     Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Урок па хіміі ў 8 класе
Будова электронных абалонак атамаў
Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Гаўдур А.У.
2012 год Будова электронных абалонак атамаў
Эпіграф да ўрока
“Чаму бы ты не вучыўся – ты вучышся для сябе” Пятроній Адукацыйная мэта: прадпалагаецца, што навучэнцы будуць ведаць, што такое электронная абалонка атамаў; у чым заключаецца фізічны сэнс нумара перыяду, групы; умець: вызначаць колькасць электронных слаёў па перыядычнай табліцы; запісваць электронныя схемы атамаў І –ІІІ перыядаў. Развіваючая мэта: садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, уменні выявіць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі і працэсамі, аналізаваць вучэбную інфармацыю. Выхаваўчая мэта: стварыць умовы для фарміравання у вучняў пазітыўнай Я- канцэпцыі, развіццё камунікатыўных навыкаў. Выкарыстоўваючы гульнёвыя моманты, развіваць цікавасць вучняў да прадмета.
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Абсталяванне: падручнік для 8 класа пад рэдакцыяй І.Я Шымановіча.-Мінск: Народная асвета,2011 мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя “Будова электронных абалонак” ; відэаролік “Мадэль атама”; фізкультхвілінка; “Будова электронных абалонак атама” набор атамаў
Асноўныя метады навучання: работа з падручнікам, рашэнне пастаўленных праблем сумесна з вучнямі, гульнёвыя прыёмы, дэманстрацыя доследа.
Формы дзейнасці вучняў: індывідуальная, парная, групавая
Міжпрадметныя сувязі: фізіка, літаратура
Ход урока І. Арганізацыйна-псіхалагічны этап. Мэта: стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай абстаноўкі, арганізацыя ўвагі вучняў. Задача настаўніка: арганізаваць дзейнасць вучняў, стварыць сітуацыю поспеха шляхам гульні. Настаўнік. Хтосьці сказаў : “Разам мы ведаем больш, чым кожны з нас”, пагэтаму прапаную за ведамі адправіцца не па аднаму, а групамі, парамі. Калі камусьці лепш выконваць заданні індывідуальна, калі ласка. Вам неабходна запоўніць “Ліст чакання”, дапоўніўшы выраз:” Я буду рад(а) ,калі на ўроку…” У канцы ўрока вы зможаце прверыць, ці збыліся вашы чаканні. Дзейнасць вучняў: запаўняюць “ Ліст чакання”
ІІ Арыенціровачна-матывацыйны этап Мэта: успрыняцце вучнямі праблемы ўрока, самавызначэнне на вынік урока Задача настаўніка: сфарміраваць пазнавальную цікавасць да вывучаемай тэмы накіраваць вучняў да дзейнасці. Стварэнне праблемнай сітуацыі. Настаўнік( паказвае персік) Што ў мяне ў руках і якое дачыненне гэта мае да таго, што мы праходзім на ўроку. Дзейнасць вучняў: адказваюць, параўноўваюць будову персіка з будовай атама. Настаўнік . Якая будова атама? (Слайд 3)
Протон (p+) Ядро Нейтрон (n0) Атам Электронная Электрон (ē) абалонка 1. Атам –электранейтральная часціца, якая складаецца з дадатна зараджанага ядра і адмоўна зараджаных электронаў
Загадкі пра пратон, нейтрон,электрон (слайд ы 4-6) а) Очень положительный С массою внушительной, А таких, как он, отряд Создает в ядре заряд. Лучший друг его – нейтрон. Догадались? Он-….!.
б) Зарядом я похвастать не могу, А потому сижу в ядре и ни гу-гу. А то еще подумают: шпион, А я нейтральный и зовусь… в) Он бежит по проводам, Он бывает тут и там, Свет зажег, нагрел утюг …. – наш лучший друг. Если в атом он попал – То считай почти пропал: Он с утра и до утра Носится вокруг ядра Характарыстыка атама фосфару(слайд 7) РП (работа ў парах) Характарыстыка элементаў (слайд 8)
Характарыстыка элемента | Na | P | Al | I | Au | F | Be | Парадкавы нумар |
|
|
|
|
|
|
| Лік пратонаў |
|
|
|
|
|
|
| Лік электронаў |
|
|
|
|
|
|
| Зарад ядра |
|
|
|
|
|
|
| Атамнаямаса |
|
|
|
|
|
|
| Лік нейтронаў |
|
|
|
|
|
|
|
ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап. Мэта: авалоданне зместам тэмы ўрока і спосабамі пазнавальнай дзейнасці, фарміраванне ў вучняў уменняў назіраць, рабіць вывады, запісваць электронныя схемы атамаў І- ІІІ перыядаў. Задачы настаўніка: актуалізаваць апорныя веды; стварыць сітуацыю пошуку невядомага на аснове ведаў, якія вучні маюць. Прагляд відэароліка “Мадэль атама” Настаўнік .Рабяты, што , на вашу думку вы бачылі? (Слайд 10).Для руху патрэбна энергія. Якія электроны валодаюць большай энергіяй: тыя,што знаходзяцца бліжэй да ядра ці далей. Чаму? Дзейнасць вучняў. Адказваюць на пытанні. Робяць вывады (слайд 11) Настаўнік . Для таго , каб правільна паказаць запаўненне электронамі слаёў, неабходна ведаць асноўныя правілы: (слайд12) 1.Лік электронных слаёў у атаме роўны нумару перыяду, у якім ён знаходзіцца 2.На першым слаі мах. можа знаходзіцца 2 ē 3.На другім слаі мах. можа знаходзіцца 8ē (Запісванне электронных схем Н, С, АІ.) РП- самастойная работа (слайд 13) з наступнай праверкай.
Фізкультхвілінка (электронная)
Настаўнік. Падвядзём невялікія вынікі. Для гэтага вам неабходна адказаць на пытанні: (слайд14) 1.У чым заключаецца фізічны сэнс нумару перыяду? 2. У чым заключаецца фізічны сэнс нумару А- групы? 3. Якія электроны называюць валентнымі? 4. У чым заключаецца фізічны сэнс перыядычнага закону? ІV. Кантрольна-карэкцыйны этап. Мэта: асэнсаванне вучнямі ўзроўня засваення новага матэрыялу. Задача настаўніка: арганізаваць мэтанакіраваную праверку ведаў па зместу вывучаемага матэрыялу. Настаўнік.Каб пераканацца ў разуменні вывучанага на ўроку матэрыялу, вам неабходна выканаць невялікі тэст. Дзейнасць вучняў: выконваюць тэст, з наступнай узаемаправеркай і абмеркаваннем ВАРЫЯНТ 1 | Варыянт 2 | 1.Сукупнасць электронаў з блізкімі значэннямі энергіі называецца … | 1.Электроны знешняга слоя называюцца … | 2.Лік валентных электронаў роўны … | 2 Графічны відарыс размеркавання электронаў па слаях называецца …. | 3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на 2 слоі? | 3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на першым слоі? | 4.Колькі электронных слаёў мае кальцый? | 4.Колькі электронных слаёў мае калій? | 5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;2 ē | 5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;7ē | АДКАЗЫ. Варыянт 1. 1-электронны слой; 2 – нумару групы; 3-8 ē; 4-4; 5-магнійВарыянт 2 1- валентнымі; 2-электронная схема; 3-2 ē; 4-4; 5- хлор. V. Рэфлексійны этап. Мэта: падвядзенне вынікаў урока. Чакаемыя вынікі: асэнсаванне вучнямі выніковасці сваёй дзейнасці Задача настаўніка: даць якасную ацэнку работы класа і аддзельным вучням, арганізаваць рэфлексійную дзейнасць Настаўнік. Звярніцеся да “Ліста чакання”, які вы запаўнялі ў пачатку ўрока. Пастаўце “ +” насупраць дапушчэння, калі яно збылося і “ –“, - калі не збылося. VІ. Дамашняе заданне Параграф 12 № 5, ст 56 Вам прапаноўваецца заданне, якое дапаможа замацаваць вашы веды па дадзенай тэме. Калі яно для вас будзе складаным, то зазірніце ў сшытак ці падручнік. Тэставая работа.
ВАРЫЯНТ 1 | Варыянт 2 | 1.Сукупнасць электронаў з блізкімі значэннямі энергіі называецца … | 1.Электроны знешняга слоя называюцца … | 2.Лік валентных электронаў роўны … | 2Графічны відарыс размеркавання электронаў па слаях называецца …. | 3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на 2 слоі? | 3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на першым слоі? | 4.Колькі электронных слаёў мае кальцый? | 4.Колькі электронных слаёў мае калій? | 5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;2 ē | 5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;7ē |
Тэставая работа.
ВАРЫЯНТ 1 | Варыянт 2 | 1.Сукупнасць электронаў з блізкімі значэннямі энергіі называецца … | 1.Электроны знешняга слоя называюцца … | 2.Лік валентных электронаў роўны … | 2Графічны відарыс размеркавання электронаў па слаях называецца …. | 3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на 2 слоі? | 3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на першым слоі? | 4.Колькі электронных слаёў мае кальцый? | 4.Колькі электронных слаёў мае калій? | 5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;2 ē | 5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;7ē |
Лісток чакання
Я буду рад(а) , калі на ўроку... ______________________________
_____________________________
___________________________
| Лісток чакання
Я буду рад(а) , калі на ўроку... ______________________________
_____________________________
___________________________
|
Лісток чакання
Я буду рад(а) , калі на ўроку... ______________________________
_____________________________
___________________________
| Лісток чакання
Я буду рад(а) , калі на ўроку... ______________________________
_____________________________
___________________________
|
| |