Міхась Лынькоў Кавалак хлеба




НазваМіхась Лынькоў Кавалак хлеба
Дата канвертавання23.11.2012
Памер69.27 Kb.
ТыпДокументы
Міхась Лынькоў

Кавалак хлеба


Груша расцвіла ноччу.

Яшчэ ўчора стаяла яна голая, счарнелая, з вузлаватымі сукамі, з вымерзлымі сям-там галінкамі, на якіх парэпалася, узлахмацілася кара, і з самай ранняй вясны гаманлівыя гракі працавіта расцягвалі мачалістыя валокны на свае грачыныя гнёзды. Некаторыя галінкі былі пазламаны, нібы пасечаны, - сляды мінулых баёў пад гэтым сялом.

Цяпер яе не пазнаць было, старую грушу.

Як нявеста ў падвянечнай фаце, яна стаяла ў белай кіпені кветак, радасная, святочная, у хмелевым гудзенні пчол, ярка пабліскваўшых залацістымі шклінкамі крыл у пахучай квецені вясновага ўбору. Усё навокал змянілася, упрыгожылася. Неяк утульным і ўпарадкаваным зрабіўся стары двор, з паламаным парканам, з ускудлачанай вятрамі страхою паветкі, з скасабочаным хлеўчуком, дзе мясціліся гаспадары хаты. Нават чорныя папялішчы, што былі далей, паспелі ўкрыцца бледным зяленівам маладой крапівы і не так ужо кідаліся ў вочы. І над усім гэтым было столькі глыбокага празрыстага блакіту, столькі свету і сонечнага ззяння, што обер-лейтэнант Отто Штрайх, выйшаўшы з нізкіх дзвярэй хаты, у якой ён кватараваў, аж прыжмурыў вочы. Калі асвойтаўся крыху са святлом і працёр свае акуляры, ён, зірнуўшы яшчэ раз на пышную грушу, усклікнуў упаўголаса:

- О-о!

Тут было і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай і нічым не спынімай сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння і так старанна загойвае, хавае ўсе сляды гвалтоўнага, прыкрага ўтаржэння ў яе магутны і неўміручы поступ. Жыццё не любіць тлену. Вось суровыя рады бярозавых крыжоў на самай ускраіне сяла ўжо страцілі свой беласнежны колер, патускнелі, амаль што захаваліся ў густых зялёных травах. Пройдзе яшчэ які час - і сатлеюць крыжы.

Гэта крышачку сумна - крыжы...

Пад імі магілы германскіх салдат.

Гэта ўжо зусім сумна - магілы...

Але светлы дзень, і ён - Отто Штрайх - стаіць жывы і бадзёры на парозе чужой хаты, варожай хаты. Тыя, што жылі ў ёй, месцяцца цяпер у гэтым брудным хлеўчуку, і праз шырокія шчыліны паміж бярвенняў сцяны бачыць Отто Штрайх некалькі пар дзіцячых воч, якія цікуюць за ім і ўраз знікаюць, калі сыходзіць ён з парога хаты. Але якая яму справа да гэтых дзяцей...

- Апарат! - гучна крыкнуў ён назад, у цёмны правал дзвярэй.

Падцягнуты дзяншчык выскачыў з сянец хаты і спрытна паднёс пану афіцэру фотаапарат. Гэта быў звычайны «контакс», неразлучны спадарожнік Отто Штрайха, былога прыказчыка аднаго з фотамагазінаў Берліна. Отто Штрайх заўзяты фотааматар. Але ўсё, што здымаў ён да вайны - чэзлыя ліпы ля магазіна, аднастайныя сямейныя групы, няхітрыя нацюрморты з піўных бутэлек і талеркі сасісак, - усё гэта проста бляднее перад тым, што зазняў ён у часе вайны. Будзе што паказаць дома пульхнай і пужлівай Анхен, старым знаёмым, усім саслужбоўцам, тым, зразумела, якія па гадах не мелі магчымасці пабыць на вайне. Хто быў там, тых нічым не здзівіш - ні руінамі гарадоў, ні палыхаючымі ў агні сёламі, ні прадсмяротнымі сударгамі людзей на шыбеніцах. «Так, мы знішчалі...» - скажа Отто Штрайх за добрым куфлем піва сярод былых дружбакоў і знаёмых. «Праз трупы і кроў пранеслі мы сцяг вялікай Германіі», - скажа ён, Отто Штрайх, былы прыказчык магазіна, а цяпер афіцэр, афіцэр арміі заваёўцаў, арміі пераможцаў...

«Та-а-к... Мы...» - праносяцца цьмяныя думкі, і яны прыемна кружаць голаў, як гэты вясновы дзень, як гэтая святочная раніца - сёння ж нядзеля, - як той бясспрэчны факт, што сёння споўнілася яму, Отто Штрайху, роўна пяцьдзесят два гады...

Ён здымае грушу рознымі планамі. Здымае асобную галінку, усю ўсыпаную белымі пялёсткамі. Гэта спецыяльна для паштоўкі любімай палавіне. Ён напіша ёй пару цёплых слоў, белыя пялёсткі няхай нагадваюць ёй колішнюю вясну... Колькі тых вёснаў прайшло... Колькі год праляцела, колькі раз гаварылі яны з любай Анхен аб уласнай дачы за горадам. Ды вось так і не выйшла, мары засталіся марамі. Добра б цяпер, каб Анхен была тут, разам з ім пад гэтым чаруючым дрэвам. Анхен так любіла кветкі, вясну, так любіла мары пра дачу...

- Стол сюды, буду снедаць пад дрэвам!

Дзяншчык вынес стол, паставіў яго пад грушай. Збегаў у хляўчук да гаспадыні, прынёс адтуль чысты абрус, гладышык малака. Отто Штрайх выпіў проста з гладыша - як гэта прыемна піць раніцою малако нашча. У гладышыку яшчэ заставалася трохі, але гладышык патрэбен быў для букета. Цэлы ахапак душыстых галінак назрываў Отто Штрайх з пахучага дрэва. Ён выліў рэшткі малака на зямлю, уставіў у гладышык кветкі і толькі тады пачаў па-сапраўднаму снедаць. Дзяншчык раз-пораз бегаў у хату, паставіў свежую бутэльку каньяку, прынёс добры кавалак свініны і ўсякай другой ежы - у кансервавых бляшанках, у папяровых пакеціках, у шкляных пасудзінках. Отто Штрайх глядзеў на стракатыя этыкеткі, і яму прыгадалася добрая старая нямецкая геаграфія, якую ён вывучаў калісьці ў школе. Праўда, тады геаграфія была ў яго ўяўленні вельмі абстрактнай. Цяпер яна стала зусім рэальнай, проста адчувальнай, і яго стол, стол са снеданнем Отто Штрайха, быў не чым іншым, як жывой ілюстрацыяй новай геаграфіі новай Эўропы...

Отто Штрайх выпіў яшчэ келіх за новую Эўропу і перад тым загадаў дзеншчыку зазняць яго з чаркай у адной руцэ, з пляшкай французскага каньяку ў другой. Ён еў марудна, доўга, дробнымі глыткамі пасмоктваў каньяк і пасалавелымі вачыма пазіраў на двор, на касабокі хлевушок, дзе раздаваліся прыглушаныя галасы дзяцей. Часам разбіраў ён знаёмае слова «хлеб» і ясна ўяўляў сабе, як гаспадыня хаты раздае сваім дзіцянятам - гэтым неахайным, мурзатым і шматлікім стварэнням - па кавалачку хлеба, часам супакойваючы таго, другога добрым шлёпанцам. Калі сказаць па-шчырасці, ён крыху ўдзячны гэтай жанчыне, сухой, хударлявай, з непрыемна абвіслымі грудзьмі. Удзячны за тое, што яна не пускае нашчадкаў сваіх на двор, калі ён, пан афіцэр, уласнай персонай сваёй вассядае за сталом пад дрэвам. Не пускае, каб не псаваць яму, пану афіцэру, добрага настрою.

Отто Штрайх абводзіць соннымі вачыма вясковую вуліцу. На ёй пуста. Толькі ў самым канцы заўважае ён высокую белую постаць чалавека. І калі той падышоў бліжэй, Отто Штрайх убачыў, што гэта стары чалавек, з сівой барадой, у белай палатнянай кашулі, у белых портках, у лапцях. Стары паволі падыходзіў пад вокны, аб нечым прасіў. Ад старога не адступала ні на крок звычайная дварняжка, з ускудлачанай поўсцю, поўнай, відаць, яшчэ мінулагодніх рэп'яў. Стары прасіў, выцягнуўшы руку, а дварняжка стаяла перад ім, косячы то адным, то другім вокам на сівую бараду дзеда, весела круціла хвастом, калі ў працягнутую руку старога трапляла цыбуліна, ці кавалак хлеба, ці печаная бульбіна.

Стары зацікавіў Отто Штрайха. Гэта ж сапраўдны патрыярх беларускіх лясоў і балот, чыстакроўны туземец. Не грэх і здымак зрабіць з яго, аддаць потым знаёмым карэспандэнтам. Тыя заўсёды надакучвалі яму са сваімі просьбамі даць што-небудзь яркае, каларытнае... Але будзе ён турбаваць сябе з-за якіх-небудзь там карэспандэнтаў!

Стары ціха пастукаў у фортку двара.

- Падайце, Хрыста радзі...

Голас быў ціхі, спакойны, да ўсяго абыякавы.

Рыпнулі вароты хлеўчука. Гаспадар хаты, пажылы селянін, выйшаў адтуль, падаў старому кавалачак хлеба. Той абыякава палажыў яго ў зрэбную торбу, збіраючыся ісці далей. Лёгкі вятрыска ўскалыхнуў ніжнія галінкі грушы, некалькі пялёсткаў закружыліся над сталом, адзін, другі ўпалі ў чарку з каньяком. Мяккім араматам патыхнула з расцвіўшага дрэва.

- Гэй, ты, пастой! - настойліва паклікаў Отто Штрайх сівога чалавека.

На голас афіцэра выскачыў з сянец дзяншчык, але начальнік махнуў яму рукой, і той падаўся назад у хату. Сівы чалавек недаверліва зірнуў на афіцэра і, зразумеўшы, што клічуць яго, спакойна пераступіў праз парожак форткі і, пачціва пакланіўшыся афіцэру, стаяў, перамінаючыся з нагі на нагу, абапіраючыся абедзвюма рукамі на тонкі арэшкавы кій. Доўгая барада прыкрывала заняпалыя грудзі, шырокія рукавы кашулі і белыя калашыны портак здаваліся пустымі, нібы нацягнутымі на доўгія кіі - да таго кашчавыя і худыя былі рукі і ногі старога. З-пад сівых брывей нахмурана пазіралі глыбока запалыя вочы, бачыўшыя, відаць, многія десяткі вёснаў і зім, даўно аддаўшыя гэтым вёснам сваю глыбокую сінь.

Афіцэр з цікавасцю пазіраў на старога і кроіў з буханкі лусту белага хлеба. З секунду падумаў і, рашуча намазаўшы маслам кавалак хлеба, урачыста кінуў яго да ног старога.

- Бяры! - загадаў ён і самазадаволена выпрастаўся за сталом, залажыўшы рукі ў кішэні.

Стары беражна падняў з зямлі кавалак хлеба, асцярожна здзьмухнуў з яго пылінкі, пясок, зняў прыстаўшыя саломінкі і тут жа сур'ёзна, як рабіў ён усё на свеце, аддаў хлеб сабаку.

Густой чырванню ўспыхнуў твар афіцэра. Ён аж прыўзняўся і, грукнуўшы кулаком па стале, гнеўна крыкнуў старому:

- Ты, стары чорт... Табе хлеб даю, што ты робіш?

Стары зірнуў на афіцэра з-пад насупленых брывей і стрымана прамовіў:

- Выбачайце, пан афіцэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... Але, бачыце, я павінен вам сказаць, што ў нашым краі і па ўсёй нашай расейскай зямлі так даюць хлеб звычайна толькі сабакам.

І, пачціва пакланіўшыся афіцэру, стары павярнуўся да форткі. Яго белая суровая постаць паволі праплыла за рэдкімі штыкецінамі паркана.

Отто Штрайх сядзеў маўклівы, надзьмуты. Чырвоныя плямы яшчэ трымаліся на яго абсівераным твары. Дзяншчык нерашуча таптаўся ля стала, прыбіраючы посуд. Недзе ўскрыкнуў і загарланіў адзінокі певень. У вачах афіцэра мільганулі злосныя іскаркі.

- Што яшчэ за навіны такія? - рэзка запытаўся ён у дзеншчыка.

- Выбачайце! - выцягнуўся ў струнку дзяншчык. - Гэта старастаў певень спявае. Стараста на пасылку яго рыхтуе вашай паважанай супрузе...

- На пасылку... На пасылку... - перадражніў Отто Штрайх дзеншчыка. - Ніколі не навучыць цябе, дурня, гаварыць як след з начальствам. Пояс, дурань, пояс! Ану, варушыся, карова!

Пачыналася доўгая, нудная муштроўка салдата.

Настрой Отто Штрайха канчаткова быў сапсуты.

А на лужку, ля рэчкі, адпачываў стары. Ён доўга размінаў вялымі дзёснамі сухую скарынку хлеба. Напіўся з бяроставай конаўкі, што ляжала схаванай у алешнікавым кусту. Палажыўшы на пярэднія лапы лахматую галаву, ляжала ў цяньку дварняжка і цікавала вачыма за спакойнымі рухамі дзеда. А калі той загаварыў, весела пачала біць хвастом па зямлі, па траве.

- Ты вось, сабачая душа, наелася нямецкага хлеба і не лыса... А мне непрыемнасці... А таго і не разумееш ты вось, што і мяне, ды і ўсіх нас, хочуць яны, праклятыя, у сабачую тваю долю ўпрэгчы. Ну, ды гэта мы яшчэ, тым часам, пабачым! Але ж час нам ісці, відаць, там і чаканкі ўсе даўно хлопцы паелі, нас з табой чакаючы...

Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў непрыкметнай сцежкай проста туды, дзе з празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік, а за ім цягнуўся бясконцай сінявой далёкі і загадкавы бор.

1943

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconЛынькоў Міхась біяграфія
Лынькоў Міхась, нарадзіўся 30. 01. 1899 г у вёсцы Зазыбы Вілейскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconМіхась (Міхаіл Ціханавіч) Лынькоў адна з самых выдат-ных творчых І арганізатарска-кіруючых постацей у літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу пачынаючы з
У пачатку 1921 года, калі дывізія стаяла ў раёне Бабруйска, надрукаваў я другі верш у газеце «Камуніст» (Лынькоў М. Зб тв.: У 8 т....

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconМіхась Лынькоў Міколка-паравоз Хата на калёсах
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя...

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconС какого события началась Ре волюция?
Во время Революции народ двинулся в Версаль с требованием хлеба, Когда королеве доложили об этом, она ответила, что раз нет хлеба...

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconЯны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў І супольнасці, ламанню хлеба І малітвам
Учэнню Апосталаў І супольнасці, ламанню хлеба І малітвам (пар. Дз 2, 42). Гэты фрагмент з’яўляецца заклікам да пошуку натхнення І...

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconАддзел ідэалагічнай работы райвыканкама цэнтральная раённая бібліятэка
М. Лынькоў, былы першы сакратар Саюза пісьменнікаў бсср, літаратуразнаўца І перакладчык

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconГрачанікаў А. Трэці сын Лынькоў М. Янка-парашутыст
Лукша В. Казкі: Пра хлеб. Лясное рэха. Роўны з роўным. Настырны мураш. Кажан. Лебядзіная вернасць

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconМіхась, сёння ты вядомы ў Беларусі паэт, аўтар многіх кніг. А як пачынаўся твой шлях у літаратуру?

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Міхась Лынькоў Кавалак хлеба iconПалітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост
Любая калядная песьня абавязкова сканчваецца пажаданьнем на ўвесь новы год. Вось нашая перашая здабыча кавалак сала. Рухаемся далей....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка