Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства




НазваСцэнар выхаваўчага мерапрыемства
Дата канвертавання28.10.2012
Памер99.51 Kb.
ТыпМерапрыемства
Святы восені

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства

Зала святочна прыбрана вышытымі ручнікамі, на сценах размешчаны плакаты, дзе вялікімі літарамі запісаны прымаўкі:

  • Восень – на дзень пагод восем.

  • Увосень за стол просім.

  • Да восені рыхтуйцеся ранняй вясной.

* Верасень — месяц халодны, але сыты.

* У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.

* У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.

На лаве, пакрытай дываном, сядзяць дзеці.

1-ы чытальнік.

Штосьці ад бярозы

Лісце адлятае,

Кажуць, у дарозе

Восень залатая.

2-і чытальнік.

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі.

3-і чытальнік.

Ярка, хораша прыбрала

Ўсюды дрэвы і кусты,

Iзямлю памалявала

Ў колер жоўта-залаты.

4-ы чытальнік.

Ты ўсё бліжай, бліжай –

Не спяшайся, восень.

Ты прыходзь тады ўжо,

Як пажнём, пакосім.

5-ы чытальнік.

Хлебным караваем

Стрэнем цябе, восень,

Бульбу як скапаем,

Кошыкамі зносім.

Выходзіць дзяўчынка ў касцюме Восені.

Восень.

Шанаванне добрым людзям,

Хай вам радасці прыбудзе!

Гучыць беларуская народная музыка. Выходзяць шасцёра вучняў.

1-ы вучань.

Восень, восень, прывітанне!

Рады мы тваім дарам.

2-і вучань.

У цябе мы запытаем, што прынесла, восень, нам?

Восень. Я прынесла вам мукі.

Усе дзеці. Значыць будуць пірагі!

Восень. Я прынесла грэчкі.

Усе дзеці. Будуць перапечкі!

Восень. Бурачкоў, капусты, круп...

Усе дзеці. Будзе боршч і будзе суп...

Восень. Ці вы рады грушам?

Усе дзеці. На зіму насушым!

Восень. Ну, а яблыкі што мёд.

Усе дзеці. Нам на сочыва, кампот!

3-і вучань. Ты і яблыкаў, і мёду, ты і хлеба нам дала.

4-ы вучань. Ну, а добрае надвор’е ты для нас не прыпасла?

Восень. Я пашлю вам дожджык з неба!

Усе дзеці. Не, не хочам, нам не трэба!

5-ы вучань. Дожджык, не перашкаджай, мы збіраем ураджай.

6-ы вучань. Будзе ў нас багаты год, а цяпер – у карагод!

Дзеці водзяць карагод, выконваюць песню пра восень.

Восень.

Вы ў полі працавалі, там палолі, убіралі.

А цяпер я запрашаю вас на свята ўраджаю.

Гучыць беларуская народная музыка.

Чытальнік. Свята ўраджаю, ці Дажынкі – старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа. У гэты дзень сяляне рабілі так званы Багач. (Адзін з дзяцей бярэ Багач і абносіць ім гасцей.) Бралі посуд, напаўнялі яго жытам, устаўлялі ў зерне свечку. Багач пераносілі ад хаты да хаты, тым самым жадаючы кожнаму гаспадару шчасця і багацця.

Восень. Чым хата багата, тым і рада. А самая багацейшая тая, у якой гучаць песні.

Выконваецца песня”Беларуская танцавальная”.

Восень.

У гародзе каля градак шмат цікавых ёсць загадак.

Той, хто градкі даглядае, той загадкі адгадае.

Вучаніца.

От бабуля важна села і глядзіць навокал смела.

У зямлю схавала лапаць,

як зачэпім – будзем плакаць.

Гэта злосная бабуля называецца ...

(цыбуля).

Паказвае малюнак-адгадку.

Вучань.

У бабулі родны брат ласкавейшы быццам,

А да слёз давесці рад так, як і сястрыца.

Ты не вельмі плач, сынок, калі шчыплецца ...

(часнок).

Паказвае малюнак-адгадку

Вучаніца.

Гэта што за важны туз? Хвост зялёны, чэпкі вус?

Усім вядомы карапуз Пузан Пузанавіч ...

(гарбуз).

Паказвае малюнак-адгадку.

Вучань.

З вусамі, а не стары, зайздросныя вочы.

За што-небудзь на двары учапіцца хоча.

Хопіць хітрасці на трох. Ну, на тое ж ён ...

(гарох).

Паказвае малюнак-адгадку.

Выходзяць дзяўчынка і хлопчык, яны нясуць вялікую рэпку. Яе можна зрабіць з пап'е-машэ.


Вучаніца.

Я на градцы каля хаты рэпку пасадзіла.

I яна на радасць нам шчодра ўрадзіла.

Вучань.

Усе да нас хутчэй ідзіце

I на рэпку паглядзіце.

Што за дзіва, што за цуд!

Пачастункаў поўна тут!

Хлопчык з дзяўчынкай знімаюць з рэпкі вяршок і раздаюць гасцям пачастункі: яблыкі, грушы, моркву, бульбу і іншую гародніну. Затым дзеці спяваюць песню “Ураджай збірай”. Выходзіць восень.

Восень.

Ёсць дзень, калі з вякоў ссівелых

ідуць, ідуць да нас дзяды.

А мы з душой неачарсцвелай

сустрэць гатовых заўжды

1 -ы чытальнік. Дзяды – гэта дзень памяці нашых продкаў. Свята адзначалі ў суботу, рыхтаваліся да яго загадзя: прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні, вешала свежыя фіранкі, ручнікі. Засцілалі белым абрусам стол.

2-і чытальнік. У гэты дзень наведвалі магілы памерлых родзічаў. Вячэра была ўрачыстай. За сталом успаміналі ўсіх продкаў, іх характары, добрыя справы, пэўныя прыгоды.

3-і чытальнік. Усе верылі, што Дзяды наведваюцца ў хату, таму гаспадары адчынялі вокны ці дзверы, накрывалі Дзядам святочны стол з рознымі пачастункамі.

4-ы чытальнік. На тое, што Дзяды з’яўляліся на самай справе, указвалі розныя прыкметы – заляцела асенняя мушка, пачуўся ў цішыні пэўны скрып – значыць Дзяды прыйшлі, чакаюць успамінаў пра сябе.

Вучань.

Мая Радзіма – жытні колас,

Сінь мурагу, язміну цвет.

Яна – пілы гарачы голас,

Калёс цяжкіх глыбокі след ...

Вучаніца.

Мая Радзіма,

Дзе зза бору

Узыходзіць месяц у начы,

Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы

Жылі калісьці дрыгвічы...

Вучань.

Дзяцей бацькі вучылі строга:

Любіць саху, пчалу, зямлю.

I аднаму маліцца богу —

Нялёгкай працы мазалю.

Вучаніца.

Умеў мой продак човен ладзіць

Паліць ікластыя карчы,

Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць

Таму, хто ў горы, — памагчы...

Вучань.

Магутны Божа! Уладар Сусветаў,

Вялізных сонцаў і сэрцаў малых,

Над Беларуссю ціхай і ветлай

Рассып праменне свае хвалы.

Вучаніца.

Дай спор у працы будзённай, шэрай

На хлеб штодзённы, на родны край.

Вучань.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласць — дай!

Вучаніца

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пашлі ўмалот,

Усе дзеці.

Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ!

Т. Ф. ВАСІЛЕЎСКАЯ

настаўніца Калаціцкай школы-сада Глускага раёна




Мы сяброўкі-рассыпушачкі,

Мы вясёлыя таўстушачкі.

Усе ў полі нарадзіліся,

Пагасціць да вас з'явіліся.

Прыпеў:

Земляныя яблыкі — гэта бульба, хлеб другі, Земляныя яблыкі — гэта з бульбы пірагі, Земляныя яблыкі тушаць, вараць і пякуць, I усе з вялікім смакам бульбачку ядуць.


Вось якія мы паненачкі, У нас шэрыя сукеначкі, У Беларусі нарадзіліся, Пагасціць да вас з'явіліся.

Прыпеў.


На зямлю спусціла хмарка Мокрыя вяровачкі, А па іх імчацца шпарка Кропелькі-сябровачкі.

Прыпеў:

Кап-кап-кап,

Кап-кап-кап,

Мокрыя вяровачкі.

Кап-кап-кап,

Кап-кап-кап,

Кропелькі-сябровачкі. Лета краснае прагналі Мокрыя вяровачкі, Сваю песню заспявапі Кропелькі-сябровачкі.

Прыпеў.

Танец восені танцуюць Мокрыя вяровачкі, Хаткі-лужынкі будуюць Кропелькі-сябровачкі.

Прыпеў.


А. Д. НЕСТЕРЕНКО,

учнтельннца начальных классов УО «Богушевскмй государственный учебно-педагогнческнй


комплекс

детскмй сад — средняя обідеобразовательная школа».



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconАналіз якасці наведанага ўрока, выхаваўчага мерапрыемства, інфармацыйнай гадзіны

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconАб арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2012/2013 навучальным годзе. Вывучэнне службовай інструкцыі класных кіраўнікоў
Мо классных руководителей «Аб арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2012/2013 навучальным годзе. Вывучэнне службовай інструкцыі класных...

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconСцэнар урока на тэму: "Прававы статус чалавека І грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы І абавязкі грамадзян" Мэты ўрока
Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека І грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы І абавязкі грамадзян”

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconМерапрыемства замаўлялася на афіцыйна вылучанай І дазволенай, прыстасаванай для правядзеньня масавых мерапрыемстваў пляцоўцы. У адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону заяўнікі-арганізатары ўзялі на сябе пэрсанальныя пісьмовыя абавязкі аб належным правядзеньні мерапрыемства,
На Рашэньне Жодзінскага суду ад 27. 01. 2010 па скарзе аб забароне Жодзінскім выканкамам мірных пікетаваньняў, замоўленых адпаведным...

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconКраязнаўчы маршрут – восень 2011 Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў. Распрацавалі настаўнікі ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна Шаршнёва Наталля Рыгораўна
Анонс краязнаўчага маршрута быў праведзены яшчэ 1 верасня на ўроках “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. Пазней было...

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconАнкетаванне "Пажаданні І прапановы"
Б. сх. “Асаблівасці арганізацыі навучальнага выхаваўчага працэсу ў 2011/2012 нав годзе”

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconСцэнар ранішніка
Дзейныя асобы: вядоўца, гаспадыня Васіліна, гаспадар Антось, госці – валачобнікі дзеці ў народных строях

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Арганізацыя адукацыйнага І выхаваўчага працэсаў, вучэбна-метадычнай І навукова-даследчай работы ва Універсітэце 23

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconРашэннем педсавета школы
Мэта: удасканаленне зместу вучэбна-выхаваўчага працэсу з улікам індывідуальных магчымасцей І здольнасцей вучняў

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства iconДата Тэма Адказныя верасень
Сучасная нарматыўна-прававая база. Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2012/13 н г

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка