «Тэлевяршыня» і прыз "Праект году" ці Гран-пры».


Руссо-Балт: “Глядзеў толькі сэрыю пра ВАВ. Ледзь не заснуў. З сер'ёзнымі тварамі талдычылі агульнавядомыя факты. Без разынкі, карацей. Запомнілася толькі музыка з кампутарнай гульні "Касьмічныя рэйнджары 2". Цікава, а з праваабладальнікамі аўтары фільму грошыкамі падзяліліся?»


Тугарин Змей: “Экранізаваны каньспэкт школьнага падручніка гісторыі. Я ў захапленньні ад таго, як ліха аўтар убіў у адну сэрыю пэрыяд ад 33 па 41 год. Гэта капец! Я спадзяваўся, што акцэнт у гэтай кіношцы будзе зроблены ўсё ж на Беларусі... Фіг там! А аб прафэсіяналізьме аўтара сцэнарыю кажа пафасная фраза пра тое, як у 41 годзе савецкія воіны палілі пад Буйнічамі нямецкія «Тыгры» і «Пантэры».


vit-31: «Прыкінь: табе на ОНТ выпісваюць камандзіроўку ў Нюрнберг толькі дзеля таго, каб ты паўхвіліны ў кадры засьвяціўся на фоне нямецкіх гарадзкіх пэйзажаў... Характэрнай асаблівасьцю зьяўляецца поўная адсутнасьць рэклямных паўз цягам усяго паказу».


Сайт Народных навінаў Віцебску news.vitebsk.cc палохае наступнай навіной: «У Сергучоўскім канале на тэрыторыі Бярэзінскага біясфэрнага запаведніку ў Лепельскім раёне злавілі паўночнаамэрыканскага панцырнага шчупака ці рыбу-алігатар. Натуральным асяродкам пражываньня для яе зьяўляюцца прэсныя вадаёмы Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыкі. Ад звычайнага шчупака рыба-алігатар адрозьніваецца шчыльнай лускай і галавой, падобнай да галавы алігатара. Драпежнік, які можа дасягаць 2-3, а то і 6 мэтраў у даўжыню, харчуецца іншымі рыбамі і нават дробнымі вадаплаваючымі птушкамі. Ворагаў у яго няма: вантробы і ікра рыбы-алігатара атрутныя».


Сайт generation.by сёньня паведаміў, што ўпершыню да калядных сьвятаў выходзіць відэапраект беларускіх музыкаў. За тры месяцы падрыхтаваны ўнікальны праект — першы беларускі «аганёк» з удзелам рэдкіх гасьцей тэлеэкранаў: “N.R.M.”, “IQ48”, “Neuro Dubel”, “Indiga”, “Крамбамбулі”, “Джамбібум”, “Палацу”, “Крамы”, Зьмітра Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча. «Сьнежны завулак 8 альбо Незвычайная сустрэча пад Новы год» — гэта сьвяточная атмасфэра, цудоўная музыка, трапныя жа­рты і віншаваньні вядомых людзей. У навагоднюю ноч паглядзець шоў можна будзе на канале «Belsat”. Адмыслова для праекту Лявон Вольскі напісаў песьню, якую музыкі выканалі разам — «Усё будзе добра». Ужо цяпер на згаданым сайце можна пабачыць фота з некаторымі момантамі здымкаў перадачы. Абяцаная і МР3 –версія новай песьні Лявона Вольскага.

На гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі. Тут быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconНа сайце «Ініцыятывы» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла сабраныя каляядныя паштоўкі для
Большасьць паштовак была напісана простыми людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Инициативы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconСёньня ў Салігорску І Нясьвіжы прайшлі суды над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Іванам Шылам І Настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле
Малады Фронт" Іванам Шылам І настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у дзейнасьці незарэгістраванай...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconАбмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", ў Чэхію
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconУвечары сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі віншаваньні, частавалі
Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьці...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Маладога Фронт" І Партыі бнф, у ноўтбуках які нібыта
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Маладога...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconП раца беларускага літаратурнага перакладчыка – гэта кантраляваная шызафрэнія з якіх моваў Вы перакладаеце? А якая мова для Вас – ружовая мара?
А. Глобуса, А. Разанава, А. Хадановіча. Разам з Сяргеем Шупам І аляксандрам Максімюком рэдагаваў літаратурны часопіс “Правінцыя”...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconСёньня на паседжаньні Камітэту ў вызваленьні актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Артура Фінькевіча зацьвердзілі плян стратэгіі І тактыкі
Дата суду пакуль не прызначаная. Артура Фінькевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва. Яго абвінавачваюць у тым,...

На сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла iconСябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы сваімі рукамі
Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка