Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы




НазваЗадача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы
Дата канвертавання23.11.2012
Памер110.04 Kb.
ТыпЗадача

МАТЭМАТЫЧНАЕ КАФЭ “Э Ў Р Ы К А”



ТЭМА: "РАШЭННЕ ЛАГІЧНЫХ ЗАДАЧАЎ I ЗАДАЧАЎ НА КЕМЛІВАСЦЬ. ЛІСТ МЁБІУСА".

МЭТА. Рэалізацыя прынцыпу разумовага развіцця вучняў.

Развіццё пазнавальнай і творчай дзейнасці вучняў.

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць іх цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы.

Фарміраванне і развіцце цікавасці вучняў да ўрокаў матэматыкі, пашырэння матэматычнага кругагляду вучняў.

ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ : д ы д а к т ы ч н а я г у л ь н я .

I э т а п . АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ.

Добры дзень, паважаныя сябры. Сённяшнюю сустрэчу мы завяршаем у матэматычным кафэ "Эўрыка". Згодна падання, вялікі Архімед вымавіў гэта слова "эўрыка" зрабіўшы сваё найвялікшае адкрыццё. З тых пор слова "эўрыка", што значыць, "знайшоў" стала сінонімам вынаходства, выдатнага рашэння цяжкай задачы.

I вось сёння перад камандамі вучняў 8 класа стаіць задача: паказаць не толькі свае веды, але і сваю кемлівасць, дапытлівасць, увагу, уменне лагічна думаць, але таксама зрабіць сваё, хаця і маленькае, але вынаходства ў матэматыцы.

На спаборніцтва ў нашым кафэ "Эўрыка" запрашаюцца каманды 8 класа.

Прадстаўленне камандаў.

А зараз прадставім самае кампентэнтнае, самае строгае, самае справядлівае, самае чэснае, самае, самае, самае Ж У Р Ы .


Прадстаўленне журы.


За правільна выкананае заданне каманда атрымлівае 1 бал.


II э т а п . ЗНАЁМСТВА З МЕНЮ.


Сёння ў нашым кафэ камандам прапануецца наступнае меню, якое я зараз зачытаю. Вам прапануецца:

М Е Н Ю :


С а л а т ы

1. “Лагічны трэнінг”

2. Матэматычны ералаш" (Лічы, думай , адгадывай)

3. "Матэматычныя абганялкі"

(Рашэнне задач на кемлівасць. Прыказкі з лікамі)

С т р а в ы п е р ш ы я

  1. Юшка матэматычная

  2. Суп харчо (не еў ніхто)

(Знайсці: 1+ 2+3 + …+100)


С т р а в ы д р у г і я


1. Ліст Мёбіуса (сцэнка-фокус)

2. Мёбіус і тапалогія (эксперыменты)


Н а п і т к і


Матэматычны кактэйль (гімны матэматыцы)


Д ы с е р т


Узнагароджанне каманду пераможцу і актыўных удзельнікаў.

Ш э ф –п о в а р С. К. М а з а л е в і ч

Бухгалтар: А.П. Таліш

Мы вельмі спадзяёмся. што падрыхтаваныя для вас стравы будуць вам да спадобы.


III э т а п . ЛАГІЧНЬІ ТРЭНІНГ.


I так, мы прапаноўваем на ваш суд першы салат пад назвай "Лагічны трэнінг".

1. Што больш, здабытак ці сума гэтык лікаў 0123456789? ( Сума)

2. Рашыце анаграму:

МАПРЯА, АРЬМПНЕ, РЭЗАДАК, РЫПЕТРЕМ

( прамая, прамень, адрэзак, перыметр)

3. Працягніце радок : А Д Т Ч П Ш С...

( ВДДАД...)

Падвядзенне вынікаў.

IV. МАТЭМАТЫЧНЫЯ АБГАНЯЛКІ.

Зараз прапануем вам вінегрэт “ Матэматычныя абганялкі “

1. Назавіце прыказку з натуральным лікам ( перамагае той, хто назаве апошнюю).

2. Рашэнне задач "Матэматычная віктарына".


МАТЭМАТЫЧНАЯ ВІКТАРЫНА :


1. Колькі атрымаецца дзесяткаў, калі пяць дзесяткаў памножыць на пяць дзесяткаў?

(250 дзесяткаў, 5050 = 2500, 2500:10 =250)

2. Які знак патрэбна паставіць паміж двумя пяцёркамі, каб атрымаўся лік большы за пяць, але меншы за шэсць?

( коску, 5<5,5<6)

3. Падзяліце 188 папалам так, каб у рэзультаце атрымалася адзінка. 1188


4. Лік 666 павялічыць у паўтары разы, не праводзячы над гэтым лікам ніякіх арыфметычных дзеянняў. Як гэта зрабіць?

( 666= 999)

5. У прадаўца ў кіёску канверты складзены ў пачкі па 100 штук. Як хутчэй адлічыць 75 канвертаў?

( адлічыць 25 канвертаў)

6. Вылічыце: 162-152. (31)

7. Якая рознасць гэтых лікаў?




(440)


Падвядзенне вынікаў.

V. ЛІЧЬІ, ДУМАЙ, АДГАДЫВАЙ.

А зараз вам неабходна паспрабаваць наступны салат "Лічы, думай, адгадывай".

1. Чароўны квадрат (выявіце ўласцівасці)



4

9

2

3

5

7

8

1

6

(сума лічбаў роўна 15)

  1. Пастаўце лічбы так, каб сума лічбаў была адна і тая ж, як па гарызанталі так і па вертыкалі, а таксама па дыяганалі




3

1

2

1

2

3

2

3

1




1

1

1

2

2

2

3

3

3



3. Пастаўце лікі 1,2,3,4 так, каб па гарызанталі і па вертыкалі не было аднолькавых лічбаў.


1
















2







3
















4




1

4

3

2

4

1

2

3

2

3

4

1

3

2

1

4



4. Запоўніце пропускі

7

10

13

22




30

4

9




(26,14)

Падвядзенне вынікаў.

VI э т а п . МАТЭМАТЫЧНАЯ ЮШКА.

А зараз прапануем на ваш суд страву першую пад назвай “Юшка матэматычная”. На дэгустацыю адводзіцца 5 хвілін.

1. З шасці дзевятак састаўце 100.(99:99+99)

2. Карыстаючыся толькі складаннем, запішыце лік 28 пры кампазіцыі 5 двоек.(22+2+2+2)

3. Адзін лік у чатыры разы большы за другі, сума ж гэтых лікаў роўна 20. Знайдзіце гэтыя лікі. ( 4,16)

  1. Назавіце найбольшы дзесяцізначны лік, які складаецца з розных лічбаў. (9876543210)

  2. Тры лікі склалі, затым памножылі . Атрымалася сума, роўная здабытку. Якія гэта лікі? (1,2,3)



М а т э м а т ы ч н ы ф о к у с.

Няхай любы жадаючы напіша на паперы любы трохзначны лік, які я ўгадаю пасля таго, як вы выканаеце наступныя дзеянні:

1. Дапішыце да яго гэты ж лік яшчэ раз, атрымаўся зразумела, шасцізначны лік.

  1. Перадайце паперу суседу.А ён няхай падзеліць гэты шасцізначны лік на 7.

  2. Рэзультат перадайце суседу, не гаворачы мне. Няхай ён падзеліць гэты лік на 11.

  1. Перадайце рэзультат далей. Падзелім яго... ну скажам, на 13.

  2. Дайце мне паперу з рэзультатам, толькі складзіце яе, каб я не бачыў ліка.

Не разгортваючы паперу, фокуснік уручае яго таму, хто задумваў лік, са словамі:

- Дазвольце атрымаць задуманы лік.

VII э т а п. З А Д А Н Н Е.

Зараз вам неабходна паспрабаваць суп харчо.

Знайдзіце : 1+2+3+. . . + 98+99+100.

Раскажыце гісторыю рашэння гэтай задачы.

эту задачу рашыў у XVIII стагоддзі хлопчык Карл Гаўс, якога пазней сталі называць Каралём матэматыкі. Ён заўважыў, што ў запісу 1+2+3+…+100 сума кожнай пары складаемых, якія аднолькава знаходзяцца ад канцоў запісанага выразу, роўна 101. А такіх параў у два разы менш, чым складаемых, г.зн. 50. Значыць, уся сума роўна 10150 = 5050)

VIII э т а п . СЦЭНКА-ФОКУС "Ліст Мёбіуса".


Блюда другое - фірменнае – сцэнка-фокус.

Дыялог вядучых А і Б.

А. Паслухай, што ты сказаў, калі б табе пашылі рубашку без выварату?

Б. Значыць, яе можна было бы надзяваць з двух старон? Гэта было бы някепска. Нашы хлопцы ў класе проста лопнулі бы ад зайздрасці.

А. Не,тут справа паскладаней: рубашка толькі з адной стараной.

Б. Не забівай мне галаву. Такіх рубашак не бывае.

А. Зразумела, я пажартаваў. Але наогул, аказваецца, аднастароннюю паверхню можна сканструяваць. Вось, напрыклад, цыліндр. Ён прадстаўляе сабою двухстароннюю паверхню. Калі рухацца па адной яго паверхні, то, не перасякаючы "мяжы", нельга апынуцца на другой старане.А цяпер глядзі: я стаўлю вялікую кропку на адной старане гэтай лініі і буду весці ўправа і спадзяюся прыйсці ў гэты ж пункт, але на другой старане гэтага ліста.

Б. Гэтага не можа быць.

А. Эх ты, фама няверуючы. Глядзі!

(Вучань Б таксама робіць вопыт)

А. Такую аднастароннюю паверхню ўпершыню разглядзеў у 1858 годзе нямецкі матэматык Аўгуст Фердзінанд Мёбіус, вучань "караля матэматыкі" К. Гаўса. Цяпер гэта паверхня называецца лістом Мёбіуса. Таямнічы і знакаміты ліст Мёбіуса мае дзіўную ўласцівасць: ён мае адзін край; адну паверхню. Вывучэннем такіх уласцівасцей займаецца навука тапалогія.

IX э т а п . ДЗІЎНЫЯ ЎЛАСЦІВАСЦІ ЛІСТА МЁБІУСА.

Эксперыменты для ўсіх.

А. (паказвае і тлумачыць эксперымент). Глядзіце, я бяру стужку паперы, падзяляю па шырыні папалам пунктцірнай лініяй. Я перакручваю стужку адзін раз і канцы склейваю. Атрымаўся знакаміты і дзіўны ліст Мёбіуса. А цяпер я разразаю нажніцамі склеяную стужку пасярэдзіне, уздоўж пунктцірнай лініі.

Як вы думаеце, што ў мяне атрымалася?

Зразумела, калі б я не перакруціў стужку перад склейваннем, ўсё было б проста: з аднаго шырокага колца атрымалася бы два.

А што зараз ?

Атрымалася не два колцы, а адно, удвая вужэйшае, але затое ўдвая даўжэйшае.

ПРАКТЫЧНАЕ ЗАДАННЕ ДЛЯ КАМАНДАЎ.

Вазьміце стужкі паперы, клей і нажніцы. Прыгатоўце лісты Мёбіуса і правядзіце эксперымент, аб якім я вам расказаў.

Атрымалі колца, перакручанае двойчы. А затым разрэжце гэта колца яшчэ пасярэдзіне.

ВЫВАД: Атрымалі два сцэпленых адзін з другім колца, кожнае з якіх двойчы перакручана..

Вось такія нечаканыя рэчы адбываюцца з простай стужкай паперы, калі склеіць з яе ліст Мёбіуса.


А зараз ПЫТАННЕ КАМАНДАМ:

У колькі колераў можна пафарбаваць ліст Мёбіуса?

(у адзін)

X э т а п . ГІМН МАТЭМАТЫЦЫ ( дамашняе заданне)

А зараз свае стравы пад назвай "Матэматычны кактэйль" падрыхтавалі самі вучні 8 класа.

Гимн математике ( на музыку песни "Чему учат в школе")

Уравнения решать, радикалы вычислять –

Интересная у алгебры задача!

Интегралы добывать,

Дробь делить и умножать

Постараешься - придет к тебе удача!

Геометрия нужна, но она ведь так сложна!

То фигуры, то тела - не разберешься!

Аксиомы там нужны,

Теоремы так важны,

Их учи и результата ты добьешься!

Есть науки хороши

Для развития души

Их и сами все вы знаете, конечно.

А для развития ума предназначена она -

Математика.

Это было, это будет, это вечно!

Ч т о б в о д и т ь к о р а б л и ,
Чтобы в небо взлететь,
Надо многое знать,
Надо много уметь.
И при этом, и при этом
Вы заметьте—ка,
Очень важная наука
МА-ТЕ-МА-ТИ-КА!

Почему корабли

Н е с а д я т с я н а м е л ь ,

А по курсу идут

Сквозь туман и метель?

П о т о м у ч т о , п о т о м у ч т о

Вы з а м е т ь те- к а ,

К а п и т а н а м п о м о г а е т

МА-ТЕ-МА-ТИ-КА !

Чтоб врачом, моряком

Или летчиком стать ,

Надо прежде всего

Математику знать.

И на свете нет профессии,

Вы заметьте-ка,

Где бы нам не пригодилась
МА-ТЕ-МА-ТИ-КА!

XI э т а п. ВЫНІК ЗАНЯТКА.


Заканчваюцца нашы стравы. I на заключэнне дысерт.


XII э та п . Д Ы С Е Р Т


С л о в а п р а д а с т а ў л я е ц ц а ж у р ы..

Узнагароджанне ўдзельнікаў матэматычнага кафэ “Эўрыка”.

Гульня завершана, "Кафэ" зачыняецца.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconЗадача: стварыць благапрыятную атмасферу на мерапрыемствы з улікам індывідуальных магчымасцей
Мэты: замацаваць вылічальныя навыкі; развіваць лагічнае мысленне; стымуліраваць развіццё навыкаў граматнай мовы; прывіваць інтарэс...

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconРазвіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў
Вядома, гэта патрабуе І ад сучаснага настаўніка беларускай мовы І літаратуры пошуку новых метадаў, прыемаў І формаў навучання

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconЗ досведу падрыхтоўкі І правядзення ў школе калектыўнай творчай працы "Этнаграфія маёй вёскі" Падрыхтоўка
З досведу падрыхтоўкі І правядзення ў школе калектыўнай творчай працы “Этнаграфія маёй вёскі”

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconУрок калектыўнай І індывідуальнай працы
Распрацоўка ўрока па гісторыі Беларусі ў 11класе нстаўніка вышэйшай катэгорыі Філосаф З.І

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Задача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы icon"Камунікацыя І каардынацыя працы ў ЛЎ: выпрацоўка правілаў, нормаў І стратэгіяў дзейнасці"
Ангажаванне новых удзельнікаў ЛЎ таксама мае суправаджацца празрыстасцю механізмаў рэкрутынга, дадавання новых кусаў ці тэмаў, ІХ...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка