Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф




НазваМін’юст папярэдзіў кхп-бнф
Дата канвертавання04.01.2013
Памер20.31 Kb.
ТыпДокументы
LUNI1207noch_KCP


Мін’юст папярэдзіў КХП-БНФ


Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Падставай для папярэджаньня стаў ліст, які сябры партыі паўгода таму распаўсюдзілі ў дзяржаўных органах.


Паводле Мін’юсту, ліст “накіраваны на фармаваньне непрыязі, нянавісьці да расейскай нацыянальнасьці. У ягоным тэксьце абражаюцца пачуцьці грамадзянаў у зьвязку зь іх прыналежнасьцю да расейскай нацыянальнасьці, утрымліваюцца паклёпніцкія выказваньні”.


Мін’юст указаў, што ў лісьце падаецца тэндэнцыйная інфармацыя ў адносінах да палітыкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь у “збліжэньні беларускага і расейскага народаў, грубыя паклёпніцкія нападкі ў дачыненьні да нацыянальнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, народа Расеі і яго гісторыі”.


Міністэрства юстыцыі прапануе спыніць распаўсюджваньне ліста і прызнаць яго распаўсюд памылковым дзеяньнем. У выпадку невыкананьня партыю ліквідуюць.


Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ “Адраджэньне” Зянон Пазьняк лічыць, што рэакцыя ўладаў выклікана некалькімі прычынамі, адна зь якіх, станоўчая рэакцыя на ліст з боку чыноўнікаў.


Ліст з заклікам спыніць асыміляцыю беларускага народа мае вытрымкі з расейскіх слоўнікаў з тлумачэньнем паняцьця асыміляцыі. Аўтары ліста тлумачаць, што працэс асыміляцыі беларускага народа захлынецца, як толькі пачне пашырацца ўжываньне беларускай мовы. Яны заклікаюць чыноўнікаў скарыстаць канстытуцыйны статус дзяржаўнасьці беларускай мовы.


Паводле Мінюсту, ліст парушае нормы Канстытуцыі наконт свабоды выбару мовы.


Вось цытата з гэтага ліста: «Неабходна перакуліць на 180 градусаў скіраванасьць выказваньня: “Чалавек павінен мець права выбару, на якой мове яму гаварыць”. “Мы робім выбар на карысьць беларускай мовы”. Так можна адказаць любому чынадралу-асімілятару, які атабарыўся ў структурах вэртыкалі рэжыму, калі ён спытае: “Что это ты перешел на белорусский?”».


Зянон Пазьняк паведаміў «Свабодзе»:


«Таму што вельмі добра ва ўсім сьвеце гэта было ўспрынята. Я маю шмат водгукаў і абмяркоўваецца гэта. Вельмі добра ліст успрыняты на Захадзе. І вельмі добра ўспрынялі ліст тыя людзі, каму яго даслалі. Вярнуўся толькі адзін нераздрукаваны ліст. Усе атрымліваюць паміэж сабой абмяркоўваюць і ёсьць эфэкт. Відаць, каму трэба і дзе трэба гэта прааналізавалі і прынялі меры. Ня мае значэньня якія. Сказана – зроблена”.


Калі ў пэўныя тэрміны патрабаваньне Міню’сту ня будзе выканана, пачнецца судовая працэдура ліквідацыі партыі. Зянон Пазьняк запэўніў, што такая пэрспэктыва яго ніколькі не палохае.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconДэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф
Кхп-бнф на адрас аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі І яе Адзінага кандыдата ў Прэзыдэнты Беларусі не пакідаюць шансу застацца па-за...

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconЮрась Беленькі. Эканаміст. Намесьнік старшыні кхп бнф
Па разьмеркаваньні 2 гады працаваў кантралёрам-рэвізорам кру ў Магілёўскай вобласьці. Потым 2 гады служыў "начфінам" у войску, старшы...

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх...

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconМіністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня
Паводле Мінюсту, ліст (цытата) “накіраваны на фармаваньне непрыязі, нянавісьці да расейскай нацыянальнасьці. У ягоным тэксьце абражаюцца...

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconКансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – бнф (Партыя бнф)
Талбухіна каля Гадзіньнікавага заводу (ст мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Ідзем на Курапаты

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconВучэбны план рб ст №27 Д/к, зацв. Мін адукацыі рб 15. 06. 2009г. Вучэбны план спецыялізацыі рб ст. №27 Д/к-спец. 02, зацв Мін адукацыі рб 15. 06. 2009г. Рабочы вучэбны план, зацв дырэктарам уа гдпк 22. 06 г
Вучэбны план спецыялізацыі рб ст. №27 Д/к-спец. 02, зацв Мін адукацыі рб 15. 06. 2009г

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconПраграма Рыгора Кастусёва Свабода І адказнасць. Эканамічны рост. Незалежнасць І Еўраатлантычны выбар
Рыгор Кастусёў І партыя бнф ідуць на прэзідэнцкія выбары, каб абараніць карэнныя інтарэсы беларускага народу. Партыя бнф – старэйшая...

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconСт №80-150 Д/інд, зацв. Мін адукацыі рб 08. 12. 2005г. Тыпавы вучэбны план

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconНа сядзібе бнф беларускі кліпаматограф
Бнф у Менску пачаўся фэстываль “Кліп-марафон” – паказ рарытэтнага І самага новага відэа беларускамоўных музыкаў. Тут можна пабачыць...

Мін’юст папярэдзіў кхп-бнф iconСтаршыня кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф
Паважаныя спадарыні І спадары, паважаныя землякі, дарагія фронтаўцы, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка