"Начная аблога 25 траўня"




Назва"Начная аблога 25 траўня"
Дата канвертавання03.01.2013
Памер25.61 Kb.
ТыпДокументы
"Начная аБЛОГа 25 траўня"


На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць артыкул Ігара Іванова ў расейскім інтэрнэт-выданьні Gazeta.ru “Беларусь-2010 – без эканомікі й Лукашэнкі”. “Да 2010 году Беларусь страціць ня толькі большую частку прыбыткаў ад транзыту нафты і газу, але, цалкам магчыма, і свайго прэзыдэнта, які падаваўся бясьсьменным. Аляксандар Лукашэнка спарадзіў беларускі “транзытна-датацыйны цуд”, ён жа ж яго й забіў. Пад руінамі своеасаблівай эканамічнай мадэлі Беларусі не пазьней за 2010 год можа быць пахаваная й палітычная кар’ера цяперашняга прэзыдэнта”, -- гаворыцца ў артыкуле. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў:


“А чаго вы ад расейцаў хацелі? Яны нас любяць толькі тады, калі мы маўчым і падпарадкоўваемся братэрскім абдымкам”.


“Тое, што Лукашэнка працягне да 2010 году – гэта малаверагодна. А тое, што дэмакратычным уладам застанецца незайздросная эканамічная спадчына – гэта факт”.


“Сытуацыя ў Расеі вельмі праблематычная... і ёй цяпер трэба заняцца ўнутранымі пытаньнямі, а ня лезьці ва Ўкраіну, Грузію, Беларусь, Эстонію, Польшчу”.


“Паглядзіце Беларускае тэлебачаньне, пачытайце беларускія газэты. Эканоміць, ашчаджаць і гэтак далей. Ужо чухаецца, грошай бракуе. А цэньнік усё расьце!”


“Паколькі БССР цяпер адстае ад нармальных краінаў гадоў так на 200-300, то яшчэ нейкія дадатковыя 15 год карціну ўжо ня зьменяць”.


Суполка Жывога журналу lulu_gov_by прапануе новы каляж. Гэта выява чалавека, падобнага да Аляксандра Лукашэнкі, які едзе у грамадзкім транспарце, трымаючы ў руцэ торбу з пустымі пляшкамі. “Льготы?! Кажуць у народзе – ня плюй у студню”, -- пішуць аўтары каляжу.


Блогерка Longbowgirl піша ў сваім дзёньніку: “Адна зь бедаў у нашай краіне – гэта невыкараняльная непавага. Непавага службоўца ў дачыненьні да кліента, працадаўцы – да работніка, і проста чалавека – да чалавека і ўвогуле ўсяго навакольнага. І зусім неабавязкова, каб гэта выражалася ў адкрытым хамстве. Чэргі ў буфэце, маруднае абслугоўваньне, адсутнасьць мыла ў прыбіральні, сьмецьце на ходніках, дзьверы, адчыненыя наўскось, хэві-мэтал альбо папса з вакна на поўную моц – дробязі, якія вызначаюць быцьцё. І калі сутыкаешся з гэтымі дробязямі і ў чарговы раз усьведамляеш, што цябе да такой ступені не шануюць, робіцца зусім не балюча, ня крыўдна. Злосна. Хочацца зламаць замкнёныя дзьверы, аблаяць афіцыянтку й выклікаць да суседа міліцыю. А ў выніку толькі ціхенька ўздыхаеш, разварочваешся ды сыходзіш. І калі ў нейкі момант аб цябе ўжо патрабуюць праявы элемэнтарнай павагі, хоць ня вельмі хочацца яе выяўляць. Бо “ім можна, а мне хіба нельга?”


У сеціве зьявіўся сайт РэпКа Тут можна прачытаць навінамі, чуткі й плёткі з жыцьця беларускіх рэпэраў, а таксама спампаваць некаторыя кампазыцыі. Напрыклад, опус пад назвай “Піва бяз водкі – Імправізацыя” – гэта частка праекту “ШоўЗабабонаў”.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

\"Начная аблога 25 траўня\" iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

\"Начная аблога 25 траўня\" iconАблога 1 траўня
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць удзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: "Таварыш...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка