Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы




НазваЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
Дата канвертавання28.10.2012
Памер157.94 Kb.
ТыпДокументы


Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая

Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы


Лёсам звязаны з Радзімай”:

да 75-годдзя з дня нараджэння

А.Клышкі





Баранавічы 2010

УКАЗ ПРЕЗИДИУМА ВЕРХОВНОГО СОВЕТА

РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ


26 апреля 1994 г. N 2993-XII г. Минск


О ПРИСВОЕНИИ КЛЫШКО А.К.

ПОЧЕТНОГО ЗВАНИЯ "ЗАСЛУЖЕННЫЙ

РАБОТНИК КУЛЬТУРЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"


За плодотворную литературную деятельность присвоить писателю Клышко Анатолию Константиновичу почетное звание "Заслуженный работник культуры Республики Беларусь".


Председатель Верховного Совета

Республики Беларусь М. Гриб


Клышка Анатоль Канстан-цінавіч нарадзіўся 16.04.1935 г. у вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні (1949-1952). Працаваў карэктарам у наваградскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958 г. працаваў інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ, са снежня 1958 г. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 г. - у рэдакцыі часопіса «Полымя».

З 1961 па 1963 гг. - старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», пасля зноў у «Полымі» - літработнік аддзела крытыкі, рэдактар аддзела навукі і мастацтва.

З 1971 г. - загадчык лабараторыі навучання грамаце, а потым аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986-1990 гг. - загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

А.К. Клышка выступае ў друку з 1953 г.

Пяру пісьменніка належыць шэраг літаратурна-крытычных прац, прысвечаных творчасці М. Багдановіча, В. Таўлая, М. Танка, П. Панчанкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна і інш.

У 1967 г. выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Права на верш».

Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні), «Пропісаў да «Буквара» (1969, 4 выданні), «Пропісаў для 1 класа» (1973, 18 выданняў), дапаможніка для 1 класа «Верасок» (1978, 3 выданні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 класа школ з рускай мовай навучання). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф.Скарыну, выдадзена на ангельскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).

Пераклаў на беларускую мову Новы запавет (асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе «Спадчына», 1989-1990).

Дадзены спіс літаратуры дапаможа больш падрабязна пазнаёміцца з жыццём і разнастайнай творчасцю Анатоля Канстанцінавіча Клышкі.

Спіс уключае ў сябе кнігі, раздзелы з кніг, артыкулы з часопісаў і газет на беларускай, рускай мовах.

Матэрыял размешчаны ў алфавіце аўтараў і загалоўкаў.


Структура спіса:


  • Кнігі, артыкулы, вершы А.К. Клышкі…………5

  • Сярод аўтараў……………………………………13

  • Аўтар уступных артыкулаў………………… 13

  • Інтэрв’ю з А.К. Клышкам………………………14

  • Пераклады…………………………………………15

  • Жыццё і творчасць пісьменніка………………17

  • Вершы, прысвечаныя пісьменніку…………… 19


Кнігі, артыкулы, вершы А.К. Клышкі


84Бел7

В99

Клышка, А. Балада пра чырвоны гальштук : [верш] / А. Клышка // Вяснянка : вершы, апавяданні, казкі беларускіх пісьменнікаў. – Мн., 1991. – С. 246-247.

Ф3, Ф4, Ф5, ДО


Клышка, А. Бачу, чую, гавару : [апавяданні] / А. Клышка // Пралеска. – 1991. - № 2. – С. 34-35.


81.2Бел-4

К51

Клышка, А.К. Беларуска - польскі размоўнік / А.К. Клышка. – Мн. : Выш. шк., 1992. – 335 с.




ЧЗ ЦГБ, Ф1, ДО


У размоўніку ахопліваецца значны абсяг пытанняў і адказаў, зваротаў і выразаў, якія даюць людзям мажлівасць паразумецца ў розных тыповых сітуацыях, звязаных з выездам у Польшчу і побытам там. Размоўнік прызначаны для тых, хто жадае самастойна авалодаць польскай гутарковай моваю, а таксама для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, якія вывучаюць польскую мову.


Клышка, А. Будзь тым, каго Беларусі не стае! : [да 100-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча] / А. Клышка // Полымя. – 1991. - № 6. – С. 226- 236.


Клышка, А. Буквар : старонкі і урокі / А. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 2008. – 112 с.


«Буквар: старонкі і урокі» - вучэбна-метадычны дапа-можнік да «Буквара» А. Клышкі. Тут падрабязна разглядаюцца тэарэтычныя асновы навучання грамаце, асаблівасці работы па прапанаванай методыцы.

 У дапаможніку даюцца пастарон-кавыя рэкамендацыі настаўніку для работы на ўроку. Прыводзіцца багаты дадатковы матэрыял: практыкаванні і гульні з гукамі, складамі, словамі, якія можна з поспехам выкарыстаць як на ўроку, так і ў пасляўрочны час.

Шырока прадстаўлена работа з «клавішамі» – новым відам аналітыка-сінтэтычных заняткаў першакласснікаў.


Клышка, А. Букварь : страницы и уроки / А. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 2008. – 112 с.


«Букварь: страницы и уроки» – это учебно-методическое пособие к «Букварю» Анатоля Клышки. Здесь подробно рассматриваются теоретические основы обучения грамоте, особенности работы по предложенной методике, даются постраничные рекомендации учителю для работы на уроке. Предлагается богатый дополнительный материал: упражнения и игры со звуками, слогами, словами – все это можно с успехом использовать как на уроках, так и во внеурочное время. Подробно рассматривается работа с «клавишами» – новым видом аналитико-синтетических занятий первоклассников.



Клышка, А. Буквар : падручнік для 1 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання / А. Клышка. - 4-е выд.. - Мн.: Нар. асвета, 2008. - 150 с.: iл.




Клышка, А. Букварь : учебник для 1 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / А. Клышка. - 8-е изд.. - Мн. : Нар. асвета, 2006. - 150 с.: ил.


Больш за трыццаць гадоў аддаў вучоны на распрацоўку тэорыі навучання грамаце. Шырокую вядомасць атрымаў "Буквар" (1-е выданне – 1969 год; шматразова перавыда-ваўся), створаны А.К. Клышкам.

Мала хто ведае, што «Буквар», распрацаваны А. К. Клышкам, па якім навучаліся ў школе многія з нас, удзельнічаў у 1977 годзе ў міжнароднай выставе ў Лейпцыгу і быў прызнаны «Лепшай кнігай свету» па афармленні.

Дарэчы, і зараз у школах карыстаюцца «Букваром», распрацава-ным А. Клышкам. Мяняецца змест і афармленне кнігі, але сама навучальная сістэма, распрацаваная ў 1975 годзе, і да гэтага часу застаецца актуальнай.


Клышка, А.К. Верасок : кніга для дадатковага чытання ў букварны перыяд / А.К. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 1978. – 119 с.



Кніга адрасавана вучням, якія прыходзяць у першы клас, умеючы чытаць. "Верасок" дапаўняе старонкі "Буквара" мастацкім і пазнавальным матэрыялам.

Матэрыял кнігі настаўнік можа скарыстаць у розныя моманты ўрока, асабліва ў гутарцы з вучнямі на пэўныя тэмы, а таксама для завучвання дзецьмі вершаў на памяць.


Д

К51

Клышка, А. Вярэнька загадак : адкажы, чаму загадкі маюць гэткія адгадкі / А. Клышка. – Мн. : Юнацтва, 1982 - 17 с.

Ф3, Ф5, ДО


Клышка, А. Гаворым і чытаем па-беларуску : самавучак беларускай мовы // Маладосць. – 1991. – № 11. – С. 156-158. - Заканчэнне. Пачатак № 9, 1990.

Клышка, А. Горкі хлеб твой, гісторыя… : [рэцэнзія на зборнік А. Мінкіна “Сурма”] / А. Клышка // Маладосць. – 1986. - № 3. – С. 150-155.

Клышка, А. Дарога, закалыханая жытам… : [рэцэнзія на кнігу М. Танка “Нарачанскія сосны”] / А. Клышка // Літаратура і мастацтва. – 1978. – 31 сакавіка. – С. 5.

Клышка, А. Загадкі / А. Клышка // Ніва. – 1993. - № 21 (май). – С. 10.

Клышка, А. Літаратурнае чытанне : падручнік для 4-га класа агуль-наадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання / Анатоль Клышка. – Мн. : НІА, 2008. 128 с. : іл.

Клышка, А. Письмо, 1 класс. : учебное пособие для 1 класса обще-образовательных учреждений с русским языком обучения / А. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 2008. – 48 с.



83.3(4Беи)
К51

Клышка, А. Права на верш / А. Клышка. – Мн. : Беларусь, 1967. – 175 с.

ЧЗ ЦГБ



Артыкулы, сабраныя ў кнігу "Права на верш", прысвечаны праблемам сучаснай беларускай паэзіі.

Развіццё формы сучаснага беларускага верша, праблемы майстэрства паэмы, байкі - такое кола пытанняў, якія даследуе крытык.

Клышка, А. Пропісь 1 : вучэбны дапаможнік для 1 класа агульна-адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / А. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 2008. – 40 с.

Клышка, А. Пропісь 2 : вучэбны дапаможнік для 2 класа агульна-адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / А. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 2008. – 48 с.

Клышка, А. Пропись 1 : учебное пособие для 1 класса общеобра-азовательных учреждений с русским языком обучения / А. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 2008. – 40 с.

Клышка, А. Пропись 2 : учебное по-собие для 2 класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / А. Клышка. – Мн. : Нар. асвета, 2008. – 48 с.

Клышка, А. Прыляцелі марсіяне; Падарожжа; Дарога; Маляры і махляры; Лялька Нюша; Дражнілка : [вершы] / А. Клышка // Вясёлка. – 1989. - № 9. – С. 6-7.

Клышка, А. [Рэцэнзія на кнігу В. Віткі “Дзеці і мы”] / А. Клышка // Літаратура і мастацтва. – 1977. – 29 ліпеня. – С. 7.


84(4Беи)6

К51

Клышка, А.К. Самая лепшая хатка. – Мн. : Маст. літ., 1976. - 17 с.


Клышка, А. Самапіска Анатоля Клышкі; Зязюля : [вершы] / Анатоль Клышка // Літаратура і мастацтва. – 1986. – 26 верасня. – С. 9.

Клышка, А. Святло праз вякі : 500-годдзю Ф. Скарыны / А. Клышка ; пер. з рус. мовы Д.Д. Закіса. – Мн. : Беларусь, 1990. – 62 с.


83.3 Бел7

Т23

Клышка, А. Таварыш нашай вясны / А. Клышка // Валянцін Таўлай : дакументы. Успаміны. Артыкулы. – Мн., 1984. – С. 214-225.


Клышка, А. Твор на штодзень і назаўсёды : паэтычны сэнс верша М. Багдановіча «Пагоня» / А. Клышка // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 11. – С. 11-14.

Клышка, А. Тхор : [верш] / А. Клышка // Вясёлка. – 1990. - № 11. – С. 12.

Клышка, А.К. У лясах Белавежы / А.К. Клышка. – Мн. : Маст. літ., 1975. - 32 с.

Кр. ЦГБ


84Бел7

Д43

Клышка, А. … “У пусты гаршочак” : [верш] / А. Клышка // Дзень паэзіі, 1965-1984 : выбранае. – Мн., 1986. – С. 256.




84(4Беи)6

К51

Клышка, А.К. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга. – Мн. : Юнацтва, 1983. – 121 с.

АБ, КР ЦГБ; Ф1; Ф3; Ф4; Ф5; Ф6



У далёкай Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце, ёсць знакамітая "Зала сарака", дзе вісяць партрэты слаўных з найслаўнейшых, хто вучыўся альбо вучыўся тут.

Сярод іх – Францыск Скарына.

У кніжцы расказваецца пра жыццё нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.

 Кніга А.К. Клышкі "Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга" - уклад аўтара ў скарбніцу скарыніяны. Гэты твор вытрымаў некалькі выданняў.


Клышка, А. Цвяток радзімы васілька : [аналіз верша М. Багдановіча "Слуцкія ткачыхі"] / Анатоль Клышка  // Маладосць. - 2010. - № 4. - С. 119-127.

Клышка, А. Чабарок : чытанка для дзяцей чацвёртага класа школ з рускай мовай навучання / А. Клышка. - Мн. : Нар. асвета, 1991. - 158 с.

Клышка, А. Чаму б нам не пісаць аднаскладовікі? : наследаванні / А. Клышка // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 28 сакавіка.

Клышка, А. 490 гадоў з друкаванай кнігай / Анатоль Клышка // Краязнаўчая газета. - 2007. - № 30 (жнівень).


81.2Бел-4

К51

Клышка, А.К.     Чую, бачу, гавару : ілю-страваны слоўнік па беларускай мове для вуч-няў пачатковых класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / А.К. Клышка. - Мн. : ТАА "Асар", 2003. - 120 с. : іл.


Слоўнік распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу. Адрасуецца вучням пачатковых класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання. Ён будзе цудоўным дапаможнікам і для старэйшых дашкольнікаў.

Для подпісаў пад малюнкамі ў кнізе выкарыстаны радкі з твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, а таксама Э. Агняцвет, В. Віткі, А. Вольскага, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, В. Жуковіча, Т. Кляшторнага, Ул. Ліпскага, 3. Марозава, Ул. Мацвеенкі, М. Пазнякова, С. Панізніка, Л. Пранчака, Я. Скрыгана, С. Сокалава-Воюша, М. Танка, К. Цвіркі, М. Чарняўскага.

Слоўнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе.

Сказы падабраныя аўтарам так, каб тое ці іншае словаўжыванне выступала выразна і каб там гучалі досціп, гумар, здзіўленне і радасць жыць сярод рэчаў, якія схоплены родным словам, багатым на адценне сэнсу і на красу гучання.

Пададзены ў слоўніку тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці ў залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей.

Клышка, А. “Як справы?” – “Як злева, так і справа” : [лексікалогія беларускай мовы] / А. Клышка // Настаўніцкая газета. – 1990. – 14 ліпеня.


Сярод аўтараў


Родная крыніца : кніга для вучняў : 6 кл. / склад. В.М. Захарэвіч, І.П. Крэнь. – Мн. : Нар. асвета, 1986. – 225 с.


83.3Бел7

У77

Успаміны пра Петруся Броўку. – Мн. : Маст. літ., 1986. – 415 с.




ЧЗ ЦГБ


Аўтар уступных артыкулаў


Багдановіч, М.А. Зорка Венера : творы / М.А. Багдановіч. – Мн. : Маст. літ., 1991. – 460 с.


84(2)

Б87

Братэрства, 82 : літаратурны зборнік. – Мн. : Маст. літ., 1982. – 319 с. : іл.




КХ ЦГБ

84(2)

Б87

Братэрства, 1985 : літаратурны зборнік. – Мн. : Маст. літ., 1985. – 277 с. : партр.

АБ ЦГБ

Бэхер, Е.Р. Вяртанне да сябе : вершы / Е.Р. Бэхер. – Мн. : Маст. літ., 1985. – 127 с. – (Паэзія народаў свету).

Прорак, Л. Заручальны пярсцёнак : апавяданні / Л. Прорак ; пер. з польск. мовы. – Мн. : Маст. літ., 1980. – 222 с. : іл.

84Бел7

Т23

Таўлай, В.П. Пілую вершам краты : выбраныя творы. – Мн. : Юнацтва, 1984. – 95 с.

АБ, ЧЗ ЦГБ; Ф1; Ф3; ДО







84Бел7

Т78

Трус, П. Вершы. Паэмы / П. Трус. – Мн. : Нар. асвета, 1977. – 127 с. – (Школьн. б-ка).




АБ ЦГБ, Ф1

84Бел7

Т78

Трус, П. Новай квадры настаў маладзік : вершы і паэмы / П. Трус. – Мн. : Маст. літ, 1984. – 254 с.




ЧЗ ЦГБ, Ф1, Ф3



Інтэрв’ю з А.К. Клышкам


Клышка, А. Айчынная букварыстыка – паняцце рэальнае / А. Клышка; гутарыў Сяргей Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 18 верасня. – С. 4.

Клышка, А. Веды пачынаюцца з буквара / А. Клышка; гутарку запісаў Я. Саламневіч // Алеся. – 1999. - № 9. – С. 1-2.

Клышка, А. От самшитового гребешка до клавиатуры : вышло 40-е издание белорусского “Букваря” / А. Клышка; беседовала Людмила Рублевская // СБ. Беларусь сегодня. – 2008. – 29 августа. – С. 9.

Клышка, А. Першакніжнік : з пісьменнікам, заслужаным работнікам культуры Рэспублікі Беларусь Анатолем Клышкам гутарыць крытык Галіна Тычка / Анатоль Клышка; гутарыла Галіна Тычка // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 14 красавіка. – С. 6-7.

Клышка, А. Святло Буквара / Анатоль Клышка; гутарыла Т. Валачковіч // Народная газета. – 2003. - 5 верасня. – С. 1-6.

Клышка, А. “У такіх кніг, як святое пісанне, няма апошніх перакладчыкаў” : [гутарка з пісьменнікам А. Клышкам] / А. Клышка // Звязда. – 2005. – 16 красавіка. – С. 3.


Пераклады


Айрапет Айрапецян. Першыя сняжынкі; Пралеска : [вершы] // Зоры Севана : вершы, апавяданні, казкі армянскіх пісьменнікаў. – Мн., 1987.

Балган, А. Усмешка : [апавяданне] / А. Балган ; пер. з эстонскага // Полымя. – 1987. – С. 47-52.

Лонг. Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою / Лонг ; пер. са старажытнагрэц. мовы, прадм. і камент. А. Клышкі; Метамарфозы ці Залаты Асёл / Апулей ; пер. з лацін. мовы, прадм. і камент. П. Бітэля.– Мн. : Маст. літ., 1991. – 281 с.

Моваю Эзопа : вольныя пераклады Э. Валасевіча ; Байкі. – Мн. : Маст. літ., 1987. – 238 с. : 1 л. партр.

Мухтар, А. Дзевятая палата : [апавяданне] / А. Мухтар ; пер. з узбекскага // Полымя. – 1987. - № 10. – С. 23-29.

Новаш, Н. Пакуль не зайшло Сонца : апавяданне / Н. Новаш ; пер. з рус. // Полымя. – 1993. - № 6. – С. 106-120.

Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста. Паводле Марка Святое Дабравесце / пер. з грэц. // Спадчына. – 1990. - № 1. – С. 48-57 ; № 2. – С. 40-58 ; 1991. - № 1. – С. 92-104.

Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста. Паводле Мацвея Святое Дабравесце / пер. з грэц. // Спадчына. – 1990. - № 3. – С. 54-61 ; № 4. – С. 76-87.

Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста. Паводле Лукі Святое Дабравесце / пер. з грэц. // Спадчына. – 1991. - № 2. – С. 73-85 ; № 3. – С. 82-94 ; № 4. – С. 101-110 ; № 5. – С. 94-108.

Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста. Паводле Іаана Святое Дабравесце / пер. з грэц. // Спадчына. – 1992. - № 2. – С. 100-109 ; № 3. – С. 96-110.

Песня Даўгавы : вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў / пер. з латышскай мовы : для мал. шк. ўзросту ; уклад. Я. Османіс, С. Панізнік ; рэдсавет Э. Агняцвет [і інш.]. – Мн. : Мастацтва, 1986. – 431 с. – (Сярод перакладчыкаў).

Тарывердзіеў, Ф. Трэнер; Кроплі; Бабулін кісет / Ф. Тарывердзіеў // Вышкі над морам : творы пісьменнікаў Азербайджана і азербайджанскага фальклору. – М., 1989.

Франк, П. Ісак і Рэвека : біблейскія апавяданні для самых маленькіх / П. Франк ; пер. з англ. // Родная прырода. – 1992. - № 5. – С. 26-27.

Франк, П. На пачатку… : як ствараўся Свет : біблейскія апавяданні для самых маленькіх / П. Франк ; пер. з англ. // Родная прырода. – 1992. - № 1. – С. 28-29 ; № 4. – С. 30-31.

Франк, П. Ной і Вялікі Патоп : біблейскія апавяданні для самых маленькіх / П. Франк ; пер. з англ. // Родная прырода. – 1992. - № 3. – С. 28-29.

Франк, П. Якаў і Ісаў : біблейскія апавяданні для самых маленькіх / П. Франк ; пер. з англ. // Родная прырода. – 1992. - № 6. – С. 32-33.


84Гр

А72

Шалва Парухадзе. “Каб я не даглядзеў быка…”; Бык; Асеннія дні // Анталогія грузінскай паэзіі. Т. 2. – Мн., 1989. – С. 230.

КХ ЦГБ


Жыццё і творчасць пісьменніка


91.9:83.3(4Беи)

Б43

Анатоль Клышка // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік. - Мн., 1994. - С. 283-284.

АБ, ЧЗ, КХ, ИБ ЦГБ; Ф1; Ф3; Ф4; Ф5; Ф6; ДО

91.9:83.3(4Беи)

Б43

Клышка Анатоль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 3. - Мн., 1994. - С. 276-279.

ЧЗ, ИБ, КХ, ОО ЦГБ; Ф1; Ф3; Ф4; Ф5; ДО

92(4Беи)

Б43

Клышка Анатоль Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. – Мн., 1999. – С. 351.

ЧЗ, ЧИ, ОО, КХ, ИБ ЦГБ; Ф1; Ф3; Ф4; Ф5; ДО

83.3(4Беи)я2

Э68

Клышка Анатоль Канстанцінавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 4 т. Т. 3. - Мн., 1986. - С. 80.

ЧЗ, ИБ ЦГБ; Ф1; Ф3; Ф6; ДО

92(4Беи)

Б43

Клышко Анатолий Константинович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. – Мн., 1992. – С. 294.

АБ, ЧЗ, ИБ ЦГБ; Ф1


***

Автору “Букваря” – 70 лет! // Шаг. – 2005. – 13 красавіка. – С. 2.

Баравікова, Р. Веды пачынаюцца з буквара / Р. Баравікова // Алеся. - 1999. - № 9. – С. 1-2.

Батвіннік, М.Б. Азбука на ўсе часы / М. Батвіннік. – Мн. : Бел. навука, 2003. – 285 с. : іл.

Пра вучэбныя кнігі для першапачатковага навучання грамаце 16-18, 20 стст., аўтарамі-складальнікамі каторых з’яўляліся Францыск Скарына, Іван Фёдараў, Лаўрэнцій Зізаній Тустаноўскі, Мялецій Сматрыцкі, Спірыдон Сабаль, Сімяон Полацкі, Карыён Істомін, Фёдар Палікарпаў, Кастусь Каганец, Сцяпан Некрашэвіч, Анатоль Клышка.

Бутэвiч А. Стваральнік галоўнай кнігі  / Анатоль Бутэвіч; фота Кастуся Дробава //  Лiтаратура i мастацтва. -  2010. -  16 красавіка. -  С. 15.

Бяздонны слоўны акіян // Наш край. – 2006. – 5 января. – С. 2.

Валачковіч, Т. Святло буквара / Т. Валачковіч //  Народная газета. - 2003. - 5 верасня. - С. 6.

Грані таленту Анатоля Клышкі : да 70-годдзя А. Клышкі, пісьменніка, навукоўца, ураджэнца Баранавіцкага раёна : метадычныя рэкамендацыі. – Баранавічы, 2005. – 16 с.

Гучок, Я. Польскі буквар з партрэтам Скарыны / Я. Гучок // Настаўніцкая газета. – 2003. – 9 верасня. - С. 3.

Клышко, Л. Святло яго кніг / Л. Клышко // Пралеска. – 2005. - № 5. – С. 58.

Крот, М. Лёсам звязаны з радзімай : навуковыя абсягі Анатоля Клышкі / М. Крот // Роднае слова. – 2005. - № 3. – С. 6-8.

Мамонька, У. Карысная кніжка Анатоля Клышкі / У. Мамонька // Тэатральная Беларусь. – 1994. - № 1. – С. 56.

Максімюк, Я. Турыстаў паменшала, але размоўнік ёсць / Я. Максімюк // Ніва. – 1993. - № 8 (люты) – С. 6.

Падарожжа па кнігах Анатоля Клышкі : да 65-годдзя з дня нараджэння // Бібліятэка прапануе. – 2000. - № 1. – С. 22-23.

Раманцэвіч, В. Жыццёвымі сцяжынкамі Францішка Скарыны : урокі пазакласнага чытання па кнізе А. Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга” / В. Раманцэвіч // Роднае слова. – 1990. - № 4. – С. 26-29.

Саламевіч, Я. Слугаванне роднаму слову : Анатолю Клышку – 60 / Я. Саламевіч // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 14 красавіка.

Сцвіскі, М. Упершыню і нарэшце : Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару. Ілюстраваны слоўнік па беларускай мове для вучняў пачатковых класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Рэдактар Аляўціна Вячорка, мастакі Мікалай Казлоў і Наталля Сустава, мастацкі рэдактар Генадзь Мацур. – Менск : ТАА “Асар”, 2003. – 120 с. / М. Сцвіскі // Наша слова. – 2004. – 19 траўня. – С. 8.

Федаровіч, Г.М. Урокі чытання па буквару А. Клышкі / Г.М. Федаровіч // Пачатковая школа. – 2004. - № 11, 12 ; 2005. - № 1, 2.

Цвірка, К. І пісьменнік, і педагог / К. Цвірка // Бярозка. – 1985. - № 4. – С. 25.

Чамярыцкі, В. Найбольшае яго захапленне / В. Чамярыцкі // Літаратура і мастацтва. – 1985. – 19 красавіка. – С. 13.

Чамярыцкі, В. Самародак / В. Чамярыцкі // Роднае слова. – 1995. - № 4. – С. 153-155.

Шоцкий, А. Написал наш земляк : [о книге А. Клышки “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”] / А. Шоцкий // Знамя коммунизма. – 1984. – 1 февраля.

Шубіч, А. Вясёлыя кніжкі Анатоля Клышкі / А. Шубіч // Наш край. – 2005. – 16 апреля. – С. 5.

Шубіч, А. Кніжкі Анатоля Клышкі / А. Шубіч // Наш край. – 2005. – 3 верасня. – С. 4.

Шубіч, М. Повязь часоў // Наш край. – 2005. - 3 сентября. - С. 4.

Юруць, В. Стваральнік буквара наведаў Баранавічы // Intex-press. – 2005. – 21 красавіка. – С. 13.


Вершы, прысвечаныя пісьменніку



84Бел7

Г62

Голуб, Ю. Самапіска Анатоля Клышкі : [верш] // Сын небасхілу : вершы. – Мн., 1989. – С. 35.




КХ ЦГБ


Голуб, Ю. Самапіска Анатоля Клышкі, аўтара беларускага буквара : [верш] / Ю. Голуб // Гродненская правда. – 1986. – 7 июня ; Літаратура і мастацтва. – 1986. – 28 верасня. – С. 9.


84Бел7

П22

Пашкоў, Г. Кедры над Прыпяццю : [верш, прысвечаны А. Клышку] // Пашкоў, Г.П. Люблю, спадзяюся, жыву... : лірыка. – Мн., 1990. – С. 42-43.




КХ ЦГБ





Бібліяграфічны спіс літаратуры падрыхтаваны супрацоўнікамі АІБР ЦГБ імя В. П. Таўлая.


Складальнік І.С. Серафімовіч.

Рэдактар Л.В. Шлык.


Рэспубліка Беларусь,

225320,

г. Баранавічы,

вул. Леніна, 53,


т. (0163) 40-36-90.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
Таленавіты паэт, мужны рэвалюцыянер, Валянцін Таўлай пражыў нядоўгае жыццё, якое цалкам аддаў барацьбе за шчасце свайго народа

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая
Уладзіслаў Галубок (Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб) нарадзіўся ў 1882 годзе на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна. Паэт, празаік, драматург,...

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconЦэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая
Браніслава Міхайлаўна Лапкоўская (у дзявоцтве Прушынская) нарадзілася 24 лістапада 1937 г у вёсцы Пастарынне Баранавіцкага раёна...

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconБрэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Мікалай Арцёмавіч Засім нарадзіўся ў вёсцы Шэні Пружанскага раёна ў сялянскай сям’і. Беззямелле І галеча пагналі бацькоў разам з...

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы icon380 год з дня атрымання Магдэбурскага права І герба
Каляндар знамянальных І памятных дат [Тэкст] / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынга, [складальнік А....

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconАддзел ідэалагічнай работы райвыканкама цэнтральная раённая бібліятэка
М. Лынькоў, былы першы сакратар Саюза пісьменнікаў бсср, літаратуразнаўца І перакладчык

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconПраваслаўныя чытанні на 2011 год
Цгб імя В. П. Таўлая Кашыцкая Л. У., заг чыт залы цгб імя В. П. Таўлая Кузьміч В. У., бібліятэкар ІІ кат цгб імя В. П. Таўлая 17...

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconІнфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2013 год / ггцбс імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава,...

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы iconІнфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2012 год / ггцбс імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка