Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка




НазваАб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка
Дата канвертавання24.11.2012
Памер41.58 Kb.
ТыпМерапрыемства



Інфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання

па Смалявіцкаму району

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа і 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

Адраджэнне нацыянальнай спадчыны, вылучэнне і зберажэнне краязнаўчых матэрыялаў, выхаванне ў нашчадкаў павагі і любові да сваіх каранёў – усё гэта той прыярытэтны напрамак дзейнасці, які мэтанакіравана і штодзённа адлюстроўваецца ў дзейнасці кожнай бібліятэкі. Нельга разглядаць пытанні гістарычнай памяці ў адрыве ад літаратурнай спадчыны нашага народа. Народная творчасць і прафесійная пісьменніцкая работа беларускіх літаратараў з’яўляюцца неразрыўнымі па сваёй сутнасці і па сваёй мэтанакіраванасці. Прапаганда лепшых твораў беларускай літаратуры не толькі дае магчымасць прывабіць да яе падлеткаў і моладзь, паказаць яе прыгажосць і непаўторнасць, яе пачэснае месца ў сусветнай літаратуры, - але адначасова і захоўвае родную мову, павялічвае яе прыхільнікаў, знаўцаў і аматараў, служыць неабходным матэрыялам для выхавання суцэльнага і актыўнага грамадзяніна сваёй радзімы.

У бягучым годзе бібліятэкі Смалявіцкай цэнтралізаванай сістэмы працуюць пад эгідай святкавання 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа і 100 –годдзя з дня нараджэння М.Танка. Бібліятэкі працуюць згодна складзеных планаў работы, дзе адлюстраваны ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя гэтым святочным датам. Акрамя таго ўсе бібліятэкі змяшчаюць у сваім фондзе дастатковую колькасць экземпляраў твораў беларускіх класікаў, каб забяспечыць запатрабаванні карыстальнікаў у гэтай літаратуры. Фонды бібліятэк налічваюць 46 найменняў кніг Янкі Купалы – гэта 964 экз., 34 наймення кніг Якуба Коласа – гэта 143 экз., 23 наймення Максіма Танка – гэта 68 экз. За бягучы год да юбілею класікаў беларускай літаратуры набыта 15 экз. твораў Янкі Купалы на суму 538812 руб., 16 экз. твораў Якуба Коласа на суму 431922 рублі.

На працягу года запланавана і праведзена шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў. У бібліятэках арганізаваны святочныя выставы-юбілеі, якія будуць дзейнічаці да канца бягучага года. На выставах адлюстраваны лепшыя творы пісьменнікаў і літаратура аб іх жыцці і дзейнасці ў розныя гады іх творчай работы. Гэта выставы: “Пуцявінамі паэтаў” –Усяжская бібліятэка, “Песняры Беларусі сінявокай” - Арэшнікаўская, “Жыццё на стагоддзі”- Пятровіцкая , “Душэўнае высакародства” (да юбілею Максіма Танка)- Пятровіцкая, “Сейбіты слова і мудрасці” – цэнтральная бібліятэка, “Прыступкі ў вечнасць” - Усяжская і інш. Каля выстаў рэгулярна праводзяцца агляды літаратуры, абмеркаванні кніг. У даведачным апараце бібліятэк выдзелены спецыяльныя рубрыкі “Да 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа” і “Да 100-годдзя МаксімаТанка”. Выстава-прысвячэнне “Жыць будзе край – Купала будзе жыць” –Юр’еўская бібліятэка. У рубрыках адлюстроўваюцца новыя матэрыялы, прысвечаныя юбілейным датам.

З нагоды юбілею ў бібліятэках пачалі праходзіць мерапрыемствы: акцыі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, святы. З мэтай развіцця і падтрымкі творчай моладзі ў рамках юбілейнай даты Смалявіцкая цэнтральная бібліятэчная сістэма (далей – ЦБС) прыняла ўдзел у VIII абласным злёце маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”. Прадстаўніца Смалявіцкага раёна стала ўдзельніцай абласнога семінара маладых паэтаў, які прайшоў у Лагойскім раёне 26-27 мая.

У 2012 годзе бібліятэкі Смалявіцкага раёна прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі “Чытаем па-беларуску”. У рамках гэтай акцыі асобная ўвага надаецца чытанню твораў Якуба Каласа, Янкі Купалы, Максіма Танка.

Вялікім попытам у чытачоў карыстаюцца творы Якуба Коласа “На ростанях”, “Сымон-музыка”, “Дрыгва”, Янкі Купалы - “Паўлінка”, “Сон на Кургане”, вершы Максіма Танка. Цікавасць да твораў у асноўным звязана з чытаннем праграмнай літаратуры, але сярод карыстальнікаў бібліятэк ёсць і аматары творчасці беларускіх песняроў, якія з задавальненнем перачытваюць любімыя творы.

Усяжская сельская бібліятэка праводзіць акцыю “Чытаем Купалу разам”, праведзены агляд літаратуры “Пуцявінамі паэтаў”.

23 мая ў Барсукоўскай сельскай бібліятэцы адбыўся выяздны семінар бібліятэчных работнікаў на тэму “Выстава ў сістэме бібліятэчных камунікацый: бібліятэка прапануе свой вопыт”, прысвечаны Году кнігі. Чырвонай ніткай на працягу семінара гучала тэма 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. У файе была разгорнута выстава-прагляд “Песняры беларускай літаратуры”. Бібліятэкар Пятроўская Іна Мікалаеўна выступіла з інфармацыяй аб жыцці і творчасці беларускіх паэтаў. Далей бібліятэкары змаглі паўдзельнічаць у новай форме работы - віктарыне –крыжаванцы па творчасці Купалы. Працягам семінара стала літаратурна-музычная кампазіцыя “З Купалам і Коласам у сэрцы жывем”.

Да 100-годдзя Максіма Танка ў цэнтральнай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава “Максім Танк. Жыццё ў паэзіі”, у сельскіх бібліятэках “Пра нашу радзіму праўдзівая песня”, “Максім Танк – нястомны працаўнік паэзіі”. Праходзіць акцыя “Чытаем творы Максіма Танка разам”.

Цэнтральная бібліятэка падрыхтавала бібліяграфічны паказальнік “Песняры беларускага народа” (да 130 –годдзя Купалы і Коласа).

Работа па святкаванню юбілейных дат будзе працягвацца і далей. Напярэдадні непасрэдна дзён нараджэння плануецца правесці:

“Літаратурны вечар-прысвячэнне “Мелодыю мовы славянскай я чую”

(да 130-годдзя Купалы і Коласа) – Цэнтральная бібліятэка

літаратурны вечар “Чалавек вялікай душы і таленту” (да 100-годдзя Максіма Танка) –цэнтральная бібліятэка,

вечар памяці “Лісткі календара” ( да 100 годдзя Максіма Танка) –дзіцячая бібліятэка,

гадзіна далучэння да паэзіі “ Знакавая постаць Беларусі” (да 130- годдзя Янкі Купалы) –Чырвонасцяжская с\б;

Бібліятэчная акцыя “З Купалам у сэрцы жывем” – Усяжская с\б

Вусны часопіс “А на Купалу рана сонца ўстала” (да 130-з дня нараджэння Янкі Купалы) - Забалоцкая с\б

Час паэзіі «Звіні, спявай, Купалаўская ліра!» - Пятровіцкая с\б

Урок-партрэт “Знакавая постаць Беларусі” (да 130- годдзя Янкі Купалы) –Пекалінская с\б.

Літаратурная кампазіцыя “Нам засталася спадчына” – Прылепская с\б

Паэтычная гадзіна “Мелодыю мовы я чую...” –Юр’еўская с\б.

Літаратурная вечарына “Нам засталася спадчына” - Слабадская с\


Чэрваненка С.В., дырэктар Смалявіцкай ЦБС


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconПравядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа ў дзяржаўнай установе адукацыі
Урачыстыя сходы,прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconПлан мерапрыемстваў бібліятэк Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І Якуба Коласа
Стварэнне аргкамітэта па святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа І 100-годдзя М. Танка ў складзе прадстаўнікоў...

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconПлан мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа
...

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconПлан мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconДа 130-годдзя з дня нараджзння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Сённяшняе свята мы прысвячаем 130-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова — Янкі Купалы І якуба Коласа

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconМерапрыемства Тэрмін выканання
Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І якуба Коласа

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconПлан мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка
Распрацоўка плана мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconШаноўныя ўдзельнікі гарадскога інтэрнэт-конкурсу электронных плакатаў па беларускайлітаратуры
Песняры роднага краю”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа, 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка. Падчас...

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай творчасці "Пад небам сінім", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба
Пад небам сінім”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І якуба Коласа

Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай творчасці "Пад небам сінім", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба
Пад небам сінім”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І якуба Коласа

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка