Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску




НазваНарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску
Дата канвертавання24.11.2012
Памер25.6 Kb.
ТыпДокументы
Мікалай Халезін нарадзіўся 30 сакавіка 1964г. у Менску.


Заставальнік беларускага “Свабоднага тэатру”.


Мастак, сцэнарыст, журналіст, драматург.


Пасьля школы служыў ў савецкім войску (авіяцыя, г. Ліда).


У 1984г. паступіў на ўлікова-эканамічны факультэт Беларускага інстытута народнай гаспадаркі. Пасьля другога курса кінуў вучобу з ўласнага жаданьня.


Паўгоду працаваў шліфоўшчыкам на заводзе “Тэрмапляст”. Потым мастком афармленьня сьвятаў горада.


Пачаў ствараць “Альтэрнатыўны тэатар”. Быў сцэнографам 12 спэктакляў гэтага тэатра.


Адчыніў уласную галерэю, якая потым стала цэнтрам сучаснага мастацтва “Віта Нова”. Займаўся правядзеньнем выстаў у Беларусі і за мяжой.


Кажа, што пасьля 1994 года арт-рынак у Беларусі рухнуў і ён пайшоў займацца журналістыкай. Адзін са стваральнікаў газэты “Имя”, потым працаваў у незалежных газэтах “Наівны” і “Наша Свабода”.


Сябра аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя97”.


Займаўся арганізацыяй палітычных акцый – “Марш Свабоды -1”, “Марш Свабоды–2”, акцый у абарону правоў журналістаў –“Марш у турэмных робах”, “Марш завязаных ртоў”.


З 2003г. пачаў займацца драматургіяй. Яго п’есы атрымалі прызы на конкурсах сучаснай драматургіі ў Расеі «Эўразія-2004», «Дзейныя асобы-2004».


За пастаноўку ягонай п’есы “Я прыйшоў” змагаліся Алег Меньшыкаў і Алег Табакоў. Урэшце яе купіў МХАТ Алега Табакова. Але п'есу не пасьпелі паставіць, бо скончыліся правы на п'есу.


У 2005 годзе арганізаваў “Свабодны тэатар” (афіцыйна не зарэгістраваны). Цяпер гэта частка міжнароднага праекта, яго апекуны – Вацлаў Гавал і брытанскі драматург Том Стопарт. Нобэлеўскі ляўрэат Гаральд Пінтар аддаў “Свабоднаму тэатру” усе правы на свае п’есы.


У 2005 г. правёў першы ў Беларусі конкурс сучаснай драматургіі. У 2006 годзе – другі такі конкурс, у якім браў удзел 161 аўтар з 12 краін сьвету.


У 2006 г. яго п’еса “Я прыйшоў” была адабрана з 600 п’есаў Эўропы для прэзэнтацыі на Бэрлінскім фэстывалі.


П’еса жонкі М.Халезіна "Ім сьніліся сны” пра жонак зьніклых і п’еса М.Халезіна “Пакаленьне джынс” былі прэзэнтаваны ў ЗША.


Сваім хобі Халезін лічыць напісаньне п’есаў. П’есы піша на расейскай мове, але ўсе яны абавязкова перакладаюцца на беларускую прафэсарам Андрэем Калядой.


Рыхтуе да выхаду першы зборнік сучаснай беларускай драматургіі “Пакаленьне джынс” у выдавецтве “Беларускі кнігазбор”.


Уплыў на творчасьць М.Халезіна аказалі Том Стопард , амэрыканскія літаратары Курт Вонегут і Джозеф Хеллер.


Цяпер перакладае п’есу “Дзёньнік прэзыдэнта“ Спайчэра (гісторыя пра тое як памёр прэзыдэнт і пакінуў пра сябе дзёньнікі) з францускай мовы. Працуе з падрадком.


Удзельнічаў у падрытхоўцы зборніку беларускіх драматургаў, які выйдзе ў Францыі ў выдавецтве “Дом Эўропы і Усходу”.


Падчас падзеяў на плошчы у 2006 годзе М. Халезін быў у намётавым гарадку. (ня ўсе ночы)


У рэдкія вольныя хвіліны любіць паглядзець дома добрае кіно.


Чытае Адама Глёбуса і многа новай беларускай літаратуры.


Пяць гадоў таму кінуў паліць. Іншы раз любіць выпіць 50 грам каньяку перад сном.


Жанаты, мае дзьвюх дачок.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconНарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага клюбу "Вялікае княства"
Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька – Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці – Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага...

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconНарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску
Калі кіравацца паўжартоўным вызначэньнем інтэлігентнасьці, што ягоным носьбітам ёсьць той, хто скончыў тры ўнівэрсытэты (адзін сам,...

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь...

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconРадзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія
Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія рэпрэсіі, якія абрынуліся...

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconДуж-Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям'і збяднелых шляхцічаў 27 сакавіка

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconВалеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец, зь Ніжняга Ноўгарада
Валеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці – беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец,...

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы...

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconУ менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі
Сёньня ў Менску прэзэнтавалі навукова-папулярную кнігу пра Піліпа Орліка, аднаго з самых выбітных украінскіх гетманаў І змагароў...

Нарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску iconКонкурс егу "інтэлектуальны марафон-2009"
Марафон уключае тры дыстанцыі: Інтэрнэт-віктарыну "Эрудыт" (20 сакавіка 2009 года); Інтэрнэт-алімпіяду "Знаўца" (22-23 сакавіка)...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка