Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з




НазваПрэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з
Дата канвертавання04.01.2013
Памер20.79 Kb.
ТыпДокументы
Karn1117praca


Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў (у тым ліку з краінаў СНД) да гандлю алькаголем і лекамі. Ад 1 красавіка 2007-га будзе забаронена запрашаць іншаземцаў працаваць гандлярамі ў крамах, на кірмашах і ў сфэры вулічнага гандлю. Аднак найбольшыя абмежаваньні чакаюцца ў будаўнічай галіне, дзе гастарбайтэры займаюць ледзьве не палову ад агульнай колькасьці працоўных. На будоўлях у Расеі, дарэчы, працуе шмат грамадзянаў Беларусі. Расказвае Ігар Карней.


У Фэдэральнай міграцыйнай службе адзначаюць: квоты на прыцягненьне замежнай працоўнай сілы будуць вызначацца асобна для кожнай краіны.


Намесьнік Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Сяргей Шухно напярэдадні заявіў, што Беларусь ў параўнаньні зь іншымі дзяржавамі ў больш выгодным становішчы -- рашэньне пра ўвядзеньне квотаў ня будзе тычыцца Беларусі. Сёлета ў Санкт-Пецярбурзе кіраўнікі ўрадаў падпісалі пагадненьне аб забесьпячэньні роўных правоў грамадзянаў двух краінаў на свабоду перамяшчэньня. Пагадненьне прадугледжвае знаходжаньне без міграцыйнай карты, вызваленьне ад рэгістрацыі да 30 дзён, спрошчаную працэдуру атрыманьня віду на жыхарства.


Аднак калі Беларусь ратыфікавала адпаведны закон, то Расея гэтага яшчэ не зрабіла. Прадстаўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі Сяргей Сямёнаў кажа, што беларусы мусяць быць пільнымі падчас працаўладкаваньня ў Расеі.


(Сямёнаў: ) “Ёсьць Рэгістрацыйная палата, дзе ўсе нюансы можна ўдакладніць. Там ажыцьцяўляецца праверка ліцэнзіі на працаўладкаваньне. Таму любы грамадзянін мае права зьвярнуцца ў Рэгістрацыйную палату наконт таго, ці мае нейкая фірма права працаўладкоўваць грамадзянаў за мяжой, у сваёй краіне і г.д.”


Барыс Грабоўскі -- Маскве працаваў на будоўлі легальна. Кажа, што грошы плацілі прыстойныя, праўда, працаваць даводзілася па 12-14 гадзінаў у працоўныя дні і па 8 гадзінаў у выходныя. Аднак, паводле спадара Грабоўскага, як толькі зьявілася зьвесткі пра магчымыя абмежаваньні ў працаўладкаваньні, працадаўцы пачалі адмаўляцца ад паслугаў замежнікаў, у тым ліку і беларусаў.


(Грабоўскі: ) “За месяц у нас атрымлівалася, як і на іншых прэстыжных фірмах, па 1000-1200 даляраў. Але на сёньняшні дзень легалізацыя ўжо фактычна закрытая. Асобаў, якія прыехалі пазьней 30 кастрычніка, іх ужо працадаўцы легалізоўваць ня будуць”.


Супрацоўніца аддзелу працоўнай міграцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена Шаўчэнка пацьвярджае, што асноўны паток беларусаў, якія шукаюць працу, арыентаваны на Расею. Аднак моладзь усё ж аддае перавагу іншым краінам.


(Шаўчэнка: ) “Моладзь у асноўным едзе ў ЗША і Вялікую Брытанію. Гэта дзьве краіны, якія зьяўляюцца асноўнымі кірункамі руху моладзі ў пытаньнях працоўнай міграцыі. З астатніх краінаў – аб’ектыўна Расейскай Фэдэрацыя. Але ва ўсіх выпадках адметнасьць гэтай міграцыі адна: туды едуць на працы, зьвязаныя з фізычнай працай. Гэта, перадусім, сфэра абслугоўваньня ці сельская гаспадарка і будаўніцтва. То бок, незалежна ад ўзроўню адукацыі, праца, якая патрабуе ня вельмі высокай кваліфікацыі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconЗа чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў»
Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году стала чародная складанка музычнага партала «Прэм'ер Тузін-2007», зьяўленьне...

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з icon9 траўня, у апошні дзень працы выставы "Мотаршоў-2007", прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў стэнды дылераў усясьветных вытворцаў І расказаў, якой бачыць
Пры гэтым прэм’ер агучыў беларускія патрабаваньні: сучасны дызайн, камфортны салён І высокую якасьць. Як лічаць спэцыялісты, такія...

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconАфіцыйнага сайту Менгарвыканкаму
Расейскі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў пасьля перамоваў заявіў прэсе: "Пытаньні складаныя, у адно імгненьне не вырашаюцца". Удзельнікі форумаў...

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconБеларускі аўтарынак аддадуць "кітайцам"
Пра гэта на мінулым тыдні заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Паводле яго, урад такім чынам плянуе зарабіць 15 мільёнаў эўра....

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconХоць выйшлі "сухімі з вады" І зноў прыбіліся да больш сьціплага берага былы прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын. Указам Лукашэнкі ён прызначаны куратарам будоўлі
Экс-міністар замежных спраў Іван Антановіч, былы партыйны функцыянэр, выкладае ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце прававыя дысцыпліны....

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з icon"Думаецца, граматна спланаваная акцыя Расеі І Штатаў. Каб скупіць краіну за капейкі. Дзякуй вусатаму". Альф
Але як толькі Лукашэнка падпісаў Указ аб будаўніцтве аэс, амэрыканцы тут жа ўгледзелі ў гэтым імкненьне дыктатара да таго, каб атрымаць...

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconСёньня ў Беларусі І Расеі, на суткі раней, чым ва ўсім сьвеце, адбылася прэм’ера самага пасьпяховага анімацыйнага праекту сучаснасьці "Шрэк Трэці". На
Сёньня ў Беларусі І расеі, на суткі раней, чым ва ўсім сьвеце, адбылася прэм’ера самага пасьпяховага анімацыйнага праекту сучаснасьці...

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconСёньня ў канцэртнай залі "Менск" адкрыўся "Дударскі фэст 2007". У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку госьці зь Літвы І Польшчы. На
Сёньня ў канцэртнай залі “Менск” адкрыўся “Дударскі фэст – 2007”. У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку...

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconВул. Савецкая 11, Менск, 220010
Менскага аблвыканкаму й Прэзыдыюму Менаблсавету дэпутатаў 14 ліпеня 2008 года, на якім праводзілася працэдура па зацьверджаньні складу...

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з iconУсё больш мы аддаляемся ад памятнага лета 1944 года, калі на беларускую зямлю, у тым ліку І на асіповіцкую, прыйшло доўгачаканае вызваленне ад фашысцкай чумы
У нашым раёне акупантамі расстраляна І спалена больш за 10 тысяч чалавек, каля 8 тысяч адпраўлена ў нямецкае рабства. 50 населеных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка