Выкарыстанне розных мет




НазваВыкарыстанне розных мет
Дата канвертавання28.10.2012
Памер128.56 Kb.
ТыпДокументы
ВЫКАРЫСТАННЕ РОЗНЫХ МЕТАДАЎ І ПРЫЁМАЎ АКТЫЎНАГА ПАЎТАРЭННЯ ПРЫ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ЦТ


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Кушлікоўская дзіцячы сад –

сярэдняя школа Полацкага раёна”

Стамінок Людміла Валер’еўна


Сучасная школа ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы адукацыі мае патрэбу ў “новым” тыпе настаўніка – які творча думае, валодае сучаснымі метадамі і тэхналогіямі адукацыі, прыёмамі псіхолога-педагагічнай дыягностыкі, спосабамі самастойнага канструявання і мадэлявання педагагічнага працэсу, уменнем прагназаваць канечны вынік сваёй працы.

Праблема падрыхтоўкі да ЦТ сёння вельмі актуальная. Яна хвалюе тых, хто непасрэдна звязаны з навучальным працэсам. Трэба ўлічваць разнастайнасць тыпаў тэстаў і тэставых заданняў, асаблівасці структуры тэстаў. Іх колькасць, складаная класіфікацыя, шырокі ахоп раздзелаў беларускага мовазнаўства могуць ускладніць работу вучняў, спарадзіць адчуванне няўпэўненасці, якая ўзнікае праз надастатковае пранікненне ў сутнасць моўных з’яў, неразуменне іх узаемасувязі і узаемаабумоўленасці. Настаўніку трэба скіраваць сваю ўвагу на ўзнаўленне тэарэтычнага матэрыялу, фарміраванне практычных уменняў і навыкаў работы з практыкаваннямі, а затым з тэстамі і тэставымі заданнямі.

У працэсе навучання пры падрыхтоўцы да тэсціравання важнымі з’яўляюцца заняткі па фанетыцы, арфаграфіі, лексіцы, фразеалогіі, марфеміцы, марфалогіі, сінтаксісе, стылістыцы і культуры маўлення.

Тэсты даюць магчымасць праверыць практычную граматнасць вучняў, культуру мовы навучэнцаў і моўную кампетэнтнасць, веданне граматыкі і стылістыкі беларускай мовы. Тэст правярае веды аб мове як сістэме (веды па фанетыцы, лексіцы, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісу); мовазнаўчыя веды (тэкст: асноўная думка, сродкі сувязі ў тэксце; тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне; стылі маўлення: гутарковы, афіцыйна-дзелавы, навуковы і інш.; выкарыстанне моўных сродкаў у залежнасці ад тэмы тэксту, стылю, тыпа маўлення); спецыяльныя вучэбныя ўменні: валоданне спосабамі дзеяння з моўным матэрыялам на аснове паняццяў і правілаў; арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць; валоданне нормамі літаратурнай мовы: арфаграфічнымі, лексічнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі і інш.; уменне аналізаваць тэкст: праводзіць сэнсавы, лінгвістычны, моўны аналіз тэксту; уменне ствараць тэкст. Праверка ўзроўню валодання вучнямі тэарэтычнымі ўменнямі пры вывучэнні беларускай мовы носіць аб’ёмны і ўсебаковы характар, дазваляе аператыўна вызначыць узровень сфарміраваных у вучняў ведаў і ўменняў на тым ці іншым этапе працэсу навучання, іх адпаведнасць патрабаванням на кожным этапе, а ў выніку – патрабаванням Адукацыйнага стандарта вучэбнага прадмета “Беларуская мова”(І-ХІ класы), Канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова”.

Тэставая форма можа быць выкарыстана не толькі як форма катролю, але і як магчымы сродак павышэння матывацыі да навучання і стымулу да засваення новага матэрыялу. У такіх выпадках настаўнік прапануе вучням выконваць тэсты не пасля, а ў працэсе засваення вучэбнага матэрыялу: працуем і адначасова шукаем адказы на заданні тэсту. Таксама тэставыя заданні можна выкарыстаць пры арганізацыі самастойнай працы вучняў у рэжыме самакантролю.

Акрамя пераваг, тэставыя формы работы і праверкі ведаў вучняў маюць недахопы:

1) вялікая верагоднасць выбару адказаў наўгад, аўтаматычна;

2) немагчымасць прасачыць логіку вучня;

3) страта індывідуальнага падыходу.

Падрыхтоўцы да тэсціравання спрыяе добрая навуковая база, якая закладваецца ў фундамент навуковых ведаў вучня яшчэ з пачатковых класаў. Пры гэтым можна выкарыстоўваць розныя прыёмы і метады работы. Адзін з такіх метадаў – алгарытмізацыя, калі вучні самі стараюцца распрацаваць алгарытм, а інакш сукупнасць правіл, якія вызначаюць паслядоўнасць рашэння граматычных задач. А на аснове алгарытма вучні выконваюць адпаведныя вучэбныя дзеянні, якія адпрацоўваюць пэўныя арфаграфічныя ці пунктуацыйныя ўменні.

Напрыклад, пры пастаноўцы знакаў прыпынку пры азначэнні, выражаным дзеепрыметным зваротам, што стаіць перад азначаемым словам, трэба разважаць наступным чынам:

  1. Прааналізуйце, чым выражана азначаемае слова. Калі займеннікам, то коска ставіцца, калі не – не ставіцца.

  2. Прааналізуйце, дзе стаіць у сказе азначаемае слова. Калі паміж азначэннем і азначаемым словам стаіць выказнік, то то коска ставіцца, калі не – не ставіцца.

  3. Прааналізуйце, ці мае азначэнне дадатковае акалічнаснае значэнне. Калі азначэнне мае дадатковае прычыннае або ўступальнае значэнне, то коска ставіцца, калі не – не ставіцца.

Спачатку алгарытм выкарыстоўваецца калектыўна: дзеці разам з настаўнікам вучацца прымяняць яго на практыцы. Як толькі вучні запомнілі паслядоўнасць аперацый і навучыліся самастойна прымяняць алгарытм, то яны могуць выконваць заданні і практыкаванні без каментарыяў, самастойна, а правяраць работу могуць з прымяненнем парнай ці групавой работы, можна скарыстаць і самаправерку (пры гэтым правільныя адказы будуць прапанаваны вучням на дошцы). Такі прыём можна выкарыстоўваць пры вывучэнні любых раздзелаў беларускай мовы.

Цяпер востра стаіць праблема па фарміраванні ўнутранай матывацыі ў вучняў на ўроках мовы. І каб вучні па-сапраўднаму ўключыліся ў працу, трэба стварыць на ўроках “сітуацыю поспеху”, пахваліць за пэўныя веды. Гэты прыём можна прымяняць ў пачатку ўрока, калі адчуваецца, што папярэдні матэрыял засвоены вучнямі добра, або пры праверцы дамашняга задання. А далей трэба стварыць праблемную сітуацыю, каб вучні ўбачылі разрыў паміж веданнем і няведаннем. Напрыклад, пры праверцы дамашняга задання вучні на дошцы дапусцілі памылку, можна прапанаваць знайсці яе, абгрунтаваць напісанне. Затым вучні прапануюць свае гіпотэзы, стараюцца іх аргументаваць і пацвердзіць адну з гіпотэз, прыйсці да правільнага вываду і тым самым да разумення правіла. Прымяненне праблемна-пошукавага метаду дае вучням упэўненасць у сваіх магчымасцях, уменне лагічна мысліць, аналізаваць, параўноўваць, не баяцца незнаёмай сітуацыі. Поспех работы залежыць ад умела пастаўленай праблемы. Вельмі важна зацікавіць вучняў, а гэта ўсё становіцца своеасаблівай зачэпкай для далейшага пазнання. Дадзеныя прыёмы дапамагаюць трывала засвоіць тэарэтычны матэрыял, а таксама навучыцца выкарыстоўваць свае веды на практыцы.

Наступны этап падрыхтоўкі да тэсціравання – трэніровачна-карэкцыйны, бо адно ведаць правіла, а іншае – граматна прымяніць яго на практыцы. Гэтаму дапамагаюць практыкаванні, змешчаныя ў падручніку “Беларуская мова”, а таксама індывідуальныя практыкаванні і тэставыя заданні па розных тэмах і раздзелах мовазнаўства. Трэніровачныя практыкаванні трэба падрыхтаваць кожнаму вучню, каб на ўроку вучні мелі магчымасць трывала замацаваць тэарэтычныя веды на практыцы. Калі пры выкананні такіх заданняў вучань дапускае памылкі, то вымушаны будзе зноў вярнуцца да правіла, да яго асэнсавання.

Станоўчую ролю ў выпрацоўцы практычных уменняў адыгрывае работа з тэкстам, дзе трэба папрацаваць над арфаграфіяй і пунктуацыяй, а таксама выканаць шэраг заданняў да тэксту. Абавязковымі сталі заданні на вызначэнне стылю і тыпу тэксту, знайсці сказы з адасобленымі членамі і растлумачыць знакі прыпынку ў іх, выпісаць словы з шыпячымі і свісцячымі або зацвярдзелымі гукамі. Заданні да кожнага канкрэтнага тэксту бываюць рознымі, але даюць магчымасць у сістэме рабіць паўтарэнне і замацаванне ведаў па ўсіх раздзелах мовы. Часта пры рабоце з тэкстам можна прымяніць творчыя заданні: дапісаць канцоўку тэксту, скласці план, вызначыць тэму і асноўную думку.

Неад’емнай часткай кожнага ўрока ў сістэме навучання мове з’яўляюцца арфаграфічныя хвіліны. У першую чаргу яны звязаны з напісаннем слоўнікавых дыктовак, або з заданнямі тыпу : “Устаўце прапушчаныя літары, абгрунтуйце выбар пэўнай арфаграмы”. Такі від работы адпрацоўвае ў сістэме граматнасць вучня, уменне не толькі ўставіць правільна прапушчаную арфаграму, але і абгрунтаваць свой выбар.

Вялікае значэнне на ўроках мовы мае метад моўнага аналізу, які прадугледжвае арганізацыю аналітычнай дзейнасці ў працэсе фанетычнага, словаўтваральнага, марфемнага, марфалагічнага, сінтаксічнага, стылістычнага разбораў: вучні на аснове назіранняў даюць характарыстыку пэўным лінгвістычным фактам, з`явам. Такі метад і называюць моўным разборам. А прызначэнне яго заключаецца ў тым, каб дапамагчы вучням свядома і трывала засвоіць тэарэтычныя звесткі, паслужыць сродкам замацавання, паўтарэння, сістэматызацыі і праверкі ведаў па мове, сфарміраваць уменне назіраць, аналізаваць і дыферэнцыраваць моўныя з`явы, а таксама з`яўляецца сродкам абстрактнага мыслення, выпрацоўкі навыкаў лагічнага доказу. Напрыклад, пры марфалагічным разборы назоўніка вучань павінен вызначыць часцінамоўную прыналежнасць, марфалагічныя прыметы: пачатковую форму; нязменныя (агульны ці ўласны, адушаўлёны ці неадушаўлёны, канкрэтны ці абстрактны, зборны, рэчыўны; род; скланенне) і зменныя (склон, лік), сінтаксічную ролю.

Пэўную дапамогу настаўніку і вучням аказвае такі метад, як лінгвістычны эксперымент. А заключаецца ён ў тым, што шляхам замены, падстаноўкі, рэканструкцыі слоў, словазлучэнняў, сказаў выпрабоўваецца найбольш мэтазгоднае і апраўданае ўжыванне моўных сродкаў або матывуецца аўтарскі выбар як найбольш аптымальны. Гэты метад аказвае добрую дапамогу пры вывучэнні “Лексікі” і “Стылістыкі”, пры выкананні заданняў на лексічную спалучальнасць, дакладнасць маўлення. Так вучні працуюць над наступным сказам: “Хворы паступіў у бальніцу пасля выкліку брыгады хуткай дапамогі ў надзвычай цяжкім стане”. Нам не зусім зразумела, хто ж быў у цяжкім стане, хворы ці брыгада хуткай дапамогі. У сказе парушаны парадак слоў і вучні будуюць яго правільна: “Хворы паступіў у бальніцу ў надзвычай цяжкім стане пасля выкліку брыгады хуткай дапамогі”. Або наступны сказ: “Аб свабодных вакансіях можна даведацца ў нашай рубрыцы газеты “Работа для вас”. Вучні заўважаюць збыткоўнасць інфармацыі, бо вакансія – свабодная, незанятая пасада або месца. Бачна, што правільная будова сказа – Аб вакансіях можна даведацца ў нашай рубрыцы газеты “Работа для вас ”.

Такі метад, як граматычнае мадэліраванне, выкарыстоўваецца як спосаб абагульнення вывучанага матэрыялу ў выглядзе граматычных схем, мадэлей, што выяўляюць асобныя структурныя элементы і сувязь паміж імі. Граматычнае мадэліраванне дазваляе вучням засвоіць агульныя прыметы, з’явы, фарміруе тэарэтычнае мысленне, павышае пазнавальную актыўнасць на ўроку. Можна выкарыстаць мадэліраванне маўленчага выказвання, якое служыць поспехам у развіцці маўлення вучняў. Сутнасць гэтага мадэліравання заключаецца ў распрацоўцы мадэлей разгортвання маўленчага выказвання, складанне схем розных тыпаў тэксту, складанне простых і складаных планаў вучнёўскіх выказванняў, канструяванне тэксту па ўзоры, стварэнне сваіх уласных тэкстаў пэўнай тэматыкі. Такая работа адыгрывае значную ролю ў падрыхтоўцы да тэсціравання. Толькі вучань, які ўмее аналізаваць, разважаць, робіць лагічныя вывады, здольны дабіцца поспехаў на тэсціраванні ў параўнанні з тым вучнем, які амаль не чытае, тым самым мае бедны слоўнікавы запас, сустракаецца з пэўнымі цяжкасцямі ў авалоданні мовай. А тым больш, большасць сказаў, якія сустракаюцца ў тэстах, узятыя з твораў мастацкай літаратуры, якая вывучаецца ў старэйшых класах. Таму на ўроках літаратуры трэба звяртаць увагу на лексічнае значэнне незразумелых слоў. Сярод іх такія, як корста “труна з суцэльнай калоды”, буршаваць “сябраваць, бавіць разам час”, рубок “тонкае жаночае адзенне накшталт доўгай сарочкі”, бондачка “хвосцік` каўбасы з завязкай”, жом “выжымкі бульбы або бурака”. Гэтыя словы сустракаюцца ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Сістэматычная праца на ўроках над значэннем слоў узбагачае слоўнікавы запас вучняў, пашырае іх кругагляд.

Значную ролю ў сістэме падрыхтоўкі да тэсціравання адыгрываюць факультатыўныя заняткі. Пры вывучэнні “Сінтаксісу і пунктуацыі” можна выкарыстаць у першую чаргу такі прынцып, як сінтаксічнае мадэліраванне, калі прапаноўваюцца вучням пэўныя схемы, а яны прыдумваюць сказы або словазлучэнні па прапанаванай мадэлі; прымяняюцца вусны і пісьмовы графічныя дыктанты, калі дыктуюцца сказы, а вучні малююць адпаведныя графічныя схемы, творчыя заданні ўключаюць у сябе замену адной канструкцыі сінанімічнай. Цікавымі для вучняў з’яўляюцца заданні на рэдагаванне сінтаксічна недагледжаных сказаў, якія маюць адхіленні ад літаратурных норм. Такая сістэматычная праца на занятках спрыяе развіццю здольнасцей вучняў, якія можна назваць “граматычным мысленнем”, якое складае аснову паспяховай падрыхтоўкі да тэсціравання.

І ўсё ж такі галоўны поспех вучняў – іх самастойная праца, калі вучні пасля праведзенага ўрока самі працуюць над пройдзеным матэрыялам і тым, які патрабуе паўтарэння і адпрацоўкі іх уменняў і навыкаў. Добра, калі ўрок пачынаецца з вучнёўскіх пытанняў, напрыклад: “Чаму слова унія і ўніяты пішуцца па-рознаму? Як быць, калі сустракаюцца словы зымправізаваць і з’імправізаваць? Які ж варыянт правільны ў напісанні?” Адразу бачна дапытлівасць вучняў, іх дамашняя праца з тэстамі, заданнямі рознага тыпу.

Безумоўна, кожны вучань пры падрыхтоўцы да тэсціравання патрабуе індывідуальнага падыходу. Трэба адслежваць вучэбныя дасягненні вучняў па кожным раздзеле тэмы праз выкананне дыягнастычных работ.

Абагульняючы вышэйпералічанае, можна сфармуляваць рэкамендацыі, як падрыхтавацца да тэставання:

  1. трывала засвоіць правілы;

  2. выканаць серыю практычных заданняў па пэўных раздзелах;

  3. прыступіць да выканання тэстаў;

  4. пасля выканання тэставых заданняў неабходна дэтальна правесці аналіз выкананай работы;

  5. праводзіць карэкцыйную работу, асаблівую увагу засяроджваючы на тых момантах, дзе былі дапушчаны памылкі;

  6. трэба пачынаць усё спачатку да той пары, пакуль не знікнуць памылкі.

Трэба адзначыць, што непасрэдная методыка падрыхтоўкі да тэсціравання ў сучаснай метадычнай навуцы не распрацавана. Настаўнікі кіруюцца тымі рэкамендацыямі, якія з’яўляюцца кожны год у прадметных часопісах “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова”. Гэтыя рэкамендацыі ахопліваюць толькі пералік тэм, па якіх вучням неабходна рыхтавацца да экзамену, аналіз зробленых памылак.

Эффектыўныя метады і формы работы пры  падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання:

  1. Тэматычныя залікі па тэорыі.

  2. Трэнінгі (выкарыстанне тэстаў рознага ўзроўню складанасці).

  3. Узаемаправерка (парная і групавая работа па выкананню заданняў).

  4. Складанне тэстаў вучнямі (па тэмах).

  5. Камп’ютарныя трэнажоры.

  6. Выкарыстанне даведачнай літаратуры.

  7. Самастойная работа па выкананню практыкаванняў.

  8. Праверачныя навучальныя тэсты.

  9. Арфаграфічныя “штурмы”.

  10. Тэрміналагічныя дыктанты.

  11. Выкарыстанне алгарытмаў, абагульняючых табліц для сістэматызацыі вывучанага матэрыялу.

  12. Метады рэфлексіі (самаацэнка, узаемаацэнка).

  13. Выкананне нестандартных і творчых заданняў.

  14. Кантрольныя і праверачныя работы.

  15. Індывідуальная карэкцыя ведаў (вядзенне ўліку прабелаў у ведаў). Карты вучэбных дасягненняў.

  16. Міні-тэсты.

  17. Выкарыстанне заданняў на развіццё лагічнага мыслення (параўнаць, супаставіць, аб’яднаць)

  18. Арганізацыя паўтарэння (уключыць у каляндарнае планаванне).

  19. Выкарыстанне нагляднасці, вопытаў і эксперыментаў.

  20. Выкарыстанне матэрыялаў для самаправеркі, алгарытмаў выканання.

  21. Выкарыстанне заданняў “знайдзі лішняе”.

  22. Комплексныя тэсты.

Усе прыёмы і метады ў сукупнасці з улікам спецыфікі вывучэння кожнага раздзела беларускай мовы спрыяюць трывалай падрыхтоўцы вучняў да тэсціравання. Пры вывучэнні ўсіх раздзелаў навукі аб мове асноўную ўвагу трэба ўдзяляць адпрацоўцы канкрэтных практычных уменняў і навыкаў, уменняў і навыкаў выканання тэставых заданняў. Абавязкова трэба памятаць аб зваротным уплыве тэсціравання на вучэбна-выхаваўчы працэс. Трэба падбіраць такія метады і тэхналогіі работы, якія будуць не толькі рыхтаваць вучняў да тэсціравання, але вучыць ахвотна чытаць, граматна пісаць і правільна гаварыць па-беларуску.

Арфаграфічная пісьменнасць - адна з частак агульнай моўнай культуры чалавека. Сучасныя педагагічныя даследаванні, вынікі штогадовага дяржаўнага тэсціравання сведчать аб тэндэнцыі зніжэння пісьменнасці выпускнікоў школ.Таму выпрацоўка ў вучняў арфаграфічнай пільнасці, умення распазнавать моўную з’яву, прымяняць на практыцы тэарытычныя веды з’яўляецца адной з найважнейшых задач.


Літаратура

  1. Цыбульская С. І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры : метадычныя рэкамендацыі і нарматыйныя патрабаванні / С. І. Цыбульская. - Мінск : Сэр-Вiт, 2007. - 176 с.

  2. Красней, В. П. Здаём экзамен па беларускай мове: экзаменацыйныя і даведачныя матэрыялы / В. П. Красней, I. С. Роўда, I. Р. Шкраба. - Мінск: Беларус. асац. "Конкурс”, 2007. – 240 с.

  3. Малажай, Г. М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г. М. Малажай. - Мінск: Аверсэв, 2004. – 386 с.

  4. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ пад рэд. С. І. Цыбульскай. - Мінск: “Сэр-Віт”, 2006. – 208 с.

  5. Шынгірэй А. А. Методыка навучання пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове// з вопыту работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй” – Гомель, 2011.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выкарыстанне розных мет iconЗакон хуват няврэм уlапса вантты щир
Конвенция (Вер ясаh нэпек) – щит ар хон муват кутан закон щиран lэщатам вер ясаh нэпек, хота ханшман уl, муй верытаl хоят закон хуват...

Выкарыстанне розных мет iconВыкарыстанне іт у даследаваннях інтэртэкстуальнасці ў крытыцы
Рэферат па іт у прадметнай галіне: «Выкарыстанне іт у даследаваннях інтэртэкстуальнасці ў крытыцы» 1

Выкарыстанне розных мет iconВ учэбн а -мет адычная
Тэма Старажытнае грамадства. Славяне (100-35 тыс гадоў да н э. – VІІІ ст н э.)

Выкарыстанне розных мет iconРешение мотивировано тем, что ООО "Экс-Мет" является собственником спорного груза
Арбитражный суд рассмотрел кассационную жалобу Дальневосточной оперативной таможни

Выкарыстанне розных мет icon"Раненый" паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Працягнем размову аб правапісе суфіксаў у розных часцінах мовы. Часам грувасткае правіла можа прывесці да казусных сітуацый, пра...

Выкарыстанне розных мет iconДля живых объектов природы, в отличие от неживых тел, характерно
Как называют особей, образующих один сорт гамет и не дающих расщепления признаков в потомстве?

Выкарыстанне розных мет iconДзяцінства І пошукам духоўных каранёў. Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў
Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую...

Выкарыстанне розных мет iconОрганизаций и лиц, которым разослан автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора химических наук
...

Выкарыстанне розных мет iconЗаданне Устаўце прапушчаныя літары
Арт рыя, б л тэнь, д візія, бр кер, ін рцыя, кал ндар, нацы нальны, праж кцёр, чэмпі н, пр тэндэнт, пац фізм, ман фестацыя, мет арыт,...

Выкарыстанне розных мет iconЯкім чынам можа быць створаны Ўніверсітэт, што ёсць месцам І асяродкам культывавання мыслення І фармавання нацыі?
На сённяшні дзень у Лятучым унівесітэце існуе больш за 10 розных фарматаў арганізацыі працы (семинараў, школаў, лецый, дыскусій,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка