Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны




НазваДвойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны
Дата канвертавання04.01.2013
Памер21.08 Kb.
ТыпДокументы
Karn1116paliennie


Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня – Усясьветны дзень без тытунёвага дыму і трэці чацьвер лістапада – Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Абодва дні зьявіліся зь ініцыятывы Міжнароднага таварыства анколягаў. Мэта – прыцягнуць ўвагу грамадзкасьці да нэгатыўных мэдычных наступстваў паленьня. Пра праблемы паленьня ў Беларусі распавядае Ігар Карней.


Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі паляць 42% насельніцтва (зь іх 64% мужчын і 19% жанчын). Для параўнаньня: у Расеі паліць 37% жыхароў, ва Ўкраіне – 36%, у Японіі – 31%, у Вялікай Брытаніі – 25%, у Гішпаніі – 21%, у ЗША – 22%.


Лекар-гігіеніст адной зь менскіх клінік Алена Афанасева кажа, што даказаная сувязь паміж ужываньнем тытуню з 12 формамі раку. Каля 30% усіх пухлінаў і сьмяротных вынікаў ад анкалёгіі так ці інакш зьвязаныя з паленьнем. За апошнія 10 гадоў у Беларусі з 338 000 хворых на рак 101 000 захварэлі паленьня. Менавіта таму, як кажа спадарыня Афанасева, можна зразумець страх бацькоў, якія перакананыя: іх дзеці прызвычайваюцца да паленьня яшчэ ў школе.


(Афанасева: ) “Гэта праблема адназначна дзяржаўнага ўзроўню і патрабуе ўдзелу як дзяржаўных структураў, так і прыватных, грамадзкіх аб’яднаньняў. Так што, на сёньняшні дзень праблема вельмі значная. У мяне ўвогуле склалася ўражаньне, што ў кожнай школе колькасьць тых, хто паліць, пастаянна расьце; прыходзяць бацькі, якія ня ведаюць, што рабіць, абураюцца, скардзяцца. Ім адназначна патрэбная дапамога”.


Да 90 % людзей пачынаюць паліць з маладосьці. У 7-8 клясах беларускіх школаў сыстэматычна паляць да 10% вучняў; у 9-10 – ужо каля 20%. Ва ўзросьце 15-19 гадоў паляць да 40% юнакоў і 7% дзяўчат. Амэрыканскія дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што менавіта маладыя людзі, якія запалілі да 18 гадоў, ня могуць разьвітацца з цыгарэтай да канца жыцьця.


У заходніх краінах з паленьнем змагаюцца рознымі спосабамі. Усё больш пашыраецца сьпіс грамадзкіх месцаў, дзе паліць забаронена. На цыгарэтных пачках усё часьцей зьмяшчаюць ня толькі папераджальныя надпісы пра шкоду паленьня, але і візуальны малюнак – прыкладам, выяву лёгкіх хворага на рак.


У Беларусі ў кавярнях чалавек з цыгарэтай – справа звыклая. Адзін з рэдкіх рэальных крокаў – забарона на продаж тытуню мэтадам самаабслугоўваньня. Гандляр мусіць асабіста пераканацца, што курцу ёсьць 18 гадоў.


Каардынатар Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя супраць паленьня Ўладзімер Сякач кажа: нават ініцыятыва разнастаіць папераджальныя надпісы на пакунках не знайшла вялікай падтрымкі.


(Сякач: ) “Калі мы прапаноўвалі, каб гэтыя надпісы былі розныя і зьмяняліся пэрыядычна раз на квартал ці хоць бы раз на паўгоду, каб вока не прывыкала, то ў дакумэнце гучыць такі выраз – “…друкуецца адзін з гэтых надпісаў”. А таму атрымліваецца, што вытворцы юрыдычна самі вольныя гэтыя надпісы выбіраць. Але ў любым выпадку я лічу, што гэта ўсё роўна зрух”.


Згодна з дадзенымі маніторынгу Міністэрства аховы здароўя Беларусі, болей за іншых паляць працаўнікі сельскай гаспадаркі. Пасьля ідуць навучэнцы ПТВ, беспрацоўныя, студэнты, службоўцы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны icon21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны unesco 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага...

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя
У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на...

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на якім напісана гісторыя
У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на...

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconМеждународные десятилетия и годы, объявленные и отмечаемые ООН
У першым раздзеле пералічаны міжнародныя дзесяцігоддзі І гады, якія аб’яўлены І адзначаюцца па лініі аан, а таксама розныя сусветныя...

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconСёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў
Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных...

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconЦі выгадны ягадны бізнэс, ці вядзецца радыяцыйны кантроль за дарамі лесу?
На крытым рынку няма ніводнага вытворцы. А вось дарамі лесу на адкрытым рынку гандлююць ў асноўным менавіта самі зборшчыкі грыбоў...

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconЯк мітусня гасцюе дзень пры дні

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconКонкурс Рады Еўропы І eyp для маладых журналістаў 3 Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі 3 Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»
Слухачы узв, які створаны ў Гродне з ініцыятывы грамадскага аб'яднання «Цэнтр «Трэці сектар», працуюць на карысць грамадства

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны icon17 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з галечай. Паводле статыстыкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, болей за 3 мільярды насельнікаў Зямлі жывуць
Беларусі, толькі 1 адсотак насельніцтва краіны жыве ў галечы. Сёньня пражыткавы мінімум складае 158 тысячаў беларускіх рублёў – гэта...

Двойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны iconМерапрыемства " Слова кніжцы беларускай"
Вы, напэўна, ведаеце, што 2012 год аб’яўлены Годам кнігі, а 2 (другога) красавіка мы адзначаем Міжнародны дзень дзіцячай кнігі (Тыдзень...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка