Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску




НазваАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску
Дата канвертавання31.12.2012
Памер15.59 Kb.
ТыпДокументы
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску.


Ягоная маці – беларускі філёляг, а бацька - матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная сям’я наўпрост не паўплывала на далейшае жыцьцё Андрэя.


Ён скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (аддзяленьне жывапісу). Цяпер вучыцца на пятым курсе факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, паводле спэцыялізацыі будзе мастаком-рэстаўратарам.


Зь дзесяці гадоў піша вершы. Друкаваўся ў розных рэспубліканскіх выданьнях, быў адным з аўтараў праграмы нашага радыё “Верш на Свабоду”, а затым і аднайменнай кнігі.


Маляваць пачаў яшчэ раней, гадоў зь дзевяці. Удзельнік калектыўных выставаў у музэі народнай архітэктуры ў Строчыцах і “Рэха-Арт” ў Менску.


З 2002 году захапіўся музыкай.


У 2003 годзе стварыў зь сябрамі гурт экспэрымэнтальнай музыкі “Recha”, які хутка здабыў сабе папулярнасьць. Удзельнічалі ў фэсьце “Бардаўская восень” у Бельску Падляскім (Польшча), там жа ў мястэчку Чэрэмшына ў фэсьце “Зь вясковага падвод’я”, гралі на “Басовішчы”.


“Recha” выступае з канцэртамі ў Менску і іншых беларускіх гарадах. Кампазыцыі “Recha” ёсьць у першай і трэцяй частках складанкі “Песьні Свабоды”.


Шчыры парафіянін менскага касьцёлу Сьвятога Роха.


Любіць езьдзіць у вёску да бабулі на Лепельшчыну.


Адтуль і любоў да ўсіх традыцыйных беларускіх страваў – варанай бульбы, зялёнай цыбулі са сьмятанай...


Месяц таму ўпершыню пабываў на радзіме бацькі ў Рэспубліцы Чад. На вялікі жаль, здарылася гэта пры трагічных абставінах пахаваньня бацькі.


Паезьдзіўшы крыху па сьвеце, адзначыў, што самыя прыгожыя дзяўчаты ў Беларусі і Чадзе.


Прозьвішча Андрэя - Такінданг - азначае на мове аднаго з плямёнаў Чаду замову, якая мусіць засьцерагчы сям’ю ад сьмерці дзіцяці.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы...

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconАртур Клінаў нарадзіўся 5 верасьня 1965 году ў Менску
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер акадэмія), але, як ён сам гаворыць, ніводнага дня не працаваў...

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconВасіль Юрэвіч, адміністратар менскай поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё"
Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага...

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconСяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар
Нарадзіўся 17 верасьня 1959 года ў Мазыры. Да 30 гадоў жыў пераважна ў Менску. З 1991 года жыве ў Вільні, але зьяўляецца грамадзянінам...

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconВінцэсь Мудроў нарадзіўся 11 верасьня 1953 году ў г. Полацку
Скончыў Полацкі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-тэхноляг мэталярэзных варштатаў І інструмэнтаў

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconРадзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія
Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія рэпрэсіі, якія абрынуліся...

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconКастусь Шыдлоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1961 году ў вёсцы Замошша на Браслаўшчыне Віцебскай вобласьці
У 1983 годзе скончыў Аддзяленьне турызму І краязнаўства геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту І быў разьмеркаваны на працу...

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconКастусь Шыдлоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1961 году ў вёсцы Замошша на Браслаўшчыне Віцебскай вобласьці
У 1983 годзе скончыў аддзяленьне турызму І краязнаўства геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту І быў разьмеркаваны на працу...

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску iconСёньня гарадзкія ўлады Менску пачалі сьвяткаваньне дня горада. А на сядзібе бнф у Менску адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, у
Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка