Ці прыжывуцца ў Беларусі "камэрцыйныя" мамкі?




НазваЦі прыжывуцца ў Беларусі "камэрцыйныя" мамкі?
Дата канвертавання01.01.2013
Памер35.21 Kb.
ТыпВопрос
Ці прыжывуцца ў Беларусі “камэрцыйныя” мамкі?


У Віцебску зарэгістраваны выпадак легалізацыі так званага сурагатнага мацярынства. Іншымі словамі, гэта калі сям’я, у якой праблемы мужа ці жонкі не дазваляюць мець дзяцей, юрыдычна дамаўляецца з жанчынай, якая гатовая для іх вынасіць і нарадзіць дзіця. Пасьля чаго ад усялякіх правоў на гэтае дзіця мусіць адмовіцца. Такая практыка досыць распаўсюджаная ў сьвеце, аднак у Беларусі стала магчымай толькі ад мінулага году, калі ў Кодэксе аб шлюбе і сям’і зьявіўся адпаведны артыкул, які так і называецца -- “Сурагатнае мацярынства”. Расказвае Ігар Карней.


Працэдура дамовы паміж сурагатнай, ці “камэрцыйнай” маці, якая будзе выношваць дзіця, і генэтычнай, якая толькі праз 9 месяцаў ад пачатку працэсу набудзе статус “роднай”, цяжкасьцяў не ўяўляе. За чатыры базавыя велічыні натарыяльнай пошліны (у эквіваленце 60 даляраў) проста выконвай адпаведныя артыкулы пагадненьня. Перадусім, гэта выбар мэдычнай установы, дзе будзе весьціся назіраньне за цяжарнай і дзе яе зможа наведваць генэтычная маці; аплата выдаткаў у працэсе выношваньня, харчаваньня і мэдабслугоўваньня. Мусяць загадзя абгаворваюцца і ўмовы пражываньня на час цяжарнасьці.


Праўда, здольных разважаць пра плюсы ці мінусы такога мэтаду зьяўленьня дзяцей не ў тэорыі, а на практыцы, пакуль няшмат.


Менскія цэнтры рэпрадуктыўнай мэдыцыны, якія я абтэлефанаваў напярэдадні, з такім яшчэ не сутыкаліся. У камэрцыйных установах у адзін голас казалі, што спэцыялізуюцца на штучным асемяненьні жанчын, якія цяжараць і нараджаюць для сябе. А ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Маці і дзіця”, куды сьцякаецца ўся інфармацыя пра навацыі ў галіне нараджальнасьці, падсумавалі:


“Разумееце, калі гэта першы выпадак сурагатнага мацярынства, то ў нас, натуральна, ніякага досьведу ў гэтай справе няма. Таму і зьвяртацца трэба да тых, хто ставіць задачы для краіны. Мы ж практычных напрацовак ня маем, а вам трэба спэцыяліст, які мае практычныя веды. Бо калі ў нас прыняты закон у гэтым пытаньні (я ведаю, што папраўкі ўносілі, адно ня ў курсе ці прайшлі яны), але ў любым разе трэба шукаць галоўнага спэцыяліста ў дадзеным пытаньні”.


Пошукі кампэтэнтнай асобы вывялі на галоўную акушэрку-гінеколяга Міністэрства аховы здароўя Сьвятлану Шылаву. Менавіта яна рыхтавала нарматыўныя дакумэнты па сурагатнаму мацярынству, якія летась знайшлі адлюстраваньне ў новай рэдакцыі Кодэксу аб шлюбе і сям’і. Але спадарыня Шылава імкнулася дыстанцыявацца ад тэмы – адчувалася, што такі від мацярынства ёй не пасуе:


“Ня думаю, што ён першы, гэты выпадак, але ў мяне такой інфармацыі няма, я не вяду такой статыстыкі. Гэта юрыдычная таямніца і пра гэта зьвестак ні ў каго ня будзе, тым больш у мяне”.


Карэспандэнт: “Ва Ўкраіне, у Расеі існуюць цэнтры ў падборы кандыдатак...”


“Гэта камэрцыйныя цэнтры, якія зарабляюць грошы. А мы жывём у дзяржаве. І мая пазыцыя – супраць я ці не – тут ні пры чым. Я ведаю, што такое сурагатнае мацярынства і якія могуць быць праблемы з гэтым. А ёсьць самі выпадкі, падпісваў хтосьці нешта – гэта не мэдычны аспэкт. У нас ёсьць паказаньні ці супрацьпаказаньні і пералік мэдычнага абсьледаваньня для сурагатнай і генэтычнай маці. І тое, калі яны заключаюць дамову аб сурагатным мацярынстве. Істотныя ўмовы гэтай дамовы вызначаныя пастановай Саўміну”.


Кошт паслугаў за сурагатнае мацярынства залежыць ад дамоўленасьці паміж бакамі і для Беларусі не акрэсьлены з-за адсутнасьці ранейшых прэцэдэнтаў. А вось у суседняй Украіне існуюць абсталяваныя камэрцыйныя цэнтры, якія спэцыялізуюцца на падборы і “зводніцтве” мацярок усіх гатункаў. Так, з інтэрнэт-сайтаў установаў вядома, што стартуе паслуга ад 1000 даляраў (пошук адпаведнай кандыдатуры ў базе дадзеных) і да 30 тысяч (VIP-пакет з поўным утрыманьнем “аб’екта”). У Расеі, дзе ўзровень запытаў паступова перавышае нават усясьветныя нормы, гэтыя сумы шматразова большыя.


Асабліва пільна адсочваецца пункт, які прадугледжвае ўзаемныя абавязкі сурагатнай маці перадаць немаўля, а генэтычнай -- прыняць яго пасьля нараджэньня. Як паказвае ўсясьветная практыка, нярэдка ў працэсе цяжарнасьці ў “камэрцыйнай мамкі” абвастрацца пачуцьцё мацярынства і яна папросту адмаўляецца аддаваць дзіця у “чужыя рукі”. Зрэшты, аналягічнае можа адбыцца і з генэтычнай маці, якая пераглядае свае пляны адносна дзяцей.

Між тым, у Беларусі тысячы сіротаў, якіх ніхто не сьпяшаецца ашчасьлівіць. Намесьнік дырэктара ў вучэбна-выхаваўчай працы сацыяльна-пэдагагічнага цэнтру з прытулкам Ленінскага раёну Аксана Говен апавядае, што ёсьць сем’і, якія гатовыя зарабляць практычна бескантрольным нараджэньнем. Праўда, у дадзеным выпадку не выношваючы дзяцей для іншых, а рэгулярна “пладаносячы” дзеля дзяржаўнай выплаты. А, атрымаўшы дапамогу, тут жа яе прапіваюць. Доказам таму – выхаванцы прытулку, якія трапляюць сюды пераважна з сем’яў п’яніцаў і алькаголікаў:

“Так, ёсьць праблемны бацькі. Але дзеці цудоўныя. Адзінае што, канечне, ім не хапала цяпла, пяшчоты, увагі, клопату. То бок, калі яны трапляюць сюды да нас, мы іх настолькі адаграваем, мы іх ахутваем клопатам, любоўю і яны атрымліваюць магчымасьць проста быць дзецьмі. Іншымі словамі, у іх зьяўляецца гэтае дзяцінства, якога яны, на жаль, былі пазбаўленыя ў сваіх родных сем’ях. Але яны ўсе -- цудоўныя”.

На здымку: ці варта нараджацца, каб потым апынуцца ў прытулку?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconКолас якуб
Член сп беларусі з 1934. Двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР — за зборнік вершаў (1946) І паэму «Рыбакова хата» (1949). Народны...

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconЭкзамен для ўлады
Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня 2012 года — аб гэтым на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі І правядзення выбараў...

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconКупала янка
Мінску], паэт, драматург, публіцыст, перакладчык. Член сп беларусі з 1934. Першы ўдастоены звання Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік...

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconВойны беларусі другой палове XVI ст
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не...

Ці прыжывуцца ў Беларусі \"камэрцыйныя\" мамкі? iconПытанні па курсе «гісторыя дзяржавы І права беларусі»
Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы І права Беларусі. Праблемы айчыннай гісторыка-прававой навукі (прычыны І перыяд узнікнення дзяржаўнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка