Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл




НазваЖмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл
Дата канвертавання04.01.2013
Памер15.5 Kb.
ТыпДокументы
Жмудзінскія(летувіскія) землі ў ВКЛ.


Аб’яднаньне зямель продкаў сучасных летувісаў у складзе Вялікага Княства Літоўскага расьцягнулася на пэрыяд з другой чвэрці 13 і да першай чвэрці 15 стст. Значную ролю ў гэтым працэсе зыграла неабходнасьць супрацьстаяць крыжацкай агрэсіі
Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага зьвязана з імём Міндоўга, які 6 ліпеня 1253 году быў каранаваны ў беларускім Наваградку. Хаўрус Літвы зь Лівонскім ордэнам на падставе прыняцьця каталіцтва дазволіў ордэну патрабаваць у Міндоўга «мірнай» перадачы яшчэ не ахрышчаных зямель. Так, у 1255 годзе Міндоўг напісаў грамату дарэньня Лівонскаму ордэну Селы, а ў 1259 — Скалвы, Нардувы, Паўночнай Судувы і Жамойці (гэта было пацьвярджэньне, Жамойць перайшла да Лівоніі яшчэ пры каранацыі Міндоўга) — большай часткі тэрыторыі сучаснай Летувы.
Аднак жамойты паднялі паўстаньне, 13 ліпеня 1260 году адбылася бітва пры Дурбе, у якой загінула 130 рыцараў і магістар Лівонскага ордэна Бургхард Горнгузэн. У адказ Аляксандар IV арганізаваў падмогу Тэўтонскаму ордэну. На мяжы 1260—1261 гадоў лівонцы занялі два замкі ў Куроніі, але 3 лютага 1261 году жамойты разьбілі іх ля Лелвардэ. Напрыканцы лета гэтага ж году дэлегацыя жамойтаў прыбыла да Міндоўга з просьбай прыняць Жамойць пад уладу Літвы і пачаць вайну супраць Тэўтонскага ордэна. Пад націскам Траняты Міндоўг прыняў гэтую просьбу.
На працягу стагодзьдзя большая частка Жамойці знаходзілася ў складзе Вялікага Княства, аднак па сьмерці вялікага князя літоўскага Кейстута, у 1382, ягоны наступнік Ягайла аддаў гэтыя землі лівонцам. Жамойты неўзабаве паўсталі й зрынулі гэтую залежнасьць. У 1398 вялікі князь Вітаўт зноў перадаў гэтыя тэрыторыі лівонцам, другасна жамойцкія землі перайшлі пад уладу немцаў пасьля паўстаньня 1400—1401. Вядома, што Вітаўт чатырохразова (у 1384, 1390, 1398 і 1404 гг.) аддаваў Жамойць Тэўтонскаму ордэну. Словы Вітаўта з Мэтрыкі ВКЛ: «Жамойты хаваюцца ў пушчах сваіх ад погляду княжых зборшчыкаў даніны й іншых службовых асоб дзяржавы ад якіх дзяржаве ні прыбытку ні славы ні пашаны». Гэтая тэрыторыя хоць і была важнай, аднак выкарыстоўвалася вялікімі князямі літоўскімі ў якасьці разьменнай манэты ў іхняй тагачаснай зьнешняй палітыцы.
Канчатковае далучэньне Жамойці да Вялікага Княства адбылося толькі пасьля Грунвальдзкай бітвы (1410), да якой большая частка цяперашняй Летувы знаходзілася пад акупацыяй крыжакоў і нават юрыдычна ўваходзіла ў склад крыжацкай дзяржавы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл iconБеларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага Змест
Эвалюцыя цэнтральнай улады вкл: ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл icon3. Федэратыўная структура І
У хіу – ху ст тэрыторыя вкл уяўляла сукупнасць шматлікіх земляў, групы якіх розніліся паводле сваіх тэрытарыяльных паўнамоцтваў....

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл icon4. утварэнне І развіццё вкл у сярэдзіне XIII – 70-я гг. XIV ст
Пытанне аб “летапіснай” Літве. Перадумовы стварэння вкл. Канцэпцыі ўтварэння дзяржавы

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл icon…Що ви зв’яжете на Землі, те буде зв’язано І на небі, І що дозволено на Землі, те буде дозволено на небі…Якщо двоє з вас згодні на Землі прохати за якусь
«…Що ви зв’яжете на Землі, те буде зв’язано І на небі, І що дозволено на Землі, те буде дозволено на небі…Якщо двоє з вас згодні...

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл iconСтудента 1 курса фзо
Арганізацыя дзяржаунага кіравання І сацыяльна -палітычны лад вкл. Сацыяльна – палітычныя адносіны у вкл

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл iconРозділ I. Вступ
Загальна площа земель в межах міста складає 6094 га, з них забудовані землі 4240 га, решту складають землі рекреаційної зони

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл iconПлан-канспект урока гісторыі
...

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл iconБітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім
Вкл І вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім полі на беразе Дняпра, у 5 км ад Воршы. Бітва скончылася абсалютнай перамогай...

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл iconРеферат по истории Беларуси Образование вкл
Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе І суседніх тэрыторыях новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага,...

Жмудзінскія(летувіскія) землі ў вкл iconСудовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім
Вкл. Яна з’явілася складальнай часткай сістэмнай рэформы, якая праводзілася у вкл у ХVI ст. Адначасова з судовай таксама праводзіліся...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка