У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Дата канвертавання04.01.2013
Памер16.5 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне.


На афіцыйным сайце Менгарвыканкаму зьявілася такая навіна: “Колькасьць падзеньняў пасажыраў у салёнах сталічнага грамадзкага транспарту павялічылася… сёлета за дзесяць месяцаў у грамадзкім транспарце траўмы атрымалі 48 пасажыраў. За аналягічны пэрыяд мінулага году траўмы атрымалі 39 пасажыраў. Гэтак, у часе выхаду з аўтобуса 87-марштура дзьвярыма сьціснула 80-гадовую старую. Кабета спрабавала вызваліцца, аднак выпала з аўтобусу проста пад задняе кола машыны”.


Блогерка krasannna наведала сваю студэнцкую паліклініку ды заўважыла там некаторыя зьмены: “…там ужо функцыянуе “электронная рэгістратура”. Талёнчыкі да доктара друкуе апарат з гукам касірнай машынкі. А на талёнчыках стаіць нават поўнае імя, імя па бацьку наведвальніка, а таксама доктара… А можа гэта новая пастка для студэнтаў? Выпішуць пасьля бюджэтнікам дадатковы годзік на разьмеркаваньне, бо карысталіся рэгулярна дзяржаўнымі паслугамі? Чаго толькі не можа быць”.


У сеціве зьявіўся сайт мастацкай майстэрні псыханэўралягічнага інтэрнату ў Навінках. На сайце можна ўбачыць малюнкі тых людзей, якія жывуць у гэтым інтэрнаце. Стваральнікі сайту пішуць: “…зараз мы спрабуем казаць. Казаць на мове, зразумелай для ўсіх – на мове мастацтва. І казаць не пра праблемы, не пра тое, што вялікі й сьветлы сьвет выкінуў нас. Не пра тое, што нам здрадзілі. Не пра тое, што ўбачыўшы нас шмат хто адварочваецца ў бок альбо ўтаропліваецца ў нас. Не пра тое, што шмат якія дыягназы няслушныя. Не пра тое, што мы цягам усяго жыцьця не выходзім за сьцены інтэрнатаў. І не пра тое, што ва ўсім гэтым ніхто не вінаваты. Мы будзем казаць пра дрэвы, пра восень, пра трусоў, сабак, маракоў, насарогаў, пра сонца, дамы, сланоў і людзей. Быць псыхахронікам кепска… Але галоўнае – застаецца чалавекам”.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі была Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Брэжнева, толькі даведзеная да абсурду. У спалучэньні з азіяцкім мэнталітэтам І туркмэнскімі радавымі традыцыямі гэтая мадэль набыла...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
А на сайце Ініцыятыва можна знайсьці фотарэпартаж з пэрформансу на Хэлоўін: у традыцыйнага гарбуза, зь якім па менскіх вуліцах хадзілі...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Калі зацьвердзяць, гэта не азначае, што аўтаматычна курсы зьнікнуць – некаторыя зь ІХ унівэрсытэты змогуць пакінуць за кошт таямнічых...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Адна з асобаў – мужчына зь відэакамэрай на шыі, на відэакамэры напісана “БТ”. Іншая асоба – мужчына ў форме амапаўца. Трэцяя – жанчына,...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
У якойсьці Алма-Аце ў рэйсавым аўтобусе выпадковы пасажыр мог дыктарскай тырадай папрасіць квіточак прабіць. І ў Кёнігсбэрзе дагэтуль...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Беларусі на беларускай мове”, – заявіў спадар Чаргінец у інтэрвію бт. Паводле словаў Чаргінца, гэта ўвяло ў шок людзей, якія прайшлі...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Анастасія Слуцкая” стаў уладальнікам галоўнага прызу Міжнароднага кінафэстывалю “Залаты пеўнік І 100 колераў”, які адбыўся ў Кітаі....

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Пакажам, колькі нас! У менску можна ісьці да пахаваньня Караткевіча на Ўсходніх могілках. У воршы й Віцебску ёсьць помнікі. Што рабіць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка