«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення




Назва«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення
Дата канвертавання28.10.2012
Памер111.54 Kb.
ТыпКонкурс
«Давайце ганарыцца, што мы беларусы»

Форма правядзення: гульны – вiктарына

Мэты: пашырыць веды вучняỳ пра культуру i традыцыi беларускага народа, раслiнны i жывёльны свет, пазнаёмiць з асаблiвасцямi геаграфiчнага становiшча Беларусi; развiваць увагу, мысленне, пазнаваỳчую актыỳнасць; выхоỳваць любоỳ да Радзiмы, беражлiвыя адносiны да прыроды роднага краю.

1.Арганiзацыйны момант

- Кожная краiна, кожны народ мае свае дзяржаỳныя сiмвалы – гiмн, сцяг, герб. Але iснуюць i неафiцыйныя сiмвалы, якiя не менш выжныя для дзяржавы.

Нацыянальная культура ỳключае ỳ сябе мову, гiстарычную спадчыну, традыцыi, фальклор, народныя рамёствы, прафесiйнае i самадзейнае мастацтва.

Давайце адправiмся ỳ падарожжа па нашай краiне.

Мы яшчэ раз прагадаем афiцыйныя сiмвалы нашай краiны, а таксама i тое, што не афiцыйна з’яỳляецца вiзiтнай карткай Беларусi, яшчэ раз успомнiм жыхароỳ нашых лясоỳ i рэк, паỳдзельнiчаем у розных конкурсах i вiктарынах.

2.Афiцыйная сiмволiка РБ.

- Афiцыйнымi сiмваламi любой краiны з’яỳляюцца Дзяржаỳны герб, Дзяржаỳны гiмн, Дзяржаỳны сцяг, якiя аб’ядноỳваюць усiх жыхароỳ гэтай краiны. Натуральна, ёсць яны i ỳ нас. Дзяржаỳны герб, гiмн, сцяг – гэта твар нашай дзяржавы, якi адрознiвае яе ад другiх краiн свету.

Дзяржаỳны герб i сцяг РБ былi зацверджаны на рэспублiканскiм рэферэндуме 14 мая 1995 года. Другая нядзеля мая – Дзень Дзяржаỳнага герба i Дзяржаỳнага сцяга РБ.

Дзяржаỳны гiмн РБ быỳ зацверджаны Указам Прэзiдэнта РБ 2 лiпеня 2002 года на падставе вынiкаỳ грамадскага абмеркавання i ỳлiку прапаноỳ камiсii па правядзеннi конкурса на стварэнне тэксту i музiкi гiмна.

Давайце разам яшчэ рах праслухаем i праспяваем гiмн. Калi выконваецца гiмн, абавязкова трэба падымацца.

Гучыць Гiмн РБ.

- А цi добра вы ведаеце сiмволiку нашай дзяржавы?

Вiктарына «Сiмволiка»

Што сiмвалiзуе сцяг, герб, гiмн?

Колькi колераỳ мае сцяг РБ?

Якiмi кветкамi пераплецены герб? (з аднаго боку – клевер, з другога – лён)

3.Неафiцыйныя сiмвалы беларускага краю

- Як вы думаеце, цi ёсць яшчэ што-небудзь, што асацыюецца з нашай краiнай?

- Безумоỳна, ёсць. I гэта мы называем неафiцыйнымi сiмваламi беларускага краю.

Нацыянальная птушка Беларусi

Якая птушка стала сiмвалам беларускага краю? (бусел)

Як вы лiчыце, чаму менавiта бусел займае гэта ганаровае месца? (бусел – белая птушка Белай Русi)

Вы ведаеце, што буслы зiмуюць у Афрыцы i з-за доỳгай дарогi доỳгi час не бываюць у нашых краях. Чаму ж радзiмай буслоỳ усё-такi лiчыцца Беларусь? (яны заỳсёды вяртаюцца да дня вясенняга раỳнадзенства ỳ свае гнёзды)

Конкурс «Адгадай птушку»

- А зараз давайце праверым, цi добра вы ведаеце нашых беларускi птушак.

Дзецям паказваюцца выявы птушак, што жывуць у беларускiх лясах (сава, шпак, дзяцел i г. д.) а яны павiнны iх пазнаць i назваць.

Нацыянальнае адзенне беларусаỳ

Важным сiмвалам кожнага народа з’яỳляецца нацыянальнае адзенне. Па арнаменце, фасоне, дэталях можна даведацца, з якой мясцовасцi чалавек. Так, ранней на Беларусi ỳсе заỳсёды насiлi паясы. Калi б чалавек з’явiỳся на вулiцы без пояса, гэта б выклiкала здзiỳленне. Поясам перавязвалi першы сноп ураджаю. З паясамi звязаны народныя прыкметы i павер’i, варажба.

Вельмi прагожыя жаночыя беларускiя нацыянальныя касцюмы – строi. Яны аздаблялiся арнаментам – асаблiвымi вышыỳкамi на рукавах, спаднiцы, фартуху. Узору арнамента надавалася асаблiвае значэнне. Беларускi арнамент можна пабачыць i на Дзяржаỳным сцягу нашай краiны.

Нацыянальная кухня беларусаỳ

- Вы калi-небудзь задумвалiся над тым, для чаго людзi ходзяць у госцi?

- З даỳняга часу людзi хадзiлi адзiн да аднаго, дзялiлiся горам i радасцю, сустракалiся i гаварылi кожны аб свам, успамiналi тое, што было, i марылi пра тое, што будзе.

Пра беларусаỳ заỳсёды казалi, што iх адметнай рысай з’яỳляецца гасцiннасць. Паслухайце, калi ласка, адну гiсторыю i адкажыце на пытанне: якi самы галоỳны прадукт харчавання на стале ỳкожнаг беларуса?

Настаỳнiк чытае прытчу «Хлеб»

Была нядзеля. Гаспадыня накрыла святочны стол. Чаго толькi на iм не было: i грэцкая каша, i салата, i смажанае мяса, i нават фаршыраваны шчупак. Усе стравы атрымалiся вельмi смачныя. Але не паспела гаспадыня выйсцi, як яны заспрачалiся памiж сабою, якая з iх самая галоỳная. Кожная была ỳпэỳнена, што яна найважнейшая. Як тут быць?

- А давайце дамовiмся, - прапанавалi агуркi, - каго першага возьмуць у рукi, той i галоỳны.

На тым i пагадзiлiся.

Гаспадыня запрасiла гасцей да стала. Калi ỳсе паселi, саамы стары i паважаны дзед агледзеỳ стол i запытаỳся, цi ỳ кожнага ỳсё ёсць. Потым яшчэ раз зiрнуỳ на стол i хiтравата ỳсмiхнуỳся:

- Гаспадынька, а нешта ж я не бачу на стале самага галоỳнага…

- Чаго? – падхапiлася гаспадыня.

- Паглядзi, сама ỳбачыш…

Жанчына акiнула ỳважлiвым вокам стол i пляснула далонямиi:

- Гэта ж трэба – хлеб не падала! Так круцiлася, што пра самае галоỳнае забылася.

Людзi за сталом заỳсмiхалiся, павесялелi, а гаспадыня прынесла вялiкi бохан свежага духмянага хлеба i падала дзеду. Той узяỳ нож i пачаỳ лусту за лустай кроiць яго, рук гасцей самi сабой пацягнулiся да хлеба.

Усе стравы сцiхлi.

Хлеб! Ён нiколi не прыядаецца i нiколi не лiшнi. Ён i ёсць усяму галава.


- Хлеб трэба абавязкова даядаць; старыя людзi кажуць, што калi пакiнеш кавалачак хлеба, то пакiнеш своё здароỳе. Хлеб нельга кiдаць на зямлю, на падлогу; калi хлеб раптоỳна падаỳ з рук, яго адразу паднiмалi i прасiлi прабачэння.

Але ỳ беларусаỳ ёсць яшчэ адзiн з найгалоỳнейшых прадуктаỳ харчавання. Якi, як вы думаеце, што гэта? (бульба)

- Так, здаỳна бульба з’яỳлялася любiмай ежай беларусаỳ. Яе называюць на Беларусi «другiм хлебам». Бульба i хлеб – два самыя важныя прадукты харчавання. З бульбы можна прыгатаваць больш за 700 розных страỳ. А якiя вы ведаеце стравы, прыгатаваныя з бульбы?

-Пералiчыце, калi ласка.

Конкурс «Стравы з бульбы»

Дзецi могуць зрабiць спiсы страỳ з бульбы. У гэтым конкурсе выйграе той, у каго спiс большы.

- Бульбу славяць таксама i ỳ беларускiх песнях. Давайце паслухаем песню-танец «Бульба».

Гучыць песня.

- Так, хлеб i бульба – самыя галоỳныя стравы беларусаỳ. Без iх нельга ỳявiць сабе святочны i будзённы абед альбо вячэру.

Гiсторыка – культурная спадчына Беларусi

- Калi ỳзяць у рукi цыркуль i на геаграфiчнай карце абвесцi кругам Еỳропу, то яе цэнтр будзе на тэрыторыi Беларусi, недзе памiж Мнскам i Гродна, дакладней, цэнтр акружнасцi трапляе на гарадок пад назвай Мiр. Кажуць, што славутая геаграфiчная кропка знаходзiцца пад сценамi Мiрскага замка.

Мiрскi замак – жамчужына беларускага каменнага дойлiдства. Згодна з легендай, ён пабудаваны таямнiчымi асiлкамi i iснуе са спрадвечных часоỳ. Адзiнай думкi пра дату ỳзнiкнення замка няма, афiцыйная версiя- пачатак 16 стагоддзя.

Iснуе выраз: «Легенды для замка, што сэрца для чалавека». Ёсць легенды, звязаныя з Мiрскiм замкам. Кажуць, што ỳ адну з яго сцен ỳмуравана каменная галава барана. Яшчэ кажуць, што, калi яе дастаць з кладкi, то замак у той жа час разбурыцца. Праỳда, зрабiць гэта немагчыма: не дазваляе якасць старой кладкi. У сценах замка i зараз можна сустрэць цэглу з адбiткам ножкi дзiцяцi, лап сабак i кошак.

Мiрскi замак – яшчэ адзiн сiмвал Беларусi.

Конкурс «Гарады Беларусi»

- Цяпер мы праверым, як добра вы ведаеце гарады нашай краiны.

Вучнi па чарзе называюць па адным горадзе РБ. Перамагае той, хто апошнiм назаве горад.

Блакiтныя каралi Беларусi.

Ваду называюць блакiтным багаццем. Без яе не можа жыць чалавек. 2\3 паверхнi Зямлi складаюць акiяны, моры, рэкi, азёры. Але гэтым багаццем валодаюць не ỳсе краiны.

Беларусь невыпадкова называюць сiнявокай. Яна адносiцца да краiн, багатых воднымi рэсурсамi. А самае галоỳнае – Беларусь уваходзiць у дзесятку краiн, што валодаюць самай смачнай прэснай вадой i вялiкiмi яе запасамi.

Вiктарына «Вадаёмы i iх жыхары»

- Якое возера самае вялiкае?

- Якiя азёры вам вядомы яшчэ?

- Якiя рэкi Беларусi самыя вялiкiя?

- Якiя яшчэ рэкi Беларусi вы ведаеце?

- Хто з’яỳляецца жыхаром вадаёмаỳ?

- Якiя птушкi жывуць на вадзе цi каля яе?

- Якiя жывёлы жывуць каля вады?

- Якую рыбу можна злавiць у нашых вадаёмах?

Рэфлексiя «Закончы сказ»

- Вось i падышла да канца наша размова пра цудоỳную, прыгожую, самабытную краiну – нашу Радзiму беларусь.

  • Я ганаруся тым, што…

  • Для мяне Беларусь…

  • Да нацыянальных сiмвалаỳ Беларусi адносяцца…

- Хочацца закончыць наш занятак радкамi:

О, Беларусь! Старонка дарагая,

Мне без цябе – як дрэву без вады.

Хоць непрыкметнай птушкай твайго гаю,-

Абы з табой…Навекi, назаỳжды!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconГод прыспешвае
Вось І перагарнулася апошняя старонка 2007 года Давайце азірнёмся назад І падумаем, што прынёс нам мінулы год, давайце прыгадаем...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconАддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва
Вядучы: Давайце ж паўторым разам Уладзіміра Караткевіча, якому 26 лістапада споўніцца 80 гадоў. Такім пісьменнікам магла б ганарыцца...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconДзеепрыметнік як дзеяслоўная форма
Сёння на ўроку мы з вамі падвядзем вынікі работы па тэме “Дзеепрыметнік”, пакажам, што ўмеем, чаму навучыліся. Таму ўважліва слухайце,...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconШто глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак?
Калі раней спадарожнікавыя антэны маглі сабе дазволіць заможныя беларусы, то цяпер “талерку” можна ўбачыць на звычайнай хаце ў глыбінцы....

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумы парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

«Давайце ганарыцца, што мы беларусы» Форма правядзення iconМарыя Рубашка Мова – самы дарагі скарб
Беларуская мова – самы дарагі скарб у нашай краіне, які перадаецца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне. Мы беларусы І таму павінны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка