"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у




Назва"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Дата канвертавання04.01.2013
Памер19.68 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1115praekt


"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх і беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту належыць Мілану Штэфанец, які ўзначальвае арганізацыю "Незалежны сацыяльна-экалягічны рух". Рэпартаж Севярына Квяткоўскага.


(Карэспандэнт: ) "Я ўздымаюся па лесьвіцы аднаго з дамоў у цэнтры Менску. У адной з кватэраў паўпадпольная сустрэча. Чэскія студэнты дыскутуюць са сваімі беларускімі аднагодкамі, якія ўдзельнічаюць у руху мірнага супраціву афіцыйнай ўладзе. Мяне просяць не запісваць саму дыскусію, каб са зьместу нельга было зразумець хто зь беларусаў бярэ ўдзел у праекце. "Мы мусім яшчэ без праблемаў выехаць зь Беларусі, і вывезьці кінаматэрыял, а нашыя беларускія сябры пазьней мусяць патрапіць у Чэхію", -- тлумачыць кіраўнік праекту Мілан Штэфанец, і працягвае":


(Штэфанец: ) "Мяркую, што чэскія СМІ даюць пра Беларусь толькі два пункты гледжаньня. Адзін -- нібыта тут рэжым як у Паўночнай Карэі, што тут людзі галадаюць і ўсіх забіваюць. Другі -- што тут рэжым, які квітнее, а Беларусь самая пасьпяховая краіна былога СССР. Мой досьвед паказвае, што праўды няма ня ў першым, не ў другім. Я бы хацеў, каб чэскія студэнты зрабілі самастойную ацэнку сытуацыі. Гэта лепш, чым дазнацца з газэт, апазацыйных ці дзяржаўных".


(Радка: ) "Калі я прыехала, я была зьдзіўленая, што тут жыцьцё падобнае, як на Захадзе, што людзі апранаюцца як на Захадзе, і нават большы выбар жуек, чым у Чэхіі (сьмяецца)".


Гэта словы дзяўчыны Радкі пра Менск. Але яна падкрэсьліла, што чым далей ад беларускай сталіцы, тым бяднейшым выглядае жыцьцё людзей, і нават у зьнешнім выглядзе можна пабачыць больш кантрасту:


(Радка: ) "Людзі з апазыцыйных партый, якія прымалі нас тут у Менску -- выглядаюць вельмі шляхетна".


Мілан Штэфанец падкрэсьліў, што запрасіў да ўдзелу ў здымках студэнтаў самых розных поглядаў: ад анархісцкіх да права-кансэрватыўных. У Беларусі госьці з Чэхіі мелі сустрэчы ў Менску, Горадні і Гомелі з актывістамі альтэрнатыўнага грамадзкага жыцьця: палітычнага, сацыяльнага і культурніцкага. Распавядае Якуб:


(Якуб: ) "Мяне вельмі цікавіць культурніцкая актыўнасьць: культурніцкія часопісы, літаратура. Я ўзразіўся, што сустрэў выданьне, падобных да якіх няма ані ў Чэхіі, ані на Захадзе. Напрыклад, "Студэнцкая думка".


"Студэнцкая думка" -- мультымэдыйны часопіс, які выходзіць на кампакт дысках, і дзе матэрыялы падаюцца адразу ў тэкставым, графічным, аўдыё- і відэёфарматах". Зь іншага боку Якубу страшна з таго, як актыўныя людзі ў Беларусі рызыкуюць, робячы штосьці насуперак уладам.


Радка разьвівае тэму:


(Радка: ) "Страшна, што людзі ўжо прызвычаіліся працаваць у паўлегальных умовах. Але добра тое, што яны ведаюць, як працаваць у такой сытуацыі".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у icon"Свабодны тэатар" прэзэнтаваў супольны праект са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту
Свабодны тэатар” прэзэнтаваў супольны праект са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у iconДоообры вечар! Гэтым разам я раю зьвярнуць увагу на цікавы супольны праект кінематаграфічнай эліты «Парыж, я цябе кахаю». Каманда ўсясьветна вядомых
Гэтым разам я раю зьвярнуць увагу на цікавы супольны праект кінематаграфічнай эліты «Парыж, я цябе кахаю». Каманда ўсясьветна вядомых...

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у icon"Хто мы сьвіньні?" завецца арт-праект, які да 13 студзеня прэзэнтуе менская галерэя "Падземка". Творчы тандэм мастакоў Аляксея Хацкевіча І Валерыя Савульчыка
Хто мы сьвіньні?” – завецца арт-праект, які да 13 студзеня прэзэнтуе менская галерэя “Падземка”. Творчы тандэм мастакоў Аляксея Хацкевіча...

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у icon100 мільярдаў беларускіх рублёў. Такую суму беларускі ўрад мяркуе выдаткаваць на стварэньне Агульнага нацыянальнага цэнтру хірургіі І трансплянталёгіі. Паводле
Праект актыўна лябіруецца ў дзяржаўных смі, прапагандуецца сярод насельніцтва І ў медычных колах, чакаецца, што пад яго будзе дакладна...

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у iconПраект " Агародная фіерыя"
Мэта: фарміраванне станоўчых адносін да працы, усвядомленай неабходнасці працаваць

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у iconАдукацыйна культурніцкі праект для вучняў 9 класа. Суправаджальная запіска Мэта
...

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у iconБелаплюс 2007
Трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў на Беларусі

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у iconБелаплюс 2007 – гэта трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў на Беларусі
Белаплюс 2007” – гэта трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў...

\"Зімняя школа\" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у iconПраект Назіранне за выбарамі: тэорыя І практыка: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (Jubic), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (егу)...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка