Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта




НазваЯк хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер68.7 Kb.
ТыпУрок






Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім – Свята ведаў . І зноў званкі, і зноў урокі, і зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта краіна прыняла да сябе сямёра хлопчыкаў і дзяўчынак, для іх звінеў першы ў іх жыцці школьны званок, а для дзесяці 11 класнікаў першы званок у 1 верасня звінеў апошні раз. Усім ім, навічкам і будучым выпускнікам, мы жадаем поспехаў у вучобе, каб мары іх збыліся. А жыццё – гэта кола, якое ідзе па крузе, і школьным традыцыям жыць заўжды.

изображение 1265изображение 1316


изображение 1332изображение 1337изображение 1330


изображение 1355изображение 1416


Што такое Радзіма? Якімі словамі мы яшчэ называем нашу старонку... Гэтыя пытанні 1 верасня гучалі ў кожным класе. Справа ў тым, што ў гэты дзень у школе прайшоў першы ўрок пад назвай “Я – грамадзянін Беларусі”. Шмат прагучала цёплых слоў з вуснаў настаўнікаў і вучняў пра сваю родную старонку, шмат прачытана вершаў, спета песен. А пажаданне гучала ва ўсіх адно:

И в небе высоком, и в поле святом

Тебя осеню, Беларусь, я – крестом.

Дарую любви и труда благодать,

Чтоб, только могла ты счастливою стать.

Такія словы могуць сказаць толькі сапраўдныя беларусы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

изображение 1410изображение 1422изображение 1414


brsm


Як хутка бягуць гады. Здаецца зусім нядаўна мы стаялі ў вытокаў стварэння маладзёжнай арганізацыі “БРСМ”.Сёлета 6 верасня ГА “БРСМ” краіны адзначыла свой 10-гадовы юбілей. Ідуць гады... На змену выпускнікам прыходзіць маладое пакаленне. Вось і сёлета ў нашай школе змяніўся сакратар ГА “БРСМ”. У юбілейны дзень адбыўся першы сход арганізацыі, на якім сакратаром адзінагалосна была абрана Сідар Альбіна, вучаніца 9 класа. Мы ад душы віншуем Альбіну, жадаем поспехаў, спадзяёмся што члены арганізацыі зрабілі правільны выбар. На сходзе таксама былі выбраны і члены пастаянных камісій, а намеснікам сакратара стала Бялькевіч Кацярына.


1


stop_sign


Вучыцца жыць па законах дарог... Такая мэта стаяла цэлы тыдзень з 3 верасня 2012 года да 9 верасня 2012 года перад педагогамі і вучнямі нашай школы: праходзіў Тыдзень бяспечных паводзін на дарогах і вуліцах. Шмат цікавых спраў адбылося ў межах тыдня. Гэта: віктарына “Азбука юнага пешахода”, гульня “Гуляй па вуліцах з розумам”, экскурсія-практыкум “Самастойныя гульні ў двары”, віктарына “Правілы дарогі”, гадзіна зносін “Дарожная навука або азбука бяспекі”. Члены ГА “БРСМ” і “БРПА” правялі акцыю “Стань заметней у цемнаце”, вынікі якой вельмі парадавалі: у вучняў школы 100% забеспячэнне светаадлюстроўваючымі элементамі. Галоўнае мерапрыемства, якое прайшло ў школе, гэта акцыя стоп – мэнаў “Увага! Пешаход”. Вучні на цэлы дзень апынуліся рэгуліроўшчыкамі на пераходзе праз вуліцу, дапамагалі дзецям і дарослым бяспечна пераходзіць дарогу, не трапіць у сітуацыю, якая прынясла б шкоду іх здароўю.изображение 001изображение 044

изображение 022изображение 072


Штогод вучні школы з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі працоўнай акцыі “Ураджай – справа ўсенародная”. Вось і сёлета школьнікі 8-11 класаў актыўна ўключыліся ў работу на палетках СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”. Працавалі на ўборцы бульбы, зборы яблыкаў. Не засталіся ўбаку педагогі і ўвесь калектыў школы. Дзейсную дапамогу ва ўборцы гародніны аказалі прадпрымальніку Машэю А.В., разам з тым нарыхтавалі для школы, арганізацыі гарачага харчавання, неабходную колькасць цыбулі, морквы, бульбы, капусты. Харчовая бяспека УА на 2012-2013 навучальны год забяспечана.




Наступіў 2012-2013 навучальны год. І зноў пасля летняга адпачынку актыў газеты “Пераменка” пачынае сваю работу. І зноў новы склад рэдакцыйнай калегіі. Знаёмцеся:

Рэдактар газеты - Абрамовіч Вераніка;

Намеснік рэдактара - Захарчук Вераніка;

Карэспандэнты: Сасіновіч Аляксандра;

Плотка Анастасія;

Дзівіна Даша;

Гадун Крысціна;

Гадун Кацярына;

Фота і дызайн – Хоміч Павел.

Пастаянным з’яўляецца выканаўчы дырэктар: Маліноўская В.Я., куратар ВР.

Спадзяёмся, што ў новым годзе мы апраўдаем вашы надзеі, парадуем вас новымі рубрыкамі, будзем трымаць вас у курсе ўсіх спраў нашай дзіцячай рэспублікі.

изображение 013sdc10791


sdc10753


sdc10789sdc10790


изображение 017



  • Свабодны ад школы час многія з вас праводзяць на вуліцы з сябрамі.

Помніцеstop sign 2

  • Праезджая частка дарогі не для гульняў. З вялікай хуткасцю па ёй праязджаюць легкавыя і вялікагрузныя аўтамабілі.

  • Не выбягайце на праезжую частку з-за дрэў, кустоў, прыпаркованых аўтамабіляў. Вадзіцель, заўважыўшы вас, не здолее затармазіць.

  • Не бярыце прыклад з дарослых, якія парушаюць правілы.

  • Папрасіце сваіх бацькоў купіць для вас спецыяльныя светаадлюстроўваючыя элементы, і прымацуйце іх на адзенне.

авфц


42377_original


0_682ae_ddc4da7e_xl


На адну пачку кукурузных палачак панадабіцца 3 яйцы, 3 сталовыя ложкі цукру,320 грам малака, адна чайная ложка слівачнага масла (або маргарына). Палачкі заліць гарачым малаком і даць пастаяць 20 хвілін. Жаўткі расцерці з цукрам, злучыць з палачкамі і старанна перамяшаць (можна дабавіць тоўчаныя арэхі, ізюм). Акуратна ўвясці ў масу ўзбітыя бялкі, выкласці ўсё на змазаную тлушчам форму і пячы ў духоўцы. Гатовы пудзінг пасыпаць пудрай з цукру.

рррр


Што такое мір?.. Мір – гэта ўсмешка матулі над ложкам сына, мір – гэта ўзыход сонца, промні якога ранкам слепяць вочы, мір – гэта спеў птушак у садзе, плюскат рыбак у вадзе, мір – гэта шчаслівае чалавечае жыццё. Таму з асаблівым пачуццём мы сустракаем штогод 19 верасня і адзначаем гэтую дату шэрагам добрых спраў. Сёлета вучні школы правялі працоўную акцыю „Абеліскі”, віншавальную акцыю „Ветэраны”, урокі творчасці „Мы малюем мір”, дабрачынныя акцыі „Падары адзін дзень свайго жыцця Радзіме”, „Клопат”. Мы прызываем дзяцей усяго свету берагчы мір, бо шчаслівае дзяцінства нічым не заменіш.


Ужо тры гады запар у нашай школе стала добрай традыцыяй адзначаць 21 верасня Адзін дзень міра на Зямлі добрымі справамі і паступкамі. 2012 год не стаў выключэннем. Вучні школы разам з педагогамі правялі дзень дабрых спраў: дружна папрацавалі ў шэфскіх арганізацыях па ўборцы яблыкаў і бульбы, правялі дабрачынную акцыю „Вызвалім планету ад смецця”, актыўна папрацавалі ў межах акцыі „Наш двор самы лепшы”, актыўна ўключыліся ў акцыю „Клопат”, Аказалі пасільную дапамогу адзінокім састарэлым людзям ва ўборцы ўраджаю. Дзень дарма не прайшоў. Кожны вучань школы пакінуў у гэты дзень добры след на сваёй роднай зямлі.





Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня з 1994 года па чарзе ў беларускіх гарадах. Сталіцамі свята былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж. Орша, Пінск, Мір, Камянец, Паставы. У 2012 годзе – у г. Глыбокае, на землях Святой Еўфрасінні.vipopola08-02

Шлях да пісьменнасці быў доўгім і складаным. Прынята лічыць, што пачатак яму пакладзены каля шасці тысяч гадоў таму, у 4-ым тысячагоддзі да нашай эры. Кніга ж на Беларусі з’явілася ў X стагоддзі, разам з хрысціянствам. Яна прыйшла ўрачыста, заняла самае пачэснае месца. Гэта кніга – Евангелле. Яе ўрачыста выносілі, яе цалавалі, як ікону, ёй кадзілі, на Евангелле прысягалі сведкі на судах.

Чалавек, які адшукаў спосаб хутка рабіць мноства кніг, быў немец. Звалі яго Іаган Рутэнберг. Ёнвырашыў не перапісваць кнігі, а набіраць тэксты з металічных літарак, мазаць іх фарбай і адціскаць на паперы. Так пачалі друкаваць кнігі.250px-skaryna_1517

Першую кнігу для беларусаў надрукаваў Францыск Скарына з Полацка.

Беларускае пісьменства зазнала розныя гістарычныя перыяды – ад „залатых” часоў да заняпаду. Але заўсёды былі людзі, якія развівалі асветніцтва, адукацыю і культуру на беларускіх землях.

Еўфрасіння Полацкая… Без гэтага імя не толькі немагчыма ўявіць духоўнае жыццё на Беларусі ў XII ст., але і ўсю шматвякавую гісторыю нашай Радзімы. Без гэтага імя не гучала б сёння роднае слова – святое слова з вуснаў кожнага беларуса ад вяліка да малога. Гучы ты, роднае слова, праз вякі, цябе стварыў і ўзнёс народ.skoruna_s


Напярэдадні гэтага вялікаснага дня віншуем усіх педагогаў школы з прафесійным святам. Жадаем цярпення, натхнення, творчасці.0_502e1_20dab6e3_l

Поздравить вас хотим сегодня дружно,

Словами нам всего не передать.rose 14

Беречь нам, дорогие, всех вас нужно,

Мы это и хотим вам сказать.artleo

Почётен и сложен учительский труд,

Призвание, сердце в дорогу зовут.

Но знаний богатство вы дарите вновь,

А с ними – надежду, Добро и любовь!

Терпенье святое и искренний смех,

Настойчивость, радость и веру в успех.

Живите достойно, нам силы даря,

Всегда напряжённо, а значит, не зря!

Вучні 1 – 11 класаў


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi"
Мы зноў трапляем у ІХ і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя І ўладацэнтрычныя, хоць...

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconДокшыцкая раённая
Айчынная вайна – справядлівая вызваленчая вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі. Па сваіх масштабах І жорсткасці гэта...

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconЗноу салдату далёкая вёсачка снiцца

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconЗа начной ваколiцай зноу чаромха пенiцца

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconУдзельнікі форумаў парталу
Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што адзін з затрыманых расейскі грамадзянін. Камэнтары: "Зноў чарцей ловяць? Ці гэта пасьля артыкульчыку...

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconНас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва
На гэта нехта veter r r адказвае: «Інтэрнэт-крамаў ў рб парадку чатырохсот. Каб заткнуць дзірку ў бюджэце, трэба з кожнага зьняць...

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconУ сераду І чацьвер Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы пасьля амаль гадавога перапынку зноў паказаў знакаміты спэктакаль "Тутэйшыя". Пры поўным аншлягу І пад
У сераду І чацьвер Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы пасьля амаль гадавога перапынку зноў паказаў знакаміты спэктакаль “Тутэйшыя”....

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconУ сераду І чацьвер Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы пасьля амаль гадавога перапынку зноў паказаў знакаміты спэктакаль "Тутэйшыя". Пры поўным аншлягу І пад
У сераду І чацьвер Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы пасьля амаль гадавога перапынку зноў паказаў знакаміты спэктакаль “Тутэйшыя”....

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта icon2 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову
Вырвалася з-за хмар пасвяжэлае сонца, усё наўкруга заіскрылася, заспявала, зазвінела. Але хутка зноў захмарыла. Дождж разахвоціўся...

Як хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта iconДоообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у
Капур праз дзевяць гадоў вяртаецца да сваёй улюбёнай тэмы – гісторыі славутай каралеўны Елізаветы Першай. У свой час стужка Капура...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка