Спампаваць 225.69 Kb.
|
Конкурс “Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку-2012” Намінацыя: сучасны ўрок Тэма: Парадкавыя лічэбнікі (урок у 6 класе) Паўлава Юлія Сяргееўна ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс. Задачы: стварыць умовы для
садзейнічаць
Задачы для вучняў:
Пералік базавых паняццяў: парадкавыя лічэбнікі, разрад паводле структуры, сінтаксічная роля ў сказе. Тэхналогія навучання: інфармацыйна-камунікацыйная з элементамі праблемнага навучання і тэхналогіі крытычнага мыслення, а таксама з элементамі метаду актыўнай ацэнкі. Метады навучання: наглядны, славесны, практычны,праблемна-пошукавы. Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: калектыўная, франтальная, індывідуальная, парная. Прагназуемы вынік:мяркуецца, што на выхадзе з урока вучні выканаюць тэст. Абсталяванне:
Ход урока:
![]() І. Арганізацыйны момант. Прывітанне Настаўнік:
ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў, уменняў, навыкаў Настаўнік:
Мяжуе з Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой, Твая зямля, твая Айчына – Жыццё тваё і гонар твой. І ты яе запомні імя, Як неба сонца і зару. Твая зямля, твая Радзіма Названа светла – БЕЛАРУСЬ. Настаўнік: -Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш? Раскажыце пра іх. - Назавіце колькасць краін, з якімі мяжуе Беларусь. (5) - ![]() - Мы з вамі ўжо пазнаёміліся з колькаснымі лічэбнікамі. На якія пытанні яны адказваюць? Што абазначаюць? - А як яны змяняюцца? (па склонах, адзін, два – па ліках, родах). - На якія групы падзяляюцца колькасныя лічэбнікі паводле структуры? - Якую сінтаксічную ролю яны выконваюць? (Падчас вучнёўскіх адказаў запаўняецца кластар на інтэрактыўнай дошцы). ІІІ. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач, матывацыя вучэбнай дзейнасці Настаўнік (на фоне музыкі “Стары Ольса”):
Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Раптам чуюць – спявае нехта. Першы кажа: - Відаць, жаўранак спявае. - Не, - кажа другі, - гэта лес шуміць. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў: - Ды гэта ж зямля спявае. - Вось якая яна, наша беларуская зямля! (Пасля паведамлення настаўніка яшчэ некалькі секунд гучыць музыка). Настаўнік: - Назавіце лічэбнікі, якія сустрэліся ў гэтай гісторыі. - Вызначце іх разрад па значэнні. - А чаму яны парадкавыя? - Паспрабуйце вызначыць тэму нашага ўрока. (Парадкавыя лічэбнікі). - Прааналізаваўшы схему на дошцы, акрэсліце задачы нашага ўрока. Удакладненні настаўніка: - ![]() - Задачы паставілі, пачынаем іх вырашаць. Запішыце ў сшыткі дату і тэму ўрока. ІV. Вывучэнне новага матэрыялу
Настаўнік: - ![]() - Каго вы бачыце на экране? - Чаму Ф.Скарына і кніга заўсёды побач? (Першадрукар). Настаўнік: - Як запавет гучаць для нас словы Ф.Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца ведаў і навукі, лекі для душы.” Вучань чытае верш: Вучаць кнігі Радзіму любіць I сумленнымі, добрымі быць. Вучаць кнігі старых шанаваць I цудоўныя казкі казаць. Вучаць мудрасці і чысціні – I святлейшымі робяццадні. Зоркі-літары свецяць ўначы I ад ведаў нам дораць ключы. Настаўнік: ![]()
Настаўнік:
Адзін вучань выразна чытае тэкст да сказа з зорачкай. У дзве тысячы шостым годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Агульная плошча будынка – сто трынаццаць тысяч квадратных метраў.У бібліятэцы дзевятнаццаць чытальных залаў.Тут могуць размясціцца чатырыста адзінаццаць наведвальнікаў адначасова. Шэсцьдзясят месцаў у гэтай зале абсталяваны камп’ютарамі. У фондах бібліятэкі захоўваецца каля сямідзесяці тысяч асобнікаў каштоўнай, рэдкай літаратуры, найбольш раннія датуюцца чатырнаццатым стагоддзем. На дваццаць трэцім паверсе бібліятэкі знаходзіцца аглядавая пляцоўка. *Сямідзесяцідвухметровы “дыямент” – візітная картка нашай рэспублікі. Настаўнік:
Самаправерка (дэманстрацыя слайда). Н ![]() - Давайце прааналізуем структуру парадкавых лічэбнікаў(аналіз прыкладаў з правага слупка табліцы). - Якіх не хапае лічэбнікаў ў дадзеным слупку? - Утварыце ад колькасных лічэбнікаў шэсцьдзясят і (каля) сямідзесяці тысяч парадкавыя лічэбнікі (запіс робіцца на дошцы і ў вучнёўскіх сшытках). - Праверце напісанне складаных парадкавых лічэбнікаў па падручніку (правіла на старонцы 171-ай). - З якім новым правілам вы пазнаёміліся? Перакажыце яго. - А зараз праверце правільнасць напісання на дошцы і ў сваіх сшытках. - А цяпер вызначце разрад утвораных парадкавых лічэбнікаў па структуры. - Звярніце ўвагу, што парадкавыя, як і колькасныя лічэбнікі, па структуры могуць быць простымі, складанымі і састаўнымі.
Настаўнік (стварэнне праблемнай сітуацыі): - ![]() - У сказе сустракаецца слова сямідзесяцідвухметровы. У які слупок вы б запісалі гэтае слова? Меркаванне абгрунтуйце. - Да гэтага пытання мы звернемся пазней. А цяпер уважліва паглядзіце на дошку. Перад вамі чатыры словы, давайце прааналізуем, як яны ўтварыліся (дэманстрацыя слайда): трохмільённы, дваццаціпяцітысячны? (Адказы вучняў запісваюцца на дошцы). - Давайце прааналізуем, як утварыліся дадзеныя складаныя словы: трохпакаёвы, дваццаціпяціметровы? - Прааналізуйце, якія часціны мовы ўваходзяць у склад першых двух слоў? Наступных двух слоў? - Падумайце, якія з гэтых слоў усё ж такі нельга аднесці да лічэбнікаў? Чаму? Тлумачэнне настаўніка: - Калі ў склад складанага слова ўваходзяць не толькі лічэбнікі, але і назоўнікі такія, як грамы, кілаграмы, метры і г.д., то такія словы адносяцца да прыметнікаў. Звярніце ўвагу на злітнае напісанне такіх слоў. - А цяпер вызначце, да якой часціны мовы адносіцца слова сямідзесяцідвухметровы? (Прыметнік). Чаму? Настаўнік: - Хто ў нас сёння адказны за фізкультхвілінку? (Фізкультхвілінку праводзіць вучань.) V. Фізкультхвілінка (Выключыць манітор.) Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць. Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца. Тры – галоўку ўверх падняць, на чатыры – паківаць. Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці, Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць, Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць. І цікава адпачылі, і лічэбнік паўтарылі. VІ. Замацаванне вывучанага
Настаўнік: - Прачытайце сказы. (Сказы запісаны на школьнай дошцы). 1. Пятнаццатага сакавіка ў нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. ![]() 3.Дваццаць першага лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. -Назавіце ў сказах парадкавыя лічэбнікі. Вызначце іх разрад паводле структуры. - Лічэбнікі рассыпаліся. Дапамажыце ім знайсці патрэбную склонавую форму. Праскланяйце лічэбнікі, папярэдне пазнаёміўшыся з правілам падручніка на старонцы 170-ай. (Заданне выконваецца вучнямі ў сшытках і на інтэрактыўнай дошцы па варыянтах.)
Настаўнік: - На ўзор якой часціны мовы скланяюцца парадкавыя лічэбнікі? (Прыметнік). - Якія вы заўважылі асаблівасці ў скланенні састаўнога парадкавага лічэбніка? (Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова, а ў складаных – толькі апошняя частка). Настаўнік: - ![]() - А хто ведае, калі нарадзіліся гэтыя пісьменнікі? - У якім месяцы нарадзіўся Купала? Палічыце, які гэты месяц па парадку? (Сёмы). - А ў якім месяцы нарадзіўся Колас? Палічыце, які гэты месяц па парадку? (Адзінаццаты). - 2012 год знамянальны для беларусаў. Падумайце чым? (130 гадоў з дня нараджэння Коласа і Купалы). - У парах складзіце сказ, выкарыстоўваючы лічэбнікі 130, 2012. У дзве тысячы дванаццатым годзе будзе адзначацца статрыццацігадовы юбілей з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы. - У якой склонавай форме ўжыты лічэбнік 2012? - Да якой часціны мовы адносіцца слова статрыццацігадовы? (Прыметнік).Чаму?
Настаўнік: - У жыцці кожнага чалавека ёсць любімая лічба. У мяне – гэта 21. Гэта дата нараджэння майго сына. - А ў вас? (Адказы вучняў.) - А ў беларусаў лічба 7 заўсёды валодала магічнай сілай. Паслухайце пра яе невялікае паведамленне. Выступленне вучня “Чароўнасць ліку 7”: С ![]() Настаўнік: - Вы, напэўна, ведаеце што акрамя сямі цудаў свету, ёсць яшчэ і сем цудаў Беларусі. Перад вамі карткі з заданнем № 2. Ваша задача – утварыць і запісаць сказы з парадкавымі лічэбнікамі (дэманстрацыя слайдаў): Узор: Белавежская пушча – (1) першае цуда Беларусі. ![]() “Біблія” Францыска Скарыны– (3) трэцяе цуда Беларусі. Сынковіцкая царква-крэпасць– (4) чацвёртае цуда Беларусі. Статут Вялікага Княства Літоўскага –(5) пятае цуда Беларусі. Нясвіжскі замак-палац– (6) шостае цуда Беларусі. Слуцкія паясы–(7) сёмае цуда Беларусі. Настаўнік: - ![]() - Падкрэсліце ў трэцім сказе дзейнік і выказнік. - А цяпер вызначце, якім членам сказа з’яўляецца лічэбнік трэці? (Азначэнне). Чаму? - Звярніце ўвагу, што парадкавыя лічэбнікі ў сказах з’яўляюцца азначэннем. - ![]()
Настаўнік: - Паколькі сёння мы гаворым пра лічэбнік, хачу звярнуць вашу ўвагу на моманты, звязаныя са зменамі ў беларускай арфаграфіі, якія датычацца правапісу лічэбнікаў. - ![]() - Паводле якога правіла пішуцца выдзеленыя літары? (Яканне). - Давайце разам правільна вымавім гэтыя словы і запомнім іх напісанне. - Устаўце прапушчаныя літары ў парадкавых лічэбніках: Дзявяты Дзясяты Сямнаццаты Васямнаццаты - ![]() - Давайце разам правільна вымавім гэтыя словы і запомнім іх напісанне. VІІ. Падвядзенне вынікаў урока: Настаўнік: - ![]() - Ці дасягнулі мы задач, пастаўленых на пачатку ўрока, дапаможа нам вызначыць выніковы тэст. VIІI. Выхадны кантроль (выкананне тэставага задання).
Настаўнік: - ![]() -Як вы лічыце, якую адзнаку вы атрымалі? -А цяпер падыміце рукі тыя, хто правільна выканаў 7 заданняў? Менш?(Вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду). -Як вы лічыце, якую адзнаку атрымалі вы? ІХ.Заданне на дом (дэманстрацыя слайда): Настаўнік: - ![]() 1. Хто беспамылкова справіўся з тэстам: Напісаць сачыненне на лінгвістычную тэму, дзе галоўным героем будзе парадкавы лічэбнік. 2. У каго было некалькі памылак: §48, практыкаванне № 337 Х. Рэфлексія: Настаўнік: - Якія вашы ўражанні ад сённяшняга ўрока? Абгрунтуйце. - Ці заўважылі вы, якой тэме былі прысвечаны ўсе нашы практыкаванні? - ![]() - Бачу, што настрой у некаторых палепшыўся. Я гэтаму вельмі рада. Заключнае слова настаўніка:
Тое, што я пры гэтым ведаю, усяго толькі галінка ад яблыні. Тое, што я паспела вам сказаць, усяго толькі яблык ад гэтай галінкі. Тое, што засталося ў вас, усяго толькі зярняткі. Але і з гэтых зярнятак вырасце цудоўная яблыня, якая будзе шапацець лісцем у спякоту. Дзякуй за ўрок. Тэхналагічная карта ўрока
Мэта этапу (плануемы вынік): псіхалагічная падрыхтоўка класа да ўспрымання матэрыялу, арганізацыя ўвагі вучняў, стварэнне добрага настрою. Задачы этапу: стварэнне сітуацыі поспеху, стварэнне ўмоў для актыўнага ўзаемадзеяння.
Мэта этапу (плануемы вынік): актывізацыя суб’ектнага вопыту вучняў, пазнаваўчая цікавасць. Задача этапу: ствараць умовы для актыўнага ўзаемадзеяння.
Мэта этапу (плануемы вынік): наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік урока. Задачы этапу: вызначыць задачы ўрока, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынік.
Мэта этапу (плануемы вынік): азнаямленне з новымматэрыялам. Задачы этапу: забяспечыць успрыняцце, асэнсаванне і першаснае запамінанне вывучаемага матэрыялу.
Мэта этапу (плануемы вынік): замацаванне засвоеных ведаў і ўменняў, карэкцыя і ліквідацыя прабелаў у ведах. Задача этапу: вызначыць правільнасць і асэнсаванасць вучнямі вывучанага матэрыялу.
VІІ. Падвядзенне вынікаў урока (1 хв.) Мэта этапу (плануемы вынік): сістэматызацыя і абагульненне атрыманых ведаў. Задача этапу: запоўніць кластар, сістэматызаваўшы атрыманыя веды.
VІІІ.Выхадны кантроль (4 хв.) Мэта этапу (плануемы вынік): высвятленне ўзроўню засваення тэмы ўрока. Задачы этапу: стварыць умовы для самакантролю ведаў, выканаць тэставае заданне.
ІХ.Дамашняе заданне (1 хв.) Мэта этапу (плануемы вынік): выбар дамашняга задання з улікам вынікаў тэставага задання Задача этапу: забяспечыць самавызначэнне вучняў на дамашняе заданне
Х. Рэфлексія (3 хв.) Мэта этапу (плануемы вынік): уплыў на свядомасць і пачуцці вучняў, эмацыянальны ўсплёск. Задача этапу: забяспечыць эмацыянальны фон фіналу ўрока, выхоўваць пачуццё любові да роднага краю.
|
![]() | Конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» | ![]() | Конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» |
![]() | Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні | ![]() | Онкурсу: стварэнне новых адукацыйных І дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай І творчай... |
![]() | Маем гонар запрасіць вас на цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца 1 снежня ў Мінску! | ![]() | Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261... |
![]() | Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага І фонд “Адукацыя для дэмакратыі”... | ![]() | Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261... |
![]() | Сівурава Л. П. Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці / Л. П. Сівурава... | ![]() | Вучэбная праграма складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для... |