Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай




НазваСапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай
Дата канвертавання28.10.2012
Памер16.74 Kb.
ТыпДокументы
ДУБРОВІЧ АЛЕСЬ (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г. у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Паэт.


Пасля таго, як скончыў вясковую школу, займаўся самаадукацыяй. Рана пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе. У 1933 г. быў удзельнікам I нелегальнага з'езду пісьменнікаў, які стварыў літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі.

Друкавацца А. Рэдзька (псеўданім Алесь Дубровіч ён узяў у 1936 г.) пачаў у 1928 г. у прагрэсіўнай газеце "Доля працы". Творчая дзейнасць А. Рэдзькі непарыўна звязана з вызваленчай барацьбой у Заходняй Беларусі. У сваім паэтычым крэда - вершы "Мы" сцвярджаў: "Натхненне нашае ў змаганні за шчасце новага жыцця". У 1934 г. у часопісе "Літаратурная старонка", які быў легальным камуністычным выданнем у Вільні і вакол яго гуртаваліся рэвалюцыйна настроеныя літаратары, надрукавана "Дэкларацыя трупы паэтаў да ўcix пісьменнікаў Заходняй Беларусі". У гэтую трупу ўваходзіў i А. Рэдзька, які таксама падпісаў дэкларацыю, за што неўзабаве быў арыштаваны польскай уладай i асуджаны. Два з паловай гады ён правёў у Віленскай турме на Лукішках. Палітвязні мелі свой рукапісны часопіс "Краты", дзе змяшчаў свае творы i А. Рэдзька. Пасля судовага працэсу ў 1936 г. выйшаў на свабоду, фактычна адбыўшы пакаранне да суда. У 1936-39 г. друкуецца пад псеўданімам А. Дубровіч у заходнебеларускіх перыядычных выданнях "Беларускі летапіс", "Калоссе". Яго вершы мелі выразную сацыяльную афарбоўку, клікалі да вызвалення роднага краю з-пад уціску. Ён марыў пра "сінязорны край", які параўнуе з "хмарамі, з атарамі", а ў вершы пра абавязак паэта заклікаў яго быць "прарокам яснейшых дзён". Максім Танк, які быў рэдактарам літаратурнага аддзела"Беларускага летапісу", вылучаў вершы А. Дубровіча як досыць яркія i арыгінальныя.


Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР А. Дубровіч працаваў у валасным рабоча-сялянскім камітэце, выбіраўся старшынёй сельсавета, быў дэлегатам народнага сходу ў Беластоку (1939 г.). Перад Вялікай Айчыннай вайной А. Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай газеце, змяшчаў там вершы, нарысы. У час вайны вёў падпольную работу ў родных мясцінах на Глыбоччыне, трымаў сувязь з партызанамі. У пачатку лістапада 1942 г. гітлераўскія акупанты арыштавалі групу падпольшчыкаў, сярод ix быў i А. Дубровіч. Паэт быў расстраляны разам з роднымі каля вёскі Галубічы.


Перазахаронены на могілкі вёскі Каралевічы. На месцы расстрэлу, у Жвіроўні, пастаўлены помнік.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconУладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconДуж-Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям'і збяднелых шляхцічаў 27 сакавіка

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconЛастоўскі вацлаў Юстынавіч
Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў — беларускі грамадскі...

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай icon29 жніўня – 2 верасня Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Аранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – вв. Лясная, Моўчадзь Баранавіцкага раёна – г. Талачын Віцебскай вобласці – г п. Багушэўск...

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconУладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з'явіцца ў свет на зямлі беларускай (нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Вілейс-кага павета Віленскай губерні) на самым
Адраджэння (М. Чарот, У. Дубоўка, Я. Пушча). Гэты этап ледзь не стаўся апошнім у адра-джэнскім летапісе нацыі, па жывому патаптаны,...

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай icon7 клас Беларуская мова Тэма: " Правапіс прыслоўяў"
Віленскай губерні, належала Тызенгаўзу, 50 душ. У 1909 г вёска, 8 двароў, 21 сям’я, 157 жыхароў. З 1921 г у сладзе Польшчы. У 1923...

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconПётр Казлоў
Пётр Казлоў (1893 – 1944 г г.) – савецкі вайсковы дзяяч, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Калена на беразе...

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconЦарква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
Маладзечанскай, Насілаўскай, Лебедзеўскай, Маркаўскай, Хоўхлаўскай, Груздаўскай. Да 1862 г у Віленскай губерні было адкрыта 34 навучальныя...

Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай iconНарадзілася 17 студзеня 1953 года ў вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласьці ў сялянскай сям'і. Пасьля заканчэньня Пліскай сярэдняй школы працавала
Працавала карэспандэнткай наваполацкай шматтыражкі “Знамя новостройки”, потым у газэце “Химик”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка