Спампаваць 32.99 Kb.
|
Padb1220abloga Прывітаньне! Наведнікі форумаў парталу tut.by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і газэты “Новы час”. Як вядома, 19 сьнежня Мікалай Чаргінец зьнізіў сумы, якія ён патрабаваў спагнаць з журналіста і газэты, да 5 мільёнаў і 50 мільёнаў рублёў адпаведна. I_grisha: “Цікава, чым выклікана дэвальвацыя гонару і годнасьці спадара Чаргінца...» lelic: “Не зразумеў... А што менавіта ў гэтым артыкуле магло гіпатэтычна закрануць пачуцьці сп-ра Чаргінца? Усё вельмі нават правільна і нават вельмі карэктна!» akselbant: “Я ведаў Чаргінца яшчэ да ягонага депутацтва... Нармальны ж быў чалавек. А цяпер — лепш бы Мікалая Іванавіча ніколі ня бачыць. Таму што як цяжка будзе ўстрымацца ад "камплімэнтаў", а гэта, улічваючы цяперашнюю любоў некалі адважнага баявога афіцэра да "абароны гонару і годнасьці" разам з надзвычай пяшчотным маральным складнікам ягонай асобы, можа пацягнуць на вялікую суму. Абсалютна карэктна Тамковіч выказаўся і пра «правільны» саюз пісьменьнікаў, і пра карысьць ад чыноўнічых пасад…» †††: “Што ж, у суда таксама з гонарам усё стабільна... Задаволілі пазоў: 1 мільён павінен Тамковіч, 50 млн. — газэта. Квітней, Беларусь!». На сайце газэты «Наша Ніва» nn.by абмяркоўваецца выказваньне старшыні КДБ Беларусі Юрыя Жадобіна, які ў сераду заявіў: «У так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1 767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш». Нехта пад нікам Я пракамэнтаваў: «Во, гэта ўвойдзе ў гісторыю. Супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў... Ну ён і пракалоўся: "І іх ня робіцца менш". Гэта будзе з Жадобіным давеку, як пацукі з Сухарэнкам. Заўтра гэта будзе ва ўсіх сусьветных СМІ». Джузэпэ Фряг: “Па якіх прынцыпах (мэтодах, прыкметах і г.д.) вызначаюцца "дэструктыўныя элемэнты"? Той, хто згвалціў Канстытуцыю, якім будзе — "структыўным" ці "дэструктыўным" элемэнтам? Той, хто стала парушае правы чалавека ў краіне, якім будзе? Той, хто называе адукаванага і законапаслухмянага чалавека "элемэнтам", кім ёсьць?» Як ёсьць напісаў: “Падлічыць колькасьць супрацоўнікаў КДБ — вось і будзе колькасьць дэструктыўных элемэнтаў у РБ. Яшчэ пакуль ня ўсіх ведаем пайменна, але працуем над гэтым. Хто, колькі і праз каго ўкідвае грошы, ім паказаў нядаўны візіт Пуціна. Мы ўяўляем пагрозу бясьпецы рэжыма, які ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Беларусі». Сайт “Тузін гітоў” music.fromby.net цытуе генэральнага прадусара ОНТ Ягора Хрусталёва, які распавядае пра праект «Нашы песьні. Вэрсія 2007». Першая перадача павінна выйсьці ў этэр ОНТ ужо на наступным тыдні. Сярод плоймы поп-выканаўцаў гэтым разам свае песьні засьпявалі гурт «Крама» ды Зьміцер Вайцюшкевіч. Ягор Хрусталёў кажа, што гэтых выканаўцаў ня вельмі проста было схіліць да ўдзелу ў тэлешоў: «Як я адразу прапанаваў Вайцюшкевічу, той кажа: толькі за грошы! А Ігар Варашкевіч некалькі разоў нават адмаўляўся. Казаў: я вось выступлю, а мне пачынаюць гаварыць, што ідэю прадаў… Урэшце рэшт Дзіма пагадзіўся і сьпяваў „Зорку Вэнэру“, а Ігар з „Крамай“ — новую вэрсыю „Стэфкі“». Сёньняшняе выданьне інтэрнэт-газэты “Ежедневник” ej.by. паведамляе, што прагрэсіўны від перадачы тэлевізійнага сыгналу плянуе засвоіць у наступным годзе “Белтэлекам”. Буйнейшы ігрок на рынку правайдынгу і тэлефоннай сувязі ўжо пачаў арганізацыю паўнавартаснага тэлевізійнага інтэрнэт-вяшчаньня. Як адзначыў генэральны дырэктар прадпрыемства Канстанцін Цікар, кампанія ўжо набыла плятформу для трансьляцыі ў сетку эфірных праграм. На блогу Горадні s13.ru сёньня можна прачытаць пра тое, што падчас традыцыйнага сьвяточнага шэсьця, якое бярэ пачатак ад 2005 году, у Горадні ў пераднавагоднія дні выберуць лепшага Дзеда Мароза. Як будуць выбіраць самага-самага, не паведамляецца. У касьцюмаваным шэсьці возьмуць удзел больш за 150 Дзядоў Марозаў і Сьнягурак». Maggie_ гэтак камэнтуе паведамленьне: “А вось у галовы дзяцей гэтае шэсьце прыўнясе бардак! Дзед Мароз-та павінен быць адзін-адзіны на сьвец?!» Image цікавіцца: “Парад быў санкцыяваны? Заяўка ў прадвызначаныя законамі тэрміны, адказныя асобы і г.д.» І на гэтым будзем з вамі разьвітвацца. Гэта была «Начная аблога», Дзьмітрый Падбяоэзскі, яшчэ сустрэнемся! |
![]() | Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты... | ![]() | Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць працэс з пазову Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы... |
![]() | На форумах парталу tut by сёньня можна знайсьці шэраг галінак, на якіх наведнікі абмяркоўваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі... | ![]() | Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні факт страйку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) І іх патрабаваньне аб сустрэчы... |
![]() | Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам... | ![]() | Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных... |
![]() | На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “Эль-Паіс” адносна таго, што ён можа... | ![]() | Удзельнікаў форумаў парталу tut by хвалюе прычына, па якой фэст “Дажынкі” перанесьлі на няпэўны тэрмін. Вось некаторыя развагі |
![]() | Ці не наіўная, што нашмат горш» а бармалей радзіць: «Дзе ты бачыў эўрапейца, які хоць што-небудзь разумее ў нашай краіне? ІХ сюды... | ![]() | На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў... |