Нумар газэты "Товарищ" міліцыя трымае пад замком




НазваНумар газэты "Товарищ" міліцыя трымае пад замком
Дата канвертавання23.11.2012
Памер33.63 Kb.
ТыпДокументы
Dash1009NS


Нумар газэты “Товарищ” міліцыя трымае пад замком


Рэдакцыя газэты “Товарищ” заклікала сваіх чытачоў напісаць скаргі ў Жлобінскую і Ленінскую міліцыю Менску, якая затрымала частку накладу аднаго з нумароў выданьня. Нагадаем, 12 дзён таму ў выніку супольнай апэрацыі міліцыянтаў, было канфіскавана 14 тысяч асобнікаў грамадзка-палітычнай левай газэты “Товарищ”. Лёсам канфіскату цікавіўся наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Наклад газэты складае 30 тысяч асобнікаў. Таму кнігі скаргаў міліцыі могуць быць хутка запоўненыя. У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім Дэкрэтам №2 кожны грамадзянін на свой запыт павінен атрымаць адказ. Самыя актыўныя чытачы газэты “Товарищ” у Жлобіне зрабілі запісы яшчэ да закліку рэдакцыі. У кнізе скаргаў ужо ёсьць чатыры запісы. Насупраць іх стаяць штампы, што яны прыняты да разгляду. Што ж напісаў міліцыянтам актывіст Валера Рыбчанка?


“Я ад свайго распаўсюдніка газэты даведаўся, што яна затрымана ў Жлобінскім РАУС. Таму прашу, каб кіраўніцтва РАУС адказала мне чаму я пазбаўлены права карыстацца свабодай інфармацыі”.


Чытач і распаўсюднік газэты са Жлобіна Анатоль Сьцепаненка таксама абураны дзеяньнямі міліцыі:


“Так, так, так. Я заходзіў чацьвёртага чысла ў адзьдзяленьне міліцыі і рабіў запіс у кнізе заўвагаў. Я лічу няправільным затрыманьне нумару газэты, бо я зьяўляюся сталым чытачом і прашу органы міліцыі патлумачыць, чаму гэта адбылося. У іх 15 дзён тэрміну. Пакуль я ніякага адказу не атрымаў”.


Карэспандэнт: А колькі нумароў вы распаўсюджваеце звычайна?


“40-50, іншы раз 60 нумароў. Вы ж бачыце, зь якімі цяжкасьцямі даводзіцца яе дастаўляць. Даводзіцца газэту недзе там на далёкіх подступах да гораду раздаваць”.


Галоўны рэдактар газэты Сяргей Вазьняк нагадвае, што заканадаўствам акрэсьлены 10-дзённы тэрмін для праверкі законнасьці друкаваньня СМІ. А сёньня ўжо 12-ы дзень як 38-ы нумар газэты “Товарищ” затрыманы. Паводле Сяргея Вазьняка, наўрад ці якія праверкі вядуцца ўвогуле. Прынамсі, яго ў міліцыю дагэтуль не выклікалі:


“Ім трэба пратрымаць да 4 лістапада, пакуль ня пройдзе Сацыяльны марш. Бо нумар тэматычны, прысьвечаны Сацыяльнаму маршу. Ён яшчэ актуальны. Пасьля 4 лістапада ён згубіць сваю актуальнасьць, бо адбудзецца акцыя. Баяцца, яны баяцца”.

Сяргей Вазьняк таксама апавёў, што накіраваў скаргі ў пракуратуру:


“Адна скарга ў Генпракуратуру пайшла ад рэдакцыі па факту канфіскацыі. А другая скарга ў раённую пракуратуру, я асабіста падаў, што да мяне была прыменена фізычная сіла і ў мяне быў адабраны мабільны тэлефон. У момант канфіскацыі газэты я быў незаконна пазбаўлены сувязі цягам гадзіны. У мяне былі заламаны рукі. Я ўжо быў у сьледчага на допыце, даваў тлумачэньні. А па той у Генпракуратуру, пакуль няма ніякага руху”.


Мы датэлефанаваліся ў гарадзкі адзьдзел міліцыі Менску да капітана Аляксандра Шчырца. Ён сказаў, што быў толькі выканаўцам загаду зьверху. А газэта “Товарищ” знаходзіцца ў гарадзкім адзьдзеле міліцыі:


“Ніхто яе не чытае і не чапае. Была ва ўпакоўцы так і ляжыць”.


Карэспандэнт: І ніхто не чытае?


“Ну, а навошта чапаць чужую маёмасьць?”


Карэспандэнт: Дык яна зачынена, у асобным пакоі?


“Канечне, так, так, так”.


Карэспандэнт: І доступу да яе няма?


“Не, яна пад замком. Як жа рэчы захоўваць?Калі іх не зачыняць, іх жа потым ня будзе”.


Алесь Дашчынскі, Менск


, аднак ніякага адказу з праваахоўных органаў рэдакцыя так і не атрымала.

Паводле Сяргея Вазьняка, наўрад ці якія праверкі вядуцца ўвогуле. Прынамсі, ніхто з супрацоўнікаў рэдакцыі ў міліцыю не выклікаўся, ніякіх тлумачэньняў ці дакумэнтаў ад кіраўніцтва газэты не патрабуецца.

Сёньня на рэдкалегіі прынятае рашэньне праз інтэрнэт-рэсурсы зьвярнуцца да чытачоў газэты “Товарищ”. Рэдактарат газэты заклікае чытачоў ісьці ці ў Жлобінскае РАУС, ці ў Гарадзкі аддзел міліцыі Менска на вуліцы Леніна, 13 і напісаць у кнігу скаргаў, што парушаюцца правы чытачоў.

У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім Дэкрэтам №2, які тлумачыць сутнасьць кнігі скаргаў, кожны грамадзянін на свой запыт павінен атрымаць адказ. З улікам, што наклад газэты складае 30 тысяч асобнікаў, выдаўцы спадзяюцца на розгалас ад кампаніі. Маўляў, няхай міліцыянты адказваюць людзям, калі нічога ня могуць сказаць кіраўніцтву рэдакцыі.

У заяве падсумоўваецца: “Міліцыя займаецца прававым бязьмежжам. Дык давайце прымусім яе хоць бы адказаць: які лёс праверкі, які лёс канфіскаванага накладу?”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconШкафы оружейные Шкафы оружейныйе серии "Д"
Шкафы серии д и д-е выполнены из стали толщиной 1,5 мм, трейзер комлпектуется замком Cobra. Наружние двери шкафов серии д комплектуются...

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconСёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты "Ежедневнік" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны
Газэта адзначае: “З гэтага варта зрабіць мінімум дзьве высновы. Першая: апэратары электрасувязі ад гэтага новаўвядзеньня нічога не...

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconНашая слухачка адгукаецца на рашэньне Менскага абласнога суду. Суд прызнаў законным аднаўленьне на працы моладзевай актывісткі з Клецкага раёну Іны Кебікавай
Нулых выходных у адным адным з дамоў вёскі Лугавая Слабада, што пад Менскам, міліцыя затрымала каля 30 студэнтаў. Сабраліся хлопцы...

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Як вядома, 19 сьнежня Мікалай
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Як...

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconФакультэт філалагічны Кафедра беларускай літаратуры
ТД–DГ. 023/тып., тыпавой вучэбнай праграмы, зацверджанай 15. 03. 2005 г., рэгістрацыйны нумар тд–DГ. 007/тып., тыпавой вучэбнай праграмы,...

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconМікалай Тоўсьцік, журналіст, уласны карэспандэнт газэт "Товарищ", "Невское время"
Мікалай Тоўсьцік, журналіст, уласны карэспандэнт газэт “Товарищ”, “Невское время”

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconМікалай Тоўсьцік, журналіст, уласны карэспандэнт газэт "Товарищ", "Невское время"
Мікалай Тоўсьцік, журналіст, уласны карэспандэнт газэт “Товарищ”, “Невское время”

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconПавал Яблонскі 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў увіхацца па ёй ужо
Яблонскі – 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў...

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconЛідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд
Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Вітаўта, І войска Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам караля Ягайлы перамагло...

Нумар газэты \"Товарищ\" міліцыя трымае пад замком iconСпасибо, товарищ полковник… Очень удобно, просто кресло какое-то, а не стул, ха-ха-ха… Конечно, нервничаю. А то не занервничаешь, когда сидишь в Комитете

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка