Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка6/16
Дата канвертавання23.11.2012
Памер1.44 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Крытэрыі ацэньвання пісьмовай працы (дыктанта):

Адзнака

Колькасць памылак у тэксце да 40 знакаў

10

0

9

1

8

2

7

3

6

4-5

5

6-7

4

8-10

3

11-15

2

16-19

1

20…



КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Напрамак спецыяльнасці “спевы”

(на 2-гі курс)


1 ВАКАЛ

1-2 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 80% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам, мае нізкую культуру выканання, грубыя інтанацыйныя памылкі, неразвітыя музычныя здольнасці, адсутнасць унутранай свабоды, эмацыянальнасці, здольнасці да самастойнага мастацкага мыслення.

3 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 70% з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам. Ёсць праблемы з музычным слыхам і інтанаваннем, дэманструе нізкі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

4 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні 60 % кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (дэманструе добра падабраны рэпертуар, але невысокае майстэрства выканання і наяўнасць інтанацыйных памылак; не валодае пэўным стылем музыкі; не здольны пераканаўча данесці вобразны змест твора).

5 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні большай паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў (выконвае творы інтанацыйна граматна, без памылак, але без дастатковай выразнасці, эмацыянальнасці; не валодае пэўным стылем музыкі; дэманструе невысокі ўзровень выканальніцкага майстэрства).

6 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 3-4 кампанентамі з ніжэйпералічаных.

7 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 2-3 кампанентамі, якія адпавядаюць 10 балам.

8 балаў – ставяцца ў выпадку, калі на ўступных іспытаў абітурыент не праявіў дастатковага валодання адным з ніжэйпералічаных кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (магчыма, ў выніку псіхафізічнага заціску).

9 балаў – ставяцца за высокамастацкае выкананне экзаменацыйнай праграмы; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, валоданне пэўным стылем музыкі, высокамастацкі рэпертуар, стабільнае інтанаванне і пачуццё рытму; праяўленыя эмацыянальна-сцэнічны тэмперамент, артыстызм.

10 балаў – ставяцца за дасканалае выкананне экзаменацыйнай праграмы, высокае выканальніцкае майстэрства; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, глыбокае асэнсаванне іх тэксту; надзвычайныя вакальныя магчымасці, бездакорнае валоданне голасам, вялікі дыяпазон і тэмбравую прыгажосць голасу; высокую культуру сцэнічных паводзін, пэўную іх свабоду, артыстызм; дасканалае вакальнае інтанаванне і пачуццё рытму; высокамастацкі рэпертуар; наяўнасць надзвычайна шырокага стылістычнага дыяпазону; высокую эмацыянальнасць выканання; праяўленне непаўторнай творчай індывідуальнасці.


2 ГАРМОНІЯ

Пісьмовая работа:

Адзнака

Колькасць памылак

10

0

9

1

8

2

7

3-4

6

5-6

5

7-8

4

9-10

3

11-12

2

13-14

1

15-16


Памылкамі лічацца:

  • паралельны рух галасоў квінтамі, актавамі, прымамі;

  • “скрытая” актава і квінта (рух сапрана скачком, а баса – плаўна ў адзін бок да інтэрвала актавы ці квінты, што ствараецца паміж басам і сапрана);

  • вядзенне ўсіх галасоў у адным напрамку;

  • няправільнае падваенне тонаў у акордзе (за выключэннем асобных выпадкаў, калі падваенне тэрцыі ці квінты абумоўлена правіламі вырашэння септакордаў);

  • рух галасоў на павелічаныя інтэрвалы;

  • няправільнае вырашэнне септакордаў;

  • пярэчанне;

  • перанос аднаго акорда праз тактавую лінію;

  • няправільная гарманізацыя кадансаў (знаходжанне кадэнцыі не на яе сапраўдным месцы, прастаўленне К 64 на слабай долі такта);

  • парушэнне законаў функцыянальнай логікі (S апасля D, VI апасля IV, IV апасля II).



КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Напрамак спецыяльнасці “рэжысура”


Частка 1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА

1-2 балы – абітурыент не ведае 80% кампанентаў, адпавядаючых 10 балам. У яго маламастацкі рэпертуар; невысокая культура мовы; пры выкананні верша, байкі, урыўка з прозы, эцюда, песні, танца дапускае шэраг грубых памылак; не мае прыродных даных: музыкальнага слыху, пластычнасці, пачуцця рытму; адсутнічаюць унутраная свабода, эмацыянальнасць, здольнасці да імправізацыі.

3 балы – абітурыент не валодае большасцю прафесійных кампанентаў, рэпертуар маламастацкі, невысокая культура мовы, не разумее сэнсу твора, у яго не хапае фантазіі, прывабнасці, здольнасці, адсутнічае эмацыянальная думка і сцэнічны тэмперамент; не вельмі высокі ўзровень падабранага да экзаменацыйнага паказу матэрыялу. Адсутнічае унутраная свабода, здольнасць да імправізацыі.

4 балы – абітурыент не ведае большасці кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам. У яго добра падабраны рэпертуар, але не вельмі высокая культура мовы; у цэлым правільнае чытанне экзаменацыйнага рэпертуару, але наяўнасць нязначных памылак; адсутнасць здольнасці данесці сэнс тэкстаў да глядача, недахоп эмацыянальнасці і слабаразвітая фантазія; памылкі пры выкананні музычнага і пластычнага заданняў.

5 балаў – абітурыент не валодае большай паловай кампанентаў, адпавядаючых 10 балам; без памылак прачытаў экзаменацыйны рэпертуар, але ему нестае эмацыянальнасці, артыстычнасці пры выкананні, здольнасці дзейнічаць і імправізаваць у прапанаваных абставінах, фантазіраваць; не развіты музыкальны слых і пачуццё рытму.

6 балаў – у абітурыента адсутнічаюць некалькі галоўных кампанентаў, напрыклад, яму не дастае эмацыянальнасці, артыстызму пры выкананні рэпертуару, здольнасці дзейнічаць у прапанаваных абставінах.

7 балаў – абітурыент акцёрскі адораны, але валодае не ўсімі кампанентамі прафесійнага комплексу (напрыклад, псіхафізічны заціск, адсутнасць рэльефу пабудаванай думкі ў адным з твораў, дыкцыйная недакладнасць).

8 балаў – амаль выдатна – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент не праявіў дастатковага валодання адным з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (напрыклад, недастатковая эмацыянальнасць выканання).

9 балаў – атрымлівае абітурыент за: падбор высокамастацкага рэпертуару з яскрава выражанай тэмай і галоўнай думкай; эмацыянальнасць, яскравую выразнасць, пераканаўчасць, высокую культуру мовы, сцэнічны тэмперамент, раскаванасць і арганічнасць існавання у прапануемых абставінах, вобразнае мысленне; пачуццё гумару, наяўнасць музыкальнага слыху і адчуванне рытму.

10 балаў – атрымлівае абітурыент за высокі мастацкі густ пры падборы рэпертуару, які перавышае агульныя патрабаванні для паступаючых (2-3 байкі, некалькі вершаў, урыўкаў з празаічных твораў); эмацыянальнасць і перакананасць пры чытанні тэкстаў; праявіў высокую культуру мовы; сцэнічны тэмперамент; вобразнае мысленне і асэнсаванне твораў рэпертуару; уменне дзейнічаць і імправізаваць у прапанаваных абставінах; уменне фантазіраваць; пачуццё гумару; выдатнае валоданне пластыкай, наяўнасць музыкальнага слыху і адчуванне рытму. У плюс ідзе валоданне музычным інструментам.


Частка 2 РЭЖЫСУРА

1-2 балы – абітурыент з’яўляецца прафесійна непрыгодным: не мае неабходных для дадзенай прафесіі ведаў, здольнасцей, навыкаў, мае вузкі кругагляд, невысокі ўзровень мыслення, або адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент зусім не цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнага і сусветнага эстраднага мастацтва; неэрудыраваны; мае невысокі мастацкі густ; безыніцыятыўны; рэжысёрская эксплікацыя эстраднага ўяўлення зроблена на пасрэдным узроўні, задума не толькі не адрозніваецца арыгінальнасцю, але і выкладаецца аднастайна, няўпэўнена, сустракаюцца грубыя памылкі.

4 балы – абітурыент мае вузкі мастацкі кругагляд, малазнаёмы з асноўнымі пошукамі ў галіне сучаснага эстраднага мастацтва і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ; не вельмі цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай сучаснай эстрады, неэрудыраваны; мае пасрэдны мастацкі густ, слабавыражаны фантазія, уяўленне, назіральнасць, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; малаініцыятыўны; рэжысёрская эксплікацыя эстраднага ўяўлення зроблена на пасрэдным узроўні, задума не толькі не адрозніваецца ініцыятыўнасцю, арыгінальнасцю, але і выкладаецца аднастайна, няўпэўнена, сустракаюцца грубыя памылкі.

5 балаў – абітурыент мае сярэдні мастацкі кругагляд, але цікавіцца мастацкім жыццём Беларусі і замежных краін; пры адказе не дапускае памылак, аднак малазнаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнага і замежных эстрадных мастацтваў; не мае вызначанай грамадска-творчай пазіцыі; малаэрудыраваны, але мэтанакіраваны на прафесію; мае пасрэдны мастацкі густ, але не пазбаўлены арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, фантазіі, назіральнасці, увагі; не вельмі ініцыятыўны; рэжысёрская эксплікацыя эстраднага ўяўлення зроблена дастаткова глыбока, але мае станоўчыя і адмоўныя бакі; рэжысёрскае бачанне, прынцыпы пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі і іншыя хоць і дапушчальныя, аднак не адрозніваюцца арыгінальнасцю; абарона рэжысёрскай задумы адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца істотныя памылкі.

6 балаў – абітурыент паказаў не вельмі шырокі мастацкі кругагляд, але знаёмы з асноўнымі пошукамі ў галіне сучаснага эстраднага мастацтва; мае грамадска-творчую пазіцыю, але не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй; мае мастацкі густ, арганізацыйныя і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны; рэжысёрская эксплікацыя эстраднага ўяўлення зроблена дастаткова глыбока, але мае станоўчыя і адмоўныя бакі; абарона рэжысёрскай задумы адбываецца дастаткова упэўнена, але эстраднае уяўленне хутчэй нагадвае копію бачанай на эстраднай сцэне ці на тэлебачанні работы. Пры гэтым абітурыент трымаецца дастаткова ўпэўнена і абгрунтавана даказвае свой пункт гледжання.

7 балаў – абітурыент мае пэўны мастацкі крагагляд, знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі ў галіне эстраднага мастацтва; мае трывалую грамадскую і творчую пазіцыю; эрудыраваны; мае мастацкі густ, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны, але не адрозніваецца багаццем фантазіі; рэжысёрская эксплікацыя эстраднага ўяўлення зроблена дастаткова глыбока, але рэжысёрскае бачанне, прынцыпы пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі адрозніваюцца арыгінальнасцю, але не пераканаўчыя; абарона рэжысёрскай задумы адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца памылкі.

8 балаў – абітурыент мае дастаткова шырокі мастацкі кругагляд, знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі ў галіне эстраднага мастацтва, мае трывалую грамадскую і творчую пазіцыю, агульную эрудыцыю, мастацкі густ, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны, але не адрозніваецца багаццем фантазіі, пры распрацоўцы рэжысёрскай эксплікацыі праяўляе дастаткова арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення, адметнасць, арыгінальнасць рэжысёрскага вырашэння эстраднага ўяўлення, прынцыпаў пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычнага стылю, але тым не менш рэжысёрская эксплікацыя ўтрымлівае нязначныя памылкі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за наяўнасць мастацкага густу пры распрацоўцы рэжысёрскай эксплікацыі эстраднага ўяўлення, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, багатай фантазіі, абстрактнае мысленне і здольнасць да абагульнення і мадэліравання сучасных сцэнічных эстрадных форм; назіральнасць, ініцыятыўнасць, арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення; яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення эстраднага ўяўлення, адметнасць, арыгінальнасць рэжысёрскага бачання, прынцыпаў пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычнага стылю эстраднага ўяўлення.

10 балаў – ставіцца абітурыенту за наяўнасць мастацкага густу пры выбары тэмы рэжысёрскай распрацоўкі, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, багатай фантазіі, абстрактнае мысленне і здольнасць да абагульнення і мадэліравання сценічных сітуацый; назіральнасць, ініцыятыўнасць; арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення; адметнасць, арыгінальнасць і неадынарнасць рэжысёрскага бачання, прынцыпаў прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычнага стылю эстраднага ўяўлення.


Частка 3 КАЛЁКВІУМ

1-2 балы – абітурыент паказвае недастатковыя веды і неразуменне сутнасці абранай прафесіі.

3 балы – абітурыент у працэсе гутаркі паказвае недастатковыя веды, абыякавасць да пытанняў эстраднага мастацтва, літаратуры, культуры.

4 балы – абітурыент не выказаў здольнасцей да творчай прафесіі і арыентуецца ў агульных пытаннях эстраднага мастацтва на ўзроўні сярэдняй школьнай адукацыі.

5 балаў – веды абітурыента па праблемах эстраднага мастацтва і культуры не выходзяць за межы праграмы агульнаадукацыйнай школы, аднак ён паказаў магчымасць творчай перспектывы.

6 балаў – абітурыент паказвае самастойнасць меркаванняў па разнастайных пытаннях, але яго веды па агульных праблемах культуры і мастацтва аказваюцца недастатковымі.

7 балаў – абітурыент праявіў дасведчанасць у агульных пытаннях эстраднага мастацтва і культуры, аднак не здолеў заявіць аб сабе як аб самастойнай творчай асобе.

8 балаў – абітурыент прадэманстраваў добрую дасведчанасць у пытаннях культуры, эстраднага мастацтва і соцыуму, праявіў разуменне выбару будучай прафесіі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент, які мае дастаткова шырокі кругагляд у сферы сучаснага эстраднага мастацтва, праявіў наяўнасць багатай фантазіі, назіральнасці, ініцыятыўнасці, прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, выдатна арыентуецца па ўсяму колу прапанаваных пытанняў і мае свой асабісты погляд на разнастайныя з’явы культуры і мастацтва, а таксама мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.

10 балаў – абітурыент паказаў глыбокія веды ў галіне гісторыі, тэорыі і практыкі нацыянальнага і замежнага мастацтва, агульнай культуры, веданне вядучых эстрадных калектываў, рэжысёраў, вядучых артыстаў эстрады, мастакоў, кампазітараў, балетмайстраў Беларусі і замежных краін; знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных эстрадных напрамкаў, прадэманстраваў шырокую эрудыцыю ў іншых відах мастацтва (веданне літаратурных, драматургічных, выяўленчых, музычных і кінематаграфічных твораў сусветнай і айчыннай класікі); мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка