План работы дзяржаўнай установы адукацыі " Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай




НазваПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі " Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай
старонка1/9
Дата канвертавання23.11.2012
Памер0.83 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
План работы

дзяржаўнай установы адукацыі

Поразаўская сярэдняя

агульнаадукацыйная школа”


на 2010/2011 навучальны год


РАЗДЗЕЛ 1. Аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай

установы за 2009/2010 навучальны год


У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 217 вучняў. З іх на 1 ступені –62 вучні , на II ступені –116 , на III ступені –39.

Адукацыйны працэс забяспечвалі 34 педагогі. З іх на канец 2009-2010 навучальнага года 20,59 % педагогаў мелі вышэйшую катэгорыю , 70,58%-першую, 5,89% -другую, 5,89%-без катэгорыі. Па выніках правядзення атэстацыі павысілі сваю кваліфікацыйную катэгорыю 3 настаўнікі: Крыцкая В.А., Бялава М.В.-вышэйшая , Карповіч А.У.-другая .

Усе вучэбныя кабінеты адпавядаюць санітарна-гігіенічным патрабаванням. Вядзецца пастаянная работа па фарміраванні эстэтычнага прадметна-прасторавага асяроддзя дзяцей .

У 2009-2010 навучальным годзе школа працавала над вырашэннем наступных задач :

1. Стварэнне спрыяльных умоў для атрымання якаснай адукацыі праз:

-рэалізацыю праграмы “Адораныя дзеці”;

-стварэнне груп перадалімпіяднага рэзерву ;

- укараненне інавацыйных камп’ютарных тэхналогій.

2. Павышэнне ўзроўню выхаванасці навучэнцаў праз:

-выкарыстанне рознабаковых форм сумеснай дзейнасці школы , сям’і, грамадскасці ;

-забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі па папярэджанні супрацьпраўных паводзін сярод падлеткаў.

Павышэнню якасці адукацыі спрыяла метадычная работа. Змест дзейнасці прадметных МА , пастаянна дзеючага псіхолага-педагагічнага і праблемнага семінараў быў накіраваны на знаёмства з сучаснымі падыходамі да навучання ў пачатковай школе, з укараненнем сучасных адукацыйных тэхналогій і іх элементаў , аптымізацыяй адукацыйнага працэсу з адоранымі навучэнцамі.

Аналіз наведаных урокаў сведчыць аб тым , што настаўнікі-прадметнікі Сухачова А.Л., Астапчык Т.І., Быкоўская А.А. , настаўнікі пачатковых класаў Пачэбут А.А., Шалкевіч Т.Г. актыўна выкарыстоўваюць рознаўзроўневае навучанне, калектыўныя спосабы навучання - Кухарчык Т. А., Пачэбут М.І., Шалкевіч І.М., Астапчык М.І., элементы развіццёвага навучання - Міхно Г.Л., Крыцкая В.А .

Вынікам работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў стаў выпуск зборніка метадычных матэрыялаў з вопыту работы школы "Игра в подростковом возрасте", стварэнне і прэзентацыя на раённым конкурсе мадэлі прафілактыкі супрацьпраўных паводзін сярод непаўналетніх “Працуем без правапарушэнняў”, распрацоўка метадычных рэкамендацый, памятак "У дапамогу класнаму кіраўніку" .

Прызавое месца ў вобласці атрымала навукова-даследчая работа “Влияние современной мультипликации на агрессивность младших школьников”

( кіраўнік педагог-псіхолаг Глякоўскай І.З.) .

У сістэме метадычнай работы ўстановы адукацыі ёсць праблемы: педагогамі школы недастаткова актыўна і сістэмна ў адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі , што не дазваляе якасна палепшыць правядзенне ўрокаў, прыцягнуць увагу навучэнцаў да вучэбнага матэрыялу , павысіць узровень яго засваення. Адной з прычын выяўленай праблемы з’яўляецца нізкі ўзровень прафесійна-асабістай падрыхтаванасці педагогаў да актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры вырашэнні сучасных задач абноўленай адукацыі.

Для вырашэння дадзенай праблемы адміністрацыі школы, метадычнаму савету ўстановы адукацыі ў 2010-2011 навучальным годзе неабходна:

-арганізаваць школьныя курсы на платнай аснове для педагогаў установы адукацыі па пытаннях інфарматызацыі адукацыйнай дзейнасці ;

-на базе кабінета інфарматыкі арганізаваць кансультацыйны пункт па пытаннях інфармацыйнага забеспячэння;

-арганізаваць правядзенне адкрытых урокаў з выкарыстаннем камп’ютарных магчымасцей у рамках тыдняў педагагічнага майстэрства .

Застаецца актуальнай праблема арганізацыі работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі. Неабходна :

-прадоўжыць работу псіхолага-педагагічнага семінара па дадзенай тэме;

-арганізаваць работу часова творчай групы настаўнікаў-прадметнікаў па распрацоўцы дыдактычнага матэрыялу для работы з вучнямі з высокім узроўнем матывацыі як на ўроках так і пры правядзенні школьных алімпіяд , творчых конкурсаў.

Наступная праблема звязана з удасканаленнем агульных патрабаванняў па рэалізацыі прынцыпу пераемнасці ў сістэме “ ўрок- факультатыўныя заняткі”. У сувязі з гэтым неабходна:

-арганізаваць сістэму работы , якая забяспечыць абмен перадавым вопытам работы па прымяненні эфектыўных форм , метадаў , тэхналогій пры правядзенні факультатыўных заняткаў.

Вывучаныя пытанні праз сістэму ўнутрышкольнага кантролю паказалі , што настаўнікам неабходна больш увагі ўдзяліць удасканаленню навыкаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці , у большай ступені ажыццяўляць работу па развіцці навыкаў самакантролю , ацэнкі і рэфлексіі ў навучэнцаў , максімальна выкарыстоўваць метады самастойнай работы з падручнікам , даведачнай літаратурай , класным кіраўнікам своечасова вывучаць сітуацыі, звязаныя з парушэннем дысцыпліны , пропускамі заняткаў .

Маніторынг здароўя сведчыць аб павелічэнні колькасці навучэнцаў , якія адносяцца да першай групы здароўя 77,1% ( 2008-2009 н.г.-76,4%) , і аб памяншэнні дзяцей , вызваленых ад урокаў фізкультуры.

У летні перыяд аздароўлена 54 % дзяцей ( 2008/2009 н.г.-50%) . Гарачым харчаваннем ахоплена 95 % навучэнцаў.

З мэтай задавальнення адукацыйных запытаў навучэнцаў і на падставе заяў бацькоў у 2009-2010 навучальным годзе была арганізавана работа 56 факультатываў ( для параўнання : 2008-2009 н.г.-51), занята 182 ( 84 %) навучэнцы (2008-2009 н.г.- 77%).

Аб рэзультатыўнасці работы факультатываў сведчаць прызавыя месцы на раённай алімпіядзе па польскай мове, матэматыцы, вынікі ўдзелу навучэнцаў у правядзенні творчых конкурсаў, інтэлектуальных гульняў.

Запатрабаванымі і даступнымі сталі адукацыйныя паслугі на платнай аснове: 2009-2010 н. г. - 64 вучні ; 2008-2009 н.г.-52/59.

Маніторынг вучэбнай дзейнасці 3–11 класаў вядзецца па наступных паказчыках: рэйтынг класаў у дынаміцы, рэйтынг навучэнцаў у дынаміцы, рэйтынг прадметаў па класах і па школе ў цэлым, параўнальны аналіз паспяховасці па класах.

У 2009/2010 навучальным годзе на высокім узроўні вучэбны матэрыял засвоілі 9 (4,7%) навучэнцаў ( 2008-2009 н.г.-4,88%) . На “8-10” закончылі -21(11%), на“7-10” -21(11%), на “6-10”- 31(16,3%), на “5-10”-32(17,3%), на “4-10”-29(15,5%), на “3-10”- 49(24,7%). Нізкі ўзровень навучання адсутнічае.

Сярэдні бал па школе роўны 7,13 балаў (раённы 7,36), што на 0,01 бала менш у параўнанні з мінулым годам.

Якасць ведаў у параўнанні з 2008/2009 навучальным годам знізілася на 9,31 % і склала 42,71%.

Параўноўваючы рэйтынг вучэбных дасягненняў па класах, можна адзначыць, што дастатковы ўзровень вучэбных дасягненняў паказалі навучэнцы 3,4,9а класаў. Сярэдні бал паспяховасці ў гэтых класах большы 7,5 балаў.

На 1,09 балаў знізілася якасць ведаў у навучэнцаў 5 класа, што сведчыць аб недастатковай рабоце настаўнікаў па адаптацыі пяцікласнікаў пры пераходзе з пачатковай школы ў сярэднюю.

Аналіз дазваляе зрабіць вывад, што работа адміністрацыі школы, настаўнікаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, СППС па павышэнні якасці ведаў не далі станоўчага выніку: назіраецца адмоўная дынаміка росту паспяховасці ў параўнанні з мінулымі гадамі.

У 2010/2011 навучальным годзе з мэтай павышэння якасці ведаў настаўнікам-прадметнікам неабходна:

- забяспечыць эфектыўнасць кожнага ўрока, падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў, прадстаўлення якасных дадатковых паслуг;

-у большай ступені выкарыстоўваць на ўроках элементы тэхналогіі развіццёвага навучання;

-уцягваць навучэнцаў у сістэму дадатковай адукацыі;

- работу па павышэнні ўзроўню ведаў ажыццяўляць у цесным кантакце з класнымі кіраўнікамі і бацькамі навучэнцаў.

Адміністрацыі школы, класным кіраўнікам, настаўнікам-прадметнікам:

-узмацніць прафілактычную работу з навучэнцамі, якія прапускаюць заняткі без уважлівых прычын;

-своечасова выяўляць прычыны пропускаў заняткаў, патрабаваць і правяраць апраўдацельныя дакументы на кожны пропуск вучнем заняткаў;

-пры арганізацыі дзейнасці навучэнцаў у адукацыйным асяроддзі ўлічваць індывідуальныя магчымасці, быць арыентаваным на зону бліжэйшага развіцця кожнага дзіцяці .

У 2009/2010 навучальным годзе да экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі былі дапушчаны 47 навучэнцаў. Аналіз экзаменацыйных работ сведчыць аб высокай аб’ектыўнасці ацэньвання навучэнцаў 9А класа па матэматыцы (супадзенне экзаменацыйнай і гадавой адзнакі склала 90,90%), настаўнік Быкоўская А.А., па рускай мове ў 9А і 9Б класах (81,81 і 94,11% адпаведна), настаўнік Астапчык Т.І., па гісторыі Беларусі і беларускай мове ( 100%) ў 11 класе, настаўнікі Кухарчык Т.А., Бялава М.В.

Адбылося зніжэнне колькасці навучэнцаў, якія паступаюць у ВНУ: 2007/2008-45%, 2008-/2009-45%, 2009/2010-26%. Нізкі ўзровень інтэлектуальных здольнасцей, вучэбнай матывацыі выпускнікоў 2009-2010 навучальнага года –асноўная прычына вышэйназванай праблемы.

Педагагічны калектыў не ў дастатковай ступені выкарыстоўвае сістэмны і асабова арыентаваны падыход у рабоце з адоранымі навучэнцамі, аб чым сведчаць вынікі ўдзелу ў раённых алімпіядах, прадметных творчых конкурсах, навукова-практычнай канферэнцыі .

Прычынай зніжэння колькасці прызавых месц на раённых прадметных алімпіядах у 2009/2010 н.г.-12 (2007/2008 н.г.-22, 2008/2009н.г.-16) стала недастатковая работа настаўнікаў па падрыхтоўцы навучэнцаў да ўдзелу ў 2-ім туры алімпіяд. З мэтай вырашэння праблем неабходна:

-павысіць якасць правядзення школьнага этапу рэспубліканскай алімпіяды;

-удасканальваць сістэму адбору ўдзельнікаў раённага этапу;

-максімальна выкарыстоўваць магчымасці ўрокаў, факультатываў у рабоце з адоранымі навучэнцамі ;

-забяспечыць дадатковы кантроль за правядзеннем стымулюючых і дадатковых заняткаў з адоранымі навучэнцамі.

Змест ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2009-2010 н.г. у немалой ступені быў вызначаны падрыхтоўкай да святкавання 65-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пашырэнню ведаў аб гістарычным мінулым Радзімы, фарміраванню грамадзянскай пазіцыі, пачуцця адказнасці за развіццё і працвітанне Радзімы, стымуляванню працоўнай і сацыяльнай актыўнасці спрыяла дзейнасць клуба старшакласнікаў “Патрыёт”. Члены клуба сумесна з вайскоўцамі і прадстаўнікамі грамадскасці прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Абеліск” па складанні карт-схем месц баявых дзеянняў, у ваенна-патрыятычнай гульні “Факел” (1 месца).

Асобае месца адводзілася правядзенню інтэграваных урокаў, тэматычных тыдняў, прагляду і абмеркаванню хранікальна-дакументальных і мастацкіх фільмаў, мультымедыйных прэзентацый, прысвечаных гераічным падзеям гісторыі і вядомым асобам. На восеньскіх канікулах была арганізавана экскурсія ў Брэсцкую крэпасць. Глыбей зразумець асаблівасці прыроды, гісторыі і культуры свайго краю, іх узаемасувязь з прыродай, гісторыяй і культурай краіны навучэнцы змаглі, прынімаючы ўдзел у конкурсе творчых работ “Так Перамогу сустракалі”, закладцы “Алеі памяці”, прысвечанай 65-годдзю Перамогі, раённым конкурсе патрыятычнай песні “Мелодыі нашых сэрцаў”(2 месца), раённым конкурсе творчых работ “Мая малая Радзіма”(3 месца), конкурсе дзіцячага і маладзёжнага відэя «Нам мир завещано беречь, делами добрыми прославить», раённым піянерскім злёце “Мы нашчадкі Вялікай Перамогі”, раённым аглядзе-конкурсе калектываў самадзейнай мастацкай творчасці “Наш запавет – мір берагчы, руплівай працаю праславіць”(2 месца).

Вучні школы сталі ўдзельнікамі абласнога фальклорна-экалагічнага свята “Саракі” і ў намінацыях “Выстава гняздоўяў” і “Гуканне вясны” атрымалі дыпломы 1 ступені.

Важная роля ў фарміраванні высокага патрыятычнага ўсведамлення і грамадзянскай актыўнасці належала членам БРПА і БРСМ.

У ходзе правядзення аперацыі “Дзень добрых спраў” (да Дня пажылых людзей), акцый “Кветкі дабрыні ветэранам педпрацы”, “Добрыя справы ў падарунак”, Ветэран жыве побач”, “Памяць”, “Зоркі Цімура” вучні былі пастаўлены ва ўмовы, дзе неабходна было праявіць свае духоўна-маральныя якасці.

Прадоўжана паслядоўная і мэтанакіраваная работа па маральна-прававым выхаванні і папярэджанні супрацьпраўных паводзін навучэнцаў. Пастаўленая задача была рэалізавана ў працэсе правядзення як традыцыйных мерапрыемстваў (Дзён прававых ведаў (1 раз у месяц), Тыдня прававых ведаў, Дзён інспектара ДАІ, ІСН) так і мерапрыемстваў інавацыйнага характару - круглы стол “Наша жыццё як каштоўнасць”, трэнінгі па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін “Як сябе павесці” і іншыя.

Прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх спрыяла гуртковая і клубная дзейнасць. Гуртковай работай было ахоплена 83 % вучняў 2-11 класаў (2006-2007н.г.-72 %; 2007 -2008 н.г.-73 %, 2008-2009н.г. – 76%).

Работа з навучэнцамі, якія патрабавалі педагагічнай увагі (2009-2010 н.г. – 5 вучняў стаялі на ўліку ІСН; 2008-2009 н.г.-5 вучняў; 2007-2008-3 вучні) сродкамі ўключэння іх у гуртковую і клубную дзейнасць спрыяла не толькі вырашэнню праблемы занятасці навучэнцаў у пазаўрочны час (занятасць вучняў, якія стаяць на розных формах уліку склала 100% ), але і больш эфектыўнаму ажыццяўленню працэсу грамадзянска-патрыятычнага і маральна-прававога выхавання.

Аб рэзультатыўнасці сумеснай работы школы, МНС, МУС, амбулаторыі па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў сведчаць адсутнасць няшчасных выпадкаў пры правядзені ўрокаў фізкультуры, працоўнага навучання і ў канікулярны час, а таксама вынікі ўдзелу ў раённых мерапрыемствах (раённы тур ХІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Спасатели глазами детей” (намінацыя “Фотаздымак” – 1 месца, вобласць – 3 месца, намінацыя “Падзелка” – 2 месца), алімпіяда па веданні правіл дарожнага руху – 2 месца, злёт юных інспектараў дарожнага руху – 2 месца).

Важнейшай умовай павышэння эфектыўнасці работы ў суботні дзень з’явілася ўзаемадзеянне з усімі ўстановамі соцыума.

Вынікі маніторынгу сведчаць аб росце колькасці жадаючых наведваць мерапрыемствы суботняга дня: 2005-2006н.г.-45%; 2006-2007 н.г.-60%; 2007-2008 н.г.-65,6%, 2008-2009 – 78%.

Асноўнай формай фізічнага выхавання з’яўляецца гуртковая, клубная работа і работа секцый. 65,7% (2007-2008 н.г. -42%, 2008-2009-58%) навучэнцаў наведваюць аб’яднанні спартыўна-аздараўленчай накіраванасці, якіх у 2009-2010 н.г. было 7, у 2008-2009-8. Колькасць прызавых месц за ўдзел у раённых мерапрыемствах спартыўна-аздараўленчага і турысцкага профілю павялічылася з 12 да 14.

Важнейшым аб'ектам сумеснай работы школы і грамадскасці сталі дзеці, які знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і якія патрабуюць дзяржаўнай абароны. Па сацыяльнай характарыстыцы ў школе на пачатак навучальнага года такіх дзяцей 8 (4 сям'і), на канец 3 (2 сям’і).

У рамках рэалізацыі зместу планаў дапамогі непаўналетнім аказана садзеянне ў атрыманні гуманітарнай дапамогі (Гаспяровіч, Шышкін- школьныя прылады).

Адміністрацыяй УСП "Саўгас "Поразаўскі" задаволена хадатайства школы аб выдзяленні жылля сем'ям Губчык В.У. і Свістун Р.А. Усе дзеці з нядобранадзейных сем’яў рэгулярна абследаваліся ўрачом агульнай практыкі Поразаўскай амбулаторыі. Для бацькоў, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (Палешка А.В., Шышкіна В.А.), былі праведзены кансультацыі ў кабінеце медыка-сацыяльнай рэабілітацыі Свіслацкай паліклінікі. З мэтай нармалізацыі абставін у сям’і, адносін паміж яе членамі, прадухілення праблем, звязаных з выхаваннем і развіццём непаўналетніх дзяцей мэтанакіраваная работа праводзілася класнымі кіраўнікамі, педагогам-псіхолагам, педагогам сацыяльным: кансультацыі і гутаркі з дзецьмі “Мае абавязкі ў сям’і”,”Люди, значимые для меня”,”Я і мая сям’я”і інш., кансультацыі з бацькамі, бабулямі, час пытанняў і адказаў “Нравственные уроки семьи – нравственные уроки жизни”, педагагічная майстэрня “Праблемы цяжкіх падлеткаў”, лекцыя з наступным абмеркаваннем “Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей” і інш.

Педагогам –псіхолагам праведзены і прааналізаваны дыягнастычныя даследаванні з усімі падлеткамі, якія пражываюць у сацыяльна небяспечным становішчы, па вывучэнні ўзроўню трывожнасці, агрэсіі, тыпу тэмпераменту.

З мэтай ранняга выяўлення сямейнага нядобранадзеяння камісіяй 2 разы ў год праводзіцца рэйд”Клопат”, вынікі якога абмяркоўваюцца на пасяджэннях Савета прафілактыкі.

У аснову работы з бацькоўскай грамадскасцю пакладзена педагагічная асвета, прафілактыка, карэкцыя сямейнага выхавання. Павышэнню псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў спрыялі заняткі бацькоўскага лекторыя, змест дзейнасці якога насіў дыферэнцыраваны характар.

Аднак праблема арганізацыі сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей застаецца актуальнай. На недастатковым узроўні ў гэтым накірунку працавалі класныя кіраўнікі 5-11 класаў. Не практыкавалася правядзенне класных гадзін з удзелам бацькоў, не прыцягваліся апошнія да ўдзелу ў правядзенні сумесных паходаў, прагулак, экскурсій. Не рэгулярна праводзіліся класныя бацькоўскія сходы.

Прынятыя педагагічным калектывам меры па павышэнні рэзультатыўнасці выхаваўча-прафілактычнай работы аказаліся недастатковымі: па прычыне ўжывання спіртных напіткаў вучань 11 класа Катаркевіч Ігар стаў удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння .

Назіраецца рост колькасці вучняў, для якіх нормай паводзін з’яўляецца ўжыванне ненарматыўных слоў.

Не заўсёды бацькі прысутнічалі на пасяджэннях савета прафілактыкі, хаця на іх адрас адпраўляліся адпаведныя запрашэнні.

Абапіраючыся на аналіз выхаваўчай работы школы, можна сцвярджаць, што пастаўленыя задачы ў асноўным выкананы. У наступным навучальным годзе неабходна звярнуць больш увагі на :

- стварэнне ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, для выхавання імкнення да здаровага ладу жыцця;

- павышэнне эфектыўнасці работы па маральна-эстэтычным выхаванні, выхаванні грамадзянскасці, патрыятызму;

- удасканаленне прафілактычнай работы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы па фарміраванні навыкаў адказных, бяспечных паводзін навучэнцаў;

- узмацненне работы з дзецьмі асацыяльных паводзін і з дзецьмі, якія стаяць на ўліку ў ІСН, унутрышкольным кантролі;

- арганізацыю работы з класнымі кіраўнікамі па авалоданні імі сучаснымі выхаваўчымі тэхналогіямі;

- максімальнае забеспячэнне занятасці дзяцей з нядобранадзейных сем'яў у пазаўрочны час.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол пасяджэння педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа”

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі рб “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”,...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconПлан работы
Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconПлан работы пярвічнай арганізацыі га "брсм" дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год №

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі "Мялешкавіцкая сярэдняя школа Мазырскага раёна" на 2011/2012 навучальны год узгоднена

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2011/2012 навучальны год з беларускай мовай навучання
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconГадавы план работы дзяржаўнай установы адукацыі "блужская сярэдняя школа імя м. Чэпіка" на 2012/2013 навучальны год аналіз работы
Намаганні адміністрацыі І педагагічнага калектыву школы ў 2011/12 навучальным годзе былі накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \" Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай iconГадавы план дзяржаўнай установы адукацыі "Бучацінская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка