Аднародныя члены сказа




НазваАднародныя члены сказа
Дата канвертавання31.12.2012
Памер53.21 Kb.
ТыпДокументы

АДНАРОДНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА



Аднародныя члены сказа – гэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго члена сказа і характарызуюцца інтанацыяй аднароднасці: Зноў над роднай зямлёй вее водарам хмельным, вясновым.(Сач.) Самалёт, быццам голуб, узняўся і на сонечных крыллях паплыў.(М.Т.) Аднароднымі могуць быць галоўныя і даданыя члены сказа: Засмуцілася, зажурылася даль шырокая, неаглядная. (К-с) Хораша на душы, лёгка, светла!..(Шам.) У сказе яны займаюць адно сінтаксічнае месца, г. зн. утвараюць адзін пашыраны член сказа. Аднародныя члены аб'ядноўваюцца ў адкрытыя або закрытыя рады. Аднародны рад адкрыты, калі дапускае ўключэнне новых членаў: Мая хата – з краю. Таму ў яе грукаюць вятры, збіўшыся з дарогі, хмары снежныя і дажджлівыя, птушкі пералётныя, сакавікі і лістапады, кірмашовыя дні, працавітыя будні, змораныя падарожнікі. (М. Т.) У закрытых радах уключэнне новых членаў немагчымае: Дзяды і продкі карчавалі ляды на лапіку сасмяглае зямлі, засекі вымяталі на каляды, ад ветру гнуліся, а ўсё-такі жылі. (Грах.) Кампаненты аднародных радоў могуць звязвацца паміж сабой злучнікавай або бяззлучнікавай сувяззю і паміж імі могуць выражацца спалучальныя, супастаўляльныя, раздзяляльныя, уступальныя, далучальныя сінтаксічныя адносіны: Зямля пакрыта тоўстым пластом апалых лістоў і спелымі жалудамі. (В. В.); І ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. (К. Ч.); Ці плачу я, ці пяю, ці размаўляю з матуляю – песню сваю, мову сваю я да грудзей пры-тульваю. (Панч.) Раніца была сонечная, ясная, але ўжо халодная. (Шам.)

Выражаюцца аднародныя члены звычайна аднолькавымі часцінамі мовы, выражэнне рознымі часцінамі мовы сустракаецца нячаста: Трамвай пабег насустрач Апейку лягчэй, хутчэй, з грукатам і звонам. (І. М.)

Аднародныя члены могуць ужывацца з абагульняльным словам, у такім разе яны суадносяцца паміж сабой як відавыя і родавае паняцці: Вясна, кажуць, прыгожая ўсюды: і ў полі, і ў лесе, і ў горадзе. (Б.)


Заданне 1. Адзначце аднародныя члены сказа


Варыянт 1.

1. То жывіцай, то чабаровым настоем дыхае з кручы высозны бор. (Кір.) 2. Паблізу Вялікага Лесу няма ніякай ракі. А можа, калі якая-небудзь рака і была, ды высахла. (Сач.) 3. Дарога пайшла тут цвёрдая, без сумётаў, падмеценая, вылізаная ветрам. (І. М.) 4. Цешылі вочы і сэрца і каса, і вільготна-вясёлая трава, і лагодны павеё ветру, і сонечная бяскрайняя сінь. (І. М.) 5. Не чутно ні крокаў, ні галасоў, ні гукаў. (І. М.) 6. Танцуе дождж па дахах камяніцаў, задорна-звонкі выбівае рытм. (Ген.) 7. Адвага або мёд п'е, або кайданы трэ. (Прык.) 8. Пачулася ледзь чутная, але блізкая сэрцу мелодыя. (Б.) 9. Пачуў каваль спрасонку не то лямант, не то плач. (Як.) 10. На ўзлесках цвіў лілова-сіні сон і аддаваў мне ўсю сваю пяшчоту. (Н. М.)


Варыянт 2.

1. І чырвоны ракітавы куст на беразе, і глыбокая зеленаватая і халодная вада, і свежае вялікае кляновае лісце на зялёным аксаміце імху, і барвовыя ягады касцянкі… – усё гэта было неаддзельна ад Раі! (А. Ж.) 2. Нарач то спявае, то пляскоча, то глыбока дрэмле ў цішыні. (Грач.) 3. За тыдзень добрае пагоды праходзіць, глухне касавіца. (К-с) 4. Мы слухаем маўклівае міжзор'е, а блізкіх нам не хочам зразумець. (Бур.) 5. І не будзе канца ні вясне, ні іскрыстай расе, ні каханню. (У. К.) 6. Хадзіў ці доўга ён, ці мала, ды толькі нешта адзін раз бяда ў бары яго спаткала. (Т. на П.) 7. Плыве над лугам, над вадою кліч галасістае трубы. (А. П.) 8. Дождж густавата сеяўся з нізкага неба, але быў па-восеньску драбнаваты. (В. Б.) 9. Сядзелі дзеці чарадою і з дзядзькі вочак не спускалі і стравы важнае чакалі. (К-с) 10. Начы са дзве ці са тры ў лагчынах ля грэблі і ў аселіцах ляжаў іней. (Пташ.)


Варыянт 3.

1. І ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. (К. Ч.) 2. Навальніца насоўвалася павольна, ды настырна. (К-с) 3. Душы маёй крануцца не пасмее ні старасці засохлая рука, ні смерці медзяністая завея, ні забыцця бяздумнага рака. (К. Б.) 4. Смычок, як прыліплы да струнаў, то плаўна перабягаў справа налева, то вяртаўся зноў. (У. Дам.) 5. Цёмная восеньская ноч глядзіцца ў шыбы, ціха слязіцца дажджом. (Лыньк.) 6. Ходзіць вецер долам лёгкаю паходкай і вядзе свой бай. (К-с) 7. Гэта было не курлыканне, а працяжныя воклічы расстання. (Кап.) 8. У лесе ды і ў полі ўжо пачынала цямнець. (Гал.) 9. Азёры не толькі кормяць навакольны люд, але і натхняюць паэтаў. (У. К.) 10. Не знайсці мне спакою ні цёмнай ноччу, ні днём…(Б-ч)


Заданне 2. Вызначце нумары сказаў (частак складанага сказа) з азначэннямі: а) аднароднымі, б) неаднароднымі.


Варыянт 1.

1. Па чарапіцы манатонна паклёўваў восеньскі бясконцы дождж. (Б.) 2. Абапал машыны беглі вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грáбы, густыя спляценні арэшніку. (І. М.) 3. Днём Курані былі ў будзённым нехапаткім клопаце. (І. М.) 4. Яркія белыя пасы і латкі толькі дзе-нідзе пярэсцілі панурасць двароў і агародаў. (І. М.) 5. І днямі, і начамі ўсё стыла на роўнай шкляной халадэчы. (І. М.) 6. На зарослай лілеямі зацягнутай раскай водмелі стаяць ружовыя лірычна-маўклівыя фламінга. (Б.) 7. Каля пасады лесніковай цягнуўся гожаю падковай стары высокі лес цяністы. (К-с) 8. Я заўсёды баюся напышлівых выцвілых слоў, што звіняць, як жабрацкая медзь у асенняй журбе. (Вял.) 9. А з вышыні ўсю ноч на лес і на мяне сыплецца трывожны ціхі зорны дождж. (Панч.) 10. Дымок танюткі белаваты ўжо павіваецца над хатай. (К-с)


Варыянт 2.

1. Рослы светлы чарнабровы люд, неспакойны малады, смяяўся сінімі вачамі, гарэў вясёлым макам шчок. (М. К.) 2. Я душой прапісаны ў Мінску з даўняй даваеннае пары. (Неп.) 3. Адшумелі свой час неспакойныя восеньскія вятры. (К-с) 4. Маладое зялёнае лісце ледзь дрыжала ад лёгкага ветру. (Бяд.) 5. Непрыгожыя барадатыя, з нетраў пушчы ідуць зубры. (Ген.) 6. Дажджом, і небам, і ветрам навальнічным заўсёды пахне хлеб наш, цудоўны хлеб пшанічны. (М. К.) 7. Зямлю і ўпоперак, і ўздоўж гаіў чаканы цёплы дождж. (Панч.) 8. Для нас бор медны неабсяжны шчытом надзейным быў і хатай. (М. Т.) 9. Над берагам зялёны явар звонкі і моцныя спрадвечныя дубы. (У. К.) 10. Вясёлкаю ўспыхнулі кавалачкі чырвонай сіняй зялёнай матэрыі. (Л. А.)


Варыянт 3.

1. Ляцяць вятры з далёкага поўдня і нясуць з сабой неўгамонную веснавую сілу. (Т. Х.) 2. Веры хацелася выскачыць на вуліцу, упасці ў пульхлы снег, надыхацца колкай марознай свежасцю. (Грах.) 3. Бярозавыя прысады выведуць нас на шырокую высыпаную жвірам вясковую вуліцу. (К. К.) 4. Хутка перад ім паўстала невялікая горка, на якой расло болей за дзесятак тоўстых раскідзістых соснаў. (А. Ч.) 5. У пятым класе хлопец быў шчасліва і надоўга ўражаны зманліва простай магутнай прыгажосцю паэзіі Міцкевіча. (Б.) 6. Адступаць можна было цяпер толькі праз дрыгвяное гнілое балота.(І. М.) 7. Над палямі цякла светлая зорная жнівеньская ноч. (Ракіт.) 8. Сям-там на больш сухіх мясцінах трапляліся зараслі нізкарослых абамшэлых хвоек. (Лыньк.) 9. Я люблю тваю чуйную зімнюю ціш, мой абсыпаны зоркамі горад. (Бур.) 10. Неба раз'яснялася і свяцілася ўночы незлічонымі халоднымі агнямі зорак. (К-с)


Заданне 3. Знайдзіце ў прапанаваных сказах аднародныя члены і расстаўце знакі прыпынку паміж імі.


  1. Непадалёку быў горад, які зіхацеў сінімі белымі жоўтымі агнямі. (Бяд.) 2. Вочы свецяцца сінім маладым аганьком. (П. П.) 3. Густы дрымучы лес пераходзіць у вялікае неабсяжнае балота. (В. В.) 4. Сталыя і важныя буслы з незвычайнай сур'ёзнасцю хадзілі па краях балота або ляталі да гнёздаў па краях балота і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. (К-с) 5. Я вітаю жыццё і вясну і зару, што на ўсходзе ірдзіцца. (Астр.) 6. Калі ўсё ажыве задыша, – дзівуйся радуйся на свет на белы цвет ігруш і вішань і яблыняў барвовы цвет. (Астр.) 7. Ні з таго ні з сяго сярод белага дня галасіста спявалі пеўні. (Сач.) 8. Туман з рэчкі ці лагчыны або дым з пастушковага вогнішча калі ўзнімецца, дык невысока стаіць над зямлёю. (К. Ч.) 9. Вясна – малады бурлівы вір жыцця імклівы неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы. (К-с) 10. Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу або паехаць на сялібу ці ў млын малоць на хлеб збажынку – усё гэта вабіла хлапчынку. (К-с) 11. Случчына багата і хлебам і садамі і песнямі і працавітымі ўмелымі людзьмі. (В.В.) 12. А матылькі сваім убраннем касуюць тут усіх дазвання і не лятаюць танцы правяць. (К-с) 13. Не п’яное застолле не зласлівыя плёткі а жытнёвае поле завяшчалі нам продкі. (Панч.) 14.Ты не ішла асыпаная зорамі, хмурынкай лёгкай да мяне плыла. (Бур.) 15. Забуду ўсё сяброў і вершы я ды зберагу да скону дзён гарачых вуснаў шчырасць першую ігліцы пах і ліўня звон. (Панч.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аднародныя члены сказа iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

Аднародныя члены сказа iconТэст па тэме "Аднародныя члены сказа" (8 клас)
Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў

Аднародныя члены сказа iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Аднародныя члены сказа iconТэма. Аднародныя члены сказа
Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання

Аднародныя члены сказа iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

Аднародныя члены сказа iconАдасобленыя члены сказа
Члены сказа, якія сэнсава І інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі: Буду ў далёкім краю я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы...

Аднародныя члены сказа iconУрок-казка па тэме Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне
Выпрацоўваць уменне вызначаць I адрозніваць галоўныя I даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне...

Аднародныя члены сказа icon"Засваенне тэмы "Галоўныя І даданыя члены сказа"
Мэта: Паўтарыць тэму Галоўныя І даданыя члены сказа”, сабраць дыдактычны матэрыял па тэме

Аднародныя члены сказа iconУрок-спаборніцтва: "Хлеб-усяму галава"
Ва ўступным слове паведамляецца, што ўрок на тэму “Аднародныя члены сказа” пройдзеў форме спаборніцтваў, абгрунтоўваецца назва “Хлеб—усяму...

Аднародныя члены сказа iconСказы з аднароднымі членамі Варыянт 1
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары І расстаўляючы знакі прыпынку падгрэсліце ў сказах граматычную аснову І аднародныя члены

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка