Урок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе




НазваУрок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе
Дата канвертавання23.11.2012
Памер43.77 Kb.
ТыпУрок
Урок па прадмету “Чалавек і свет” у 1 класе


Тэма: Змены ў жыцці жывёл вясной. Прылёт птушак.

Мэта: 1) Абагульніць і пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі адказны перыяд у жыцці птушак.

2)Узбагачаць слоўнікавы запас, пашыраць кругагляд вучняў, развіваць лагічнае мысленне.

3) Выхоўваць гуманныя адносіны да птушак.

Форма правядзення: завочная экскурсія ў вясновы лес

Абсталяванне: мультымедыйны экран,слайды,ацэначныя лінейкі,

“палоскі слоў”,прадметныя малюнкі, папяровыя птушкі


Ход урока:


I Арганізацыйны момант.

-Дзеці, сёння у нас на ўроку госці. Вы рады гасцям? Давайце ўсіх прывітаем і падорым свае ўсмешкі.

Аўтатрэнінг

Я спакойны і сабраны.

Я буду ўважліва слухаць настаўніка.

У мяне ўсё атрымаецца.

II Актуалізацыя ведаў вучняў.

-Сонца грэе,прыпякае,

Лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы вецер павявае,

Хмар даждлівых нам прыгнаў.

-Пра якую пару года гэты верш?(слайд 2)

-Наш ўрок таксама прысвечаны вясне. Хто пачынае вясну?(слайд 3)

III Вывучэнне новага матэрыялу.

-Мы з вамі на ўроку будзем арнітолагамі.Хто такія?Арнітолаг –вучоны,які вывучае жыццё і звычкі птушак (слайд 4)

-Што нас можа цікавіць?

-Нас будуць цікавіць такія пытанні:Калі прылятаюць? Чым кормяцца? Як спяваюць? Дзе будуюць гнёзды?(слайд 5)

-Будзем назіраць за птушкамі,вывучаць іх жыццё,заняткі,працаваць па падручніку,у групах,даведаемся многа новага і цікавага.

-Назіраць за птушкамі і вывучаць іх лепш дзе?У класе? У падарожжы.

-Сядаем у цягнік і адпраўляемся ( слайд 6).

-Вось мы і прыехалі. А як трэба сябе паводзіць у лесе?

- Давайце паслухаем, што адбываецца ў вясновым лесе. (слайд 7)

(Уявіце, што мы на ўскрайку леса, непадалёку шуміць хуткая рэчка. А ў лесе птушкі пераліваюцца рознымі галасамі. Давайце паслухаем вясновыя гукі прыроды).

-Дзеці,ці бачылі вы ўжо пералётных птушак? Якіх?

Гульня “Зімуючыя,пералётныя”(слайд 8)

-Вясна – звонкая,пявучая,у палях , што ні куст,то свіст і шчэбет,а ў лясах,што ні галінка,то песенька.

Гульня “Чый галасок?” (слайд 9). Малайцы,вы добрыя арнітолагі!

Самаацэнка. “Чароўныя лінеечкі”.Крытэрыі ( распазнаванне птушак).

Работа па падручніку.

-Разгледзьце малюнкі. Якія птушкі на іх паказаны?

-Паслухайце тэкст. Што новага вы даведаліся пра гэтых птушак?

-Якія птушкі прылятаюць першымі? З паяўленнем чаго прылятаюць жаваранкі і шпакі? Што такое – праталіна?

- Чаму белую сітаўку называюць “ледаломкай”?

- Калі прылятаюць ластаўкі?

- Ад чаго залежыць прылёт птушак?

Фізхвілінка

Вясна па лесе хадзіла,

І мядзведзя разбудзіла,

Прачнуўся мядзведзь,

Пацягнуўся мядзведзь,

Палез прэч з бярлогі,

Каб размяць свае ногі,

Сюды-туды пахадзіў,

Галавою пакруціў,

Пачаў лапамі махаць,

А затым пачаў скакаць,

Паскакаў,пахадзіў,

Галавой зноў пакруціў,

Пачаў пляскаць у ладкі,

На тым скончыў зарадку!


-Добра жывецца птушкам вясной – нічога рабіць не трэба?Ці так гэта?Якія клопаты ў птушак вясной?(слайды 11, 12)

Гнёзды птушак могуць знаходзіцца ў самых разнастайных месцах. Сініцы шукаюць дуплянкі і робяць там свае гнёзды. Жаваранкі будуюць свае гнёзды ў полі, на зямлі. Ластаўка лепіць сваё гняздо з камочкаў вільготнай зямлі, якія склейвае сваёй слюной, пад страхой хат. Вадаплаваючыя птушкі будуюць гнёзды на беразе возера.

-А дзе селяцца шпакі? А хто рыхтуе для іх шпакоўні?

- У пабудаваных гнёздах птушкі адкладваюць яйкі і выводзяць птушанят. (слайд 13)

  • Як трэба паступіць, калі знойдзеш у лесе птушынае гняздо?

(адразу неабходна адысці ад яго. Пры паяўленні чалавека каля гнязда

птушка адлятае ад яго і не вяртаецца, пакуль чалавек не адыйдзе.)


IV Замацаванне вывучанага.

Работа ў групах ( слайд 14).

-Падзел на групы. Гульня “Пазнай птушку».

У розных вуглах класа размешчаны выявы птушак. Кожная група атрымоўвае картачку са словамі, якія характарызуюць адну з птушак (дзяўбе, працалюбівы, лясны доктар;

падкідвае, неклапатлівая, кукуе;

даўганогі, жабы, клякоча).

Вучні з адпаведнай прыкметай падыходзяць да картачкі з назвай птушкі (дзяцел, зязюля, бусел).

Работа ў групах “Хто дзе жыве”. З прапанаваных птушак 1 групе неабходна выбраць тых, якія жывуць каля чалавека, 2 групе – тых, якія жывуць у полі і ў лесе, 3 групе – птушак, якія жывуць каля вады.

Узаемаправерка. Самаацэнка ў групах “Чароўныя лінеечкі”.

V. Падвядзенне вынікаў урока.

- З надыходам вясны дзяўчаты і маладыя жанчыны пачыналі спяваць песенькі-вяснянкі, якія заклікалі птушак у родныя мясціны. Гэта свята называлася “Гуканне вясны”, якое пачыналася ў сакавіку і працягвалася аж да 7 красавіка. Гукаць вясну вясну выходзілі на высокае месца, дзе палілі агонь, спявалі загукальныя песні. Каб вясна была сапраўдная,цёплая,спрыяльная для нас і прыроды, давайце дапаможам птушкам несці званочкі вясны.Заклічка.

- Жавароначкі,прыляціце,

Вясну красную прынясіце,

Каб сонейка засвяціла,

Снег белы растапіла,

Садочкі расквяціла.

VI Рэфлексія.

-Наша падарожжа заканчваецца. У канцы нашага шляху нам сустрэлася адзінокае дрэўца. Давайце развесялім наша дрэўца рознакаляровымі птушкамі. Калі вы лічыце, што наша падарожжа прайшло цікава, вы папоўнілі свае веды пра птушак, прымацуйце чырвоную птушку; калі вы лічыце, што не ўсё атрымалася – сінюю птушку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconУрок па прадмету "Чалавек І свет "
Мэты урока: фарміраваць уяўленні пра жабу І рапуху як пра асаблівую групу жывел, асяроддзе ІХ пражывання,асаблівую ролю ў прыродзе...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconУ краіне паэзіі
Ніны Язэпаўны Мацяш. У класе з колькасцю вучняў да 10 чалавек урок разлічаны на 1 гадзіну. Для правядзення ўрока ў класе, у якім...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconУрок па прадмету «Чалавек I свет» дл
«пе-ралётныя» I «зімуючыя» птушкі; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей (знаёмства з птушкай крыжадзюбам); развіваць вусную мову дзяцей,...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет\" у 1 класе iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка