Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў




НазваЎ перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў
старонка1/3
Дата канвертавання05.01.2013
Памер424.44 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном, і ў полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс.

Колькі мне маці тут песень спявала,

Колькі радзілася ў сэрцы тут мар,

Колькі тут ласкі жыццё даравала,

Позіркам шчасця мне гледзячы ў твар!


Радзімаю мы завем тое месца, дзе нарадзіліся, раслі, вучыліся рабіць першыя крокі, вымаўляць першыя словы. Менавіта гэта думка чырвоным радком праходзіць праз летапіс нашай школы.


Царкоўна-прыходская школа

ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў


У 1863 годзе ў сяле Малыя Гарадзячыцы было адкрыта народнае вучылішча, у якім навучалася 30 чалавек (28 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі). Вучылішча было трохкласнае. Дзеці навучаліся з трох вёсак: Калінаўка, Малыя Гарадзячыцы, Вялікія Гарадзячыцы. Дзяўчынкі тады не вучыліся. “Кудзеля” аднімала ў іх асноўнае – вучобу. Ды і хлопчыкаў тады вучылася нямнога. З 1866 па 1871 год вучылішча закрыта, узноўлена ў 1873 годзе. Настаўнікамі былі свяшчэннікі Сафрон Уручэвіч і Пётр Базылевіч.

Змены, што адбыліся ў грамадскім жыцці ў пачатку XX стагоддзя, выклікалі змены ў адукацыі: аднаўлялася і пашыралася сетка навучальных устаноў, але ж у вёсцы вялікіх змен не адбылося.

У вёсцы Малыя Гарадзячыцы працавала царкоўна-прыходская школа, якая была недалёка ад царквы, на беразе ракі Арэса. Школа была драўляная, аднапавярховая. У школе быў адзін пакой, у якім стаяла грубка. Вучыў дзяцей сам свяшчэннік мясцовай царквы. Настаўнікамі ў школе былі Чэрнік Іван і Лабовіч Сцяпан.

У другіх вёсках, з якіх дзеці хадзілі ў школу, вучыліся па хатах. Настаўнік (нехта Пракоп) збіраў некалькі дзяцей і вучыў у хатах па чарзе: тыдзень у адной хаце, тыдзень у другой і г.д.

Вучылася дзяцей няшмат: 80 – 90 чалавек. Заняткі наведвалі больш у зімовы час, а ў вясенне-летні перыяд дапамагалі ў гаспадарцы бацькам. Увосень і ўвесну ў школу хадзілі босыя, а ўзімку – у лапцях і саматканай вопратцы. Хто быў больш багаты, то іх дзеці насілі вопратку з фабрычнай тканіны.

Дысцыпліна ў школе была жорсткая, дзяцей білі, ставілі ў кут на калені на гарох і грэчку. У класе парты былі самаробныя. Пісалі на дошцы грыфелем, у сшытках – чарніламі. Падручнікі былі не ва ўсіх вучняў, толькі ў тых, хто мог купіць. Буквар, руская чытанка, матэматыка.

Вучылі ў школе Закон Божы, славянскую і рускую мовы, матэматыку, рускую чытанку. Заняткі заўсёды пачыналіся і закончваліся з чытання Божага Закону. У трэцім аддзяленні здавалі экзамен.

Пасля рэвалюцыі, калі быў выдадзены закон аб аддзяленні царквы ад дзяржавы, а школы ад царквы, школа стала называцца пачатковай (4 класы). Быў назначаны настаўнік Куц. Школа стала размяшчацца ў папоўскім доме. Настаўнікам працаваў Лабовіч С.І.


20 – 30-ыя гады


У 20-ых гадах школа згарэла. Пад школу дзяржава аддала былы памешчыцкі дом. У гэты час настаўнікам працаваў Сініцкі Аляксандр Фролавіч – мясцовы жыхар, ён маў сярэднюю адукацыю.

Школьныя пабудовы былі насупраць сучаснай школы, дзе зараз знаходзяцца жылыя дамы. Было два школьныя будынкі: адзін стары – з панскага будынка, а другі – зроблены з рэшткаў разбуранай царквы. Школа была сямігадовая, вучыліся ў ёй дзеці навакольных вёсак: Калінаўкі, Вялікіх Гарадзячыц, Прыклінца, Дварца.

Настаўнікамі ў школе перад вайноў былі: Жур, Крышэўскі, Крупянькоў, Абчынец, Дземідаў, Лазаковіч, Мікольскі. Настаўнікі былі маладыя, несямейныя, жылі на кватэрах. Дырэктарам школы быў Альшэўскі, жыў у адным з пакояў школьнага памяшкання. Акрамя дзённай школы працавала і вячэрняя.


40-ыя гады і перыяд Вялікай Айчыннай вайны


У 1939 годзе Малагарадзяцічская сямігадоваям школа становіцца сярэдняй школай.

У час Вялікай Айчыннай вайны вёску Малыя Гарадзячыцы ахапіў лёс іншых беларускіх вёсак. Вёска была спалена да тла. Сгарэла і школа.

У 1941 – 1942 гадах планаваўся першы выпуск 10-га класа Малагарадзяцічскай сярэдняй школы. Але гэтую падзею вайна адклала на 14 гадоў.

Калі была вызвалена тэрыторыя вёскі ад немцаў, жыхары вярнуліся ў вёску, жылі ў пакінутых немцамі зямлянках. У адной зямлянцы была і школа. Яна знаходзілася на месцы сенняшняга магазіна. У школу хадзілі не ўсе дзеці, многія засталіся без бацькоў і таму не мелі магчымасці вучыцца. Падручнікаў не было, пісалі на паперы сабранай па лесе. Чарніла таксама не было, яго рабілі з разведзенай сажы.

Затым пабудавалі дамы і вучыліся па хатах у Вішнеўскай Матрэны і Шэўчык Тэклі.

У 1946 – 1947 гг. Быў перавезены і прыстасаваны для школы будынак з вёскі Барыкоў. У гэтым будынку размяшчалася і кантора калгаса, і сельскі савет, а два пакоі займала школа. Загадчыкам Малагарадзяцічскай пачатковай школы ў 40-х гадах быў Вішнеўскі Іван Мікалаевіч, які меў сярэднюю адукацыю, настаўніцай была Сысоева Валянціна Андрэеўна (пражывала ў в. Калінаўка).


50 – 70-ыя гады


У 1950 – 1951 вучэбным годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск Малагарадзяцічскай сямігадовай школы – 10 чалавек.





Першы выпуск Малагарадзячыцкай сямігадовай школы, 1950-1951

Дырэктарам сямігадовай школы быў Радзевіч Аркадзь Мікалаевіч.

Настаўнікі:

  1. Яновіч Галіна Феліксаўна

  2. Мафіеня Фёдар Дзям’янавіч

  3. Мафіеня Марыя Ільінічна

  4. Шырына Ксеня Іванаўна

  5. Статкевіч Марыя Сцяпанаўна

  6. Дрынеўскі Аляксандр Аляксандравіч

  7. Пашалык Анатоль Віктаравіч

У 1953 годзе з вёскі Калінаўка перавозіцца будынак і прыстасоўваецца каля школы на тым жа месцы, дзе школа была да вайны. Потым да яе прыстасоўваецца яшчэ частка памяшкання і да 1955 – 1956 гг. памяшканне школы становіцца такім, якім яно было да 1980 года.

У пачатку 50-х гадоў дырэктарам школы працаваў Русецкі Іван Рыгоравіч, а з 1954 па 1956 год Кузняцоў Нікіфар Сямёнавіч.

Першы выпуск 10-га класа адбыўся ў 1956 годзе.

З 1956 – 1971 гг. дырэктарам школы працавала Сініцкая Лізавета Мікалаеўна. Усяго ў школе працавала 13 настаўнікаў. З іх вышэйшую адукацыю малі 8 чалавек, сярэднюю адукацыю – 5 чалавек.

У 60-х гадах у школе вучылася каля 300 вучняў, а ў завочнай школе больш 40 чалавек. У школе працавала 24 настаўнікі. З іх вышэйшую адукацыю мелі 12 чалавек, незакончанае вышэйшае – 2 настаўнікі, 11 настаўнікаў мелі сярэднюю спецыяльную адукацыю.

З 1971 па 1974 год дырэктарам школы працаваў Галабоб С.С., а з 1974 па 1984 – Бялькевіч М.М.

За перыяд існавання сярэдняй школы (1956 – 1979гг.), якая знаходзілася ў старым памяшканні было выпушчана 616 выпускнікоў, якія атрымалі сярэднюю адукацыю. Спецыяльнасць трактарыста атрымалі 79 выпускнікоў.

З ліку выпускнікоў сярэдняй школы вышэйшую адукацыю атрымалі больш за 50 чалавек, сярэднюю спецыяльную – больш 200 чалавек.


80 – 90-ыя гады

У 1980 годзе была пабудавана новая школа.

З 1980-1984 г.г. дырэктарам працаваў Бялькевіч Міхаіл Мікалаевіч. Намеснікам дырэктара школы - Сініцкая Лізавета Мікалаеўна.

З 1985 года дырэктарам школы працуе Сойка Леанід Сцяпанавіч.

У гэты час у школе працуюць настаўнікі:

Вярбіцкая М.І. – настаўніца хіміі

Дзенісевіч В.С.- настаўніца геаграфіі

Семяновіч Л.П.- настаўніца рускай мовы і літаратуры

Шэўчык В.М. – настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Юшчэня Ж.Г. – настаўніца рускай мовы і літаратуры

Антропава А.П. – настаўніца пачатковых класаў

Семяновіч В.М. – насатаўніца пачатковых класаў

Шэўчык М.М. – настаўнік фізічнай культуры

Кульбіцкая Н.П. – настаўніца матэматыкі

Гапановіч В.Я. – настаўніца рускай мовы і літаратуры

Ясючэня В.А.- настаўніца гісторыі і ням. мовы

Міцкевіч Л.М.- настаўніца геаграфіі

Кісель А.М. – настаўніца матэматыкі

Вішнеўская Т.М. – настаўніца матэматыкі

Праневіч Л.А. –настаўніца пачатковых класаў

Бубіч Г.М.– ст. піянерважатая

Вярбіцкі В.С. – настаўнік працоўнага навучання

Дзяшковіч І.І.- настаўнік ваеннай падрыхтоўкі


З 1980 года па 1988 год выпушчана 490 выпускнікоў, з іх вышэйшую адукацыю атрымалі – 55 выпускнікоў.

Першы залаты медаль быў выдадзены ў 1977-1978 навучальным годзе Турбал Людміле. З 1977 года па 1998 год было ўзнагароджана залатым і сярэбраным медалямі 26 выпускнікоў школы. Сярод

Педагагічны калектыў школы, 1985год іх Пажарыцкая Антаніна, Пажарыцкая Галіна, Вярбіцкая Алена, Семяновіч Алена, Семяновіч Андрэй, Мірановіч Інга, Гапановіч Дзмітрый,


1998-1999 навучальны год

У 1998- 1999 навучальным годзе ў школе навучаюцца вучні, чые бацькі пражываюць і працуюць на тэрыторыі саўгаса “Гарадзячыцы”, усклад якога уваходзяць чатыры населеныя пункты: Вялікія Гарадзячыцы, Прыклінец, Дварэц, Малыя Гарадзячыцы.

У школе працуюць 23 настаўнікі:

Вышэйшая адукацыя – 13 (57%)

Сярэдняя спецыяльная – 9 (39%)

Сярэдняя адукацыя - 1 (4%)

Катэгорыя: Вышэйшая - 5

І катэгорыя – 11

ІІ катэгорыя – 4

Без катэгорыі – 5

Сярэдні ўзрост педагогаў – 40 гадоў. 12 настаўнікаў – выпускнікі нашай школы.

Лічым, што творчасць у рабоце настаўнікаў – гэта галоўная ўмова самаўдасканалення, самаразвіцця. Для выканання мэт і задач, якія стаяць перад калектывам школы, наяўнасць педагагічнай свабоды з’яўляюцца сродкам для развіцця ўсяго педагагічнага працэсу.

У школе творча працуюць Юшчэня Жанна Георгіеўна, Шэўчык Валянціна Мікалаеўна, Семяновіч Людміла Пятроўна, Вішнеўская Тамара Міхайлаўна,

Кульбіцкая Надзежда Паўлаўна,

У 1 класе ўрок вядзе Антропава А.П.

Вярбіцкая Марыя Іванаўна, Антропава Алена Паўлаўна, Дробава Галіна Васільеўна. Вопыт работы гэтых настаўнікаў абагульняецца ў школе, на ўзроўні раёна. Яны прымаюць удзел у метадычнай рабоце семінараў, метадычных аб’яднанняў. Добра валодаюць сучаснымі методыкамі выкладання прадметаў, пазакласнай работай, складаюць сваё індывідуальнае планаванне, укараняюць у практыку сваёй дзейнасці інавацыйныя формы работы.

З 1992 навучальнага года школа працуе па індывідуальнаму вучэбнаму плану, які ўлічвае тыя магчымасці, якія маюцца ў школе. Вучэбны план складаецца з базавага (дзяржаўнага) кампанета і школьнага кампанента, які ўлічвае інтарэсы, здольнасці вучняў і іх бацькоў. З вучнямі 8-10 класаў праводзіцца анкетаванне, вынікі якога сведчаць аб неабходнасці ўвядзення неабходных профіляў або вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні.

У 5-7 класах у аснову пакладзены базавы кампанент з падключэннем школьнага кампанента. Тут у вучняў маецца магчымасць дадаткова наведваць факультатывы. У малодшых класах уводзяцца заняткі па інтарэсах.

Урок геаграфіі выкладае Дзенісевіч В.С.

Настаўнікі-прадметнікі, якія працуюць у профільных класах, ствараюць свае індывідуальныя каляндарныя планы, якія ўлічваюць індывідуальны, дыферэнцыраваны ўзровень развіцця школьніка.

На працягу гэтых гадоў у школе навучалася каля 200 вучняў. Для іх арганізавана работа разнастайных гурткоў: “Умелыя рукі”, “Выпальванне па дрэве”, “Шэйпінг”, “Цырульнік”, “Мастак-афарміцель”, драматычны.

Вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у раённых спартыўных спаборніцтвах, турыстычных злётах, раённых алімпіядах. Неаднаразова яны займалі прызавыя месцы.

Свае поспехі ў вучобе па асобных прадметах паказалі вучні ў раённых і абласных алімпіядах: Плышэўская Аксана заняла ІІІ месца ў вобласці на алімпіядзе па геаграфіі. Вярбіцкая Валянціна і Талыка Ганна – І месца ў раёне па беларускай мове і літаратуры.

Выхаванне вучняў займае вялікую ролю ў жыцці школы. Цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў праводзіцца ў школе. Гэта Дзень настаўніка, восеньскі баль, вечар сустрэчы з выпускнікамі, школьныя турыстычныя злёты і інш.

Развіццё дзяцячага самакіравання арганізавана праз дзейнасць дзіцячых арганізацый: 1-4 класы - “Праменчык”, 5-7 класы – піянерская арганізацыя імя В.З. Харужай.У школе распрацавана палажэнне аб рабоце школьнага парламенту. У пачатку 1997-1998 н.г. створана маладая арганізацыя БРСМ, якая налічвае 25 вучняў.

Актыўны ўдзел вучні школы прымаюць у раённых конкурсах мастацкай самадзейнасці, конкурсах КВЗ і займаюць прызавыя месцы.

На ўзроўні працуе школьнае лясніцтва, па заключанаму дагавору з Малагарадзячыцкім лясніцтвам за школьнікамі замацавана 417 га лесу. У 1998-1999 н.г. вучнямі пасаджана ўжо 13 га лесу.


1999-2000 навучальны год

Школа сення – вялікая дружная сям’я вучняў ( іх 190) і настаўнікаў (іх 24). 14 былых выпускнікоў зараз працуюць у роднай школе. У кожнага вучня ёсць выдатная магчымасць паспяхова вучыцца і цікава адпачываць. Для ведаў, глыбокіх і патрэбных, арганізавана профільнае навучанне:

-у пачатковай школе (падрыхтоўчы – 4 класы) - базавы план з дыферэнцыраваным кампанентам: заняткі па інтарэсах “Здаровы лад жыцця”, “Асновы моўнай культуры”, “Займальная матэматыка” і інш.;

-у 5-7 класах – базавы план і факультатывы, якія вучні выбіраюць самі;

-у 8-11 класах’ – кожны вучань па жаданні можа займацца або ў групе базавага навучання, або ў групе на павышаным ці профільным навучанні.

З гэтага года ўведзены курс “Здаровы лад жыцця ў 2-4, 5 класах.

У школе ёсць багатая бібліятэка. Працуюць настаўнікі – людзі нястомныя, творчыя, таленавітыя.

Адпачынак – гэта на любы густ спартыўныя секцыі , гурткі для юных мастакоў, гаспадынь, гаспадароў,шматлікія святы, сустрэчы з воінамі-афганцамі, з былымі выпускнікамі школы – усё гэта тое, чым жыве настаўніцкі і вучнёўскі калектывы.

Гарадчукі могуць з гонарам сцвярджаць: яны любяць сваю школу, яны дабываюць сваю славу выдатнымі поспехамі ў вучобе і спорце. Гэта Марына Макарава, Юля Талыка, Дзяніс Бубіч, Алена Есмантовіч, Ганна Слівец, Ірына Слівец, Юля Бубіч, Вольга Вішнеўская, Вадзім Бубіч, Дзмітрый Макараў, Інга Мірановіч, Святлана Слівец.

А 10-класнік Вадзім Бубіч – пераможца раённай алімпіяды па гісторыі, які заняў ІІ месца. Іванова Алена – вучаніца 7 класа заняла 4 месца на алімпіядзе па матэматыцы. У конкурсе “Залатая рыбка” у намінацыі “Лепшы малюнак “ пераможцай стала вучаніца 8 класа Слівец Ірына. Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у раённых конкурсах на


Першыя вучні 12-гадовай школы с сваёй настаўніцай

ЦвіркоІ.І. лепшы верш, сачыненне, дзе займалі прызавыя месцы. Гэтаму сведчыць сачыненне вучня 7 класа Дзяніса Бубіча, якое заняло 3 месца ў раёне. Зборная каманда школы па валейболу, баскетболу неаднаразова займала 2, 3 месца ў спартыўных спаборніцтвах.

Школьныя гады. Колькі цікавага і незабыўнага адбываецца за адзінаццаць вучнёўскіх гадоў. Добрай традыцыяй стала правядзенне адчыненых дзвярэй, цікавых бацькоўскіх сходаў, школьных спартыўных свят.

У лютым 2000 года нашай школе споўнілася 20 гадоў. Зусім яшчэ маладая, але колькі добрых людзей выпусціла яна за свой парог.

У сакавіку 2000 года ў раёне праводзіўся конкурс “Мой класны – самы класны”, у якім прыняла ўдзел Юшчэня Ж.Г. І сапраўды класная 6 класа разам са сваімі вучнямі была “самай класнай”, таму што заняла шостае месца. Бацькі 6 класа задаволены сваім класным кіраўніком. Гэтаму сведчыць артыкул, які змешчаны ў раённай газеце.

У вялікае жыццё мы выпраўляем дваццаты выпуск нашай школы. Гэта ім жыць і працаваць у ХХІ стагоддзі. Ад іх залежыць годнасць і працвітанне нашай Радзімы і школы.
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconТаццяна Чыжова Праблематыка І парадак дня савецкай эліты канца 1980х — пачатку 1990х гадоў (па матэрыялах «Беларускай думкі / Коммуниста Белоруссии»)
Мка» («Коммунист Белоруссии») з мэтай выявіць самаўсведамленне беларускай савецкай эліты канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў як самастойнага...

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconПіскуновіч Ганна Рыгораўна, настаўнік Дзуа "Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае", метадыст аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі
Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” І абапіраецца на сістэму паняццяў: барока, класіцызм, асветніцтва, фальклор, фактары новай...

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconТэставыя заданні
Беларуская думка канца XIX – пачатку XX ст можа быць ахарактарызавана наступным чынам

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconА. Ф. Літвіновіч Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт (Мінск)
Аб асаблівасцях юраўскіх звычаяў І абрадаў жыхароў смаленшчыны (на матэрыялах канца ХІХ – пачатку ХХ ст.)

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconПлан работы ліцэя на перыяд з 10. 12 па 15. 12. 2012 10. 12. 1) Выстава "Мудрасць стагоддзяў" (Сакалоўская Г. С.)
Канцэртная праграма “Няхай у сэрцы будзе дабрыня” (для выхаванцаў цкраіР). (Іванейчык І. А., Закрута І. М.)

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconA cane non magno saepe ingens aper tenētur
Ад пачатку да канца (Гарацый) (літ.: ад яйка да яблыкаў; у рымлянаў абед пачынаўся з яек, а заканчваўся яблыкамі)

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconЗамкавае дойлідства Беларусі
Яго развіццё адбывалася даволі працяглы перыяд усяго некалькі стагоддзяў. Таму сучаснікі маюць выдатную магчымасць на прыкладзе гісторыі...

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Яна распрацавана з улікам задач сучаснай сістэмы адукацыі: структура І змест вучэбнага матэрыялу падпарадкаваны неабход­насці пазнаёміць...

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconА !, нескл., н. Першая літара беларускага алфавіта. Вялікае А. Галосны гук сярэдняга рада ніжняга пад'ёму, які вымаўляецца без удзелу губ. Доўгае а. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць І бэ. Прыказка. О ад а
О ад а да я — ад пачатку да канца; усё цалкам. Ні а ні бэ — зусім нічога (не ведаць, не разумець)

Ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў iconЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка