5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто




Назва5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто
Дата канвертавання23.11.2012
Памер22.3 Kb.
ТыпДокументы
5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай і дэмакратычнай Беларусі!

Хто: JEF-Europe (Маладыя Еўрапейскія Федэралісты) і партнёры.

Што: Вулічныя акцыі па завязванні ратоў статуям стужкамі з надпісам "Дайце голас народу Беларусі!"

Дзе: Адначасова ў гарадах па ўсёй Еўропе і свеце.

Калі: 18 сакавіка 2010 — угодкі нелегітымнай перамогі Лукашэнкі на выбарах.

Чаму: Беларусь — апошняя дыктатура ў Еўропе, на парогу Еўрасаюза — галоўны прыклад таго, што павінен рабіць ЕС. Важна падкрэсліць адсутнасць АДЗІНАЙ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЗНЕШНЯЙ ПАЛІТЫКІ, патрэбнай, каб вырашаць сітуацыю ў Беларусі і іншыя глабальныя пытанні.

Як: Фотаздымкі вулічных акцый будуць размешчаныя на сайце JEF на працягу некалькіх гадзін пасля акцыі, как даць поўную інфармацыю пра колькасць і тыпы акцый у Еўропе і свеце.

18 сакавіка 2010 года Маладыя Еўрапейскія Федэралісты (JEF-Europe) ужо пяты год запар арганізуюць спецыяльную акцыю "Вольная Беларусь". У мінулым годзе акцыя прайшла адначасова ў не менш як 120 гарадах па ўсёй Еўропе.

"Імкнучыся распаўсюдзіць інфармацыю пра апошнюю дыктатуру Еўропы і неадназначны падыход Еўрасаюза да недэмакратычнаа рэжыму, сябры JEF і іншыя актывісты па правах чалавека зноў распаўсюдзяць сваю ідэю свабоды, сімвалічна завязаўшы рот вядомым статуям у гарадах усяго свету, такім чынам не даючы ім выказацца — зусім як у сітуацыі, у якой апынаюцца грамадзяне Беларусі кожны дзень”, — тлумачыць прэзідэнт JEF-Europe Філіп Адрыансэн.

JEF-Europe патрабуе канкрэтных абавязацельстваў ЕС у Беларусі, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары, павагу да правоў чалавека, свабоду прэсы і няўрадавых арганізацый, а таксама свабоду слова для ўсіх грамадзян, а не толькі для Лукашэнкі. Калі сітуацыя ўнутры Беларусі не палепшыцца, Еўрасаюз павінен паўторна ўвесці візавыя абмежаванні для высокіх чыноўнікаў: адмяніць прыпыненне санкцый і працягнуць ужыванне абмежвальных захадаў, кшталту замарожвання актываў.

“Еўропе тэрмінова патрэбная Адзіная Знешняя Палітыка, бо шызафрэнічная палітыка не вылечыць шызафрэнічны рэжым. Было б крывадушна гаварыць пра аб’яднаную, моцную і справядлівую Еўропу, пакуль мы зачыняем вочы на парушэнні правоў чалавека і фундаментальных свабод, якія адбываюцца ў нас на парогу. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі, Вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан павінна спрыяць большай супрацы паміж дзяржавамі ЕС і еўрапейскімі інтстытутамі, бо Еўрасаюз павінен падтрымліваць грамадскую супольнасць і кантактаваць з беларускімі ўладамі, каб прывесці выбарчыя законы і законы аб СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, адмяніць смяротнае пакаранне і гарантаваць свабоду сходаў і асацыяцый”, — падкрэслівае Адрыансэн.

Элізабет Вэл, каардынатар акцыі “Вольная Беларусь”, кажа: “Еўрапейскі саюз — гэта паспяховы праект міру і дэмакратыі, але JEF не можа прызнаць праект скончаным, пакуль усе грамадзяне Еўропы не змогуць жыць у мірных і дэмакратычных грамадствах. Каб вырашаць праблемы глабальнага свету, які змяняецца, Еўрасаюз павінен граць больш актыўную ролю ў міжнароднай палітыцы, і еўрапейскія грамадзяне павінны асудзіць усе формы дыктатуры. 18 сакавіка JEF зробіць гэта, завязаўшы рот статуям па ўсім свеце!”

[ENDS]

PRESS CONTACTS:

Philippe Adriaenssens, JEF Europe President, president(at)jef.eu, +32 472 33 41 27

Elisabeth Velle, Free Belarus Action Coordinator, elisabeth(at)jef.eu

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто icon100. Калі паўстала першая беларуская палітычная партыя?
Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, а ў другой (1906 год) за дзяржаўную аўтаномію Беларусі з Соймам у Вільні (у складзе Расейскай...

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconЯк выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі?
Чаму на стадыёнах мала сьцягоў, хто прыходзіць балець, чым адрозьніваюцца заўзятары ад фантаў, І хто такія футбольныя хуліганы ў...

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconБеларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў
Беларусі І захаванне яе нацыянальнай самабытнасці. Наша стратэгічная мэта – еўрапейская будучыня Беларусі. Нам кажуць, што Беларусь...

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconКанцэпцыя развіцьця грамадзянскай супольнасці Беларусі Агульнае палажэнне
Развіццё грамадзянскай супольнасці ёсць адной з найважнейшых умоваў станаўлення Беларусі як дэмакратычнай, прававой І сацыяльнай...

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconХто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе?
Сёньня мы працягнем размову пра лятарэйны бізнэс у Беларусі, пачатую напярэдадні

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconIP/06/1402 Брусэль, 16 Кастрычнiка 2006 Еўрапейская Камісія пачала ажыццяўленне праграмы стыпендый для беларускіх студэнтаў
Еўрапейская Камісія пачала ажыццяўленне праграмы стыпендый для беларускіх студэнтаў

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру...

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто icon22 верасня па ўсёй Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах па
Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах...

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconЗаява арганізацый грамадзянскай супольнасці
Шматгадовая дзейнасць Алеся Бяляцкага зрабіла яго сябрам тых, хто цярпеў ад прыціскання правоў чалавека ў Беларусі, І стаў ненавісным...

5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто iconЯкі нам трэба прэзыдэнт вольнай беларусі
Законнасьці, калектыўнай харызмы Дабрадзею, ‘супольнасьці анёлаў’, што заўсёды падсьвядома, пэрсаналіямі І потым сыстэмна супрацьстаіць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка