Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год




НазваТворчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год
старонка1/3
Дата канвертавання03.01.2013
Памер444.28 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3

Творчая справаздача

аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год




Ва ўмовах сучаснай школы асаблівую значнасць набывае праблема павышэння прафесіяналізму педагогаў, пошуку магчымасцей і стварэння ўмоў для іх асобаснага росту. Толькі прафесійна граматны і кампетэнтны педагог, які валодае творчым патэнцыялам, неардынарным педагагічным мысленнем і ўдзельнічае ў інавацыйнай рабоце можа стаць гарантам якасці адукацыйнай дзейнасці. Таму мэта работы ўстановы ў 2011/2012 навучальным годзе – забеспячэнне якасці адукацыі і здароўезберагаючага асяроддзя праз павышэнне прафесійна асобаснай культуры адукацыйнага ўзроўню педагагічных кадраў.

Для рэалізацыі дадзенай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

  • ствараць умовы для творчай рэалізацыі навучэнцаў шляхам павышэння якасці педагагічнай дзейнасці;

  • захоўваць і ўмацоўваць здароўе дзяцей, фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця праз рэалізацыю праграмы ўстановы “Здароўе – гэта лад жыцця”;

  • далучаць дзяцей і падлеткаў да зберажэння і памнажэння нацыянальнай, духоўнай, культурнай спадчыны сродкамі работы грамадскіх аб’яднанняў, гурткоў, школьнага краязнаўчага музея;

  • павышаць эфектыўнасць і якасць прафілактычнай работы праз актывізацыю сумеснай дзейнасці педагога сацыяльнага і класных кіраўнікоў;

  • ствараць камфортнае адукацыйнае асяроддзе праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, працягваць інфарматызацыю адукацыйнага працэсу.

Педагагічнае майстэрства настаўніка, яго прафесіянальныя ўменні – аснова рэзультатыўнасці дзейнасці ўстановы. Адукацыйны працэс у 2011/2012 навучальным годзе ажыццяўлялі 19 педагогаў: 17 настаўнікаў і 2 выхавальнікі, два настаўнікі-сумяшчальнікі – хіміі, працоўнага навучання і чарчэння. Падбор і расстаноўка кадраў па ўстанове адукацыі выглядаў наступным чынам:



№ п/п

Катэго-

рыя ўдзель-

нікаў аду-

кацыйнага працэсу

Усяго

ва ўста-нове

Вы-шэй-шая катэ-горыя

Пер-

шая катэ-горыя

Дру-гая катэ-горыя

Без катэ-горыі

Вышэй-шая адука-цыя

Сярэд-

няя спецы-

яльная адукацыя

Навуча-юцца

ў ВНУ

1.

Настаўнікі

17

3

(16%)

10

(53%)

2

(10%)

4

(21%)


16

(84%)

3

(16%)


-

2.

Выхавальнікі

2

-

1

-

1

-

2

-

3.

Настаўнік-дэфектолаг

1

-

1

-




1

-

-

4.

Педагог сацыяльны

1

-

-

-

1

1

-




5.

Бібліятэкар

1

-

-

1

-

1

-

-

Згодна данных відавочна, што большая палова педагогаў маюць дастаткова высокі прафесійны патэнцыял: вышэйшая і першая кваліфікацыйныя катэгорыі ў 13 настаўнікаў (69%), педагагічны стаж больш за 10 гадоў таксама ў 13 настаўнікаў.

У 2011/2012 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага і 6-дзённага рабочага тыдня. Па мікрараёне ўстановы падлягала навучанню 100 дзяцей. Установу наведвалі 58 вучняў, дашкольную групу на працягу навучальнага года – 14 выхаванцаў. Заняткі ў дашкольнай групе былі наладжаны згодна патрабаванняў праграмы “Пралеска” і стандарта дашкольнай адукацыі па раскладзе, зацверджаным кіраўніком установы. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу выхавальнікі былі арыентаваны на здароўезберагаючы падыход, стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці. Аналіз работы дашкольнай групы паказаў, што ў асноўным адукацыйная праграма рэалізоўвалася якасна. Забяспечваўся індывідуальна-дыферэнцыраваны падыход з улікам стану здароўя і ўзроставых асаблівасцей кожнага выхаванца.

Ва ўмовах навучальна-педагагічнага комплексу важнай і актуальнай з’яўляецца рэалізацыя пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай. Мэта дадзенай работы – павышэнне якаснага ўзроўню падрыхтоўкі дзіцяці да навучання, фарміраванне псіхалагічнай падрыхтаванасці выхаванцаў да школьнага жыцця. Метадычнае забеспячэнне пераемнасці ажыццяўлася праз узаеманаведванне ўрокаў у пачатковай школе і заняткаў у дашкольнай групе, пасяджэнні МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай групы, метадычныя сустрэчы.

Вучэбны план школы на 2011/2012 навучальны год быў складзены на аснове Тыпавога вучэбнага плана. Пры яго састаўленні прадугледжвалася пераемнасць навучання паміж ступенямі па класах. Узровень тыднёвай нагрузкі на вучня не перавышаў максімальна дапушчальнай нормы. Рэалізацыя адукацыйных запытаў вучняў і іх бацькоў ажыццяўлялася праз арганізацыю факультатыўных заняткаў: прадметных – 9 (56%), развіццёвых – 7 (44%):

п/п

Назва факультатыва

Клас

Прозвішча настаўніка

Прадметныя

1.

“Вывучаем беларускі правапіс”

6

Хаванская Н.У.

2.

“Гэты няпросты просты сказ”

8

Маліноўская Н.І.

3.

“Практыкум па беларускай мове”

11

Маліноўская Н.І.

4.

“Алгебра вучыць разважаць”

8

Балцянкоў А.М.

5.

“Выніковае паўтарэнне школьнага курса матэматыкі”

11

Балцянкоў А.М.

6.

“Практыкум па чытанні”

6

Сташэўская С.А.

7.

“Культура моўных зносін”

8

Сташэўская С.А.

8.

“Культура моўных зносін”

7

Сташэўская С.А.

9.

“Дзікая прырода Беларусі”

7

Брылевіч С.А.

Развіццёвыя

10.

“Азбука Берагошы”

2

Казак С.У.

11.

“Правілы ў маім жыцці”

2

Казак с.У.

12.

“Мая Айчына”

2

Казак С.У.

13.

“Азбука Берагошы”

4

Горбач Т.Л.

14.

“Правілы ў маім жыцці”

4

Горбач Т.Л.

15.

“Творчыя майстэрні”

4

Горбач Т.Л.

16.

“Асновы эканомікі і прадпрымальніцтва”

11

Муравейка І.С.


Вучні 2-9 класаў наведвалі заняткі па прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, вучні 11 класа ў другім паўгоддзі вывучалі факультатыўны курс “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа”, з вучнямі 1-11 класаў класнымі кіраўнікамі ў рамках гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы праводзіліся факультатыўныя заняткі “Мая Міншчына”.

Вучэбныя планы па прадметах за 2011/2012 навучальны год выкананы, вучэбныя праграмы пройдзены. Якасць ведаў вучняў у параўнанні з мінулымі навучальнымі гадамі адлюстроўвае станоўчую дынаміку:


Навучальны год

2007/2008

2008/2009

2009/2010

2011/2012


2011/2012

% якасці ведаў

85%

88%

90%

91%


95%



Сярэдні бал па школе ў гэтым навучальным годзе таксама мае станоўчую дынаміку ў параўнанні з папярэднімі гадамі.


Навучальны год

2007/2008

2008/2009

2009/2010

2010/2011


2011/2012

Сярэдні бал

6,4

6,8

7,0

7,1

7,4
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў І выхавацеляў дашкольнай установы на 2011/2012 навучальны год Занятак №1
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2011/2012 навучальным годзе

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі "Мялешкавіцкая сярэдняя школа Мазырскага раёна" на 2011/2012 навучальны год узгоднена

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconПлан па рэалізацыі праграмы "Адораныя дзеці" на 2011/2012 навучальны год
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі-прадметнікі

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі рб “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”,...

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconПедсаветы 2010/2011 нав год
Аб выкананні праграмы развіцця ўстановы адукацыі за 2009/2010 навучальны год. Задачы на 2010/2011 нав год

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconПлан аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце на 2010/2011 навучальны год Аналіз работы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце
Работа аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў 2009/2010 навучальным годзе праводзілася адпаведна з перспектыўным планам ідэалагічнай...

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год iconПа запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» (далей – справаздача) прадстаўляюць клубныя ўстановы, якія не ўваходзяць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка