Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и




НазваАб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и
Дата канвертавання24.11.2012
Памер67.56 Kb.
ТыпДокументы
Акуліч У. Аб навуковай значнасьці трактата С.М. Аскеркі “План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция «Управление в социальных и экономических системах”. 11 декабря 2005 г. Минск. Материалы конференции. – Мн.: Изд-во МИУ, 2005. – 380 с. С. 121-124


АБ Навуковай значнасьці трактата С.М. Аскеркі

“План, які не зьяўляецца нормай”

У. Акуліч, Мінскі інстытут кіраваньня

У гісторыі эканамічнай думкі Беларусі найменш дасьледаваным застаецца сярэдневечны перыяд: ад вытокаў да Новага часу (1520-1770). Прычым такі стан рэчаў не зьяўляецца характэрным толькі для нашай краіны. Нават у такіх вялікіх эўрапейскіх краінах, як Ангельшчына ці Францыя, таксама ў свой час былі праблемы з засваеньнем сярэдневечнай лацінамоўнай навуковай спадчыны. Гэта справа не аднаго году скласьці бібліяграфію асноўных эканамічных трактатаў таго часу і перакласьці іх на сучасную нацыянальную мову. Праўда адна асаблівасьць у Беларусі ўсё ж захаваецца. Контррэфармацыя, якая перамагла калісьці па беларускіх землях, дазваляе загадзя прадказаць беднасьць вынікаў у пошуках сьвецкай эканамічнай літаратуры, асабліва ў перыяд 1650-1770 гады.

Як раз да гэтага перыяду адносіцца трактат ураджэнца Беларусі С.М. Аскеркі “Неабавязковы план найхутчэйшага асваення пусткавых зямель у Брандэбургскай марцы”1 (1762). Ён быў адкрыты дзякуючы намаганьням прафэсара Сьцяпана Янчанкі (1924-1999), які адшукаў яго ў Пецярбургскай бібліятэке імя Салтыкова-Шчадрына, і падрыхтаваў да перавыданьня ў 1995 годзе. Той гучны факт, што трактат уяўляў сабой шэраг парад па ўдасканаленьні гаспадаркі Прусіі і быў адрасаваны каралю Фрыдрыху ІІ, трохі прыкрыў рэакцыйнасьць самаго яго зьместу. Можна зразумець беларускага прафэсара, які імкнучыся надаць рэзананс свайму адкрыцьцю (а яно сапраўды вартае ўшанаваньня), паказаў толькі яго моцныя бакі, і схаваў недахопы [1, с. 49-53; 2, c. 43]. Цяпер С.М. Аскерка ўзгадываецца ў беларускіх энцыкляпедыях, падручніках, навуковых артыкулах, і надышоў час даць аб’ектыўныю ацэнку навуковай значнасьці гэтага трактату.

Добрым крытэрам для такой ацэнкі зьяўляецца параўнаньне трактата С.М. Аскеркі з працамі фізіякратаў, і асабліва іх лідэрам Ф. Кенэ. Бо існуюць пэўныя падабенства ў лёсе аднаго і другога: і Ф. Кэнэ, і С.М. Аскерка, не мелі ўнівэрсытэцкай адукацыі, а першую цікавасьць да эканамічнай навукі праявілі займеўшы маёнткі і пажадаўшы ўзняць іх гаспадарку. Абодва працавалі над сваімі першымі эканамічнымі трактатамі ў пачатку 1760-х гг., калі Францыя і Нямеччына ў сельскай гаспадарцы былі адсталымі краінамі, у параўнаньні з той жа Ангельшчынай. Аднак яны прапанавалі супрацьлеглыя падыходы да вырашэньня адной і той жа праблемы. Ф. Кенэ ўжо ў першым сваім эканамічным артыкуле “Фэрмеры” (1756) адстойваў пазыцыю, што сяляне-арэндатары вядуць гаспадарку больш эфектыўна, чым прыгонныя сяляне, і схіляўся да капіталістычнага альбо фэрмерскага спосабу вядзеньня сельскай гаспадаркі па ангельскаму ўзору. С.М. Аскерка ж прычыну беднасьці і эканамічнай адсталасьці бачыў у ляноце і абыякавасьці сялян, і верыў у тое, што пры дапамозе ўзмацненьня прыгоньніцтва і прымусу можна ператварыць гультаяватых людзей у працавітых, і праз гэта зрабіць дзяржаву заможнай (словы “гультай” і “прымусіць”, а таксама іх эквіваленты, сустракаюцца на 37 старонках трактата адпаведна 20 і 18 разоў). Ляноту народа С.М. Аскерка параўновываў з застоем крыві ў арганізме, у той час, як Ф. Кенэ лічыў, што клапанамі ў гэтым арганізме зьяўляюцца землеўладальнікі, якія не даюць застаяцца крыві тады, калі спраўна пакідаюць сялянам патрэбную для іх разьвіцьця частку выручкі.

Некаторыя беларускія дасьледчыкі нават аднесьлі С.М. Аскерку да фізіякратаў [3, с. 104]. Магчыма падставу так думаць дала зробленая ім спасылка на другую частку (усяго іх было шэсьць) трактата францускага фізіякрата В. Мірабо “Сябар чалавека, альбо трактат аб народанасельніцтве” (1756). Але кантэкст, у якім была зроблена спасылка на В. Мірабо, канцэптуальна супярэчыць тэорыі фізіякратыі. С.М. Аскерка зазначае, што В. Мірабо лічыў, што “падпарадкаваньне народа ня ў тым, каб ён даваў прыбыткаў больш, альбо менш, а ў тым, каб ён даваў прыбыткаў больш, чым атрымовываў”. І прыводзіць гэту цытату, каб падмацаваць уласную пазыцыю: “Трэба рабіць як у нас у Польшчы, – пазычаць селяніну грошы пад вялікія працэнты, аблагаць іх падаткамі, аброкам, дзесяцінай і іншымі паборамі, але так, каб той не вельмі заўважаў, колькі ён страчвае ў сваёй гаспадарцы” [1, с. 21]. Фізіякраты ж сьцьвярджалі адваротнае: што чысты прадукт, які зьяўляецца крыніцай першапачатковага багацьця, ствараюць толькі земляробы, і калі землеўладальнік ня будзе вяртаць земляробу патрэбную частку выручкі, якая складае штогадовыя выдаткі і першапачатковыя ўкладаньні, то гэта прывядзе да заняпаду гаспадаркі, і земляроба, і землеўладальніка. Хутчэй за ўсё В. Мірабо ў гэтым выказе меў на ўвазе, што дасканаласьць земляробства і выгоды ад яго трэба вымяраць не па колькасьці штогадовых выдаткаў земляроба, а па іх суадносінах да чыстага прыбытку. Гэта значыць, што калі памнажэньне штогадовых выдаткаў (або выручкі земляроба) вядзе да павелічэньня чыстага прыбытку (выручкі пана), то такое памнажэньне ідзе на карысьць; і, наадварот, калі памяншэньне штогадовых выдаткаў (або выручкі земляроба) вядзе да памяншэньня чыстага прыбытку пана, то такая эканомія, прыносіць яму шкоду. У сваёй сумеснай працы “Філязофія земляробства ці Агульная і палітычная эканомія сельскай гаспадаркі” (1763) В. Мірабо і Ф. Кенэ сьцьвярджаюць, што ўсе астатнія клясы жывуць за кошт чыстага прыбытку, які першапачаткова стварае земляроб-селянін, хоць і вынаходліва абгрунтовываюць, чаму ён павінен большую частку сваёй выручкі адлічаць землеўладальніку. Зусім іначай ліча С.М. Аскерка: “ўсе астатнія станы дзяржавы жывуць за кошт паноў… там, дзе шляхта нічога не мае, там ні селянін, ні местачковец, нічога саліднага набыць не можа” [1, c. 17]. Такім чынам, С.М. Аскерка, альбо не зразумеў думкі францускага фізіякрата, або сьвядома пераўначыў яе зьмест, прывёўшы ў іншым кантэксьце.

Надуманай зьяўляецца таксама спроба залічыць С.М. Аскерку да асьветнікаў. Напрыклад, калі С. Янчанка зазначае: “С.М. Аскерка бачыў, што перспектыву сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця ўсё больш акрэслена выяўляла Заходняя Еўропа, якая скідывала путы феадальных дачыненьняў” і што ў гэтым кантэксьце ён спасылаўся “на вялікіх асьветнікаў і гуманістаў Мантэск’ё і Г’юма” [1, с. 51]. На самой справе, С.М. Аскерка вырывае з кантэксту вядомых асьветнікаў і прыводзіць цытаты з іх працаў, каб абгрунтаваць уласную супрацьлеглую пазыцыю, што ні ў якім разе нельга даваць сялянам свабоду, а наадварот трэба ўзмацняць прыгон, каб дабіцца ад іх яшчэ большай аддачы. Напрыклад, ён цытуе Д. Г’юма: “Люд паспаліты дазваляе кіраваць сабой не розумам, а сілай” [1, c. 20]. Але ж добра вядома, што з агульнага зьместу прац Д. Г’юма выцякае дактрына эканамічнага лібэралізму, пад уплывам якой знаходзіўся ягоны сябар А. Сьміт. Увогуле трэба адзначыць, што на працягу ўсяго трактату заўважна ганебнае і жорсткае стаўленьне С.М. Аскеркі да сялян: ён параўновывае іх з авечкамі і іншым быдлам, прапануе скасаваць іх права зьвяртацца на пана ў суд, адмаўляе сялянам у магчымасьці рацыянальна мысьліць (кажа “атупелыя, ні на што ня здатныя людзі… не ім меркаваць, што слушнае або ня слушнае ў той ці іншай справе”) [1, c. 16, 21, 36]. Прычым часьцяком у якасьці запазычаных станоўчых прыкладаў для разьвіцьця сельскай гаспадаркі Прусіі бяруцца рэакцыйныя парадкі Польшчы (пад якой без сумненьня маецца на ўвазе Беларусь), дзе па яго ж выразу “пануе абсалютнае прыгоньніцтва”. Напрыклад, ён піша: “У Польшчы пан дасягае свайго высокага ўзроўню самым простым спосабам: спойвае сваіх прыгонных, будуе корчмы, гоніць гарэлку, варыць медавуху…” [1, c. 21]. Гэта ў той час, калі ў ВКЛ, на яго Бацькаўшчыне, знаходзілася нямала прыхільнікаў Асьветніцтва (найбольш вядомыя, П. Бжастоўскі, Я. Храбтовіч, Г. Страйноўскі), якія бачылі як раз у прыгоньніцтве сялян прычыну гаспадарчага заняпада краю і прапанавалі розныя праекты яго скасаваньня; даводзілі пра перавагі фэрмерскага спосабу вядзеньня сялянскай гаспадаркі, заснаванага на прыватнай уласнасьці на зямлю і наёмнай працы. І таксама ў той час, калі ў Францыі пачынаецца эпоха Асьветніцтва, аб чым С.М. Аскерка не мог не ведаць, бо нават на Д. Г’юма спасылаецца з францускага пераклада.

У некаторых энцыкляпедычных даведніках С.М. Аскерка ўвогуле пазначаецца як папярэднік сацыял-утапістаў – К. Сэн-Сімона, Ш. Фур’е і Р. Оўэна [4, с. 28]. Магчыма да такой аналёгіі і былі пэўныя падставы, бо прынцыпы, на якіх пабудаваны праект С.М. Аскеркі сапраўды зьяўляюцца ўтапічнымі, як і асобныя яго прапановы. Напрыклад, як утапіст выступае С.М. Аскерка з ідэяй апякунства, калі фактычна прапануе трымаць апекуноў, як пры падлетках, так і пры дарослых, каб прымусіць іх прылежна працаваць і не красьці. Ці прапанова заховываць ключы ад скарбонкі, дзе селянін трымае грошы, у судовых уладаў, альбо сьвятара. Але трэба прызнаць, што большасьць яго прапаноў маюць хоць і жорсткі, але рэалістычны зьмест. Некаторыя зь іх зьяўляюцца нават слушнымі. Напрыклад, парады па ўдасканаленьні банкаўскай і судовай спраў, крэдытнай і страхавой сыстэм Прусіі.

Трэба таксама адзначыць, што ў апошнія гады С.М. Аскерка стаў прыцягальным аб’ектам да стварэньня мітаў. Нядаўна, ў даведніку “Памяць Слуцкага раёну” зьявілася інфармацыя, што ён зьяўляецца першым эканамістам у сьвеце, які ўвёў ва ўжытак паняцьце “плян”. Як удалося прасачыць, стварэньне гэтага міту, спачатку з лёгкай рукі прафэсара С. Янчанкі была выказана думка, што С.М. Аскерка ўвёў у навуковы ўжытак паняцьце “плян”, а затым аўтар у вышэйзгаданым даведніку беспадстаўна дадаў, што беларускі эканаміст быў першым.

Такім чынам, С.М. Аскерка ня быў, ні фізіякратам, ні асьветнікам, ні ўтапістам. Да якой жа тады плыні, з пункту гледжаньня сучаснай клясыфікацыі ў эканамічнай навуцы, можна яго аднесьці? На маю думку, да С.М. Аскеркі лепей падыходзіць найменьнік, запазычаны з клясыфікацыі Я. Шумпэтэра, – дарадца-адміністратар і памфлеіст. Прычым са значным папулісцкім ухілам. Нягледзячы на недахоп прадстаўнікоў сьвецкай эканамічнай думкі ў Беларусі, ня трэба хапацца за кожнага першага і ствараць міты пра іх значныя навуковыя дасягненьні. Трактат С.М. Аскеркі рэакцыйны па сваім зьмесце нават для таго часу, калі быў напісаны, – эпохі Асьветніцтва, альбо Новага часу. У лепшым выпадку С.М. Аскерка заслуговывае ўзгадкі ў гісторыі эканамічнай думкі Беларусі, як беларус, які дасягнуў за мяжой пэўнай вядомасьці сваімі праектамі па ўдасканаленьні гаспадаркі Прусіі.


Літаратура:

1. Аскерка С.М. Неабавязковы план дзеля найхутчэйшага асваення пусткавых земляў у Брандэбургскай марцы. Пер. з ням. З пасляслоўем С. Янчанкі. Мн.: Тэхналогія, 1995. – 53 с.

2. Янченко С. Прусский монарх прислушивался к советнику-белорусу // Дело, 1993. №4. С. 43

3. Мусич Л.Б. Из истории экономической мысли Беларуси XVI-XVIII вв. (материалы к лекции) // Веснік БДЭУ, №5-6, 1999. – С. 102-106.

4. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік – Мн.: БелЭН, 2001. – 496 с.


1 Назва ў загалоўке – прыняты скарочаны назоў гэтага трактата, які замацаваўся ў беларускай літаратуры.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconНадрукавана: Калупаеў У. А
Калупаеў У. А. Тэорыя арганізацыі сялянскай гаспадаркі як падмурак рэфармавання аграрнай сферы эканомікі // XII международная научно-практическая...

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconМеждународная научно-практическая конференция молодых ученых и студентов

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconМеждународная научно-практическая конференция
Актуальные вопросы регулирования в сфере телекоммуникаций и использования радиочастотного ресурса”

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconОбразовательного учреждения
Международная научно-практическая конференция «актуальные проблемы становления профес-сиональной культуры педагога интегрированного...

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconIi международная научно-практическая конференция молодых ученых и студентов
Экскурсия по Латгальскому Краеведческому музею Открытие фотовыставки В. Никонова «Цветная Европа»

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconПриложение №2 Международная научно-практическая конференция «Информационные технологии в системе \"Школа вуз\"»
Сулейманов Д. Ш. – член-корреспондент ан рт, профессор, генеральный директор «Сэлэт», зав кафедрой пи тари

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconМеждународная научно-практическая конференция 13-14 марта 2012 г
Социокультурные проблемы истории регионов: материалы международной научно-практической конференции. 13 – 14 марта 2012 г., станица...

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconIii городская научно -практическая конференция Научного общества учащихся детских школ искусств г. Миасса
Материалы III городской научно – практической конференции научного общества учащихся дши «Юный искусствовед». Муниципальное учреждение...

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и iconПрограмма международная научно-практическая студенческая конференция, посвященная памяти профессоров Казанского университета А. М. Насырова и В. В. Клокова «Актуальные проблемы физико-математических и гуманитарных наук»
Волжское региональное отделение научного совета ран по распространению радиоволн при Отделении физических наук ран

Аб навуковай значнасьці трактата С. М. Аскеркі План, які не зьяўляецца нормай // XIV международная научно-практическая конференция Управление в социальных и icon«Согласовано» Заместитель директора по профильному образованию
Открытая инновационная научно-практическая конференция «Medice, cura te ipsum!» (далее — Конференция) является образовательной программой,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка