Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі?




НазваХто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі?
Дата канвертавання02.01.2013
Памер22.79 Kb.
ТыпВопрос
Kvia0226Noch


“Прэстыж”, “незвычайнасьць”, “свойскасьць”, “рызыкоўнасьць”, “элітарнасьць” – такімі словамі тлумачаць ужываньне беларускай мовы ў рэкляме прадстаўнікі бізнэсу і грамадзкасьці. Хто і чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? Тэму дасьледуе Севярын Квяткоўскі:


Ролік:


Ва ўмовах рынкавых адносінаў да беларускай мовы ў рэкляме пэрыядычна зьвяртаюцца самыя розныя замоўцы. На пачатку 1990-х з патрыятычных меркаваньняў выключна на беларускай мовы рэклямавалі свае тавары такія фірмы як “Sotvar”, “Hugo Boss” і “Dainova”. Цяпер выключна па-беларуску прэзэнтуе сваю алькагольную прадукцыю прадпрыемства “БелПІ”. Пэрыядычна можна бачыць і чуць беларускамоўную рэкляму такіх брэндаў як “Renault”, “Adidas”, “Galina Blanka”, “Nestcaffe”. Але найбольш пасьлядоўна ад пачатку новага тысячагодзьдзя беларускай мовы трымаецца прадстаўніцтва карпарацыі “Samsung”:


“Для нас гэта іміджавы ход, і мы мяркуем, што беларуская мова вельмі элітарная, і ёю валодаюць ня ўсе, і тыя, хто валодае, лічаць гэта за вялікі гонар – размаўляць на роднай матчынай мове. Другая прычына, што мы хочам паказаць: мы дзейнічаем лякальна, што мы тут побач з нашымі беларускімі пакупнікамі”, – тлумачыць прадстаўніца “Samsung” у Беларусі Алена Ранцэвіч.


Гаворачы пра валоданьне мовай, спэцыялісты адрозьніваюць традыцыйныя гаворкі ад літаратурнай мовы. На думку кіраўніка менскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, узровень мовы рэклямы залежыць ад мэтавай групы патэнцыйных спажыўцоў:


“Існуе шэраг сацыялінгвістычных дасьледваньняў, якія дазваляюць вызначаць людзей, якія не валодаюць літаратурнай мовай. Тавары такіх фірмаў як “Samsung”, яны ў першую чаргу арыентаваныя на людзей дастаткова перадавых, дастаткова імклівых у часе. І ва ўсялякім разе падрыхтаваных інтэлектуальна і адукацыйна”.


Адзін з аргумэнтаў праціўнікаў беларускай мовы ў рэкляме – людзі існуюць у расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы, і могуць не да канца зразумець сэнс словаў. На думку прадстаўніка адной з менскіх рэклямных фірмаў, рызыка існуе, і трэба выразна акрэсьліваць мэтавую аўдыторыю:


“Калі гэта навукоўцы, калі гэта моладзь… Калі гэта дынамічная аўдыторыя, я лічу, што беларуская мова: выдатны сродак камунікацыі з аўдыторыяй. Калі гэта больш кансэрватыўная аўдыторыя – пэнсіянэры ці вайскоўцы, напрыклад, – магчымыя пэўныя рызыкі”.


Продажы фірмаў, якія рэклямуюць сябе па-беларуску, ня падаюць, а па-ціху растуць. Ці ёсьць узаемасувязь між ростам продажаў і мовай рэклямы? Далей Алена Ранцэвіч:


“Гэта быў арыгінальны маркетынгавы ход. Мы хацелі выдзеліцца на рынку вонкавай рэклямы. Хацелі, каб нас адразу заўважылі. Таму рызыкнулі рэклямавацца на беларускай мове. Але я не скажу, што ёсьць наўпроставая сувязь паміж продажамі і беларускамознай рэклямы. Па-просту, прэстыж нашай гандлёвай маркі падвысіўся”.


Тым часам, колькасьць фірмаў, якія з той ці іншай пэрыядычнасьцю рэклямуюць сябе беларускай мовай, застаецца нязначнай ад агульнай колькасьці зарэгістраваных у Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconЯк выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі?
Чаму на стадыёнах мала сьцягоў, хто прыходзіць балець, чым адрозьніваюцца заўзятары ад фантаў, І хто такія футбольныя хуліганы ў...

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconЛепшы сайт/блог у сферы нефармальнай адукацыі за 2010-2012 гг
Мэта Конкурсу: стымуляванне развіцця ў Беларусі інфармацыйнай прасторы, якая садзейнічае развіццю асобасных І прафесійных кампетэнтнасцяў...

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconВеялка ручная
Лёгкая драўляная лапатка (даўжыня 30-35 см, шырыня 15-20 см) з кароткай ручкай. Рабілі пераважна з суцэльнага кавалка дрэва (бярозы,...

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconАстравецкі райвыканкам Островецкий райисполком
З мэтай пабудавання адзінай інфармацыйнай прасторы, развіцця адукацыйнай сістэмы сайта

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconЯгор Конеў, Інстытут журналістыкі бду (Беларусь)
Спецыфіка трансфармацыі інфармацыйнай прасторы Еўрапейскага Саюза ў пачатку ххι стагоддзя

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconХто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і?
Пензенскай вобласьці Расеі, ёсьць каля дзясятка жыхароў Беларусі. Што ІХ магло прывесьці сюды? Чаму менавіта беларусы апынуліся ў...

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconПоўныя метрычныя прасторы
...

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што палітыкі Валеры Фралоў І Сяргей Скрабец плянуюць 2 красавіка зладзіць шэсьце з нагоды Дня яднаньня народаў Беларусі І
Камэнтары: “Чаму б ім не стварыць Обшчества дружбы с Расіей? Шмат бы хто далучыўся "з вэтэранаў, моладзі І людзей, якія працуюць...

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconПолавая дыскрымінацыя: хто ініцыятар вострага пытаньня?
Дыскрымінацыя паводле полавай прыналежнасьці ў Беларусі рэч звыклая. Так сьцявярджаюць дасьледчыкі гендэрных праблемаў. Адзінокім...

Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? iconХто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе?
Сёньня мы працягнем размову пра лятарэйны бізнэс у Беларусі, пачатую напярэдадні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка