Уа "Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія" Міні-апавяданне




НазваУа "Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія" Міні-апавяданне
Дата канвертавання28.10.2012
Памер26.29 Kb.
ТыпДокументы


УА “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія”


Міні-апавяданне


Мая маленькая радзіма”


Намінацыя

Сюды сышліся ўсе дарогі,

Тут мае ростані жыцця” (В.Гарановіч)


Адамовіч

Вераніка Уладзіміраўна,

12 год


Глыбокае, 2011

МАЯ МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА


Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і рос.

Бэз пад акном і на полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс.

Кастусь Кірэенка

Мая маленькая радзіма.

Па ланцужку тваіх дарог

Я столькі боцікаў схадзіла

Без ашуканстваў і трывог, -

так аб сваёй радзіме пісала ў вершы “Мая маленькая радзіма” Людміла Кебіч. Мне таксама хочацца ўсё ведаць пра сваю маленькую радзіму – невялічкі горад Глыбокае, што ў Віцебскай вобласці. Тут я нарадзілася і ўжо пражыла адзінаццаць год.

Горад Глыбокае заснаваны ў 1414 годзе. Герб горада ўяўляе сабой “іспанскі шчыт” на срэбным полі, блакітная сцяна якога з трыма зубцамі, а на ёй скрыжаваныя клінкамі ўверх з залатымі дзяржаннямі дзьве шаблі, па баках ад іх, справа і злева, а таксама пасярэдзіне тры безанты (умоўныя выявы манет).

У межах горада радуюць вока глыбачан пяць азёр. Гэта возера Кагальнае, Вялікае, Мушкат, Бяглец, Падлазнае. Я лічу сваёй маленькай радзімай не толькі мой родны горад, але і ўвесь Глыбоцкі раён. У ім знаходзіцца самае глыбокае возера ў нашай рэспубліцы – Доўгае. А яшчэ ёсць цікавае возера Гінькава. Яно адметна тым, што па яго берагах размешчаны карставыя пячоры. Калі верыць паданню, то ў адной з пячор знаходзіцца багацце, на якое накладзена закляцце. Ніхто не можа знайсці гэтае багацце і па сённяшні дзень.

Край мой там, дзе шэпчуць сосны,

Шумяць волаты-дубы…

Гэты шэпт і шум галосны

Усяму свету кажуць быль.

Каля Глыбокага ёсць цудоўны лес, барок. Там заўсёды хораша: зімой і летам, восенню і вясной. Азмрочвае наведванне гэтага месца толькі ўспамін пра вялікую трагедыю, якая адбылася ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Тады ў Глыбокім загінула шмат людзей, і яны былі захаваны ў барку. Зараз на гэтым месцы ўзведзены манумент загінуўшым яўрэям і ваенапалонным.

А якое цудоўнае месца дэндрасад! Глыбачане з задавальненнем наведваюць яго, каб там ў цішы адпачыць ад гарадского жыцця. А як прыгожа навокал! Паспявае жыта ў полі, а ў ім, быцам блакітнымі вочкамі, калышуць сваімі галоўкамі валошкі, на розныя галасы спяваюць птушкі, а над галавой бязмежнае бясхмарнае неба.

Мая маленькая радзіма багата не толькі на азёры і рэкі, але і на знакамітых людзей. Гэта Язэп Драздовіч – беларускі мастак, Павел Сухі – савецкі авіяканструктар, Ігнат Буйніцкі – заснавальнік нацыянальнага беларускага тэатра.

Пра прыгажосць нашага краю вельмі ўдала напісаў глыбоцкі паэт Васіль Гарановіч:

Паўночны край. Глыбоччына. Радзіма.

Часцінка свету. Айчынны родны дом,

Дзе самы чысты снег, нібы крынічны ўзіму,

І самы звонкі першы над Беразвеччай гром.

Я люблю сваю маленькую радзіму за прыгажосць яе палёў і лугоў, за спевы птушак у паднябессі, за чысціню яе рэк і азёр, а таксама за тое, што тут мірна жывецца.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconПлан мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі "Глыбоцкая раённая гімназія" па падрыхтоўцы да святкавання Дня пісьменства 2012 года
Правядзенне экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей, музей П. Сухога, музей І. Буйніцкага (Празарокі)

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Уа “Дзяржаўная гімназія г. Шчучына” І сш №1 г. Шчучына з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы; формы пазакласнай работы; прэзентацыя...

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне icon"Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія"

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Бярэзінская гімназія"
У школьнай актавай зале імправізаваныя гандлёвыя рады, лаўкі, святочна ўпрыгожаныя гірлянды з рознакаляровай паперы, засушанага лісця...

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №2 горада Наваполацка"
Абсталяванне: ммп “Наша Радзіма на гістарычнай карце”, картка №1 “Асаблівасці гістарычнай карты”, кратка №2 для работы ў парах з...

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconМаладыя галасы
Школа-інтэрнат-гімназія для здольных І таленавітых дзяцей зь вясковай мясцовасьці Віцебскай вобласьці. Знаходзімся мы недалёка ад...

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconУа «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны» Алена Уладзіміраўна Казлова
«прарэкламаваць» працу клуба, сябрамі якога з’яўляюцца вучні рознага ўзросту (5 – 11 класы), зацікаўленыя настаўнікі, бацькі; прыцягнуць...

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconМаладзёжны адукацыйны клуб "newline" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" дуа "Гімназія №10 г. Маладзечна" дуа "Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў...

Уа \"Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія\" Міні-апавяданне iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка