Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893




НазваЗарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893
Дата канвертавання04.01.2013
Памер87.75 Kb.
ТыпДокументы
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 08.12.2006 N 122 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39"


Зарегистрировано в НРПА РБ 15 февраля 2007 г. N 8/15893


У адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 35 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб экстэрнаце ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 75, 8/9680) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

у назве i ў тэксце пастановы словы "ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi" замянiць словамi "ў агульнаадукацыйных установах";

Палажэнне аб экстэрнаце ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанае дадзенай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).


Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ


УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Мiнiстр фiнансаў Мiнiстр працы

Рэспублiкi Беларусь i сацыяльнай абароны

М.П.Корбут Рэспублiкi Беларусь

08.12.2006 У.М.Патупчык

08.12.2006


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

28.05.2003 N 39

(у рэдакцыi пастановы

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

08.12.2006 N 122)


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ЭКСТЭРНАЦЕ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ

Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 35 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238) i вызначае асаблiвасцi атрымання адукацыi самастойна з атэстацыяй у парадку экстэрната.

2. У гэтым Палажэннi выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх вызначэннi:

экстэрн - асоба, якая не мае агульнай базавай або агульнай сэрэдняй адукацыi, не навучаецца ў агульнаадукацыйных установах, установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, самастойна засвоiла вучэбныя праграмы i праходзiць вынiковую атэстацыю за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi;

экстэрнат - працэдура праходжання вынiковай атэстацыi ў мэтах вызначэння адпаведнасцi вынiкаў самастойнай вучэбнай дзейнасцi экстэрнаў патрабаванням адукацыйных стандартаў i вучэбных праграм за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi.

3. Вынiковая атэстацыя складаецца з экзаменаў, у тым лiку выпускных экзаменаў, i праводзiцца ў вуснай, пiсьмовай i практычнай формах.

4. Права здаваць экзамены за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, не атрымалi агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю i не займаюцца ў агульнаадукацыйных установах, установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

5. Праходжанне экстэрнам вынiковай атэстацыi не абмяжоўваецца яго ўзростам.

Глава 2

АРГАНIЗАЦЫЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫНIКОВАЙ АТЭСТАЦЫI


6. Экзамены для экстэрнаў праводзяцца за ўзровень агульнай базавай або за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi.

Да здачы экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi дапускаюцца экстэрны, якiя прадставiлi даведку аб навучаннi ў агульнаадукацыйных установах на ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi, але не атрымалi агульную базавую або агульную сэрэднюю адукацыю цi даведку з устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, але не здалi экзамены за перыяд навучання на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi.

У выпадку, калi экстэрн навучаўся самастойна, ён указвае аб гэтым у сваёй заяве.

7. Экстэрну, якi здае экзамены за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi, неабходна да 20 красавiка, у асобных выпадках не пазней чым да 1 мая (прызыў на ваенную службу цi вяртанне з яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану здароўя i iнш.), падаць заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб здачы ў бягучым годзе экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама прадставiць даведку аб месцы жыхарства, дакумент аб адукацыi ў арыгiнале (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi).

Асобы, якiя навучалiся ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi, але не атрымалi агульнай сярэдняй адукацыi ў час навучання ў гэтых установах, прадстаўляюць даведку аб паспяховасцi, даведку аб навучаннi (акадэмiчную даведку).

8. Здача экзаменаў праводзiцца ў агульнаадукацыйнай установе па месцы жыхарства экстэрнаў, якая вызначана аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.

9. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа накiроўвае ў агульнаадукацыйную ўстанову, якая вызначана для прыёму экзаменаў у парадку экстэрната, зацверджаны спiс экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы. Кiраўнiк агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб допуску экстэрнаў да экзаменаў.

10. Экстэрны здаюць экзамены за ўзровень агульнай базавай адукацыi - па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi; за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi - па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.

Вынiковая атэстацыя па вучэбных прадметах "Музыка", "Выяўленчае мастацтва", "Фiзiчная культура", "Працоўнае навучанне", "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" праводзiцца па жаданнi экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах ён не атэставаны, то ў пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "не вывучаў(ла)".

11. Канкрэтныя даты выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i даводзяцца да ведама экстэрнаў праз сродкi масавай iнфармацыi, экзамены па астатнiх вучэбных прадметах праводзяцца ў маi - чэрвенi (тэрмiны вызначаюцца агульнаадукацыйнай установай).

У асобных выпадках (прызыў на ваенную службу цi вяртанне з яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану здароўя i iншых) вынiковая атэстацыя экстэрнаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi можа праводзiцца з дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь у iншыя тэрмiны.

12. Для правядзення экзаменаў агульнаадукацыйная ўстанова стварае экзаменацыйныя камiсii па кожным вучэбным прадмеце. Iх склад зацвярджаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы не пазней чым за тыдзень да пачатку экзаменаў.

13. Здача экзаменаў у парадку экстэрната ажыццяўляецца па вучэбных прадметах на базавым узроўнi вывучэння прадмета, праграмы па якiх зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Па жаданнi экстэрн можа здаваць экзамены па вучэбных прадметах на павышаным або паглыбленым узроўнi вывучэння.

14. Экзамены за ўзровень агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi праводзяцца па тэкстах, якiя змешчаны ў зборнiках экзаменацыйных матэрыялаў па адпаведных вучэбных прадметах i бiлетах, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Практычныя заданнi, якiя прадугледжваюцца бiлетамi, распрацоўваюцца педагагiчнымi работнiкамi агульнаадукацыйнай установы i зацвярджаюцца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы не пазней чым за тыдзень да пачатку экзаменаў.

У выпадку, калi экстэрн здае экзамены ў iншыя тэрмiны, выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

15. Экстэрн мае права карыстацца падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай з бiблiятэчнага фонду, а таксама вучэбным абсталяваннем для падрыхтоўкi да экзаменаў. Агульнаадукацыйная ўстанова павiнна арганiзаваць для яго кансультацыi па вучэбных прадметах.

16. Экстэрны, якiя прадставiлi даведку аб навучаннi на ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi i асабовую картку вучня, здаюць экзамены па тых вучэбных прадметах, па якiх яны не атэставаны, мелi адзнаку "0", не здавалi выпускныя экзамены.

17. Экстэрны, якiя навучалiся ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, але не атрымалi дакумент аб адпаведнай адукацыi, вызваляюцца ад экзаменаў, выпускных экзаменаў за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi пры наяўнасцi даведкi аб паспяховасцi, даведкi аб навучаннi (акадэмiчнай даведкi) са станоўчымi адзнакамi па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента, у тым лiку са станоўчымi экзаменацыйнымi адзнакамi па тых вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца выпускныя экзамены за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi.

18. Экстэрны, якiя захварэлi ў час здачы экзаменаў i выздаравелi да iх заканчэння, прадстаўляюць медыцынскую даведку, на аснове якой iм дазваляецца завяршыць здачу экзаменаў да 10 лiпеня бягучага года. У выпадку працягу хваробы яны могуць здаваць выпускныя экзамены ў жнiўнi бягучага каляндарнага года або ў наступны год.

Экстэрны, якiя не з'явiлiся на экзамены без уважлiвых прычын, да наступных экзаменаў у бягучым годзе не дапускаюцца.

19. Экстэрну, якi па ўважлiвых прычынах не здаў адзiн цi некалькi экзаменаў па вучэбных прадметах за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi, выдаецца даведка, у якой указваецца, калi i па якiх вучэбных прадметах праводзiлася вынiковая атэстацыя, якiя адзнакi атрымаў экстэрн па кожным вучэбным прадмеце. Даведка падпiсваецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы, яго намеснiкам па асноўнай дзейнасцi i не менш чым двума педагагiчнымi работнiкамi, якiя прымалi экзамены. Экстэрн мае права завяршыць здачу экзаменаў у наступны год.

20. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi фiксуюцца ў пратаколе экзаменаў з паметкай "экстэрнат", якi падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

Кiраўнiк агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб выдачы iм адпаведна пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi або атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi.

Выдача дакументаў аб агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi фiксуецца ў кнiзе выдачы дакументаў аб адукацыi.

21. Кнiга выдачы дакументаў аб адукацыi, зацверджаны спiс экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы, пратаколы правядзення экзаменаў, пiсьмовыя экзаменацыйныя работы захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе ў адпаведнасцi з устаноўленым парадкам.


Глава 3

ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ


22. Здача экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах у межах вучэбнага плана агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца бясплатна.

23. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа плануе фiнансавыя сродкi на аплату працы педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў, якiя прадугледжаны для прыёму экзаменаў экстэрнам.

24. Для правядзення экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi фармiруюцца класы напаўняльнасцю ад аднаго да 25 вучняў.

25. На правядзенне экзаменаў па вучэбных прадметах, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, адводзiцца:

за ўзровень агульнай базавай адукацыi:

4 астранамiчныя гадзiны - па вучэбнаму прадмету "Матэматыка";

1 астранамiчная гадзiна - дыктант, 4 астранамiчныя гадзiны - пераказ па вучэбных прадметах "Беларуская мова" i "Руская мова";

за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi:

5 астранамiчных гадзiн - па вучэбнаму прадмету "Матэматыка";

1 астранамiчная гадзiна - дыктант, 4 астранамiчныя гадзiны - водгук, 4 астранамiчныя гадзiны - пераказ па вучэбных прадметах "Беларуская мова" i "Руская мова".

На праверку пiсьмовых работ адводзiцца па 15 мiнут на кожную пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай базавай адукацыi i па 20 мiнут на кожную пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi.

26. На правядзенне экзаменаў у вуснай форме па кожным вучэбным прадмеце за ўзровень агульнай базавай або за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi адводзiцца па 20 мiнут на аднаго экстэрна. За вiды работ, якiя прадугледжаны пры правядзеннi экзаменаў у агульнаадукацыйнай установе, праводзiцца пагадзiнная аплата па стаўках для педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconЗарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
О внесении изменения в постановление министерства здравоохранения республики беларусь от 20 февраля 2009 Г. N 20

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconОб утверждении перечня рыбохозяйственных водоемов местного значения
Постановление акимата Карагандинской области от 30 октября 2007 года n 23/02. Зарегистрировано Департаментом юстиции Карагандинской...

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconИменем Российской Федерации решение 28 февраля 2007 г. Дело n а40-75051/06-53-621 7 марта 2007 г. (извлечение)
Арбитражный суд в составе: председательствующего Т., единолично, протокол судебного

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconПравительство удмуртской республики постановление
Зарегистрировано в Управлении Минюста РФ по Приволжскому федеральному округу 20 марта 2007 г. N ru18000200700037

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconПрограмма утверждена решением Думы городского округа Жигулевск от 15 февраля 2007 года №144
«Развитие физической культуры и формирование здорового образа жизни населения городского округа Жигулевск округа Жигулевск», утвержденной...

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconЗарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Утвердить прилагаемую Программу развития масложировой отрасли Республики Беларусь на 2007 2010 годы (далее Программа)

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconПервый арбитражный апелляционный суд постановление от 2 февраля 2009 г по делу n а11-9693/2007-К1-1/517
А11-9693/2007-К1-1/517, принятое судьей Беловым А. А., по иску общества с ограниченной

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconМинистерство образования и науки российской федерации приказ
Российской Федерации 19 января 2007 г., регистрационный n 8806), с изменениями, внесенными приказом Министерства образования и науки...

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconПостановление государственного таможенного комитета республики беларусь
Постановление Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 27 ноября 2007 г. №119 (зарегистрировано в Национальном...

Зарегистрировано в нрпа рб 15 февраля 2007 г. N 8/15893 iconДокумент зарегистрирован в нрпа 02. 06. 2005 №5/16038 постановление совета министров республики беларусь

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка