Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка7/16
Дата канвертавання23.11.2012
Памер1.44 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   16

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Спецыялізацыя “прадзюсерства”


Частка 1 ВЫКАНАЛЬНІЦКАЕ МАЙСТЭРСТВА

1-2 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 80 % кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам: нізкая культура выканання, наяўнасць грубых памылак у тэксце; неразвітыя музычныя здольнасці; адсутнасць унутранай свабоды, няздольнасці да самастойнага мастацкага мыслення і ўвасаблення тэксту музычнага твора.

3 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 70% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам: невыразнае, неасэнсаванае выкананне праграмы, наяўнасць псіхафізічнага заціску, слабыя музыкальныя і артыстычныя здольнасці; недастатковае развіцце самастойнага мастацкага мыслення і вобразнай фантазіі; адсутнасць сцэнічнай пераканаласці; невысокі ўзровень складанасці экзаменацыйнай праграмы, адсутнасць пэўнай культуры выканання.

4 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні 60% з ніжэйпералічаных кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам: добра падабраны рэпертуар, але невысокае майстэрства выканання; наяўнасць памылак у тэксце; адсутнасць здольнасці пераканаўча данесці вобразны змест твора; недастаткова эмацыянальнае выкананне, недастаткова развітае музычнае мысленне.

5 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні большай паловай кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам.

6 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 3-4 з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам.

7 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 2-3 з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам.

8 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент на ўступных іспытах не праявіў дастатковага валодання адным з ніжэйпералічаных кампанентаў (напрыклад, не вельмі стабільнае інтанаванне, недастаткова выразнае і эмацыянальнае выкананне).

9 балаў – ставяцца за высокамастацкае выкананне экзаменацыйнай праграмы; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў; высокую культуру гуказдабывання; валоданне пэўным стылем музыкі і разнастайнымі штрыхамі; стабільнае інтанаванне і пачуццё рытму; эмацыянальнасць, сцэнічны тэмперамент, артыстызм.

10 балаў – ставяцца за: дасканалае і высокамастацкае выкананне экзаменацыйнай праграмы; бездакорны ўзровень тэхнічнай падрыхтоўкі праграмы; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, высокую эмацыянальнасць выканання; валоданне ўсім арсеналам выразных магчымасцей інструмента; наяўнасць надзвычайна шырокага стылістычнага дыяпазону; дасканалае інтанаванне і пачуццё рытму; артыстызм, свабодныя сцэнічныя паводзіны; праяўленне непаўторнай творчай індывідуальнасці.


Частка 2 РАСПРАЦОЎКА ТВОРЧАГА ПРАЕКТА

1-2 балы – абітурыент паказвае недастатковыя веды і неразуменне сутнасці абранай прафесіі, мае вузкі кругагляд, невысокі ўзровень мыслення, або адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент зусім не цікавіцца гісторыяй, тэорыяй, практыкай нацыянальнага і сусветнага эстраднага мастацтва; мае невысокі мастацкі густ; безыніцыятыўны; распрацоўка праекта зроблена ім на пасрэдным узроўні, задума не толькі не адрозніваецца арыгінальнасцю, але і выкладаецца няўпэўнена, аднастайна, сустракаюцца грубыя памылкі.

4 балы – абітурыент мае вузкі мастацкі кругагляд, малазнаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальных і замежных прадзюсерскіх цэнтраў; не вельмі цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай у галіне нацыянальнага і сусветнага эстраднага мастацтва; неэрудыраваны; мае пасрэдны мастацкі густ; слабавыражаны фантазія, уяўленне, назіральнасць, арганізатарскія здольнасці; малаініцыятыўны; аналіз творчага праекта зроблены ім на посрэдным узроўні, а задума не адрозніваецца арыгінальнасцю; пры абароне сваей задумы абітурыент не упэўнены, у адказах на пытанні экзаменацыйнай камісіі сустракаюцца значныя памылкі.

5 балаў – абітурыент мае сярэдні мастацкі кругагляд, але цікавіцца культурным жыццём Беларусі і замежных краін; пры адказе не дапускае памылак, аднак малазнаёмы з асноўнай дзейнасцю нацыянальных і замежных прадзюсераў; не мае вызначанай грамадска-творчай пазіцыі; малаэрудыраваны, але мэтанакіраваны на прафесію; мае пасрэдны мастацкі густ, але не пазбаўлены арганізатарскіх здольнасцей, фантазіі, назіральнасці, увагі; не вельмі ініцыятыўны; распрацоўка творчага праекта выканана дастаткова якасна, але мае станоўчыя і адмоўныя бакі; абарона задумы адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца істотныя памылкі.

6 балаў – абітурыент паказвае не вельмі шырокі мастацкі кругагляд, але знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі ў галіне сучаснага эстраднага мастацтва; мае грамадска-творчую пазіцыю, але не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй; праяўляе самастойнасць меркаванняў па разнастайных пытаннях, але яго веды па агульных праблемах культуры і мастацтва аказваюцца недастатковымі; абарона творчага праекта адбываецца дастаткова ўпэўнена, абітурыент абгрунтавана даказвае свой пункт гледжання.

7 балаў – абітурыент мае пэўны мастацкі кругагляд, знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі ў галіне сучаснага эстраднага мастацтва і культуры; эрудыраваны; абарона творчай задумы адбываецца ўпэўнена, але не адрозніваецца арыгінальнасцю, абітурыент не здолеў заявіць аб сабе як аб самастойнай творчай асобе.

8 балаў – абітурыент прадэманстраваў добрую дасведчанасць у пытаннях культуры, эстраднага мастацтва і соцыуму, праявіў разуменне выбары будучай прафесіі; мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці; творчы праект адрозніваецца арыгінальнасцю, абарона творчай задумы адбываецца ўпэўнена, ёсць нязначныя памылкі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент, які мае дастаткова шырокі кругагляд у сферы сучаснага эстраднага мастацтва, праявіў наяўнасць багатай фантазіі, назіральнасці, ініцыятыўнасці, прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, выдатна арыентуецца па ўсяму колу прапанаваных пытанняў і мае свой асабісты погляд на разнастайныя з’явы культуры і мастацтва, а таксама мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.

10 балаў – абітурыент паказаў глыбокія веды ў галіне гісторыі, тэорыі і практыкі нацыянальнага і замежнага сучаснага эстраднага мастацтва, агульнай культуры, веданне вядучых эстрадных калектываў, артыстаў эстрады, прадзюсераў Беларусі і замежных краін; знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных эстрадных напрамкаў, прадэманстраваў шырокую эрудыцыю ў іншых відах мастацтва (веданне літаратурных, драматургічных, выяўленчых, музычных і кінематаграфічных твораў сусветнай і айчыннай класікі); мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.


Частка 3 КАЛЁКВІУМ

1-2 балы – атрымлівае абітурыент, які адказаў не болей за два пытанні з прапанаваных дзесяці.

3 балы – атрымлівае абітурыент, які адказаў на тры пытанні з прапанаваных дзесяці.

4 балы – атрымлівае абітурыент, які адказаў на чатыры пытанні з прапанаваных дзесяці.

5 балаў – атрымлівае абітурыент, які адказаў на пяць пытанняў з прапанаваных дзесяці.

6 балаў- атрымлівае абітурыент, які адказаў на шэсць пытанняў з прапанаваных дзесяці.

7 балаў – атрымлівае абітурыент, які адказаў на сем пытанняў з прапанаваных дзесяці.

8 балаў – атрымлівае абітурыент, які адказаў на восем пытанняў з прапанаваных дзесяці.

9 балаў – атрымлівае абітурыент, які адказаў на дзевяць пытанняў з прапанаваных дзесяці.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, які адказаў на дзесяць пытанняў з прапанаваных дзесяці.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “СПЕВЫ”

Напрамак спецыяльнасці “спевы (народныя)”


Частка 1 ВАКАЛ

1–2 балы – абітурыент паказаў падрыхтаваную да ўступных іспытаў праграму, але па сваіх здольнасцях (музычных, вакальных) не адпавядае патрабаванням спецыяльнасці (абітурыент не мае ніякіх уяўленняў аб тэорыі музыкі, мае неразвіты музычны слых, адсутнасць здольнасці да правільнага інтанавання).

3 балы – абітурыент выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але выглядаў не зусім упэўненым, дапускаў памылкі (слабыя веды беларускай музычнай творчасці, вузкі мастацкі кругагляд, невыразныя вакальныя даныя).

4 балы – абітурыент выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але мае несістэматычная веды па асобных разделах патрабаванняў: сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі ў двух з іх.

5 балаў – абітурыент дастаткова нядрэнна выканаў усю праграму да ўступных іспытаў, але выявіў недакладнасці ў адным з раздзелаў патрабаванняў.

6 балаў – абітурыент у цэлым выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі пры адказе на пытанні па тэорыі музыкі і сальфеджыа.

7 балаў – абітурыент на высокім узроўні выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але пры гэтым у адным з раздзелаў патрабаванняў выявіў недастатковую дасканаласць.

8 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў мастацкія творы, пры гэтым прадэманстраваў яркі народны голас і артыстычныя даныя; паказаў валоданне пластыкай і элементамі народнага танца.

9 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў вакальныя творы, пры гэтым прадэманстраваў яркі народны голас і артыстычныя даныя; выдатна выявіў свае акцёрскія здольнасці (эмацыянальнасць, сцэнічны тэмперамент), прадэманстраваў прыгажосць выконваемага твора; паказаў выдатнае валоданне пластыкай і элементамі народнага танца.

10 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў вакальныя творы, пры гэтым прадэманстраваў надзвычай яркі народны голас і артыстычныя даныя; надзвычай выдатна паказаў свае вакальныя, акцёрскія здольнасці (эмацыянальнасць, сцэнічны тэмперамент, высокую культуру выканання, мовы), прадэманстраваў прыгажосць выконваемага твора, паказаў надзвычай выдатнае валоданне пластыкай і элементамі народнага танца.


Частка 2 СЦЭНІЧНАЕ МАЙСТЭРСТВА

1–2 балы – абітурыент паказаў падрыхтаваную да ўступных іспытаў праграму, але па сваіх здольнасцях (музычных, вакальных, сцэнічных) не адпавядае патрабаванням спецыялізацыі.

3 балы – абітурыент выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але ў кожным раздзеле патрабаванняў выглядаў не зусім упэўненым, дапускаў памылкі (слабыя веды, вузкі мастацкі кругагляд, невыразныя вакальныя і сэнічныя даныя).

4 балы – абітурыент выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі ў двух раздзелах патрабаванняў.

5 балаў – абітурыент дастаткова нядрэнна выканаў усю праграму да ўступных іспытаў, але выявіў недакладнасці ў адным з раздзелаў патрабаванняў.

6 балаў – абітурыент у цэлым справіўся з усімі патрабаваннямі да ўступных іспытаў, але сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі пры выкананні падрыхтаванай праграмы.

7 балаў – абітурыент на высокім узроўні выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але пры гэтым у адным з раздзелаў патрабаванняў выявіў недастатковую дасканаласць.

8 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў мастацкія творы, пры гэтым прадэманстраваў артыстычныя даныя; на мастацкім узроўні выканаў праграму на музычным інструменце, паказаў тэхніку ігры; паказаў свае акцёрскія здольнасці пры выкананні байкі або верша (эмацыянальнасць, сцэнічны тэмперамент, культуру мовы), прадэманстраваў прыгажосць выконваемага твора; паказаў валоданне пластыкай і элементамі народнага танца.

9 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў мастацкія творы, пры гэтым прадэманстраваў яркі артыстызм; на высокім мастацкім узроўні выканаў праграму на музычным інструменце, паказаў майстэрства тэхнікі ігры; выдатна выявіў свае акцёрскія здольнасці пры выкананні байкі або верша (эмацыянальнасць, сцэнічны тэмперамент, высокую культуру мовы), прадэмантраваў прыгажосць выконваемага твора; паказаў выдатнае валоданне пластыкай і элементамі народнага танца.

10 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў мастацкія творы з праграмы, пры гэтым прадэманстраваў надзвычай яркія артыстычныя даныя; на высокім мастацкім узроўні выканаў праграму на музычным інструменце, паказаў майстэрства тэхнікі ігры; надзвычай выдатна паказаў свае акцёрскія здольнасці пры выкананні байкі або верша (эмацыянальнасць, яркі сцэнічны тэмперамент, высокую культуру мовы), прадэманстраваў прыгажосць выконваемага твора, выдатнае валоданне пластыкай і элементамі народнага танца; валоданне элементамі традыцыйных народных беларускіх танцаў: асноўны ход “Лявоніхі”, “Крыжачка”, пераменны ход, пераменны ход з прыпаданнем, полька з двух ног, полька з прытопамі, парная полька.


Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА

1–2 балы – абітурыент не мае ніякіх ведаў і слыхавых навыкаў па сальфеджыа ці адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент паказвае недастатковае веданне па асноўных пытаннях тэорыі музыкі і нізкі ўзровень слыхавых навыкаў па сальфеджыа.

4 балы – абітурыент мае несістэматычныя веды па асобных раздзелах тэорыі музыкі, не валодае дастатковымі навыкамі напісання музычнага дыктанту і з цяжкасцю вызначае на слых інтэрвалы і акорды.

5 балаў – абітурыент мае несістэматычныя веды аб асноўных паняццях тэорыі музыкі, робіць істотныя памылкі пры вызначэнні на слых інтэрвалаў і акордаў.

6 балаў – абітурыент дэманструе веды не ў поўным аб’ёме, робіць значныя памылкі ў слухавых формах работы.

7 балаў – абітурыент мае недакладныя ўяўленні аб асноўных паняццях тэорыі музыкі і сальфеджыа, робіць нязначныя памылкі ў слыхавых формах работы.

8 балаў – абітурыент дэманструе дастаткова высокі ўзровень тэарэтычных ведаў па ўсіх пытаннях тэорыі музыкі і сальфеджыа, добрыя практычныя навыкі напісання музычнага дыктанту і вызначэння на слых элементаў музычнай мовы.

9 балаў – абітурыент валодае глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і выдатнымі практычнымі навыкамі работы па сальфеджыа і тэорыі музыкі.

10 балаў – абітурыент мае вельмі высокі ўзровень ведаў і ўменняў па сальфеджыа, тэорыі музыкі і памежных тэарэтычных навуках, дэманструе зацікаўленасць прадметам і творчыя схільнасці.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ДУХАВЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ”

Напрамак спецыяльнасці “ДУХАВЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ (народныя)”


Частка 1 СПЕЦІНСТРУМЕНТ

1 бал – атрымлівае абітурыент за адсутнасць увасаблення мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы, за недастаткова здавальняючую выканальніцкую тэхніку; з’яўляецца прафесійна непрыгодным.

2 балы – атрымлівае абітурыент за адсутнасць увасаблення мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за недастаткова здавальняючую выканальніцкую тэхніку.

3 балы – атрымлівае абітурыент за адсутнасць увасаблення мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за здавальняючую выканальніцкую тэхніку; за адсутнасць валодання элементамі сцэнічнай культуры.

4 балы – атрымлівае абітурыент за недастатковае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за дастатковую выканальніцкую тэхніку, але недастатковае валоданне элементамі сцэнічнай культуры.

5 балаў – атрымлівае абітурыент за частковае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; амаль добрую выканальніцкую тэхніку; за частковае валоданне элементамі сцэнічнай культуры.

6 балаў – атрымлівае абітурыент за частковае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за добрую выканальніцкую тэхніку і частковае валоданне элементамі сцэнічнай культуры.

7 балаў – атрымлівае абітурыент за ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за высокую выканальніцкую тэхніку; валоданне асобнымі элементамі сцэнічнай культуры.

8 балаў – атрымлівае абітурыент за ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за высокую выканальніцкую тэхніку; сцэнічную культуру.

9 балаў – атрымлівае абітурыент за ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за высокую выканальніцкую тэхніку; за высокую сцэнічную культуру.

10 балаў – атрымлівае абітурыент за выкананне значнай высокамастацкай праграмы з твораў буйной формы ці яе частак, разнастайных твораў на розныя віды тэхнічнага майстэрства; за дакладнае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; за высокую выканальніцкую тэхніку; высокую сцэнічную культуру і сцэнічны тэмперамент; інтэрпрэтацыю выконваемага твора.


Частка 2 САЛЬФЕДЖЫА

Вусны адказ:

1 бал – абітурыент не мае ведаў і слыхавых навыкаў па сальфеджыа або адмовіўся ад адказу.

2 балы – фрагментарнае выкананне аднаго або двух заданняў, грубыя памылкі пры інтанаванні і азначэнні на слых. Непераадольныя цяжкасці пры чытанні з ліста.

3 балы – абітурыент паказвае недастатковыя веды і нізкі ўзровень слыхавых навыкаў, цяжкасці ў слыхавым аналізе, выпраўляемыя толькі з дапамогай педагога. Наяўнасць памылак (7-8) пры інтанаванні і чытанні з ліста.

4 балы – выкананне не ўсіх прапанаваных заданняў, цяжкасці ў чытанні з ліста. Памылкі (5-6) пры спяванні інтанацыйных практыкаванняў і слыхавым аналізе, выпраўляемыя з дапамогай педагога.

5 балаў – выкананне заданняў пры запаволеным тэмпе адказу. Памылкі (3-4) пры спяванні інтанацыйных практыкаванняў і слыхавым аналізе, выпраўляемыя з дапамогай педагога. Некаторыя інтанацыйныя і рытмічныя недакладнасці ў чытанні з ліста.

6 балаў – выкананне ўсіх заданняў з некаторымі памылкамі (2-3), выпраўляемымі самастойна або з малазначнай дапамогай педагога.

7 балаў – абітурыент робіць малазначныя памылкі (1-2) у слыхавых і інтанацыйных формах заданняў, самастойна выпраўляючы іх. Пісьменнае чытанне з ліста.

8 балаў – правільнае выкананне ўсіх заданняў, наяўнасць некалькіх недакладнасцей (2-3), самастойна выпраўляемых абітурыентам.

9 балаў – упэўненае выкананне ўсіх заданняў, наяўнасць 1-2 недакладнасцей, самастойна выпраўляемых абітурыентам.

10 балаў – абітурыент дэманструе вольнае, беспамылковае выкананне ўсіх заданняў, дэманструе зацікаўленасць прадметам і творчыя здольнасці.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   16

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка