Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4




НазваКонкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4
Дата канвертавання24.11.2012
Памер103.91 Kb.
ТыпКонкурс



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 26 (494)

(14 ліпеня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Чарговая "гарачая серада" у Гродна 2

Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС 2

Уступныя іспыты ў польскія ВНУ былі пад пагрозай 3

Беларускамоўны летнік “Паўночны вецер” 3

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4

Конкурс лагатыпаў 4

5

Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады 5

Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц 5

Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф 6

Фотаконкурс ад “The Washington Post” 6

Летнікі па журналістыцы ў Польшчы 6

Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011 6

7




Падзеі:



 уверх



Чарговая "гарачая серада" у Гродна


Колькасць міліцыі і супрацоўнікаў КГБ у цэнтры горада і ў раёне аўтавакзала перавышала колькасць тых, хто прыйшоў на акцыю.

Частка гарадзенцаў так і не з'арыентавалася, дзе гэтым разам трэба збірацца, каб выказаць маўклівы пратэст супраць дзеянняў беларускай улады.

 Затое міліцыя была гатовая "забяспечыць парадак" і на аўтавакзале (менавіта тут планавалася сённяшняя акцыя) і ў раёне Савецкай.  І там і там стаялі аўтабусы са спецназам і людзьмі ў цывільным.

 Зноў выкарыстоўваліся турнікеты, у людзей, якія збіраліся ў невялікія групкі, адразу спраўджвалі дакументы.

 У раёне аўтавакзала пэўны час не спыняўся гарадскі транспарт, ДАІ не прапускала легкавікі.

 Людзей, якія прыйшлі на акцыю, цяжка было адрозніць ад тых, хто апынуўся на вакзале па сваіх справах. Тым не менш, як паведамляюць розныя крыніцы, міліцыя затрымала некалькі чалавек.

 У іх ліку некалькі хлопцаў, якія назіралі за акцыяй з высотнага дома насупраць аўтавакзалу.

 Іх затрымалі проста на даху.

Дваіх з затрыманых - Артура Ганько і Юрася Мандрыка адвезлі ў пастарунак на вул. Гая.

 Усяго за апошні месяц у час "маўклівых акцый" у Гродне было затрымана некалькі сотняў чалавек. Асабліва жорстка міліцыя абыходзілася з журналістамі.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС


Міністэрства замежных спраў Польшчы збіраецца бліжэй прыглядзецца да красавіцкага візіту дэпутатаў слупскай гарадской рады ў Гродна.

У размове з «Радыё Гданьск» прэс-сакратар міністэрства Марцін Басацкі сказаў, што кантакты Слупска з афіцыйным Саюзам палякаў не адпавядаюць замежнай палітыцы Польшчы.

 Дэлегаты з Слупску падчас візіту ў Гродна ў красавіку гэтага году сустрэліся з прадстаўнікамі афіцыйнага Саюза палякаў. Пасля візіту на інтэрнет-старонцы СПБ з’явілася інфармацыя аб тым, што госці з Польшчы паабяцалі паспрыяць змяншенню палітычных і гаспадарчых абмежаванняў накладзеных на Беларусь Еўрасаюзам.

 Чыноўнікі, якія наведвалі Гродна, адмаўляюць, што давалі абяцанні такога кшталту, але па гэтай справе не было ніякіх афіцыйных камунікатаў.

Акурат адсутнасць афіцыйных тлумачэнняў з’яўляецца прычынай умяшальніцтва МЗС.

 Нагадаем, што ў мінулую сераду пад будынкам магістрата ў Слупску некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў прафсаюза «Салідарнасць» праводзілі пікет. Яна дамагаліся перапыніць супрацоўніцтва з Гродна і кантакты з афіцыйным Саюзам палякаў.

Паводле http://t-styl.info

 уверх

Уступныя іспыты ў польскія ВНУ былі пад пагрозай


Юнакі і дзяўчаты з Гарадзеншчыны змагаюцца за магчымасць вучыцца ў польскіх вышэйшых навучальных установах. Уступныя экзамены праходзяць у памяшканні польскага консульства ў Гродне. Тут маладыя людзі пішуць тэсты, а потым накіроўваюцца на сумоўе.

Па словах выконваючай абавязкі старшыні апальнага Саюза палякаў на Беларусі Анжалікі Арэхвы, сёлета беларускія чыноўнікі хацелі перашкодзіць правядзенню іспытаў:

- Моладзь мае магчымасць здаваць іспыты ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы ад 1989 года. Але ў гэтым годзе ўпершыню з’явіўся такі страх, што гэтыя экзамены могуць не адбыцца, таму што не маглі падпісаць новую ўмову паміж міністэрствамі вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі. Заўжды іспыты адбываліся ў маі, а ў гэтым годзе ажно ў ліпені. Дзеці ўжо адчувалі такую пагрозу, што гэтых экзаменаў не будзе ўвогуле.

 У выніку скандалу, калі беларускія ўлады хацелі перашкодзіць праводзіць набор у польскія ВНУ на тэрыторыі Беларусі, Польшча пачала рыхтавацца да правядзення іспытаў на сваёй тэрыторыі. Ісці на такія меры, аднак, не прыйшлося, паколькі старое пагадненне паміж бакамі было адноўлена, і будзе дзейнічаць да красавіка 2012 года.

Паводле http://t-styl.info

 уверх


А
бвесткі
:

уверх

Беларускамоўны летнік “Паўночны вецер”


«Паўночны Вецер» – гэта моладзь, якая выпраўляецца за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок у Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасоўскіх пытаннях. Пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама заняткі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча...

На летнік, які адбудзецца 10–18 жніўня, запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў (магчымае выйсце за пазначаныя ўзроставыя межы павінна быць абгрунтаваным).

Спонсар летніка – цэнтр пазашкольнай працы «Кантакт» Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Кантакты і інфармацыя:  +37529 5076263, Аляксей; http://vkontakte.ru/club10699130 .

Паводле http://nastaunik.info


уверх

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую


Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.

Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі".

Свой пераклад вы можаце даслаць на адрас:
dolm@minsk.goethe.org.

Апошні тэрмін - да 1 верасня.

Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе "ПрайдзіСвет".

Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году.

Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.

Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм "Матэрыялы па справе Кляйста".

Урывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі" для перакладу (PDF, 30 KB)

Паводле http://www.goethe.de


уверх

Конкурс лагатыпаў


Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвяшчае конкурс лагатыпаў

Умовы конкурсу:

-Лагатып павінен быць простым і зразумелым.

-Памятайце, што лагатып будзе выкарыстоўвацца на прадукцыі розных відаў, таму ён павінен лёгка перамакетоўвацца пад любую прадукцыю.

-Лагатып такама можа ўтрымліваць кароткія мэсэджы. Напрыклад, “Я супраць смяротнага пакарання”, “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” і да т.п.

-Лагатыпы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW).

Калі ласка, дасылайце свае працы на электронную скрыню konkyrspakarannie@gmail.com

Апошні тэрмін - да 25 жніўня.

У лісце павінны быць змешчаны імя і прозвішча, кантакты і кароткая інфармацыя пра аўтара.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы.

Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Тб.

Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных працаў з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Паводле http://spring96.org

уверх




Не спазьніся!


уверх

Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады


Еўракамісія абвясціла новы конкурс “Недзяржаўныя арганізацыі і мясцовыя органы ўлады. Мерапрыемствы ў краінах-партнёрах” (Non-State Actors and Local Authorities in Development (NSA&LA) Actions in partner countries).

Дакументы для ўдзелу ў конкурсе можна знайсці па спасылцы: 

https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1309950205557&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPubliList=15&page=3&aoref=131655

Паводле http://ngo.by

уверх

Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц


У гэтым годзе мы працягваем вяртацца да крыніц, вывучаючы старагрэцкую мову і чытаючы аўтэнтычныя тэксты!

Тэрміны:

А. 18 – 21 жніўня – уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для тых, хто пачынае з «нуля» або «амаль-з-нуля»;

Б. 21 – 27 жніўня – філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц»;

Ахвотныя да ўдзелу могуць спампаваць падрабязную праграму летніка, і апытанку ўзроўня валодання мовай.

Запоўненую апытанку дасылайце на скрыню letnik2010@gmail.com - яна будзе лічыцца заяўкай на ўдзел у летніку.

Паводле http://nastaunik.info

уверх

Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф


Нямецкая фундацыя Шварцкопф запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў паўдзельнчаць у конкурсе на атрыманне гранта на падарожжа ў Нямеччыну, якое дае магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў.

Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.

Падрабязнасці пра праграму глядзіце на сайце http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661.

Паводле adukacyja.info

уверх

Фотаконкурс ад “The Washington Post”


Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак  ад фотадзейнасці складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа.

Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы: http://wapo.st/yourtravelpics.

Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня.

Падрабязная інфармацыя - на сайце: http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections-annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage

Паводле adukacyja.info

уверх

Летнікі па журналістыцы ў Польшчы


Фонд Новыя Медыі, МГА ЗБС "Бацькаўшчына" і культурніцкая кампанія "Будзьма" запрашаюць грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках, прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы.

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня

Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытанні і аплочваюць пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў. 

Для таго, каб прыняць удзел, належыць даслаць сваё СV (рэзюме) на адрас kontakt@nowemedia.infо

Паводле http://elekcyi.org

уверх

Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011


Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16-ты Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 20 ліпеня.

Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info

За анкетай і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609, Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс:  +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info, mluku2011.blogspot.com.


уверх




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconКонкурс перакладаў з нямецкай на беларускую 7 Конкурс «Як я правёў лета»
Найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага трохтысячнага...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconГермана Гесэ "Сідхартха"
Гесэ мог бы застацца нават незаўважаным. Для беларускага ж рынку перакладной літаратуры кожны пераклад – падзея, а тым болей шэдэўру...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconПаважаныя сябры! Асацыяцыя дадатковай адукацыі І Асветы
Германія) у Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) абвяшчае конкурс на займанне пазіцыі каардынатара...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconPetra Dvořáková) (нар. 1977) За дэбютную кнігу інтэрв’ю "Пераўвасобленыя мары" (Proměněné sny), якая выклікала вялікі розгалас у чэшскім каталіцкім касцёле І ў
Адно з інтэрв’ю з гэтай кнігі друкавалася ў перакладзе на беларускую мову (пераклад Лізаветы Касмач) у часопісе “arche” (№6, 2009)....

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconІмя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе
Астрыд Ліндгрэн, распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што неўзабаве пабачыць сьвет першы беларускі пераклад самай знакамітай яе кнігі...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconВязень Азкабана Пераклад на беларускую: Дзяніс Мускі 2011 г. Раздзел I савіная пошта
Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое,...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconГрамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне "Міхалка", 1930). Янка Брыль пераклаў на
Баляслава Пруса: “На канікулах”, “Антэк”, “Грахі маленства”, “Шарманка”, “Камізэлька”, “Стасевы прыгоды”, “Цені”, “Жывы тэлеграф”,...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconПаважаныя сябры!
Якуба Коласа. А чыноўніцкія абяцанні наконт пераводу студэнтаў на беларускую мову навучання пры пэўнай колькасці ахвотных засталіся...

Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую 4 iconБацька І маці ад Бога ў хаце
Сцэна стылізавана пад беларускую хату: вісяць вышываныя ручнікі, абраз, пасярэдзіне стаіць стол. Пад беларускую музыку на сцэну выходзяць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка