На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу




НазваНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
Дата канвертавання31.12.2012
Памер49.69 Kb.
ТыпДокументы
Padb1130abloga


Прывітаньне!


На форумах парталу tut.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Нехта martini піша: “Сямашка праваліў мінулагоднія перамовы — праваліць і гэтыя». Belarus-EU: “Няўжо зноў будуць казаць пра нерэальныя цэны, а потым зноў будуць веньцілі круціць? Няўжо нельга быць годным, не прыніжацца, а выконваць абавязкі па дамовах? Нічога страшнага, як павялічыцца лік беспрацоўных. Ня трэба баяцца слова "беспрацоўны", трэба баяцца слова "нішчы рабочы". Разагнаць усіх "чырвоных", бо яны ўмеюць толькі гарэлку з расейскімі камуністамі піць і згадваць, як было добра ў СССР». baltkrievs: “Дык для гэтых "чырвоных" гэтая краіна і задумана яшчэ з часоў СССР. А вы кажаце замяніць, яны акапаліся паўсюль у выканкамах, белых дамах, прадпрыемствах і іншых дзяржустановах, сядзяць там, як мышкі і моляцца на л..., каб ён паруліў пабольш”. ia_pamru1: “100 баксаў — рэальны кошт, пры якім беларуская эканоміка будзе крышыцца на дробныя часткі. Усё, што вышэй, толькі паскорыць працэс. Пры 120 баксах у наступным годзе зацягнем паяся яшчэ больш. Пры 67 працэнтах ад эўрапэйскага кошту эканоміка сустрэне свой калапс яшчэ да лета. Уперадзі балота, і як бы не была моцная бацькава машына стабільнасьці, яна ўсё роўна ў ім патоне». Michail_M: “Калі згаворацца на 150 — гэта ўжо добра. Але малаверагодна. Думаю, што мой прагноз куды бліжэйшы да ісьціны, чым у Сямашкі. Хутчэй за ўсё ён і сам ведае пра ўтапічнасьць сваіх плянаў, але яму па пасадзе трэба верыць у сьветлую будучыню».

Блогер Toma_Lisitskaya ва ўласным дзёньніку toma-lisitskaya.livejournal.com зьвяртаецца да беларускіх блогераў з просьбай дапамагчы дзіцячым дамам Беларусі з вопраткай і абуткам. Гэтай дапамогі вымагаюць Гарадзейская школа-інтэрнат, дзіцячыя дамы ў вёсках Друя і Вялікалічанск Віцебскай вобласьці і горадзе Езярышча, у вёсцы Бель Крычаўскага раёну, у Воршы, Бабруйску, Друйскім дзяржаўным дзіцячым доме. Сьпіс патрэбных рэчаў і кантактныя тэлефоны, а таксама кантактны тэлефон у Менску блогер прыводзіць ва ўласным дзёньніку.


На сайце “Музыкальной газеты” www.nestor.minsk.by/mg зьмешчана інфармацыя пра тое, што лідэр менскай групы “bez bileta” Віталь Артыст выйграў позву да трох беларускіх прадпрыемстваў, якія займаліся пракатам расейскага блокбастэру “Охота на пиранью”. Віталь выступіў аўтарам музыкі да гэтага фільму, аднак належных згодна закону аўтарскіх адлічэньняў за ягоную публічную дэманстрацыю не атрымліваў. Выйграўшы суд, Віталь такім чынам стварыў прэцэдэнт у галіне аховы правоў інтэлектуальнай уласнасьці ў Беларусі.


На сайце водгукаў, ідэй і прапаноў otzyvy.by нехта Prock выказваецца адносна новай FM-станцыі “Радио ОНТ”: “Шчыра кажучы, новага там ня надта. Паслухайце «Хит ФМ» — там таксама толькі музыка і навіны. А наогул, я вось задумаўся над благагучным назовам "Радио Общественного национального телевидения" ці можа для расшыфроўкі патрэбна нейкае супэркрэатыўнае мысьленьне з глыбокападсьвядомым асацыятыўным асэнсаваньнем рэчаіснасьці?»


На сайце Менсктрансу minsktrans.by Марыя спрабуе высьветліць: «Зь якой прычыны сёньня (29.11.2007 г.) я прастаяла 60 хвілін (с 17.50 до 18.50) на прыпынку каля унівэрсаму "Беларусь", чакаючы трал. №35 (напрамак руху ў бок Славінскага)? І гэта пры тым, што інтэрвал руху ў гэты час складае максымум 18 хвілін!»

Партал tut.by папрасіў вядомага рок-выканаўцу Брайяна Адамса, які дае канцэрт у Менску 2 сьнежня, адказаць на пытаньні наведнікаў парталу. Сярод пытаньняў да музыкі было й такое: “Шаноўны Браян! Як вам выступаць у краіне, дзе ўлады забараняюць канцэрты рок-выканаўцаў, якія сьпяваюць на роднай мове? Вы дзе-небудзь з такім сустракаліся?» Партал тлумачыць: «Брайян зразумеў, што нашым музыкам забараняюць сьпяваць на ўсіх мовах, апрача беларускай. Тое, што можа быць наажварот, відаць, нават не прыйшло яму ў галаву». Таму адказ музыкі атрымаўся такі: «Ніколі ня чуў пра рок-выканаўцаў, якім забаронена праводзіць канцэрты, калі толькі яны не сьпяваюць на сваёй роднай беларускай. Гэта праўда? Падобна на тое, што адбываецца ў Францыі!»

Сайт generation.by паведамляе: «Каманда студэнтаў факультэту прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ у складзе Мікіты Лесьнікава, Паўла Іржаўскага і Ўладзімера Керуса адзіная зь беларускіх каманд выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні, які пройдзе ў красавіку 2008 гады ў канадзкім горадзе Альбэрта».

Блог Горадні s13.ru апісвае такую сытуацыю: «Калі рэйдавая брыгада праверала СКП “Новадзявяткавічы” Слонімскага раёну, надой на фэрмах прадпрыемства адразу ўпаў на 1,2 тоны. Быццам бы каровы сзаварыліся не даваць малако з нагоды прыезду правяряючых. Але аказалася, каровы тут ні пры чым: у малако пастаянна подлівалі ваду, павялічваючы надоі. Як адзначыла рэйдавая брыгада, у некаторыя дні прыпісвалася каля 30 працэнтаў ад агульнага надою. А ў некаторых малочных пробах вады наогул утрымлівалася больш за 50 працэнтаў».

На гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі. Тут быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconНа форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconАбмяркоўваюць чарговы віток беларуска-расейскага газавага канфлікту. Адмову Беларусі плаціць за газ вызначаную папярэдне суму, І заяву Расеі пра памяншэньне
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць чарговы віток беларуска-расейскага газавага канфлікту. Адмову Беларусі плаціць за газ вызначаную...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Беларуская праваслаўная царква адхрысьцілася ад плянаў пабудовы ў горадзе Кобрыні храму ў гонар расейскага палкаводца
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Беларуская праваслаўная царква адхрысьцілася ад плянаў пабудовы ў...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ад пачатку году павялічыліся больш, чым на 30
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconАбмяркоўваюць чарговы віток беларуска-расейскага газавага канфлікту. Адмову Беларусі плаціць за газ вызначаную папярэдне суму, І заяву Расеі пра памяншэньне
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць чарговы віток беларуска-расейскага газавага канфлікту. Адмову Беларусі плаціць за газ вызначаную...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што згодна рашэньня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 1 верасьня 2007 года ва ўсіх вну беларусі з праграм
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што “згодна рашэньня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 1 верасьня...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка