Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання




НазваУрок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання
Дата канвертавання23.11.2012
Памер80.66 Kb.
ТыпУрок
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

“Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія”





Хімія, 8 клас


Бядуля Святлана Антонаўна,

настаўнік хіміі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі


Нясвіж, 2008

Грамадству патрэбны людзі, якія валодаюць такімі асобаснымі якасцямі, як актыўнасць, ініцыятыўнасць, самастойнасць. Гэтыя якасці можна развіць у працэсе самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроку, таму ў сваёй рабоце лічу важнымі сістэмна-дзейсны падыход да навучання і выхавання вучняў, арганізацыю іх супрацоўніцтва ў працэсе навучання.

Галоўныя задачы, якія я стаўлю перад сабой, - гэта фарміраванне вопыту самастойнай творчай дзейнасці вучняў праз авалоданне імі навыкамі самастойнага атрымання ведаў, стварэнне сістэмы ўрокаў, на якіх вучні ўключаны ў актыўную і прадуктыўную дзейнасць з выкарыстаннем розных форм самастойнай работы. Гэтыя ідэі ляглі ў аснову распрацоўкі ўрока па тэме “Хімічныя ўласцівасці кіслот” у 8 класе.

Гэта трэці ўрок вывучэння тэмы “Асноўныя класы неарганічных злучэнняў”. Да моманту яго правядзення вучні знаёмы з класам кіслот, іх саставам і некаторымі ўласцівасцямі.

Метады навучання: праблемны, часткова-пошукавы.

Формы работы: работа ў пары, індывідуальная, франтальная, самастойная работа з крыніцамі інфармацыі, параўнальны аналіз, практычная работа.

Дэманстрацыйнае абсталяванне: прабіркі, саляная кіслата, лакмус, дэманстрацыйны штатыў.

Сродкі навучання: картачкі з тэстамі і заданнямі, інструкцыя па тэхніцы бяспекі.

Працягласць урока – 45 мінут.

На гэтым уроку неабходна абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў аб саставе і ўласцівасцях неарганічных кіслот, адпрацаваць веды састаўляць ураўненні хімічных рэакцый, класіфікаваць кіслоты па розным прыметам, а таксама уменні рашаць разліковыя задачы, праводзіць хімічны эксперымент. Урок дазваляе развіць творчыя здольнасці дзяцей, лагічнае мысленне. Уменне аналізаваць, параўноўваць, рабіць вывады, выхоўваць культуру работы ў парах.

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання.

Пры правядзенні ўрока вучні ўключаюцца ў розныя віды дзейнасці: рашэнне лагічных задач, заснаваных на будове і ўласцівасцях кіслот, правядзенне эксперымента, складанне схем, прагназаванне і пошук рашэнняў.

На працягу ўрока пастаянна ажыццяўляецца самакантроль і узаемакантроль. Разнастайныя формы зносін вучняў паміж сабой і настаўнікам павышаюць іх інтарэс да працэсу пазнання, творчыя заданні садзейнічаюць развіццю нестандартнага мыслення, раскрываюць індывідуальнасць школьнікаў, дазваляюць прадэманстраваць свае схільнасці.

У жыцці патрэбны не толькі выканаўцы, падлеткі хочуць навучыцца ставіць і рашаць задачы, якія садзейнічаюць дасягненню высакародных мэт.

Урок пачынаеца з настроенасці вучняў на работу. Гэта вельмі важны этап, які аб’ядноўвае настаўніка і вучняў у агульны сяброўскі круг, які разбурае напружанасць, скаванасць, які выклікае радасць зносін і жадання супрацоўнічаць, разумець адзін аднаго, быць партнёрамі.

Мэта урока:

  • абагульніць і сістэматызаваць вядомы вучням матэрыял аб кіслотах;

  • сфарміраваць новыя элементы ведаў (класіфікацыя кіслот, спосабы іх атрымання сінтэзам з солей, хімічныя ўласцівасці кіслот – узаемадзеянне кіслот з солямі);

  • удасканальваць уменне запісу ўраўненняў хімічных рэакцый;

  • развіваць і ўдасканальваць такія аперацыі як аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне;

  • паказаць значэнне кіслот у жывой прыродзе і жыцці чалавека;

  • выхоўваць у вучняў пачуцці адказнасці, узаемадапамогі, экалагічную культуру.


Дэвіз урока:

«Чтобы что-то узнать,

Нужно уже что-то знать»

С. Лем


Ход урока:


І. Матывацыя.

Словы Станіслава Лема я нездарма выбрала ў якасці дэвіза нашага ўроку.

Сёння мы паспрабуем апіраючыся на ўжо атрыманыя раней веды падняцца яшчэ на адну ступеньку да вяршыні хімічнага Алімпа.


ІІ. Актуалізацыя атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў.

Перад вамі невялічкі тэст, які дапаможа нам рухацца ўперад. (Работа ў парах; тэсты з “чалавечкам”).

Пры правільным выкананні задання пры злучэнні лініяй правільных адказаў атрымоўваецца ўсмешка. Дадатак 1

Тэставае заданне.

  1. Складанае рэчыва, у састаў якога ўваходзяць атамы двух хімічных элементаў, адным з якіх з’яўляецца кісларод – гэта ...

а) аксід; б) аснова; в) кіслата.

  1. Складанае рэчыва, у састаў якога ўваходзяць атамы вадароду і кіслотнага астатку – гэта ...

а) аксід; б) аснова; в) кіслата.

  1. Складанае рэчыва, якое складаецца з атама металу і адной або некалькі гідраксагруп – гэта ...

а) аснова; б) аксід; в) кіслата.


ІІІ. Выкладанне новых ведаў, уменняў і навыкаў.

Малайцы! Я спадзяюся, што мы з вамі добра папрацуем, усё у нас атрымаецца і настрой, які “падараваў” нам Хімчык застанецца у вас да канца ўрока.

Зараз я прапаную вам вызначыць тэму нашага ўрока, якая зашыфравана ў нас на дошцы.



О(1)Si(6)P(3)Cl(2)C(7)N(4)As(2)


Ітак, што мы ўжо з вамі ведаем? (Франтальнае апытванне).

  1. Што такое якасны састаў?

  2. Што такое колькасны састаў?

  3. Што такое кіслата?

  4. Чаму роўна валентнасць кіслотнага астатку?

  5. Рашыць задачу № 437. (Зборнік задач па хіміі 8-9 пад рэд. В.М. Хвалюка. – Мінск :“Народная асвета”, 2002 г.)

  6. Знайсці “трэці лішні” (абгрунтаваць адказ):

а) CaO, HCl, H3PO4

б) Ba(OH)2; H2CO3; NaOH

в) HNO3; H2SO4; HCl

г) H2SO4; H2S; HBr


На падставе вышэй сказанага, давайце паспрабуем выявіць класіфікацыю кіслот. Прапаную вучням прывесці прыклады кіслот па кожнай класіфікацыі. (Работа з класам)



Класіфікацыя кіслот




па колькасці атамаў вадароду па наяўнасці атамаў кіслароду


аднаасноўныя многаасноўныя кіслародзмяшчальныя безкіслародныя


па моцнасці


моцныя слабыя

HCl; HBr; HI




Заданне 1. (Работа ў парах. Узаемаправерка).

Дадзены тэкст, у якім схованы формулы кіслот. Падкрэсліць іх, назваць, класіфікаваць.



H2OSOHBrNa2CO3SO4KOH

H3PO4P2O5CaH2SHPH3HNO3CS2NH3CO3

HClBaSHKSHH2Na2OH2SiO3NaClH2SO4




Хімічныя ўласцівасці кіслот

Мы ўжо ведаем шэраг уласцівасцей кіслот.

  1. За кошт чаго ўсе кіслоты праяўляюць аднолькавыя хімічныя ўласцівасці?

  2. Як вызначыць, дзе знаходзіцца кіслата?


Дослед.

(2 прабіркі – адна з кіслатой, другая – з вадой)

Прапаную адказ падцвердзіць доследам. Выклікаю вучня.

Паўтараем правілы бяспекі пры рабоце з кіслотамі.

(на партах – памяткі па правілах бяспекі ў кабінеце хіміі).


  1. З якімі рэчывамі рэагуюць кіслоты?

  1. З металамі.

а) Які з металаў Са або Nі больш актыўна будзе ўзаемадзейнічаць з HCl?

б) З якімі металамі ўзаемадзейнічаюць кіслоты?

в) Які тып рэакцыі?

  1. З аксідамі металаў:

а) Як называюцца аксіды металаў?

б) Якія прадукты атрымліваюцца ў выніку рэакцыі?

  1. З асновамі.

а) Як называецца такая рэакцыя?

  1. З салямі.

Гэту рэакцыю разглядаем падрабязна на дошцы.


(Прапаную фізкультхвілінку)


Для замацавання прапаную гульню “Пазвані мне, пазвані”.

Нумар тэлефону – рэчывы, якія рэагуюць з салянай кіслатой.

  1. Al 6. Ag

  2. SO2 7. Mg

  3. ZnO 8. HNO3

  4. H2CO3 9. P2O5

  5. NaOH 0. CaCO3

Хімічныя вагі. (Работа у парах)

Якая чашка вагаў пераважыць па агульнай малярнай масе кіслот.





H2SiO3 HBr

H2SO4 H3PO4

H2CO3 H2S






З атрыманнем кіслот больш падрабязна мы пазнаёмімся на наступным уроку. Прапаную вам папрацаваць над наступным параграфам з алоўкам.

Ведаю - Ведаю, але хачу ведаць больш падрабязна - ! Не ведаю - ?


Прымяненне кіслот

(у вершаванай форме)


ІІІ. Замацаванне

Гульня “ты – мне, я – табе” (кожны вучань задае любое пытанне па тэме свайму таварышу, той іншаму і т. д.)

Работа са зборнікам №431


IV. Рэфлексія. Выстаўленне адзнак.


V. Дамашняе заданне (па ўзроўням).

І узровень §37, чытаць, п. 5, 7 с. 165

ІІ узровень+творчае заданне

Саставіць расказ, дзе б зашыфраваны былі хімічныя рэакцыі, якія адпавядаюць хімічным уласцівасцям кіслот.


Дадатак 1

Хімчык





1 2 3

а  а  а 

б  б  б 

в  в  в 





1 2 3

а  а  а 

б  б  б 

в  в  в 


Дадатак 2


Тэст з чалавечкам.

  1. Складанае рэчыва, у састаў якога ўваходзяць атамы двух хімічных элементаў, адным з якіх з’яўляецца кісларод – гэта ...

а) аксід; б) аснова; в) кіслата.


  1. Складанае рэчыва. у састаў якога ўваходзяць атамы вадароду і кіслотнага астатку – гэта ...

а) аксід; б) аснова; в) кіслата.


  1. Складанае рэчыва, якое складаецца з атама металу і адной або некалькі гідраксагруп – гэта ...

а) аснова; б) аксід; в) кіслата.


Тэкст-схованка

H2OSOHBrNa2CO3SO4KOH

H3PO4P2O5CaH2SHPH3HNO3CS2NH3CO3

HClBaSHKSHH2Na2OH2SiO3NaClH2SO4








H2SiO3 HBr

H2SO4 H3PO4

H2CO3 H2S






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconКазека Лідзія Васільеўна дуа" Адрыжынская сш"
У 9 класе десяць вучняў. Па выніках першага трыместра якасць ведаў склала 6 Вучняў з высокім узроўнем навучаемасці няма, на дастатковым...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconГутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў
Мэта: вызначыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча, саставу тэрыторыі, прыродных умоў, асаблівасцей складу насельніцтва...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconМэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы
...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання icon2 Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбных прадметах
Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай (рускай) мовы ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання ацэньваюцца ў...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconЗадача сям’і разгледзець задаткі І здольнасці дзіцяці, а задача школы падтрымаць дзіця І развіць ІХ падрыхтаваць глебу для таго, каб гэтыя здольнасці былі рэалізаваны ў жыцці.
Фарміраванне даследчых кампетэнцый вучняў праз правядзенне ўрокаў – даследаванняў І навукова –даследчай дзейнасці

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconЗаданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення-апісання знешнасці чалавека Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Пры напісанні сачынення выяўляюцца І правяраюцца не толькі веды вучняў, але І іх уменні дакладна, вобразна выказваць у пісьмовай...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconАнкетаванне вучняў І педагогаў па тэме педсавета
Арганізацыя панарамы адкрытых урокаў : “Выбар аптымальных метадаў І прыёмаў навучання пры арганізацыі вучэбнага працэсу з навучэнцамі...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconЦяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных
Мэта: узнавіць І сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе галосных у беларускай мове; звярнуць увагу на найбольш цяжкія выпадкі ў...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconУрок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт,
Пры падрыхтоўцы кожнага ўрока накіроўваю навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт, бо, паводле слоў М. Твэна “хто не бачыць...

Урок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання iconУрок беларускай літаратуры ў 4 класе
Мэта: шляхам чытання І разумення сэнсу літаратурных твораў садзейнічаць фарміраванню ў вучняў уменняў І навыкаў чытання па- беларуску,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка