План работы на 2011/12 навучальны год дуа "свіслацкая сярэдняя школа"




НазваПлан работы на 2011/12 навучальны год дуа "свіслацкая сярэдняя школа"
старонка1/6
Дата канвертавання23.11.2012
Памер0.83 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6
Зацвярджана на педагагічным савеце

школы 31.08.2011г. Пр. № 1

Дырэктар ДУА

СВІСЛАЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”


І.В. Семашка


ПЛАН РАБОТЫ

НА 2011/12 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


ДУА “СВІСЛАЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”.


Свіслач, 2011


Змест

РАЗДЗЕЛ I

1.Аналіз дзейнасці ДУА” СВІСЛАЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

за 2010/2011 навучальны год………………………………………………………………………………….3

2. РАЗДЗЕЛ II

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне навучэнцамі адукацыі…… 15

3. РАЗДЗЕЛ III

Здзяйсненне адукацыйнага працэсу………………………………………………………………………… 16

4. РАЗДЗЕЛ IV.

Выхаваўчая і ідэалагічная работа……………………………………………………………………………. 18

5. Раздзел V.

Работа з педагагічнымі кадрамі……………………………………………………………………………… 22

6. Раздзел VI.

Педагагічнае і медыка-сацыяльнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу……………………………… 25

7. Раздзел VII.

Кіраўніцтва адукацыйным працэсам……………………………………………………………………….. 27

8. Раздзел VIII.

Работа з сям’ей , грамадскасцю і соцыумам………………………………………………………………… 32

9. Раздзел IX.

Фінансава-гаспадарчая дзейнасць…………………………………………………………………………... 33


АНАЛІЗ

ДЗЕЙНАСЦІ ДУА”СВІСЛАЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

ЗА 2010/2011 НАВУЧАЛЬНЫЙ ГОД.

Асноўная мэта, якая стаяла перад педагагічным калектывам у 2010/2011 навучальным годзе наступная:Удасканаленне адукацыйнага працэсу, які забяспечвае якасную адукацыю, развіццё, выхаванне творча думаючай асобы з высокім узроўнем духоўна-маральнай культуры”.

Калектыў школы рашэнне дадзенай мэты здзяйсняў праз рэалізацыю наступных адукацыйных і выхаваўчых задач:

1. Павышэнне якасці навучання і развіцця пазнавальных здольнасцяў навучэнцаў шляхам:

-задавальнення разнастайных адукацыйных запытаў навучэнцаў, праз павелічэнне гадзін факультатыўных заняткаў;

-асабіста арыентаваную скіраванасць уроку;

-развіццё пазнавальнай самастойнасці;

-уцягванне навучэнцаў у пошукава-даследчую дзейнасць;

- прыцягненне да ўдзелу ў правадзімых мерапрыемствах рознага маштабу.

2. Развіцця творчага патэнцыялу і павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў праз удзел у правадзімых мерапрыемствах, друку ў прэсе, ужыванне ў педагагічную практыку педагагічных тэхналогій.

3. Выхаванне ідэйна-маральнай асобы з устойлівымі грамадзянска-патрыятычнымі перакананнямі і станоўчымі адносінамі да здаровага ладу жыцця праз актывізацыю дзейнасці работы з сям’ёй, уцягненне вучняў у гурткавую работу.

4. Умацаванне здароўя вучняў шляхам паляпшэнне гарачага харчавання, актывізацыю фізкультурна-аздараўляючай дзейнасці.

Работа па выкананні задач праводзілася на аснове гадавога плану, Статуту школы, асноўных нарматыўных прававых актаў і метадычных дакументаў,рэгламентуюшчыя дзейнасць установы. Працавала сетка факультатываў, гурткі. У школе працягвала сваю работу сацыяльна-псіхалагічная служба, праграма “Сям’я”, “Падлетак”, ”Дзеці Беларусі”, дзейнічаў закон “Аб правах дзіцяці”.

У школе створаны ўмовы для паспяховага функцыянавання і развіцця навучальна-выхаваўчага працэсу. Маецца 10 навучальных кабінетаў, 1 кабінет інфарматыкі, спартыўная зала, сталовая, 2 кабінеты працоўнага навучання, трэнажорная зала.

Рэжым працы адна зменны. Пачатак заняткаў у 8.15 Заняткі праводзіліся ў рэжыме 5-дзённага навучальнага тыдня.Навучэнцы 1-х класаў займаліся на базе дзіцячага садка. Навучаўся на даму па стане здароўя вучань Койпыш Аляксандр, чацвёрты клас.

Навучальны працэс у 2010/11 навучальным году здзяйсняў педагагічны калектыў у складзе 19-ці настаўнікаў. 10 настаўнікаў (53%) маюць вышэйшую катэгорыю, 6 (32%) - 1-ую, 2 (11%) – 2-ую, 1(5%) без катэгорыі (гл. дадатак 1), такім чынам 84 % настаўнікаў маюць вышэйшую і 1-ую кваліфікацыйную катэгорыю. Не маюць катэгорыі маладыя настаўнікі: Букштынава А.М. настаўніцы англійскай мовы. Сярэднюю адукацыю маюць 2 (11%) настаўнікі: настаўніца пачатковай школы навучаюцца на завочным аддзяленні МДУ ім. А.А.Куляшова, настаўніца гісторыі – у БДУ,.

На працягу 2010/2011 навучальнага года 4-а настаўнікаў павысілі кваліфікацыйную катэгорыю. Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя прысвоена двум настаўнікам:

Гетманчэнка Наталлі Віктараўне, настаўніцы рускай мовы і літаратуры, Губар Святлане Мікалаеўне, настаўніцы хіміі і біялогіі.

З верасня 2010 па чэрвень 2011 года 4 настаўнікаў прайшлі курсавую перападрыхтоўку, з іх на базе МДАІПК – 3 чалавек, на базе АПО г.Мінска – 1, 2 настаўнікаў пымалі ўдзел у абласных семінарах. Такім чынам, узровень прафесійнай падрыхтоўкі настаўнікаў школы ў асноўным адпавядае ўзроўню навучальнай установы новага тыпу.

У школе створаны ўмовы, якія забяспечваюць навучанне і развіццё кожнага вучня ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, інтарэсамі і магчымасцямі. У 2010/2011 у школе было арганізована – 44 гадзін факультатыўных заняткаў: у пачатковай школе – 9гадзін, у 5-9кл.- 27 гадзін, 10 – 11 кл. –8 гадзін, на якіх паглыбляліся веды па асноўных прадметах навучальнага плану 96 вучні школы або 97% навучэнцаў, а таксама праводзіліся заняткі па англійскай мове, краязнаўству, здароваму ладу жыцця.

З платных паслуг па жаданні навучэнцаў і іх бацькоў былі арганізаваны заняткі па матэматыкі,беларускай мове для падрыхтоўкі вучняў 11класа да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама заняткі па гісторыі Беларусі, рускай і беларускай мове для навучэнцаў 9-га класа з мэтай падрыхтоўкі да экзаменаў, матэматыкі для навучэнцаў 5-га класа, на базе пачатковых класаў працаваў кружок “Фларыстыка”

У 2010/2011 навучальным годзе ў школе навучалася 98 навучэнцаў. Атэставаныя 85 навучэнцаў 3-11-х класаў.

Пасведчанне на ўзроўні аб агульнай базавай адукацыі ў 2010/11 навучальным годзе атрымалі 14 вучняў, у мінулым навучальным годзе 18вучняў.

Пасведчанне з адзнакай, як і ў мінулым навучальным годзе, атрымаў адзін вучань Петрачэнка К.С. Студэнтамі сярэдніх навучальных устаноў сталі 2 або 11% выпускнікоў 9-гакласа, у мінулым навучальным годзе 2 або 7%.

Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі ў 2010/11 навучальным годзе атрымалі 8 вучняў, у мінулым навучальным годзе 16. Медалістаў на працягу 5-ці гадоў няма. Студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў сталі 4 вучняў або 50%, у мінулым годзе 9 вучняў або 56%,сярэдніх устаноў 3 вучняў або 38% у мінулым навучальным годзе студэнтамі сярэдніх навучальных устаноў 2 вучняў або 13 %. ( гл. дадатак 2).

Педагагічны калектыў асобую увагу звяртаў на падрыхтоўку вучняў 11 класа да цэнтралізованага тэсціравання. У установе працавала сетка дадатковых паслуг: факультатыўны занятак па беларускай мове, платны факультатыўны занятак па матэматыцы, індывідуальныя кансультацыі па англійскай мове, фізіцы, гісторыі Беларусі. Праводзілася мэтанакіраваная работа аб удзеле вучняў школы ва ўсіх этапах рэпітацыйнага тэсціравання, па выніках якога праводзілася дыягностыка ведаў вучняў.Праведзеная работа прынесла свае вынікі: некаторыя вучні на тэсціраванні паказалі высокія вынікі ( гл. дадатак 2)

Вынікі навучальнай дзейнасці навучэнцаў у гэтым навучальным годзе адлюстраваны ў дадатку 2,3. Высокі ўзровень навучальных дасягненняў маюць 4 вучні або 5%, у мінулым навучальным годзе 3 або 3 %, на дастатковым узроўні - 23 або 28 % у мінулым навучальным годзе 35 або 36%.

На сярэднім – 42 або 51%, у мінулым навучальным годзе – 43 або 45%,на здавальняючым 13 або 16%, у мінулым навучальным годзе - 15 або 15,6%, на нізкім – 0, у мінулым навучальным годзе – 0 навучэнцаў. На высокім і дастатковым узроўні навучалася 27 вучняў або 33%, у мінулым годзе – 38 вучняў або 39,6%). Такім чынам у 2010/2011 навучальным годзе лік выдатнікаў павысіўся амаль на 2% параўнанні з 2009/2010 навучальным годам, знізіўся лік навучэнцаў на дастатковым сярэднім і здавальняючым узроўні. Сярэдні бал па школе 6,51 што амаль на 0,13 павысіўся ў параўнанні з мінулым навучальным годам (2009/10 н.г. - 6,4). Якасць навучання – 71,5% (у мінулым годзе 65,2%), ступень навучання – 61,7% ( у мінулым годзе 65,9%), што адпавед на 6,3% вышэй і на 4,2% ніжэй, чым у мінулым навучальным годзе. (гл.дадатак 3)

Дастатковы ўзровень навучальных дасягненняў (% якасці навучання 100%) у 3 класе. У 3класе з 3 вучняў, усе навучэнцы займаюцца на дастатковым узроўні (настаўніца Жук Н.В.). Звыш 70% якасць навучальння маюць вучні ў 4,6,8 і 11 класах. Здавальняючы Ніжэйшы паказчык па школе якасці навучання маюць вучні 10 класа – 54,2%. У класе –16 вучняў з іх 9 навучэнцаў або 56,2% маюць навучальныя дасягненні сярэдняга узроўня,здавальняючага ўзроўня – 3 навучэнцаў, або 18,8% (кл. кіраўнік СакаўА.У.). У астатніх класах якасць навучальння звыш 60%.

Самы высокі сярэдні бал у 3 класе – 7,9, ступень навучання 84,7%, якасць навучання – 100% ( настаўнік Жк Н.В.), у 11 класе адпаведна – 7,1, ступень навучання – 73,4%, якасць навучання – 72,3% ( кл. кіраўнік Губар С.М.), у 4 класе адпаведна – 6,7, ступень навучання – 68,7%, якасць навучання – 77,4%. ( настаўнік Ляўковіч Р.С.),у 9 класе адпаведна – 6,4, 65,8%, 63,9% (кл. кіраўнік Крывёнак Т.Л.).Самы ніжэйшы паказчык па школе ў навучэнцаў 7-га класа, сярэдні бал – 5,7. У класе 9 вучняў з іх 5 навучэнцаў знаходзяцца на сярэднім узроўні, амаль 55%, троя вучняў(33%) на здавальняючым, і толькі адзін вучань(11%) на дастатковым узроўні ( кл. кіраўнік Чайка Т.Ф.), У 10 класе адпаведна – 5,9, 60,1%,54,2% (кл.кіраўнік Сакаў А.У.) У астатніх класах сярэдні бал звыш 6, якасць навучання звыш 60%.

З улікам узроўня навучання навучэнцаў рэйтынг класаў наступны:

1 месца: 3клас (настаўнік Жук Н.В.) - сярэдні бал 7,9, узровень навучання 84,7%, якасць навучання 100%

2 месца: 11клас (кл. кіраўнік Губар С.М.) – 7,1; 73,4%,72,3%

3 месца: 4клас (настаўнік Ляўковіч Р.С.) -6,7; 68,7%;77,9%

4 месца:6, 8клас (кл.кіраўнік Жук А.А., Кулак А.В.) – 6,5; 65,7%; 72,6% і 6,5; 77,6%, 72,2%

5 месца: 5 і 9 клас (кл.кіраўнік Данільчык А.С., Крывёнак Т.Л.) – 6,4;66,2%;69,9% і 6,4; 65,8%; 63,9%

6 месца: 10 клас (кл. Сакаў А.У.) – 5,9; 60,1%;54,2%

7 месца: 7клас (кл.кіраўнік Чайка Т.Ф.) – 5,7;58,7%; 60,7%

У параўнанні з мінулым навучальным годам панізілась паспяховасць у 4 і 5-х класах (сярэдні бал знізіўся 4 кл. на 0,4, 5 кл. – 0,7), у астатніх класах паспяховасць палепшылася.

Высокі ўзровень навучальных дасягненняў за 2010/2011 навучальны год, як і ў мінулым навучальным годзе, па музыцы ў 3-4 класе,выяўленчаму мастацтву, працоўнаму навучанню, фізічнай культуры; дастатковы па рускай і беларускай літаратуры,грамадазнаўству,геаграфіі,біялогіі,англійскай мове,чарчэню, па астатніх прадметах сярэдні. У параўнанні з мінулым навучальным годам павысілася сярэдні бал (ад 0,3- 1,00) па рускай мове, геаграфіі, гісторыі, музыцы, фізічнай культуры і здароўю, англійскай мове, матэматыцы фізіцы па астатніх прадметах паказчыкі амаль аднолькавыя з мінулым навучальным годам (дадатак 4,5)

Правядзенне экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы паказалі, што ёсць вучні,якія ніжэй гадавых адзнак паказалі вынікі на экзаменах, што гаворыць аб недастатковай падрыхтоўцы навучэнцаў да іспытаў як з боку выкладчыкаў, так і з боку саміх навучэнцаў, але ў асноўным навучэнцы пацвердзілі або палепшылі гадавыя адзнакі (дадатак №6)

Разам са станоўчым ростам якасці навучання вучняў выяўлены і шэраг недахопаў.

Як і ў мінулым навучальным годзе ніхто з вучняў не займаецца на высокім узроўні ў пачатковых класах. Панізіўся сярэдні бал ў вучняў 4 і 5 класа, амальна 0,7. Нягледзячы на тое, што па рэйтынгу ўзровень навучальных дасягненняў у 5-м класе на 5-м месцы, паспяховасць навучэнцаў гэтых класаў на 1-2 бала ніжэй, чым у пачатковай школе, што гаворыць аб недастатковай пераемнасці навучання па матэматыцы, рускай, беларускай мове, ускладненні навучальных праграм у 5-х класах. З 81 навучэнцаў 3-11 класаў школы на здавальняючым узроўні 13 вучняў або 16% ( у мінулым навучальным годзе 15 або 15,6%), якія ў асноўным маюць адзнакі здавальняючага ўзроўню навучальных дасягненняў. 3 вучня або 33% навучэнцаў 7-га класа маюць адзнакі здавальняючага узроўня. Прычынай гэтага з'яўляецца недастатковая падрыхтоўка гэтых навучэнцаў да ўрокаў, нізкая матывацыя навучання, недастатковая індывідуальная праца з навучэнцамі, якая праводзіцца настаўнікамі па вышэй пералічаных прадметах. У асноўным гэта навучэнцы з здавальняючым узроўнем навучальнасці і ў сілу сваіх здольнасцяў не могуць навучацца на больш высокім узроўні. Таксама нізкая паспяховасць асобных навучэнцаў звязана з іх узроставымі асаблівасцямі. Разам з тым патрабуе дасканаласці індывідуальная і дыферэнцыяваная работа з навучэнцамі, арганізацыя самастойнай працы як пры вывучэнні, так і пры замацаванні матэрыялу на ўроку і ў пазаўрочны час.

Па-ранейшаму хвалюе праблема "выдатнікаў". Знізіўся лік навучэнцаў якія знаходзяцца на 4-5 узроўні навучання ў параўнанні з мінулым навучальным годам, матэвацыя навучання у асобых вучняў недастатковая. У параўнанні з мінулым навучальным годам павысіўся сярэдні бал па беларускай мове ,матэматыцы, рускай мове, хіміі і па іншых прадметах (дадатак 4,5).

Адной з задач школы з'яўляецца захаванне здароўя навучэнцаў. Пэўная праца надаецца санітарна-гігіенічнаму рэжыму. Адміністрацыя, педагагічны калектыў пастаянна сочыць за чысцінёй памяшканняў, рэжымам праветравання навучальных кабінетаў, прытрымліваннем правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі на ўроках і ў пазаўрочны час. Дадзенае пытанне разглядаецца на вытворчых нарадах

Пад асобым кантролем знаходзіцца гарачае харчаванне, якім ахоплены ўсе навучэнцы школы: колькасць вучняў, якія атрымлівалі бясплатнае харчаванне з 01.09.2010 года па 21.02.2011 года складала 13 чалавек або 14% (у мінулым навучальным годзе 25ч. або 24%), астатнія харчаваліся з бацькоўскай даплатай; з 22.02.2011 года на падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №142 ад 04.02 2011 года бясплатнае аднаразовае харчаванне атрымлівалі ўсе дзеці і бясплатнае двухразовае – 13 вучняў (з іх: 12ч. з мнагадзетных сем’яў і 1ч. з малазабяспечанай).

З вучнямі 2-9-х класаў праводзіліся заняткі па ахове бяспекі жыццядзейнасці. З вучнямі пачатковай школы – факультатыўныя заняткі па здароваму ладу жыцця.

Разам з тым, працягвае трывожыць стан здароўя навучэнцаў.

Групы здароўя ў 2010/2011 н.г.: Ігр. – 3 вучня або 3% (у мінулым годзе 3 або 3%), II гр. – 87ч. або 92% (у мінулым годзе 97 чалавек або 92 %), ІІІ – 4 чал. або 4% (у мінулым годзе 4 чал. або 4% ), IV- 1 чал. або1 % (у мінулым годзе 1 чал. або1 %).

Размеркаванне вучняў па групам фізічнай культуры: асноўная- 86ч. або 91% (у мінулым годзе 88 або 84%), падрыхтоўчая – 7 ч. або 7 % (у мінулым годзе 14 ч. або 13% ), СМГ – няма (у мінулым годзе 2 або 2%), вызвалены – 2ч. або 2% (у мінулым годзе 1 або 1%).

Найважнейшымі кіраўнічымі функцыямі школы ў 2010/2011 навучальным годзе з'явіліся кантрольна-дыягнастычная і карэкцыйная дзейнасць. Асноўнымі задачамі ўнутрышкольнага кантролю з’яўляліся: збор і апрацоўка матэрыялу аб стане вучэбна-выхаваўчага працэсу, аказанне метадычнай дапамогі з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства.

Практычна ўсё мерапрыемствы ўнутрышкольнага кантролю выкананы. Яго формы і метады адпавядалі задачам, пастаўленым педагагічным калектывам школы на навучальны год, якія знайшлі адлюстраванне ў гадавым і перспектыўным планах работы школы з улікам маніторынгу якасці адукацыі. Асноўнымі элементамі кантролю навучальна-выхаваўчага працэсу ў 2010/2011 навучальным годзе былі:

- выкананне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі";

- санітарны стан кабінетаў, школьнай сталовай, спартзалы;

- арганізацыя цеплавога, паветранага і светлавога рэжымаў у школе;

- стан выкладання навучальных прадметаў;

- якасць узроўню
  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан выхаваўчай работы з вучнямі дуа"Дабравольскі впк дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа " у шосты школьны дзень на 2011 2012 навучальны год Мэта
Дуа”Дабравольскі впк дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа ” у шосты школьны дзень на 2011 – 2012 навучальны год

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан работы па га «брсм» дуа,,Падгорненская сярэдняя агульнаадукацыйная школа на 2010/2011 навучальны год, другое паўгоддзе Студзень
Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі І наркабізнесам. Акцыя,,Мы за здароўе”

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconГрафік работы гурткоў, спартыўных секцый дуа "Суднікаўская сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан работы псіхолага-педагагічнага кансультпункта для бацькоў на 2011-2012 навучальны год дуа "Ханявіцкая сярэдняя школа"
Праблемы адаптацыі вучняў пятага класа да умоў навучання І выхавання ў сярэднім звяне школы

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан работы з вучнямі ў 6-ы дзень тыдня па Мураванаашмянкоўскаму впк яслі-сад-сярэдняя школа на 2010/2011 навучальны год (2-е паўгоддзе)
План работы з вучнямі ў 6-ы дзень тыдня па Мураванаашмянкоўскаму впк яслі-сад-сярэдняя школа на 2010/2011 навучальны год

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан выхаваўчай работы з вучнямі дуа"Вучэбна – педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа " у шосты школьны дзень на І паўгоддзе 2012 – 2013 навучальны год
Дуа”Вучэбна – педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа ” у шосты школьны дзень на І паўгоддзе 2012 – 2013 навучальны...

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных навук дуа " Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання" на 2011/2012 навучальны год
Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах цыклу прыродазнаўча-матэматычных навук ў 2011/2012 навучальным...

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан выхаваўчай работы дуа"Вердаміцкі впк дзіцячы сад сярэдняя школа " у шосты школьны дзень на 2012 2013 навучальны год
Стварэнне ўмоў для дзейнасці дзіцячых І маладзёжных аб’яднанняў І ўдасканалення самакіравання

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconПлан выхаваўчай работы дуа "впк вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа " у шосты школьны дзень на 2012 2013 навучальны год
Стварэнне ўмоў для дзейнасці дзіцячых І маладзёжных аб’яднанняў І ўдасканалення самакіравання

План работы на 2011/12 навучальны год дуа \"свіслацкая сярэдняя школа\" iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " ліноўская сярэдняя школа" пружанскага раёна на 2012/2013 навучальны год
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дуа “Ліноўская сярэдняя школа” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка