Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках




НазваПадрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках
Дата канвертавання31.12.2012
Памер33.66 Kb.
ТыпДокументы
Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі і да ЦТ па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках


Арфаграфічная пісьменнасць - адна з частак агульнай моўнай культуры чалавека.Сучасныя педагагічныя даследаванні, вынікі штогадовага дяржаўнага тэсціравання сведчать аб тэндэнцыі зніжэння пісьменнасці выпускнікоў школ.Таму выпрацоўка ў вучняў арфаграфічнай пільнасці, умення распазнавать моўную з’яву, прымяняць на практыцы тэарытычныя веды з’яўляецца адной з найважнейшых задач факультатыўных заняткаў у 9, 11-ых класах.

Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў і з боку настаўніка, і з боку вучняў. Але часцей за ўсё засваенне правіла залежыть толькі ад памяці вучня. Асаблівасці ж памяці чалавека такая, што многае з вывучанага забываецца, і ў першую чаргу забываецца інфармацыя, не звязаная з практыкай.

Перад настаўнікам роднай мовы паўстае пытанне: як пры такіх супярэчнасцях, пры невялікай колькасці гадзін зрабіць вучняў пісьменнымі?

Вядучую тэндэнцыю ў методыцы навучання беларускай арфаграфіі складае тэарэтычны кірунак, які распрацоўвае ідэю напісання правапісу свядомым шляхам: на аснове ведаў правіл. Любое ж правіла - умоўная формула, выканане якой забяспечвае беспамылковае пісьмо.

Задумаемся: чаму некаторыя правілы - аснову пісьменнасці - мы лёгка запамінаем, а потым ведаем і без цяжкасцей прымяняем на працягу ўсяго жыцця, некаторыя памятаем часткова, а некаторыя не ведаем увогуле, бо зразумець цяжка або запомніць складана? Трывала запамінаюцца правілы, растлуачаныя з улікам асаблівасцей псіхікі вучня, яго памяці, маўленчага вопыту.

Эфектыўным з’яўляецца выкарыстанне пры тлумачэнні правіла наглядных сродкаў навучання. ,,Аб’ектыўная неабходнасць” выкарыстання наглядных сродкаў і тэхнічных сродкаў навучання заключаецца ў іх вялікім уплыве на працэс запамінання і разумення: пры вопытнай праверцы эфектыўнасці запамінання тэксту ўстаноўлена, што пры слыхавым успрыняцці засвойваецца 15% інфармацыі, пры зрокавым -25%, а ў комплексе , пры зрокавым і слыхавым адначасова,-65%.

Як паказвае вопыт, успрымаць тлумачэнне, а потым прымяняць на практыцы правіла дапамагаюць вучням апорныя канспекты.

Апорны канспект мае на мэце скарочаны запіс тэарэтычных палажэнняў тэмы, які дазваляе лягчэй зразумець і запомніць. С.М. Лысянкова дае такое азначэнне апорнай схемы: ,,Апорныя схемы, ці проста апоры, - гэта вывады, якія нараджаюцца на вачах вучняў у момант тлумачэння і афармляюцца ў выглядзе табліц, картак, наборнага палатна, чарцяжа, малюнка.” В.Ф.Шаталаў называе ўсе апоры, незалежна ад спосабу іх утварэння, апорнымі сігналамі.

Пры падрыхтоўцы да тэсціравання ў старэйшых класах “апорны канспект” з’яўляецца больш ёмкім і абагульненым для азначанага віду наглядных дапаможнікаў, таму часцей за ўсё на сваіх факультатыўных занятках мы выкарыстоўваем іх.

Прынцыпы арганізацыі тлумачэння арфаграфічнага правіла з выкарыстаннем апорных канспектаў

  1. Аснова арганізацыі этапнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні правіла – трохфазная мадэль развіцця крытычнага мыслення. Яна ўключае выклік, асэнсаванне, рэфлексію. Зыходзячы з гэтага, будуецца вывучэнне кожнага правіла.

  2. Размежаванне падыходаў да правапісу спрадвечна беларускіх і запазычаных слоў. Немагчыма вывучэнне арфаграфіі без дакладнага засваення вучнямі лексічнага складу мовы.

  3. Пабудова тлумачэння з улікам цяжкасцей засваення правіл.

Пры распрацоўцы методыкі тлумачэння неабходна ўлічваць цяжкасці засваення правіла вучнямі: цяжкасць разумення і цяжкасць запамінання.

  1. Апора на мадэлі-словы, сказы. Моўны матэрыял запамінаецца лягчэй, чым тэарэтычны. Таму важна, каб апорны канспект складаўся з найбольш яркіх мадэляў-слоў, сказаў.

  2. Максімальна спрошчаныя прыклады да тэарэтычнных палажэнняў.

  3. Эфектыўная кампаноўка матэрыялу правіла. Аб’ёмны матэрыял неабходна групаваць або размяжоўваць, кампанаваць так, каб яго зручней было запомніць, каб ён трывала і ў поўным аб’ёме быў засвоены.

  4. У апорным канспекце павінна быць толькі самае неабходнае для разумення, запамінання і нічога больш.

  5. Супастаўленне вымаўлення і напісання рускіх і беларрускіх слоў.

  6. Улік гістарычнага аспекту пры аналізе моўнай з’явы. Як правіла, вучням падабаюцца невялікія акскурсы ў гісторыю паходжання слоў, калі яны даюць тлумачэнне напісанням.


Практычная рэалізацыя тэхналогіі тлумачэння арфаграфічнага правіла з дапамогай апорнага канспекта

Правапіс о, э, а

Спрадвечныя словы Запазычаныя

1. Стол-сталы, бок-бакі О опера-аперэта

2. Бровы-брыво экзамен, этажэрка, Жэнева,

3. Яблык-яблыня рэспубліка, рэклама,жэтон,

тэрмометр, тэатр

Э

  1. Цэны-цана

  2. Шэравокі, рэдказубы А: сакратар, сакрэт,

Шэсцьсот (шасцісот ) адрас, рамонт

Ы: інжынер, брызент,

цырымонія, рысора

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconС. А. Язерская практыкум па беларускай мове
Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя І паглыбленне ведаў І ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў...

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconЗвесткі Поразаўскай сш аб факультатыўных занятках на 2012-2013 навучальны год
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па матэматыцы для 1 класа з беларускай І рускай мовай навучання. Мінск, 2010

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconВ. У. Зелянко вывучаем беларускі правапіс
Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г да жніўня 2013 г.)....

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі І да цт па беларускай мове ў 9,11-ых класах на факультатыўных занятках iconАбагульняючы факультатыўны курс па гісторыі беларусі
Эння вучэбнага прадмета ведаў, падрыхтоўка навучэнцаў да выніковай атэстацыі за перыяд навучання І выхавання на ІІ і ІІІ ступенях...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка