30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі




Назва30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі
Дата канвертавання02.01.2013
Памер45.94 Kb.
ТыпДокументы
Padb1001abloga


Вітаю вас!


Форум парталу tut.by поўніцца водгукамі на сёньняшні страйк прадпрымальнікаў.


«30.000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па БТ пра несьвядомых 30.000 і сьвядомых 200.000, якія не пайшлі за хапугамі і правакатарамі...»


«Вы бачылі, каб ў нейкай краіне падаткі не плацілі ды яшчэ і страйкавалі: маўляў, прымушаюць плаціць падаткі. Рэальна гэта не прадпрымальнікі, а звычайныя гандляры — нічога новага яны не прыдумалі і не вынайшлі і ўжо з цяжкасьцю канкуруюць па коштах і выбары з крамамі. Страйкуйце! Крамы з радасьцю прымуць вашых пакупнікоў».

«Трэба зьвяртаць увагу на прычыну, а не на сьледства таго, да чаго прывялі гэтая прычыны. А прычына тут вельмі простая: і прадпрымальнікі і іх наёмныя рабочыя ў свой час забілі на свае правы, праглынуўшы выкідоны ўлады».


«Выхадзіць гэтым 30 тысячам трэба было, калі мы стаялі на плошчы ў сакавіку мінулага году. А то, блін, прачнуліся».


«Цікава, чаму страйкуюць толькі ІП-шнікі-гандляры? А як жа ІП, што працуюць у сфэры бытавых паслуг, у вытворчасьці мэблі, у будаўнічых і аддзелачных работах, у аграрным сэктары, аўдытары, уладальнікі "маршрутак", арганізатары ўрачыстасьцяў, архітэктары і інш.? Зьмены ў заканадаўстве датычаць усіх без выключэньня».

На падобную тэму маецца паведамленьне на сайце народных навінаў з усіх куткоў www.bulletinonline.org: «Салігорская Фэміда пакарала прадпрымальніка Аляксандра Цацуру штрафам у базавую велічыню. Калегі яго не падтрымалі. З боязі за сябе. Судзілі Аляксандра за згадваньне пра Сацыяльны марш у разьвешаных па рынку аб'явах. І хоць у асяродзьдзі ІП ён негалосна прызнаны лідэрам, на судовым працэсе прадпрымальнікаў не было. Па словах А.Цацуры, галоўная мэта судоваго разьбіральніцтва — спроба зьнізіць ягоную актыўнасьць, калі ён абараняе правы прадпрымальнікаў. Улічыла, відаць, улада і іншае: публічнага абурэньня калег ня будзе. Грамадзянская сьмеласьць гандляроў рынку, якія яшчэ ўвёсну прасоўвалі ідэю мясцовага рэфэрэндуму, нібы выпарылася».

«Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» ператварылася ў разгалінаваны бібліятэчны сайт з каталёгам, пошукавай сыстэмай, падпіскай RSS і рэйтынгам выданьняў, — паведамляе сайт газэты «Наша Ніва» nn.by. — Да ранейшых двух асноўных разьдзелаў “кнігі” і «часопісы” дадаўся разьдзел «артыкулы”. Дагэтуль на новым сайце атрымалася сабраць больш за 500 беларускіх кніг і часопісаў. Але да канца 2007 году будзе іх больш за 1.000 — абяцае стваральнік сайту, беластоцкі беларус Яраслаў Іванюк». Дадатковыя грошы на разьвіцьцё гэтай беларускай электроннай бібліятэкі даў урад Польшчы ў рамках адной з праграм дапамогі беларускаму нацыянальнаму будаўніцтву.

Сёньня адшукаў у Сеціве цікавы сайт dossier.bymedia.net, які зьмяшчае дасье на вядомых у Беларусі людзей, а таксама іх фотаздымкі. І вырашыў праверыць: а ці ёсьць у сьпісе 649 асобаў на літару «П» зьвесткі пра нейкага Дзьмітрыя Падбярэзскага? Аказалася, ёсьць, адно што надзвычай скупыя. Маюцца і тры здымкі. Так што калі ў каго з вас узьнікне жаданьне праверыць сваю прыстунасьць у гэтым дасье, не абмініце сайт.


На сайце generation.by зьявілася інфармацыя, якая непасрэдна датычыць нашай праграмы. Такім чынам, днямі некалькі вялікіх японскіх кампаніяў абвясьцілі, што маюць намер далучыцца да групы распрацоўшчыкаў новага пратаколу перадачы дадзеных, які, як мяркуюць экспэрты, можа з часам скласьці канкурэнцыю пратаколу TCP/IP, на якім будуецца сучасны інтэрнэт. У аснову новага Сеціва, які праектуецца Нацыянальным інстытутам інфармацыйных тэхналёгій Японіі, павінныя легчы оптавалаконныя каналы з хуткасьцю перадачы дадзеных да 10 гігабіт у сэкунду. Удзел у працы над праектам, кошт якога складае каля 260 мільёнаў даляраў, прымуць Fujitsu, Hitachi, Toshiba, NEC і іншыя вядомыя кампаніі. Новае Сеціва плянуецца стварыць да 2015 году.

А вось адзін са сьвежых допісаў на сайце ідэй, водгукаў і прапаноў otzyvy.by. Нехта Станіслаў піша пра краму «Востокторг 1»: «Можа, крама і добрая, але... у ёй пастаянна працуе банда кішэнных злодзеяў! Да таго ж, ён знаходзіцца каля прыватнага сэктару, дзе проста мора п'янтосаў і бамжоў, пры гэтым нашым вартаўнікам закону і парадку ўсё гэта да аднаго месца».


Таксама новы для мяне сайт faces.by, аўтары якога тлумачаць ідэю свайго праэкту гэтак: «Гэта першая ў Беларусі «Сацыяльная сетка», унікальнай асаблівасьцю якой зьяўляецца пастаянна дзейны конкурс «Новыя твары краіны». Гэта шматфункцыянальны сэрвіс для зносінаў, самавыяўленьня і баўленьня часу. Ён дае магчымасьць карыстальнікам ствараць прафайл, весьці блогі, разьмяшчаць фота і відэя і пры гэтым — выстаўляць любыя свае публікацыі для ўдзелу ў конкурсе ў розных намінацыях».


А вось сярод навінаў, зьмешчаных сёньня на сайце інфармагенцтва «БелаПАН» belapan.com, маецца і такая: «У 2008 годзе ў Беларусі плянуецца стварыць сымфанічны аркестар Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра культуры Беларусі Ўладзімер Рылатка на прэс-канфэрэнцыі ў Менске. Мяркуецца, што аркестар будзе складацца з 60 маладых музыкаў — навучэнцаў сярэдніх спэцыяльных устаноў дзьвюх краін. "У Беларусі добрыя духавыя музыкі — габаісты, клярнэтысты, у Расеі — віяланчэлісты", — патлумачыў першы намміністра».


«Беларусь на відэа: навіны і палітыка, аўтамабілі і спорт, мультфільмы, гумар і музыка онлайн, актуальныя і папулярныя відэаролікі і фільмы. Беларускі відэапартал, які абнаўляецца штодня» — вось які зьмест першага ў Беларусі відэа-парталу belarus-live.tv. Дарэчы, сярод музычных ролікаў ужо сёньня можна паглядзець кліпы такіх выканаўцаў, як «N.R.M.”, Зьміцера Вайцюшкевіча, «Старога Ольсы”, «Чырвоным па беламу”, «Крамы”, «Без билета”, «Этна-трыо «Тройца”, «Ляписа Трубецкого”...


А блогер zion-by ва ўласным дзёньніку zion-by.livejournal.com зьмясьціў фота афішы, якая запрашае на футбольны матч барысаўскага “БАТЭ” з гішпанскім “Віларэалам”. Нармальная такая афіша, на якой вялікімі літарамі замест UEFA CUP надрукавана UEFA GUP...


На гэтым падарожжа па беларускаму Сеціву скончана. З вамі быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconТурция. Основные сведения Валюта
Денежной единицей Турции является турецкая лира. В обращении находятся банкноты достоинством в 500 000, 250 000, 100 000, 50 000,...

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі icon№ № кат. Маркировка Характеристика товара Фирма 50 000 р. 25 000 р. 25 000 р
Самоход 4л с.,самоходная,60л,сборник41см,стальной корпус Viking $ 427,50 443,33 514,58

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі icon1812 m birželio 24 d. Napoleonas I pradėjo karą su Rusija. Jo Didžioji armija apie 400 000 kareivių (dar 200 000 sudarė rezervą), apie ketvirtadalis jų

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconТуристское агентство «aвиком» 443010, г. Самара, ул. Осипенко д. 3 стр. 3 тел./ факс (846) 276-22-23
...

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconОтчет об итогах выпуска (дополнительного выпуска) ценных бумаг открытое акционерное общество «Макси Групп»
Три миллиона) штук номинальной стоимостью 1 000 (Одна тысяча) рублей каждая общей номинальной стоимостью 3 000 000 000 (Три миллиарда)...

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconА абазини
Абхазима, претежно живи у Русији (аутономна република Карачајево-Черкезија) и Турској. Већином су исламске вероисповести, а говоре...

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconЭкскаватор ек-12 2001 г в. 110 000 000 руб

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconНа право заключить договор по реконструкции склада материалов и швейной мастерской (2 очередь) по проекту цсс 16. 000. 000. 005

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconЮар 18 500 38 000 США 5 600 6 000
Крупнейшие золоторудные месторождения Мира (названия, местоположение, запасы, состояние отработки)

30. 000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па бт пра несьвядомых 30. 000 І сьвядомых 200. 000, якія не пайшлі за хапугамі І правакатарамі iconМинистерство транспорта российской федерации федеральное дорожное агентство
Пустошка Невель до границы с Республикой Беларусь на участке км 199+000 км 208+000 в

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка